Нарматыунае функціянаванне рознаскланяльных назоунікау. Асаблівасці скланення назоунікау множнага ліку. Асаблівасці скланення прозвішчау мужчынскага і жаночага роду

Нескланяльныя назоўнікі. Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах, называюцца нескланяльнымі. Да іх адносяцца: а) прозвішчы на -о: з Сцянько Верай;

б) прозвішчы на зычны гук, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: з Сідарчук Ганнай, у Дарашэвіч Вольгі;

в) некаторыя запазычаныя назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны гук: метро, радыё;

г) складанаскарочаныя словы: ВНУ, БДУ.

Рознаскланяльныя назоўнікі (назвы маладых істот, назоўнікі на -мя, назвы асоб са значэннем сацыяльнага становішча, назоўнікі агульнага роду, назоўнікі муж роду на -а, (-я), некаторыя наз ніякага роду і інш.).

Асобны тып скланення ўтвараюць субстантываваныя прыметнікі, дзеепрыметнікі, якія скланяюцца па ўзору прыметнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду, а таксама множналікавыя назоўнікі тыпу нажніцы, сані і да т.п.

 21.Лексіка-граматычная характарыстык прыметніка

Паводле значэння і граматычных уласцівасцей існуе тры разрады прыметнікаў: якасныя, адносныя і прыналежныя.

Якасныя прыметнікі[правіць | правіць зыходнік]

Абазначаюць прымету, якую можна мець у большай ці меншай ступені. Адказваюць на пытанне «які».

Як правіла, якасныя прыметнікі маюць наступныя ўласцівасці:

утвараюць ступені параўнання: цікавы, цікавейшы, больш цікавы, менш цікавы, найцікавейшы, самы цікавы, найбольш цікавы

маюць формы ацэнкі: вялікі — велікаваты, вялізны,

могуць утвараць антанімічныя пары слоў: харошы — кепскі, дурны — разумны

спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: «вельмі» (і яго сінонімамі «надта», «дужа»), «занадта» (вельмі вялікі, занадта прыгожы, надзвычай разумны), «зусім».

з якасных прыметнікаў можна ўтварыць

складаны прыметнік шляхам паўтарэння (смачны-смачны, вялікі-вялікі).

аднакарэнны прыметнік з прыстаўкай не- (недурны, непрыгожы).

Некаторыя якасныя прыметнікі не задавальняюць усім вышэйпрыведзеным прыметам. Напрыклад, прыметнікі босы, барадаты, вусаты не маюць ступеней параўнання, а прыметнікі крохкі, ліпкі не маюць ацэначных форм.

У якасных прыметнікаў можа быць дзве формы: поўная (дужы, вясёлы, ра́ды, лю́бы) і кароткая (дуж, весел, рад, люб). Поўная форма змяняецца па ліках, родах і склонах. У сказе кароткая форма якасных прыметнікаў ужываецца як выказнік. Поўная ж бывае як азначэннем, так і выказнікам. Некаторыя якасныя прыметнікі ў сучаснай мове ўжываюцца толькі ў поўнай форме (напрыклад, моцны, хоць у старабеларускіх тэкстах сустракаецца форма моцан). Іншыя, наадварот, часцей ужываюцца ў кароткай форме (рад, здацен, павінен, патрэбен, удзячан).

Ступені параўнання ў сучаснай беларускай мове

Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Формы ступеней параўнання бываюць простыя і складаныя.

Вышэйшая ступень паказвае, што якасць у аднаго прадмета (прадметаў) праяўлена мацней, чым у другога прадмета (прадметаў) («леў большы за ваўка») ці чым у таго ж прадмета (прадметаў) у іншы час («надалей буду разумнейшы»).

Простыя формы вышэйшай ступені ўтвараюцца ад асновы ці кораня якасных прыметнікаў з дапамогаю суфіксаў -ейш-, -эйш- і адпаведных канчаткаў. Пры гэтым у некаторых выпадках назіраецца чаргаванне канцавых зычных утваральных асноў. У асобных выпадках простая форма ўтвараецца ад іншае асновы: добры — лепшы, дрэнны — горшы, вялікі — большы, малы — меншы.

Складаныя формы вышэйшай ступені ўтвараюцца далучэннем да прыметніка слоў больш (болей), менш (меней).

Найвышэйшая ступень паказвае, што якасць праяўляецца ў прадмеце найбольш ці найменш у параўнанні з іншымі прадметамі тае ж групы («наймацнейшы футбаліст у нашай камандзе», «найлепшы хірург у краіне»).

Простыя формы найвышэйшае ступені ўтвараюцца далучэннем прыстаўкі най- да простых форм вышэйшае ступені: шырэйшы — найшырэйшы, лепшы — найлепшы.

Складаныя формы найвышэйшай ступені ўтвараюцца далучэннем займенніка са́мы ці прыслоўяў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў.

У выпадку, калі ступень параўнання выражаецца не адным словам, а некалькімі (больш разумны, самы прыгожы), кажуць аб складанай ці аналітычнай форме. Калі ступень параўнання выражаецца адным словам, форма называецца простаю, ці сінтэтычнаю.

Прыметнікі, якія не адносяцца да якасных, не маюць ні вышэйшае, ні найвышэйшае ступені.

Адносныя прыметнікі выражаюць адносіны прадмета да іншага прадмета (дзвярны), матерыялу (жалезны), дзеяння (пральны, драбільны), прызначэння прадмета (пісьмовы, службовы), часу (студзеньскі), месца (мінскі), адзінкі вымярэння (пяцігадовы, двухпавярховы, кілаграмовы) і г. д.

Адносныя прыметнікі маюць толькі поўную форму, не маюць ступеней параўнання і форм ацэнкі, не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «занадта» і пад.), не маюць антонімаў.

Прыналежныя прыметнікі[правіць | правіць зыходнік]

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета жывой істоце ці асобе (бацькаў, Міколкаў, сястрын, Любін). Адказваюць на пытанне «чый».

Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца:

ад назоўнікаў мужчынскага роду з дапамогаю суфіксаў -оў, -аў, -еў, -ёў: леснікоў, татаў, братаў, карасёў, Толеў;

ад назоўнікаў жаночага роду з дапамогай суфіксаў -ін, -ын: мамін, Аленін, сястрын, ластаўчын.

Ужываюцца пераважна ў кароткай форме, не маюць ступеней параўнання і не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «зусім», «занадта» і пад.), не маюць антонімаў.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Межы лексіка-граматычных разрадаў прыметнікаў рухомыя. Так, прыналежныя і адносныя прыметнікі могуць набываць значэнне якасных: сабачы хвост (прыналежны), сабачая стая (адносны), сабачае жыццё (якасны).

 

 

22. Спецыфіка ўтварэння ступеняў параўнання прыметніка і прыслоуя

Ступені параўнання могуць утвараць толькі якасныя прыметнікі (тыя, што абазначаюць прымету, якасць прадметаў, з’яў, якія могуць праяўляцца ў большай ці меншай ступені). Пасля прыметнікаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання ўжываецца прыназоўнік за:

Вышэйшы за яго, лепшы за ўсіх (нельга – вышэй яго!)

Таксама могуць ужывацца параўнальныя звароты са словамі чым і як:

Ён вышэйшы, чым брат.

1. Вышэйшая ступень:

а) простая форма ўтвараецца:

ад прыметніка пры дапамозе суфіксаў –эйш-, –ейш-:

цвёрды – цвярдзейшы, дарагі – даражэйшы

Прыметнік вялікі мае дзве формы:

вялікі – найбольшы (колькасная прымета)

вялікі – найвялікшы (якасная прымета – ‘таленавіты, выдатны, выбітны’)

прыметнік добры таксама мае дзве формы:

добры – лепшы (добрай якасці)

добры – дабрэйшы (суадносіцца з назоўнікам дабрыня)

Вышэйшая ступень параўнання ад малады – маладзейшы, ад стары – старэйшы. Прыметнікі малодшы, старшы ўжываюцца пры абазначэнні афіцыйных пасадаў і званняў і не маюць вышэйшай ступені параўнання: малодшы сяржант, старшы выкладчык. Прыметнік малодшы таксама ўжываецца ў значэнні ‘больш позні паводле часу свайго з’яўлення’: малодшы брат, малодшая сястра, але старэйшы брат (не старшы!)

б) складаная форма ўтвараецца ад прыметніка пры дапамозе слоў больш/болей, менш/меней:

больш цвёрды, менш цвёрды (нельга – больш цвярдзейшы!!!)

2. Найвышэйшая ступень:

а) простая форма ўтвараецца ад вышэйшай ступені параўнання прыметніка пры дапамозе прыстаўкі най-:

вышэйшы – найвышэйшы (нельга – найвысокі!!!)

б) складаная форма ўтвараецца пры дапамозе прыметніка і словаў самы, найбольш, найменш, а таксама пры дапамозе вышэйшай ступені параўнання прыметніка са словамі за ўсіх, за ўсё, сярод усіх:

самы высокі, найбольш высокі, найменш высокі, вышэйшы за ўсіх (нельга – вышэй за ўсіх!!!)

Формы найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў могуць абазначаць самую высокую (ці самую нізкую) ступень якасці прадмета без параўнання з іншымі: найшчаслівейшы дзень, найбагацейшы чалавек (нельга – багацейшы чалавек!!!)

Ступені параўнання не ўтвараюць

Адносныя і прыналежныя прыметнікі (студэнцкі, Віцеў)

Складаныя прыметнікі (сіне-зялёны)

Прыметнікі з суфіксамі непаўнаты якасці –ават-, -яват- (белаваты)

Прыметнікі, якія называюць колькасна нязменныя прыметы, якія не могуць праяўляцца ў большай ці ў меншай ступені (жывы, халасты)

Прыметнікі, якія абазначаюць масці жывёл (буланы)

Прыметнікі, якія абазначаюць колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў (вішнёвы, крэмавы).

Ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую — утвараюць толькі якасныя прыслоўі з суфіксам -а- кшталту словаў далёка, добра, прыгожа.

Вышэйшая ступень параўнання мае простую і складаную формы. Простая форма ўтвараецца ад пачатковай формы прыслоўя пры дапамозе суфіксаў -ей, -эй, -ай (далёка – далей, прыгожа – прыгажэй), а таксама шляхам замены кораня з далучэннем суфікса -ш (добра – лепш, але ёсць і форма лепей, мала – менш, але і меней, дрэнна – горш і горай). Да гэтых формаў могуць далучацца і прыслоўі куды, яшчэ: працаваць куды лепш, бегчы яшчэ хутчэй. Трэба запомніць, што пры ўтварэнні формы параўнання прыслоўяў можа адбывацца чаргаванне зычных (доўга – даўжэй, суха – сушэй), а таксама выпадзенне суфіксаў –к-/-ок-/-ёк- (далёка – далей, шырока – шырэй).

Складаная, або апісальная, форма ўтвараецца пра дапамозе спалучэння прыслоўяў са словамі больш, менш (больш далёка, менш важна). Аднак такім шляхам нельга ўтварыць апісальную форму ад прыслоўяў многа ці мала.

Нельга забывацца на тое, што пасля вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў мусіць ужывацца прыназоўнік за (піша лепш за яе) або параўнальная канструкцыя са злучнікам чым (як): Міхась піша дыктоўкі лепш, чым Антось.

Найвышэйшая ступень параўнання таксама мае простую і складаную формы. Простая форма ўвараецца далучэннем прыстаўкі най- да формы вышэйшай ступені (менш – найменш, далей – найдалей). Аднак прыслоўі з прыстаўкай най- (за выключэннем словаў найбольш, найменш, найгорш, найлепш) у мове ўжываюцца не вельмі актыўна.

Складаная форма ўтвараецца спалучэннем прыслоўяў са словамі найбольш, найменш (найбольш важна, найменш складана), а таксама спалучэннем формаў вышэйшай ступені са словамі за ўсё, за ўсіх (менш за ўсё, больш за ўсіх). Да прыслоўяў з прыстаўкай най- могуць далучацца часціцы як, чым, што з мэтай узмацнення значэння найвышэйшай ступені: зрабіць як найлепш, пабегчы чым найхутчэй.

Важна не блытаць ужыванне формаў параўнання прыслоўяў і прыметнікаў у нашай мове. Запомніце, што прыслоўі вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання заўсёды паясняюць дзеяслоў (гаварыць хутчэй, зрабіць найлепш), у той час як ступені параўнання прыметнікаў дапасоўваюцца да назоўнікаў (хутчэйшая хада, найлепшая праца). Змяшэнне гэтых формаў звычайна адбываецца пад уплывам рускай мовы і ў нашай мове з’яўляецца памылкай.

23 Асаблівасці скланненя і выкарыстання займеннікау як слоу з “замяняльнай”, “указальнай ” функцыяй. Часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, колькасць, якасць, фактычна замяняе пры гэтым словы іншых часцін мовы пры няведанні адпаведных назваў ці наўмысна або можа замяняцца імі, калі вядомы адпаведныя рэаліі. У залежнасці ад таго, словы якіх часцін мовы замяшчае займеннік, вылучаюцца займеннікі-назоўнікі, займеннікі-прыметнікі, займеннікі-лічэбнікі, займеннікі-прыслоўі, а таксама магчыма і займеннікі-прэдыкатывы. Для ўсіх займеннікаў характэрна катэгорыя склону, але граматычныя катэгорыі роду і ліку праяўляюцца імі непаслядоўна і звязаны з пэўнымі разрадамі займеннікаў. 3 улікам найперш семантычных асаблівасцяў выдзяляюцца займеннікі асабовыя (я, ты, ён, яна, яно), зваротны (сябе), прыналежныя (мой, твой), указальныя (гэты), азначальныя (кожны), пытальна -адносныя (хто), адмоўныя(ніхто), няпэўныя (нехта).Асабовыя займеннікі служаць аналітычным сродкам выражэння персанальнасці, прычым займеннікі 3-й асобы выражаюць не толькі персону, a і выступаюць у ролі найбольш абагульненага ўказальніка на ўсе магчымыя прадметы, з'явы, прыкметы, паняцці ў якасці іх замяняльніка.

Скланенне займеннікаў. Усе займеннікі скланяюцца. Пры іх скланенні назіраюцца шматлікія асаблівасці. Характэрнай асаблівасцю асабовых займеннікаў я, ты, мы, ён (яна, яно), яны з'яўляецца ўтварэнне форм ускосных склонаў ад суплетыўных асноў: я — мяне, мне; ты - цябе, табе; мы — нас, нам. Займеннікі мы і вы ў родным, вінавальным і месным склонах маюць спецыфічны канчатак -ас: нас, в-ас, пры н-ас, пры вас.Зваротны займенникк сябе скланяецца на ўзор займенніка ты.У творным склоне асабовыя займеннікі я, ты, яна і зваротны займеннік сябе маюць варыянтныя канчаткі. Формы мной, табой, ёй, сабой ужываюцца ва ўсіх стылях мовы, а формы мною, табою, ёю, сабою — звычайна ў паэзіі.Прыналежныя займеннікі мой, твой, свой, іхні скланяюцца, як прыметнікі з асновай на мяккі зычны, а займеннікі наш, ваш, ягоны — як прыметнікі з асновай на цвёрды зычны.Займеннікі мой (мае), твой (тваё), свой (свае) у родным і давальным склонах маюць аснову май-, твай-, свай- і адпаведна канчаткі –го и -му.У творным і месным склонах займенникі мужчынскага і ніякага роду маюць канчаткі -ім, -ым.Канчаткі займеннікаў жаночага роду ў родным, давальным, творным, месным склонах супадаюць: -ёй (пад націскам), -ай, -яй (не пад націскам).У родным склоне займеннікі жаночага роду побач з асноўнай формай маёй, тваёй, своей, нашай, вашай могуць мець варыянтныя формы мае, твае, свае, на-шае, вашае.У творным склоне займеннікі жаночага роду побач з канчаткамі -ёй, -ай, -яй- маюць канчаткі -ёю, -аю, -яю.Прыналежныя займеннікі яго, яе, іх па склонах не змяняюцца. Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі і азначальныя самы, увесь, усякі (усялякі), кожны, іншы, любы скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай.Указальны займеннік той ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку мае аснову –т--: т-ой. Займеннік той у форме адзіночнага ліку мае націск на другім складзе канчатка.У мове мастацкай літаратуры займеннікі жаночага роду гэта, тая, такая могуць ужывацца з варыянтнымі канчаткамі -ае, -ое.У творным склоне указальныя займеннікі жаночага роду побач з нарматыўнымі канчаткамі -ой, -ай могуць мець варыянтныя –ою,-аю.Наглядаюцца адрозненні ў скланенні азначальных займеннікаў самы і сам. Займеннік самы скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай асновай. Націск ва ўсіх склонах захоўваецца на аснове.Займеннік сам у множным ліку скланяецца, як прыметнікі з мяккай асновай, а ў адзіночным - з цвёрдай (за выключэннем творнага і меснага склонаў з канчаткам -ім). Націск ва ўскосных склонах падае на першы галосны канчатка.Займеннікі столькі, гэтулькі ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў множнага ліку.Займеннікі хто, што ўтвараюць формы ўскосных склонаў ад суплетыўных асноў. Адмоўныя і няпэўныя займеннікі скланяюцца так, як пытальныя і адносныя, ад якіх яны ўтвораны. Займеннікі ніхто, нішто ў родным і давальным склонах маюць адпаведна канчаткі -ога, -ому. Націск падае на першы галосны канчатка. Націск у адмоўным займенніку ніякі ва ўсіх склонавых формах нязменны.Пры скланенні няпэўных займеннікаў з постфіксам -небудзь націск пастаянны — на першым яго складзе.Пры скланенні няпэўных займеннікаў нехта, нешта, нечы, нейкі націск захоўваецца на прыстаўцы не-.Націск у займенніку некаторы ва ўсіх склонах падае на апошні галосны асновы.Займеннік колькі скланяецца, як прыметнік з мяккай асновай у множным ліку, мае пастаянны націск на аснове.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: