Нарматыунае ужыванне склонавых формау назоунікау-тэрмінау1і 3 скланенняу

Сістэма канчаткаў першага скланення

 (Да першага скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку, назоўнікі тыпу Паўло, Дняпро, назоўнікі на -а з ацэначнымі суфіксамі -іск-а (-ыск-а), ішч-а тыпу агніска, вятрыскд, дамішча і т.д.,

назоўнікі ніякага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -о (-ё), -а, -е тыпу акно, жыццё, мора, поле, пяць назоўнікаў на -мя бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя): наз.скл-нулявы(муж), о,ё,а,е(ніякі); родны скл- а,я,у,ю(муж), а, я(ніякі); давальны скл- у,ю(муж, ніякі); вінавальны скл- як Наз або Родны скл(муж), як Наз(ніякі); творны скл- ом,ём,ам, ем (муж, ніякі); месны скл- е,у,ю,ы,і (муж, ніякі).

Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам і асновай на цвёрды, зацвярдзелы або мяккі зычны)ноч, Беларусь.

 

Нарматыунае ужыванне склонавых формау назоунікау-тэрмінау 2 скланення

Скланенне назоўнікаў 2-га скланення

Адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам і ніякага роду з канчаткамі –о/-ё, -е, а, я: заяц, конь, акно, жыццё, поле, мора.

1. з асновай на цвёрды зычны (важна: у М. скл. адушаўлёныя асабовыя назоўнікі маюць канчатак –у, неадушаўлёныя –е)

 

неадушаўлёныя           адушаўлёныя    

Н. стол                      святло       сын         

Р. стала                     святла        сына

Д. сталу святлу   сыну

В. стол святло   сына

Тв. сталом     святлом сынам

М. на стале  у святле пры сыну

2. з асновай на зацвярдзелы (важна: у М. скл. адушаўлёныя асабовыя назоўнікі маюць канчатак –у, неадушаўлёныя –ы)

 

неадушаўлёныя           адушаўлёныя          

Н. нож                 мора          ганчар

Р. нажа мора    ганчара

Д. нажу мору     ганчару

В. нож мора     ганчара

Тв. нажом морам   ганчаром

М. на нажы  у моры  пры ганчару 

3. з асновай на г, к, х (важна: у М. скл. адушаўлёныя асабовыя назоўнікі маюць канчатак –у, неадушаўлёныя – канчатак –э/-е пры наяўнасці чаргавання і -у пры адсутнасці чаргавання)

 

неадушаўлёныя                адушаўлёныя            

Н. поспех                     малако     марак               

Р. поспеху   малака  марака

Д. поспеху  малаку мараку

В. поспех    малако марака

Тв. поспехам малаком мараком

М. у поспеху у малацэ пры мараку

4. з асновай на мяккі зычны (важна: у М. скл. адушаўлёныя асабовыя назоўнікі маюць канчатак –у, неадушаўлёныя –і)

 

неадушаўлёныя                адушаўлёныя             

 Н. агонь                    поле      герой                

 Р. агню поля героя

 Д. агню полю    герою

 В. агонь поле      героя

 Тв. агнём полем    героем

 М. у агні на полі пры герою

Назоўнікі, што ў родным склоне

маюць канчатак –а/-я:

1. назвы асоб і істот: чалавека, каня;

2. назвы канкрэтных прадметаў: падручніка, тэлевізара;

3. установы, прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі: універсітэта, завода;

4. геаграфічныя паняцці: горада, Мінска;

5. адзінкі вымярэння: метра, сеанса, але ранку, веку, абеду;

6. часткі цела: носа, рота, але твару

7. тэрміны: радыуса, суфікса, але тэксту, роду.

 

Назоўнікі, што ў родным склоне

маюць канчатак –у/-ю:

1. назоўнікі са зборным значэннем: лесу, малінніку;

2. абстрактныя назоўнікі: гуманізму, болю;

3. рэчывы, матэрыялы: цукру, кіслароду, але хлеба, аўса;

4. аддзеяслоўныя назоўнікі: ходу, бегу;

5. назвы прыродных з’яваў, стыхій: дажджу, агню


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: