У эпоху палеаліту ўзровень інтэлектуальнага развіцця старажытных людзей дасягнуў такой ступені, калі ўзнікае патрэбнасць як у пэўных эстэтычных адчуваннях, так i ў поглядах, якія б давалі ўяўленне пра агульную
карціну свету i тлумачылі месца чалавека ў ім. Так узніклі першабытнае мастацтва i рэлігійныя вераванні. Паколькі на тэрыторыі Беларусі адсутнічаюць выхады горных парод, то не маглі стварацца i наскальныя роспісы накшталт сустрэтых у іншых краінах або выявы на сценах пячор. Даступнымі спосабамі адлюстравання акаляючага асяроддзя, змяшчэння магічных выяў, перадачы праз матэрыяльныя вырабы тагачасных міфалагічных поглядаў для палеалітычных паляўнічых Г збіральнікаў з'яўляліся выраб упрыгожанняў, нанясенне выяў на такі распаўсюджаны ў той час матэрыял, як косці здабытых на паляванні мамантаў, стварэнне касцяных статуэтак.
Шырока вядомыя на многіх палеалітычных стаянках Еўропы вырабленыя з косці фігуркі жанчын, празваных "палеалітычнымі Венерамі". Адна такая змайстраваная з біўня маманта статуэтка знойдзена непадалёку ад тэрыторыі Беларусі на стаянцы Елісеевічы ў Бранскай вобласці. Яна адрозніваецца ад аналагічных знаходак Усходняй Еўропы больш дасканалай прапорцыяй форм. Галава ў елісеевіцкай статуэткі была, магчыма, адбітая або адсутнічалаз самага пачатку. Намногіх іншых палеалітычных статуэтках галовы, асабліва твар, выяўлены вельмі схематична.
|
|
Наконт прызначэння "палеалітычных Венер" існуе некалькі гіпотэз. Многія лічаць, што гэта характэрныя для часоў мацярынскай родавай абшчыны (матрыярхату) выявы мацярынскіх продкаў, сімвалы адзінства i кроўнай сувязі членаў роду, увасабленне плоднасці. Іншыя сцвярджаюць, што статуэткі адлюстроўваюць веру ў ix магічную здольнасць садзейнічаць поспеху палявання або з'яўляюцца сведчаннем грамадскай павагі да жанчын. Аднак найбольш пераканаўчай выглядае думка, што "палеалітычныя Венеры" — помнікі культу звышна-туральнай усемагутнай істоты, погляду якой баяліся, таму i паказвалі без твару. Гэтыя істоты маглі адначасова ўвасабляць паняцці нараджэння i смерці, спрыялі як размнажэнню дзікіх звяроў, так i паляванню на ix. Яны — маці-парадзіхі i ў той жа час злосныя, жорсткія, каварныя, не адрозніваюць дабра ад зла, як сляпая сіла прыроды, погляд ix забівае. Гэта правобраз міфалагічнага персанажу, вядомага ў некаторых пазнейшых народаў як Вялікая багіня.
Цела i вопратку людзі каменнага веку яшчэ з часоў позняга палеаліту ўпрыгожвалі рознымі амулетамі з зубоў ваўка, лісіцы, пясца i іншых звяроў. Пра існаванне ўжо ў старажытным каменным веку культу ваўка сведчаць выяўленыя на некаторых тэрыторыях яго рытуальныя пахаванні i экспанаванне ваўчыных чарапоў. Я к паказана многімі даследчыкамі, пазней воўк увасабляў хтанічнае (падземнае) бажаство. Такая повязь міфалагічных персанажаў з жывёламі мае вытокі ў татэмных уяўленнях, надзвычай характэрных для палеаліту i мезаліту. Як мяркуюць даследчыкі па матэрыялах з суседняй Літвы, у тыя эпохі ў рэлігійных уяўленнях дамінаваў вобраз “Гаспадара звяроў", які ўяўляўся ў вобразе лася i іншых дзікіх жывёлін.
|
|
Вядома, у дачыненні да палеаліту яшчэ завельмі рана ўжываць тэрміны "бог" або "бажаство". Міфалагічныя персанажы таго часу былі толькі ix правобразамі.
Старажытныя жыхары тых жа Елісеевіч на Браншчыне ў магічных мэтах выкарыстоўвалі так званыя чурынгі — пласціны з біўняў маманта, аздобленыя геаметрычнымі арйаментамі, сярод якіх вядомы паралельныя лініі, зігзагі, шасцівугольнікі. На адной пласціне сярод геаметрычнага арнаменту маюцца дзве схематычныя выявы канічных чумаў, на іншай пласціне "жытло" паказана з паўкруглым дахам.
На мезалітычных стаянках Беларусі амаль не маецца знаходак pora i косці, якія был i адпаведным матэрыялам для арнаментавання i дробнай пластыкі. Па гэтай прычыне цяжка што-небудзь сказаць пра рэлігію i мастацтва таго часу. Толькі пад Смаргонню ў жвіровым кар'еры знойдзены масіўны выраб з рога, пакрыты нарэзкавым i кропкавым узорам.
На падставе археалагічных раскопак, асабліва тарфянікавых стаянак, значна больш можна даведацца пра духоўную культуру неалітычнага насельніцтва Беларусі. Мяркуючы па касцяных (фiгурках жывёл, ушаноўваліся лось, качкі, чайлі, змеі. Існаваў i культ лася, які, верагодна, паходзіў яшчэ з фінальнага палеаліту — мезаліту. Выявы качак маглі быць адлюстраваннем як хтанічных вераванняў, так i культу сонца. Па-ранейшаму шырока былі вядомыя амулеты, у тым ліку i з прасвідраваньгх зубоў мядзведзя i дзіка. Хутчэй за ўсё яны павінны былі перадаць людзям сілу i спрыт адпаведных звяроў. Невыключана, што амулетамі маглі быць i зубы звяроў—татэмаў роду.
У новакаменны час пашыраюцца выявы антрапаморфных істот. Такая выява знойдзена на адной з пасудзін з паселішча Юравічы ў Калінкавіцкім раёне ("мужчына з качкай"). На косці з возера Вячэра ў Любанскім раёне былі выгравіраваны мужчьшскія, таксама схематычныя выявы, адна з ix трымае ў руцэ рэч, падобную на сякеру.
Майстэрства старажытных скульптараў найболыл праявілася ў антрапаморфных выявах з Асаўца Бешанковіцкага раёна, дзе знойдзены дзве выявы людзей — драўляная i касцяная. Абедзве скульптуркі ўяўляюць еўрапе-оідны антрапалагічны тып. Звязана гэта з тым, што старажытныя майстры стваралі абагульненыя вобразы сваіх супляменнікаў.
Калі ў мастацтве палеаліту антрапаморфныя выявы прысвечаны пераважна жанчынам, то ў неаліце Беларусі сустракаліся толькі мужчынскія выявы — вобразы нейкіх шфічных герояў i духаў. Гэта было выклікана складваннем патрыярхальных родавых калектываў, дамінаваннем у гаспадарцы паляўнічых i пастухоў. У той час як палеалітычныя жаночыя статуэткі адлюстроўвалі перш за ўсё біялагічны пачатак у чалавеку пры схематычным паказе галавы i твару, то неалітычныя мастакі асноўную ўвагу надавалі твару з індывідуальным i асаблівасцямі. Чалавек у гэты час усё больш асэн-соўваў сябе мыслячай істотай.
Такія адносіны ў выяўленчым мастацтве да чалавека звязаны са зменамі ў рэлігійных вераваннях. Побач з захаваннем міфалагічных уяўленняў пра хтанічныя (падземныя) персанажы ўзнікае вера ў апекуна (валадара) грому i маланкі. У досыць зачаткавай форме, мабыць, існавалі вераванні i ў апекуна сонца.
У неаліце або нават некалькі раней пачалі ўшаноўваць некаторыя крыніцы. Пра гэта сведчаць назіранні латвійскіх археолагаў, якія выявілі, што з
|
|
адной з крыніц бралі вохру для рытуальнага пасыпання нябожчыкаў, каля другой знаходзіліся каменныя сякеры. Не выключана, што ў каменным веку ўжо ўшаноўваліся і некаторыя асаоліва вялікія валуны.
Гліняны посуд, што з'явіўся ў неаліце, пакрываўся разнастайнымі арнаментамі, якія мелі магічны сэнс, а таксама задавальнялі эстэтычныя патрэбы чалавека. Элементамі арнаментаў былі адбіткі грабеньчатага i лінейнага штампа, наколы, насечкі, ямкі, пракрэсленыя рысы, якія ўтваралі паясы, вертыкальныя лініі, касыя i рамбічныя кампазіцыі. Асабліва насычанымі арнаменты на посудзе становяцца ў познім неаліце.
На тэрыторыі Беларусі знойдзены толькі адзінкавыя пахаванні каменнага веку. Таму мы не ведаем тагачасных пахавальных абрадаў i не можам рэканструяваць вераванні, звязаныя з культамі мёртвых. Толькі з позняга неаліту паходзіць некалькі пахаванняў на Poci ў Ваўкавыскім раёне, пакінутых носьбітамі культуры шарападобных амфар. Мяркуючы па канструкцыі магіл i тым, што ў ix змяшчалася, шарападобнікі практыкавалі як культы памерлых, так i плоднасці. Як мяркуецца, рэшткі свіпей у магілах сімвалізавалі багіню зерня, урадлівасці, жыцця i смерці. Буйная рагатая жывёла звязвалася з месяцам, месяцавым бажаством жыцця i смерці, была гарантам уваскрашэння.