ІІІ. Педагагічныя сродкі і спосабы

1. Ці ўлічваліся асаблівасці класа і канкрэтных вучняў па наступных параметрах:

- узровень іх разумовага і псіхалагічнага развіцця,

- патэнцыяльныя магчымасці,

- веданне прадмета,

- эмацыянальны стан і падрыхтаванасць да ўрока,

Калі асаблівасці класа і канкрэтных вучняў не ўлічваліся, то па якіх прычынах?

2. Якія метады і прыёмы выкарыстоўваліся на ўроку?

3. Як быў размеркаваны час на ўроку?

4. Ці выкарыстоўваўся дадатковы матэрыял для вырашэння педагагічных задач? Калі так, то які? З якой мэтай?

5. Ці змяняўся месцамі абавязковы па тэме ўрока матэрыял? Ці дало гэта станоўчы вынік? Калі не, то чаму?

6. Ці былі неспадзяваныя сітуацыі на ўроку? Якія? Як яны вырашаліся?

ІV. Агульная ацэнка ўрока

1. Як працавалі вучні?

2. Ці ўдалося стварыць творчую атмасферу?

3. Якія цяжкасці і праблемы выявіліся ў асобных вучняў і класа ў цэлым?

4. Што атрымалася зрабіць з запланаванага? Што не атрымалася? Чаму?

V. Ці атрымаў настаўнік задавальненне ад работы з вучнямі?

VI. Ці былі прычыны поспеху або няўдач у правільным ці няправільным выбары сродкаў вырашэння педагагічных задач? Якіх менавіта сродкаў?

VІI. Ці былі цяжкасці на ўроку? Якія? Як вырашаліся падчас правядзення ўрока?

VІІI. Выкарыстанне інавацый, педагагічных і камунікатыўных тэхналогій.

ІХ. Педагагічны такт настаўніка, яго ўменне падтрымліваць дысцыпліну, знайсці кантакт з вучнямі. Спосабы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці школьнікаў. Маўленне настаўніка.

Х. Ажыццяўленне ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей.

ХІ. Абсталяванне ўрока: стэнды і выставы, партрэт пісьменніка, ілюстрацыі да літаратурнага твора, выстава кніг пісьменніка і інш. Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў і тэхнічных сродкаў навучання. Віды нагляднасці.

ХІІ. Як будзе ўлічаны вопыт дадзенага ўрока ў далейшай працы?


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: