Партызанскі і падпольны антыфашысцкі рух

На Магілёўшчыне стварэнне падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый пачалося з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. З Магілёва ЦК КП (б) Беларусі 30 чэрвеня 1941 г. накіраваў абкамам і райкамам партыі Дырэктыву № 1 "Аб пераходзе на падпольную работу партарганізацый на тэрыторыях, занятых ворагам”. Групы актывістаў партыі, якія пакінулі для арганізацыі падпольнай барацьбы, дыверсійна-разведвальныя атрады, акружэнцы сталі арганізоўваць партызанскія атрады і весці барацьбу з ворагам яшчэ летам 1941 г.

Насельніцтва горада і вобласці хутка разабралася ў сутнасці нацысцкага новага парадку. Разгарнуўся масавы партызанскі і падпольны антыфашысцкі рух. Захаваліся звесткі аб тым, што ў гады акупацыі на большасці прадпрыемстваў, у ратушы ў памяшканні пральні знаходзіліся падпольныя антыфашысцкія арганізацыі. З мэтай запалохвання нацысты праводзілі публічныя пакаранні смерцю. У лістападзе 1941 года насупраць ратушы на плошчы былі павешаны ваенныя ўрачы, а ў красавіку 1942 года – падпольшчыкі Міхаіл Мяцёлкін, Анатоль Ражкоў, Павел Хахлоў. На шыбеніцы ў цэнтры плошчы такія катаванні адбываліся затым неаднаразова.

У Магілёве падпольную арганізацыю пад назвай “Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі” стварыў настаўнік гарадской сярэдняй школы № 17 К. Ю. Мэттэ. У гэтай арганізацыі падпольнай працай займаліся каля 50 педагогаў. У Круглым дзейнічала падпольная група моладзі пад назвай “Арганізацыя змагароў за вызваленне Радзімы”. У Бабруйску, Горках, Круглым, Крычаве, Клімавічах, Магілёве, Прапойску, ды іншых населеных пунктах актыўна дзейнічала антыфашысцкае падполле.

Жорсткасць акупацыйнага рэжыму, рэпрэсіі нацыстаў не зламалі волі беларусаў, якія ў 1942-43 гг. усё больш масава сталі папаўняць партызанскія злучэнні. Партызаны ва ўсіх раёнах вобласці разбуралі склады, падрывалі масты і чыгуначнае палатно, нападалі на фашысцкія гарнізоны, вялі разведвальную работу, каралі стараст і паліцэйскіх. Аднымі з першых у лістападзе 1941 года ў Глускім раёне былі створаны партызанскія атрады ім. Шчорса, Кірава, Чапаева, якія затым увайшлі ў 37-ю партызанскую брыгаду. Партызанскім краем ў гады Вялікай Айчыннай вайны называлі Клічаўскі раён. У сакавіку 1942 група партызанскіх атрадаў пад камандаваннем палкоўніка Нічыпаравіча вызваліла райцэнтр Клічаў ад акупантаў. У раёне былі адноўлены органы Савецкай улады, а у 1943 - 1944 гадах, у лесе, каля в. Усакіна знаходзіўся Магілёўскі падпольны абкам партыі, выдавалася абласная газета “За Радзiму”. У суседнім Кіраўскім раёне дзейнічала шэсць партызанскіх атрадаў.

Актыўна дзейнічалі партызанскія атрады Пасожжа, у лясах басейна рэк Проня і Пціч. Найбольшая ж колькасць партызанскіх злучэнняў сканцэнтраваліся ў лясах Быхаўскага, Бялыніцкага, Кіраўскага, Клічаўскага і Круглянскага раёнаў. Тут былі вялікія партызанскія зоны, аэрадромы, знаходзіўся Магілёўскі падпольны абкам партыі. У красавіку, жніўні і верасні 1943 г. партызаны паспяхова правялі Бялыніцкія аперацыі па знішчэнню гарнізонаў праціўніка.

Ўздым ўсенароднай барацьбы супраць нацысцкіх акупантаў, рост партызанскага руху прывялі да таго, што ў Магілёўскай вобласці з'явіліся тэрыторыі і цэлыя раёны, дзе была адноўлена савецкая ўлада. У такіх партызанскіх зонах нярэдка ствараліся лясныя школы. Па ўспамінах партызан некалькі падобных школ працавала ў лясах Клічаўскай партызанскай зоны.

3 жніўня 1943 г. пачалася “рэйкавая вайна” магілёўскіх партызан, якая праводзілася ў некалькі этапаў і спрыяла наступленню Савецкай арміі. Перад вызваленнем ад фашыстаў на тэрыторыі Магілёўшчыны ваявала 24 партызанскія брыгады, у якіх было больш за 55 тыс партызан.

 

Вызваленне

У выніку Бранскай наступальнай аперацыі (1 жніўня – 3 кастрычніцкай 1943) войскі Бранскага фронту вызвалілі 26 верасня 1943 года першы раённы цэнтр Беларусі Хоцімск, а праз два дні – Касцюковічы і Клімавічы. У кастрычніку савецкія часткі ўвайшлі ў Крычаў, Чэрыкаў, Краснаполле і далей выйшлі да ракі Проня. У ходзе Смаленскай наступальнай аперацыі войскаў Заходняга і Калінінскага франтоў 7 жніўня – 2 кастрычніка 1943 ад акупантаў была вызвалена Смаленская, частка Калінінскай і ўсходнія раёны Магілёўскай вобласці. Значную дапамогу наступаўшым савецкім войскам аказалі партызаны, якія ў верасні правялі другі этап “рэйкавай вайны” пад назвай “Канцэрт”. Каля в. Леніна Горацкага раёна 12-13 кастрычніка адбыўся першы бой Польскай пяхотнай дывізіі імя Т. Касцюшкі. У памяць аб ім у вёсцы дзейнічае музей савецка-польскай баявой садружнасці. Фронт стабілізаваўся на лініі на ўсход ад Горак, Дрыбіна і далей па рацэ Проня. У выніку Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 10-30 лістапада 1943 быў вызвалены Прапойск і частка Быхаўскага раёна.

Большая ж частка вобласці была вызвалена ў ходзе бліскуча праведзенай аперацыі “Баграціён” – адной з найбуйнейшых наступальных аперацый Савецкай арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якая праводзілася 23 чэрвені – 29 жніўня 1944 года. Часткай Беларускай аперацыі сталі Магілёўская і Бабруйская наступальныя аперацыі. Раніцай 23 чэрвеня савецкія войскі перайшлі ў наступленне. Нягледзячы на жорсткае супраціўленне злучэнні 2-га Беларускага фронту прарвалі нямецкую абарону, фарсіравалі Днепр і 28 чэрвеня вызвалілі Магілёў ад гітлераўскіх захопнікаў. Ужо праз дзень ад фашыстаў быў ачышчаны Бабруйск, ля якога было акружана, узята ў палон і знішчана каля 40 тыс немцаў. Пад Бабруйскам 1944 войскі правага флангу 1-га Беларускага фронту атачылі і знішчылі 6 дывізій 9-й нямецкай арміі. Магілёўскія партызаны паралізавалі рух на чыгунках, разам з рэгулярнымі часцямі вызвалялі Асіповічы, Клічаў.

Праз дзевяць месяцаў пасля пачатку вызвалення вобласці 29 чэрвені 1944 года ў выніку аперацыі “Баграціён” тэрыторыя Магілёўшчыны была цалкам ачышчана ад фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск, а 28 ліпеня вызваленнем Брэста было завершана выгнанне акупантаў з Беларусі. Разгром германскіх войск на тэрыторыі Беларусі спрыяў наступленню на іншых франтах, вызваленню ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза, а потым і ўсёй Еўропы ад фашызму. Але вайна працягвалася. Тысячы нашых землякоў змагаліся з ворагам, вызваляючы Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхаславакію, Румынію, Югаславію, Балгарыю, Венгрыю і Германію ад германскага фашызму.

Вобласць нарадзіла трох двойчы герояў Савецкага Саюза: І. Гусакоўскага, С. Шутава, І. Якубоўскага. Усе трое камандавалі танкавымі злучэннямі. Ураджэнец Кіраўскага раёна Кірыл Арлоўскі палову свайго жыцця быў знакамітым партызанам. Ваяваў ў Польшчы, Іспаніі, Кітаі, Беларусі, стаў героем Савецкага Саюза і Сацыялістычнай працы. Леў Маневіч, які нарадзіўся ў Чавусах, стаў вядомым савецкім ваенным разведчыкам.

Вайна прынесла неадноўныя чалавечыя і велізарныя матэрыяльныя страты. На момант вызвалення ў Магілёве жыло менш за 10 тыс чалавек. Цалкам разбураны былі прамысловыя прадпрыемствы, згарэлі бібліятэкі і фонды гістарычнага архіва, практычна не было непашкоджаных мураваных будынкаў. Пасяўныя плошчы па вобласці скараціліся больш чым напалову, было разбурана 1172 прадпрыемствы. Матэрыяльныя страты ў коштах 1941 г. склалі 12,5 млд. руб. Вобласць страціла палову свайго нацыянальнага багацця.

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: