Спецыфіка утварэння і ужывання дзеепрыслоуяу

Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. З генетычнага пункту гледжання дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыслоўе, як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя::падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне, можа быць зваротным і незваротным, пераходным і непераходным, мае толькі незалежны стан, але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю, дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння. Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.

29. Структура и спецыфика беларуских словазлучэнняу С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго. Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе з'яуляецца словазлучэннем. Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Пералічаныя канструкцыі вывучаюцца як элементы простата сказа, а не словазлучэння. У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. 1. Дапасаванне - падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае. Дапасаванне характэрна для назоўнікавых словазлучэнняў; залежнае слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам, абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння (афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова. 2. Kipаванне — спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Пры кіраванні змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага 3. Прымыканне — падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы: прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік. Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове. 1.Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам. 2.Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ, выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па. Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за. 3.Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по. 4.Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над. 5.У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких). 6.Назоўнікі лекция, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по. 7.У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме назоўнага склону множнага ліку: тры вучні. У рускай мове гэтыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку: три ученика. Лічэбнікі пяць і вышэй у назоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку (лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай, так і ў рускай мовах. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і залежыць ад яго. 8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага ліку: пяць восьмых.

30. Навуковы стыль Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў. Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведамленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна. Навуковы стыль выкарыстоýваецца ý навуковых даследаваннях па розных галінах ведаý, напрыклад у падручніках і вучэбных дапаможніках па хіміі, медыцыне, фізіцы, матэматыцы. У Навуковым стылі шырока прадсталена прафесійна-тэхнічная тэрміналогія, яму не ýласцівы мнагазначныя словы. Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца ýскладненымі канструкцыямі, складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, рознымі ýстаýкамі, паясненнямі і інш. Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый. У сучасным навуковым стылі многа розных умоýных абазначэнняý, схем, табліц, графікаý, дыяграм і інш. Для навуковага стылю не характэрна ýжыванне вобразных, эмацыянальна-экспресіýных моýных сродкаý. Сістэма моўных сродкаў адпавядае спецыфіцы стылю. Найперш гэта агульнаўжывальная лексіка, характэрная большасці стыляў: службовыя словы, лічэбнікі, распаўсюджаныя назвы і г. д. Выкарыстоўваецца і лексіка з іншых распаўсюджаных галін навукі - агульнанавуковая. У навуковы тэкст уваходзіць і спецыяльная тэрміналогія. Выбар моўных адзінак абумоўлены задачамі, умовамі, напрамкамі навуковай дзейнасці. Моўнае напаўненне навуковага зместу залежыць ад сферы прызначэння тэксту, яго падстылю: уласнанавуковага, вучэбна-навуковага, навукова-публіцыстычнага, навукова-папулярнага, навукова-тэхнічнага і інш. Жанры навуковай літаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ);

31. Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці. Афіцыйна-справавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, законаў, пастаноў, пратаколаў, даведак, справаздач, заяў і іншых справавых папер афіцыйнай і дзелавой перапіскі. Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае канцылярскую, юрыдычную, адміністрацыйную сферы дзейнасці людзей, і рэалізуецца пераважна ў маналагічнай пісьмовай форме (пастановы, загады, інструкцыі, рэзалюцыі, указы, інструкцыі, кодэксы, дзелавыя пісьмы, аб‘явы, характарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, статуты, распараджэнні, пагадненні, пратаколы, акты і іншыя дакументы). Асноўная форма бытавання гэтага стылю — пісьмовая. Дакументы афіцыйна-дзелавога стылю патрабуюць дакладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальных фармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюцца на адпаведных бланках ці па ўстаноўленай форме. Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны строгасць у адборы слоý і выразаý (прысутнічалі, слухалі, згодна з пастановай, прыцсвоіць званне, вывесці са складу, у мэтах, закон, адзначыць, пастанавілі, справаздачны перыяд), аднастайнасць, сцісласць, эканомнасць выкладу, бо інфармацыя перадаецца, як правіла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай, урадам і інш.) асобы або групы асоб. Выкарыстанне афіцыйна-дзелавога стылю мае на мэце два асноўных прызначэнні – інфармацыйную і пабуджальную, г. зн. у адпаведных дакументах падаюцца не толькі звесткі, але і патрэбы, заклікі, пабуджэнні да іх выканання тымі, каму яны скіраваны (загады, распараджэнні, пастановы, указы і інш.). Для афіцыйна-дзелавога стылю таксама характэрны своеасаблівыя ўстойлівыя адзінкі, так званыя «канцылярскія звароты»: вызначаецца заканадаўствам, мець права, давесці да ведама, і інш. Афіцыйна-дзелавым стылем мовы павінны добра валодаць кіраўнікі, вербальная дзейнасць якіх часта рэалізуецца сродкамі гэтага стылю, але ўжывацца павінен ён толькі ў афіцыйных варунках, у штатных службовых сітуацыях, пры падрыхтоўцы дакументаў. Асноўным аб’ектам афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца дакумент як сродак замацавання інфармацыі аб фактах, падзеях, з’явах аб’ектыўнай рэальнасці і мысліцельнай дзейнасці чалавека. Дакумент - справавая папера, на якой фіксуецца працэс гаспадарчай, юрыдычнай, эканамічнай дзейнасці, афармляюцца прававыя зносіны. Фіксуючы інфармацыю, дакумент тым самым забяспечвае яе захаванне і накапленне, магчымасць перадачы іншым асобам, паўторны зварот да яе, таму можа выконваць і такія функцыі, як уліковая, прававая, сацыяльная, культурная, кіравання і інш. Дзелавая карэспандэнцыя - адна з формаў пісьмовых зносін паміж фізічнымі ці юрыдычнымі асобамі. Гэта аўтабіяграфіі, дакладныя запiскi, заявы і кантракты, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пагадненні і г. д. У тэксце дакументаў не дапускаецца ўжыванне прастамоўных, дыялектных, жаргонных слоў, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Інфармацыя афармляецца такім чынам, каб яе асноўная думка адразу была зразумелая, ясная. Дакументы складаюцца сціслай і простай мовай, без двухсэнсоўных і невыразных выказванняў, гэта значыць, што справавая мова адпавядае агульналітаратурным нормам. Афіцыйна-справавы стыль характарызуецца ўстойлівасцю, абмежаваным выбарам сродкаў, наяўнасцю ўстойлівых спалучэнняў і выразаў, таму стварэнне распаўсюджаных дакументаў парой зводзіцца да запаўнення стандартных бланкаў ці па ўстаноўленай форме. Лексічныя і сінтаксічныя сродкі афіцыйна-дзелавога стылю даволі строга рэгламентаваны, што надае адпаведным дакументам аб‘ектыўнасць, лаканічнасць, афіцыйнасць і катэгарычнасць. У залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці зносіны дзеляцца на дзелавыя і свецкія. Дзелавыя або афіцыйныя зносіны - гэта не толькі абмен інфармацыяй. Яны цягнуць за сабой выпрацоўку рашэнняў, прыняцце абавязацельстваў, невыкананне якіх можа прывесці да адміністрацыйнай ці юрыдычнай адказнасці. Свецкія (неафіцыйныя) зносіны звязаны з вольным часам, носяць культурны характар. Зносіны могуць быць прамымі, якія адбываюцца ў форме гутаркі двух ці больш чалавек, і ўскоснымі


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: