Дапамагаць хлопцам разумець сэнс кожнага пункту права

Табе ў гэтым дапамогуць кніжачкі для ступеняў. Каментары права пададзены ахвотнікам у “Кніжачцы ахвотніка”, скаўтам, якія працуюць на ступень разведчыка, у кніжцы “Кап’ё чакае твайго руху”, а для цвіка – у кніжцы “Кап’ё разлічвае на цябе”.

Дадзены каментар паходзіць з кніжкі Міхеля Мену “Быць скаўтам... гэта прыгода”.

 

1

Скаўт дбае пра свой гонар, каб заслужыць давер.

Вандруючы на самалёце, рызыкуем, але давяраем пілоту – мы перакананыя, што ведае сваю прафесію і не дапусціць да таго, каб наша жыццё падверглася небяспецы. Падобна, калі павінны даверыцца ўменням хірурга. Калі б мы ніколі не давяралі навакольным людзям, жыццё стала б невыносным.

 

Скаўт можа мець 36 розных недахопаў, але не можа быць сцяжком на ветры! Мы можам быць упэўнены ў тым, што калі дасць слова, то вытрымае яго, што б ні здарылася. Для яго гэта справа гонару.

 

 

2

Скаўт паважае сваю радзіму, бацькоў, начальнікаў і падначаленых.

Супрацьлегласцю павагі з’яўляюцца падман, адгаворкі, здрада. Каб Айчына мела будучыню, сям’я – шчасце, а спартыўная каманда – шанец на перамогу, абавязковая вера ў добрасумленнасць кожнага з яе чальцоў. Няшчырасць заўсёды і ўсюды прыносяць няшчасце.

 

У сваім кап’і і штодзённым жыцці скаўт – хтосьці надзейны, нават калі з гэтай прычыны павінен быў шмат цярпець ці нават памерці! Можна разлічваць на яго з закрытымі вачыма. Зможа адрозніць, што белае, а што чорнае, што такое адвага, а што такое баязлівасць. З ім можна будаваць Касцёл, пераможную камандц, сям’ю.

 

 

3

Скаўт пакліканы да службы бліжняму і яго збаўленню

 Калі ў якога-небудзь народа ці ў якой-небудзь хрысціянскай супольнасці народзіцца прынцып, які можна ахарактарызаваць як “кожны за сябе”, то можам быць упэўнены, што яны блізкія да непазбежнага ўпадку, да якога прыводзяць хатнія войны ці нянавісць.

 

То “кожны за сябе” на пачатку можа нават бавіцца, але вынік заўсёды будзе вельмі балесны!

 

Але час ад часу, калі са справай рыцарскага духа на хмурным небе крыху праяснілася, таксама існуюць людзі, для якіх шчасцем з’яўляецца шчасце іншых. Памятаючы прыпавесць пра добрага Самарыцяніна (Лк 10, 30-37), ведаем, што адзін жэст часам можа ўратаваць нешчаслівага чалавека ад роспачы. Для іх гэта пакліканне і можна думаць, што менавіта для гэтага створаны - падобна як урачы, якія лечаць хворых.

 

Скаўты належаць да гэтай катэгорыі людзей. Яны сярод тых, хто на сваёй дарозе сеюць радасць жыцця.

4

Скаўт – прыяцель для ўсіх і брат для кожнага іншага скаўта.

Скаўты могуць не быць сябрамі, якіх аб’яднаў выпадак, каб разам перажыць якую-небудзь прыгоду. Яны браты, якія належаць да адной сям’і і аднаго племені. Яны браты, якія разм працуюць, каб змяніць свет... у лепшы бок.

 

Каб быць здольным да адкрытай на ўсіх прыязнасці... трэба пачаць ад жыцця ў братэрстве са сваімі блізкімі. Гэта больш эфектыўна, чым пустыя прамовы пра роўнасць і салідарнасць.

 

У 1920 годзе тысячы скаўтаў з усіх краін Еўропы сустрэліся на Джамбары ў Лондане. Яны хацелі пахаваць нянавісць і пачціць братэрскае паяднанне пасля страшнай вайны, у якой удзельнічалі іх бацькі. Сёння на ўсёй зямлі скаўцкае братэрства з’яўляецца фундаментам лепшага свету.

5

Скаўт ветлівы і сапраўдны рыцар

Існуюць такія “спосабы” служэння, як тыя, якія ствараюць уражанне, быццам асоба, якая служыць, адчувае прыемнасць у служэнні. Саступіць месца пажылой асобе, павіншуеш маму з нагоды яе імянінаў, дапамагчы святару ў катэхэзе – гэта для кожнага адкрытага хлопца нармальныя рэчы.

 

Ёсць і іншыя дробныя рэчы, якія нічога не каштуюць, невялікія жэсты, якія з’яўляюцца знакам любові. Гэта такія маленькія неспадзяванкі, якія ў сто разоў павялічваюць якое-небудзь служэнне. Кветачка, схаваная дзесьці ўнутры падарунка, паштовая картка, якую вышлем земляробу з падзякай за тое, што дазволіў нам паставіць намёт на сваім полі – у такіх справах скаўт непараўнаны.

Не заўсёды маем магчымасць уратавання каманды падводнай лодкі, якая пацярпела катастрофу. Аднак, калі ўмее бачыць, то кожны дзень можам зрабіць штосьці добрае. Можна, напрыклад, ачысціць доступ да вадапою ў гаспадарцы, каля якога мы разбілі свой лагер, адбудаваць знішчаную прыдарожную каплічку і аздобіць яе кветкамі, прабраць паваленае на дарозе дрэва, паправіць пашкоджаны плот, далікатна памыць начынне, калі мама пайшла ў магазін ці ўстаць раней на 5 мінут і пачысціць абутак хлопцам з твайго кап’я.

 

 

6

Скаўт бачыць у прыродзе Божую справу, шануе расліны і звяроў.

Скаўт належыць да тых людзей, якія любяць глядзець у неба, засеянае мільёнамі зорак, ці падглядаць са схованкі за аленем, які вядзе сваіх аленяў да вадапою. Менавіта адтуль бярэ свой пачатак схільнасць да паходнага жыцця ў дзікай мясцовасці. Яго прыцягваюць горы, пакрытыя снегам, захапляюць азёры з хвалямі, у якіх адбіваюцца промні сонца, поўны захаплення цудоўнай музыкай вады, якая шуміць у бліжэйшай крыніцы ў скальным разломе.

 

Скаўт зможа захаваць цішыню, павольна хадзіць, спыняцца.

Калі маем уражлівыя на прыгажосць вочы, калі маем вушы, якія любяць гармонію, калі мы замілаваныя прасторай і нас захапляе яе велічыня, то не знаходзімся далёка ад таго, каб усюды бачыць прысутнасць Бога. Менавіта праз гэтыя знакі Бог любіць, каб Яго любілі.

 

 

7

Скаўт дысцыплінаваны, кожнае заданне выконвае сумленна і да канца.

Некалькі гадоў таму, на адным нафтавым заводзе, дзе працавала 30 працаўнікоў, адным з абавязкаў было вельмі выразнае правіла: “Паленне забаронена”. Але адзін з іх напэўна падумаў, што правілы прыроды яго не датычацца і насуперак забароне, запаліў папяросу.

Выбух быў такі вялікі, што яго было чуваць на адлегласці 15 кіламетраў... а пахавальнае бюро мела мноства працы.

 

 

8

Скаўт пануе над сабой, усміхаецца і спявае ў клопатах

Скаўт глядзіць на цяжкасці, як на штосьці нармальнае. Яго настрой не змяняецца ў залежнасці ад надвор’я. Не баіцца ні дажджу, ні холаду, ні сонца. Скаўтынг – школа “ніякай панікі”.

 

Вучыцца быць халаднакроўным у сітуацыях, калі іншыя страчваюць раўнавагу.

 

Дзякуючы гэтаму скаўт глядзіць трэзва і далёка. Жыццё людзей часта залежала ад таго, што хтосьці ўмеў захоўваць спакой і быць халаднакроўным.

 

 

9

Скаўт гаспадарлівы і клапоціцца пра дабро іншых.

Аэробус – еўрапейскі самалёт, у будоўлі якога працавалі тысячы інжынераў і рабочых – атрымаў важныя пазіцыі на сусветным паветраным рынку, а цэны на яго былі на 25 % ніжэйшыя за канкурэнтаў. Эканоміка, ці клопат пра фінансавы дабрабыт, - крыніца поспеху як ў самастойнай дзейнасці, так і ў дзейнасці прадпрыемстваў. Марнатраўства– гэта “капрыз дзяцей і багачоў”, а, верагодна, нават і грэх, бо з’яўляецца рэзультатам пагарды працай бацькоў і ў пэўнай меры з’яўляецца абразай для тых, хто не мае сродкаў на задавальненне самых элементарных патрэб.

Марнатраўства выклікае пратэст сярод бедных і хутка можа стаць крыніцай нянавісці. Яно з’яўляецца рысай бяздумных людзей.

 

Але скаўт ашчадны. На летніку дбае пра свой рыштунак.

 

Ніколі нічога не кідае на зямлю. Можа паклапаціцца пра свой намёт. Гэта пытанне стылю.

 

І таксама паступае ў жыцці.

 

 

10

Скаўт чысты ў думках, мове і ўчынках.

У школе з колькасцю 500 вучняў можна знайсці ўсё – багатую гаму паводзінаў і характараў! мудрацы тыя, хто заўсёды ведае больш, чым настаўнікі, крыкунамі з’яўляюцца тыя, хто не выносіць ніякага супраціўлення, ёсць і вызваленцы, для якіх не існуе ніякіх прыярытэтаў. Не трэба і гаварыць, што не з’яўляюцца ўзорамі для наследавання.

 

Гэты “малы свет” – мініяцюра вялікага свету. Чысціня ў ім не модная. Як паўсюль, так і тут, снуюць выключныя грубіяны, а таксама эксгібіцыяністы і сексуальныя “здабытчыкі”. Важным пунктам для іх з’яўляюцца СМІ, у якіх жанчына – гэта жывёла, сексуальны аб’ект, які існуе толькі для таго, каб даставіць асалоду мужчыне, які мае больш правоў. СМІ, такім чынам, нарошчваюць эратычны бізнес, які прыносіць вялікія грошы. Вельмі выразна бачна, якія наступствы такіх неўтаймаваных адносін да сэксу: сужэнствы, якія распадаюцца праз некалькі месяцаў, незлічоныя разбітыя сем’і, армія нешчаслівых і адзінокіх людзей.

 

Што датычыцца моды, то скаўт, дзякуй Богу, належыць да тых, хто адносіцца да яе з іроніяй. Ён не авечка, якая бяздумна і слепа ідзе за баранам.

 

Сексуальнасць – гэта штосьці натуральнае і не трэба яе баяцца. Аднак, калі ты з’яўляешся чалавекам, а не, напрыклад, сабакам, то трэба навучыцца кантраляваць свае імпульсы і інстынкты. Сексуальнасць – адна з найбольш дынамічных і ажыўчых сіл нашай натуры, бо ўсё ж такі дзякуючы ёй жыццё працягваецца! Менавіта таму трэба ўмець панаваць над ёй.

 

Малады чалавек, які марыць пра вялікае каханне, які не страціў галавы і не даў авалодаць сваімі пачуццямі, ведае, што мае вялікі шанец спаткацца з той, з якой хацеў бы спяваць гімн на хвалу жыцця. Калі будзе хадзіць па гарах, а не па далінах – прыгнуты да зямлі, як па дне якога-небудзь каналу, у які цякуць нечыстоты.

 

­­­­­­­­­­­­­­­­!

Калі шануе права і жыве ў згодзе з ім, то быццам бы будуецца на скале. Вось для разважання тэкст айца Севіна... каб змагчы пабудаваць кап’ё на скале...

 

Каб добра яго зразумець, перш прачытай Евангелле паводле св. Мацвея 7, 24-29.

 

“З кім бы я мог параўнаць скаўта, які прыходзіць да мяне і абяцае служыць мне і захоўваць маё права, – кажа Пан. Ён нагадвае дасведчанага следапыта, які раскладвае свой намёт на ўзгорку, у закрытым ад ветру месцы. Вакол намёту выкопвае равочак і, калі пачынаецца моцны дождж, а ручаі выходзяць з берагоў, калі моцны вецер дзьме, што аж усё трашчыць, намёт стаіць моцна, бо пастаўлены мудра, на правільным месцы. Але кагосьці, хто хацеў бы стаць скаўтам, але не хацеў служыць мне і выконваць майго права, таго параўнаў бы з навічком, які намёт ставіць на пяску, на самым дне даліны; калі пачнецца дождж, вецер будзе вырываць мачты, намёт кладзецца на зямлю і плавае ў вадзе ці ў балоце. Таксама і з кожным скаўтам, які не абапіраецца на мяне, не выконвае важных для ўсіх правілаў. Шанаваць права, жыць згодна з правам... будаваць на скале...”.

Дарога да сапраўднай любові вядзе праз пашану да бліжняга. Не ўжываюцца словы, якія ўжываліся бы сярод знаёмых, не робіць жэстаў, якія маглі б засмуціць маладую душу дзяўчыны. Чысціня – сіла, цнота... мужчыны.

 

 

А

Тмасфера...

Скаўт вясёлы. Кап’ё складаецца з хлопцаў, поўных запалу, якія любяць смяяцца, спяваць і час ад часу чыніць пір, поўны радасці і смеху. Можаце наталіцца смехам уволю, з умовай, што гэта будзе заўсёды з шанаваннем скаўцкага права. Еднасць ствараецца таксама падчас забавы, у атмасферы добрага настрою і весялосці.

 

 

Е


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: