Правапіс і, ы, й пасля прыставак

Пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны гук, на месцы і пішацца ы: пад + ісці = падысці, разыграць, безымянны.

Пасля прыставак між-, звыш-, суб-, контр-, дэз -, а таксама ў некаторых складаных словах галосны [i] захоўваецца: міжінстытуцкі, звышімклівы, контрідэя, дэзінфекцыя, педінстытут, палітінфармацыя.

Пасля прыставак, якія канчаюцца на галосны, на месцы і пішацца й: прыйсці, выйграць, перайменаваць;

Галосны [і] захоўваецца, калі ўтварае склад: праіграваць, заіскрыцца, заінтрыгаваць.

5.5. Вымаўленне і правапіс некаторых спалучэнняў зычных

У спалучэнні стн не вымаўляецца і не пішацца т: маёмасць – маёмасны, якасць - якасны, але баластны, кампостны (запазычаныя словы).

У спалучэннях здн, рдн, рдц не вымаўляецца і не пішацца д: заезд – заезны, сэрца, міласэрны.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: