Кастрычніцкая (1917г. ) рэвалюцыя ў Расіі, усталяванне савецкай улады ў Беларусі

15 кастрычніка на II сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый быў рэарганізаваны кіруючы орган — абрана Вялікая беларуская рада. У яе склад дадаткова ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай рады Заходняга фронту. Была створана Цэнтральная вайсковая беларуская рада. Яна павяла работу па фарміраванні беларускага войска на Заходнім і Румынскім франтах.

У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне рабочых і салдат. Раніцай быў абнародаваны падрыхтаваны У.І.Леніным заклік "Да грамадзян Расіі". У ім аб'яўлялася аб звяржэнні Часовага ўрада і пераходзе ўлады да Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 26 кастрычніка выканкам Мінскага Савета аб'явіў аб пераходзе ўлады ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 палітычных вязняў быў створаны I рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Разам з 37-м і 289-м Запаснымі палкамі, атрадам чырвонаармейцаў яны склалі ўзброеныя сілы Мінскага Савета. У хуткім часе быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (К.Ландар, А.Мяснікоў і інш.). Была ўведзена цэнзура друку, забаронена дзейнасць гарадской думы.

Супраць новай улады выступілі буржуазныя партыі — эсэры, бундаўцы, меншавікі, гарадская дума, Вялікая белауская рада, цэнтральнае бюро прафсаюзаў г.Мінска і інш. 7 кастрычніка яны стварылі Камітэт ратавання рэвалюцыі на чале з Т.Калатухіным. Маючы перавагу сіл, Камітэт ратавання рэвалюцыі ўльтыматыўна запатрабаваў перадачы яму ўлады. Мінскі Савет пагадзіўся пры ўмове, што войскі не будуць накіраваны на падаўленне паўстання ў Петраград і Маскву. Пасля заключэння пагаднення балыпавікі павялі агітацыю сярод салдат. Савецкую ўладу падтрымалі з'езды многіх армейскіх камітэтаў. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшлі браніраваны поезд і вайсковыя часці, якія ўзялі пад ахову Мінскі Савет. У горадзе зноў была ўстаноўлена Савецкая ўлада. У канцы кастрычніка — пачатку лістапада Савецкая ўлада перамагла ў Віцебску, Гомелі, Полацку і іншых гарадах. 19 лістапада новую ўладу прызнаў Магілёўскі савет. Такім чынам, у лістападзе на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў. У гэты час прайшлі салдацкія з'езды 2-й, 3-й і 10-й армій Заходняга фронту. Яны сведчылі аб падтрымцы арміяй рэвалюцыйных змен, дэкрэтаў Савецкай улады.

У лістападзе 1917 г. на Беларусі адбыліся выбары ва ўстаноўчы сход. 3 56 дэпутатаў ад Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай акруг і Заходняга фронту было абрана 30 бальшавікоў, 22 эсэра, 4 прадстаўнікі іншых арганізацый. Перамога балынавікоў была невыпадковай. Арганізацыі РСДРП(б) вялі актыўную работу па замацаванні новай улады. Яны атрымалі падтрымку на з'ездах Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці (19 — 21 лістапада), III з'ездзе Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў (18—20 лістапада), II з'ездзе армій Заходняга фронту (20—25 лістапада). Працоўныя, насельніцтва, салдаты з задавальненнем сустрэлі дэкрэты II Усерасійскага з'езда Саветаў аб міры, зямлі і таму пайшлі за бальшавікамі. 26 лістапада ў адпаведнасці з рашэннямі з'ездаў выканкамы Саветаў рабочьгх і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту ўтварылі выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) на чале з М.Рагазінскім. Абласны камітэт сфарміраваў Савет народных камісараў вобласці і фронту (старшыня К.Ландар), які ўзначаліў палітычную і гаспадарчую дзейнасць Саветаў (увядзенне на прадпрыемствах рабочага кантролю, канфіскацыя памешчыцкіх зямель і г.д.). У склад Аблвыканкамзаха ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі партыі балыпавікоў. Прычым у сваёй большасці яны былі людзьмі прыезджымі, а не беларусамі. Таму, што датычыцца нацыянальнага самавызначэння, то Аблвыканкамзах не зрабіў ніякіх рэальных крокаў на шляху стварэння беларускай дзяржаўнасці.

Йеларускія нацыянальныя партыі і групоўкі, якія не прынялі ўладу Саветаў, выступілі пад лозунгам поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Выканкам Вялікай беларускай рады пачаў падрыхтоўку назначанага на 5 снежня Усебеларускага з'езда, мэтай якога было стварэнне прызнанай Савецкай уладай дэмакратычнай краёвай улады. Паралельна ў гэтым кірунку працаваў Беларускі абласны камітэт (БАК), які быў сфарміраваны ў лістападзе 1917 г. пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. Дэпутаты-беларусы, якія прысутнічалі на I Усерасійскім з'ездзе сялянскіх дэпутатаў, стаялі на пазіцыях эсэраў. Пры падтрымцы Наркамата па справах нацыянальнасцяў Расійскай Федэрацыі БАК выступіў з прапановай правядзення 15 снежня з'езда прадстаўнікоў земстваў, Саветаў сялянскіх дэпутатаў, беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, арміі, настаўніцкага саюза, кааператыўных і кудьтурна-асветніцкіх устаноў.

Вялікая беларуская рада назначыла адкрыццё Усебеларускага з'езда на 5 снежня 1917 г. У гэты дзень у мінскім гарадскім тэатры сабралася каля 300 чалавек, таму было вырашана адкрыць нараду. Пасля доўгіх спрэчак 7 снежня ўдзельнікі прызналі паўнамоцтвы з'езда. Заслухаўшы прывітанні і даклад А.Бонч-Асмалоўскага па зямельным пытанні, дэлегаты затым працавалі па секцях і фракцыях.

Беларускі абласны камітэт, які атрымаў грашовую падтрымку ўрада Расіі на. правядзенне з'езда, пратэставаў супраць пачатку яго работы. Ён заявіў аб прызнанні Савецкай улады і неабходнасці больш шырокага прадстаўніцтва, у тым ліку і Аблвыканкамзаха.

15 снежня ў Мінску сабралася 1872 прадстаўніка Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, гарадскіх дум, земстваў, вайсковых беларускіх рад, палітычных партый, прафсаюзаў, бежанскіх саюзаў. 1167 дэлегатаў мелі права рашаючага голаса, у тым ліку каля 800 чалавек з'яўляліся прадстаўнікамі рабочых, сялян, салдат. Вечарам 17 снежня пачалося пленарнае пасяджэнне Усебеларускага з'езда. 3 палітычных партый найбольш уплывовымі былі эсэры і БСГ. Барацьба разгарнулася вакол пытання аб формах самавызначэння Беларусі. Вялікая беларуская рада выступала за аб'яўленне незалежнасці Беларусі. Яе прадстаўнікі лічылі, што ўлада Аблвыканкамзаха распаўсюджваецца толькі на Заходні фронт і не мае ніякага дачынення да Беларусі. БАК патрабаваў абласной аўтаноміі ў складзе Расіі. Левыя эсэры і народніцкае крыло БСГ выступалі за аўтаномію з сваёй краёвай радай і адміністрацыяй.

З'езд не прызнаў легітымнасць бальшавіцкай улады. Ён абвясціў сябе вышэйшым органам ўлады. Была прынята кампрамісная рэзалюцыя аб усталяванні рэспубліканскага ладу жыцця і стварэнні часовага органа краёвай улады — Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў. Яму даручалася замяніць існуючыя органы ўлады, склікаць Устаноўчы сход і вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе на Беларусі.

Аднак з'езд не паспеў давесці сваю работу да канца. СНК Заходняй вобласці ў ноч з 17 на 18 снежня правёў арышты некаторых членаў прэзідыўма, шэрага дэлегатаў і аб'явіўз'езд распушчаным. 18 снежня дэлегаты — лідэры беларускіх палітычньгх партый канспіратыўна стварылі Выканаўчы камітэт савета з'езда. Камітэт спрабаваў арганізаваць супрацоўніцтва з губернскімі, гарадскімі думамі і сумесна з Цэнтральнай беларускай вайсковай радай стварыць беларускае войска. Саўнаркам Заходняй вобласці і ронту абвясціў аб роспуску Вялікай беларускай рады, еларускай вайсковай рады. Савецкая ўлада прыступіла да ліквідацыі апазіцыі: скасоўваліся гарадскія думы, земскія ўстановы, суды, закрываліся апазіцыйныя газеты. Ствараўся новы апарат кіравання — мясцовыя Саветы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: