Лічэбнік

1. Амаль усе лічэбнікі, за выключэннем дзевяноста і паўтара (спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду), паўтары (спалучаецца з назоўнікамі жаночага роду), скланяюцца. Лічэбнікі сорак і сто ва ўсіх склонах (акрамя назоўнага і вінавальнага) маюць канчатак .

2. У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніка трыццаць пішацца дзве літары ц. Падвоеннае ц пішацца таксама ў творным склоне лічэбнікаў пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць.

3. Лічэбнікі два (дзве), абодва, абедзве, тры, чатыры ўжываюцца з назоўнікамі і прыметнікамі ў назоўным склоне з канчаткамі -ыя, -ія і -ы, -і: чатыры новыя сталы, а ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, чатырма.

4. У складаных і састаўных колькасных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот пры скланенні змяняюцца ўсе іх часткі: шасцюстамі васьмюмюдзесяццю сямю.

5. Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова: у дзве тысячы дзесятым годзе, а парадкавыя лічэбнікі, якія заканчваюцца на -дзесяты, -соты, -тысячны, -мільённы, пішуцца ў адно слова.

Заданні

Запішыце лічэбнікі словамі.

Звыш 4214 студэнтаў; каля 73 працэнтаў; 1949 год; звыш 30 кніг; ад 700 адняць 215 атрымаецца 485; да 302 дадаць 731 атрымаецца 1033; з 44 выкладчыкамі; з 400 рублямі; з 13 вагонамі; з 535 кілаграмамі; з 528 гектарамі; на 2000 метраў; да 300 кіламетраў; колькі разоў 10 змяшчаецца ў 100?

2. Запішыце лічэбнікі па-беларуску. Параўнайце гучанне і напісанне.

Двести шестнадцать, шестьсот восемьдесят четыре, один миллион триста тысяч, тысяча девятьсот шестьдесят семь, девятьсот одиннадцать, тысяча триста двадцать пять, семьсот пятьдесят два, шестьсот сорок девять.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: