Чумацкія песні

ГУЛЯЎ ЧУМАК…

Запісана ў в. Барталамееўка Веткаўскага раёна

ад М. Я. Кавалёвай (1918 г. н.)

Гуляў чумак, ды гуляў бурлак

А сем лет па Крыму,

А сем лет па Крыму.

Да случылась да с чумаком

Не с Крыму едучы,

Не с Крыму едучы.

А случылась ды с чумаком

Ды валоў пасучы,

Ды валоў пасучы.

А ўсе волы пахрамелі,

А чумак болен стаў,

А чумак болен стаў.

А ляжыць чумак, ды ляжыць бурлак

Тры дні на лугу,

Тры дні на лугу.

А ніхто таго чумачэньку да не даведаецца.

А прыйшоў жа к таму чумачэньку,

А прыйшоў жа к таму чумачэньку.

Таварыш верной.

– Скажы ты, чумачэнька,

Скажы ты, чумачэнька

Чым ты бальной?

– А баляць жа мае ножанькі,

А баляць жа мае ножанькі,

А баліць жа мая галава.

Запісала А. П. Гаркавая ў 1984 г.

Каб пазбегнуць тэрмiналагiчнай блытанiны, лічым неабходным аб’яднаць бурлацкiя, батрацкiя песнi, песнi адыходнiкаў i панскiх парабкаў у адну тэматычную групу – наймiцкiя песнi. Справа ў тым, што бурлакамi на Беларусi называлi не толькi тых сялян, што наймалiся цягаць уверх па рацэ баржы, але i панскiх парабкаў, батракоў, пастухоў i iншых абяздоленых «наймiкаў», якiя працавалi на багача ў вёсцы: «Ты бурлача, ты батрача, без вячэры спаць лажыся... // Яшчэ наймiк не разуўся – а багач ужо прачнуўся, // Яшчэ наймiк не паслаўся – а багач ужо праспаўся». Агульным з’яўляецца тэматычнае кола песень: гэта заўсёды скарга на лёс i папрокi мацi за тое, што яна надзялiла такою доляй («… нашто мяне нарадзiла – за бурлака ахрысцiла»). У некаторых творах праявiўся выразны сацыяльны пратэст i нават заклiк да актыўнай барацьбы: «Мы збярэмся, хлопцы жвавыя, // На расправы на крывавыя, // На расправы – пажарышчамi, // Ад маёнткаў – папялiшчамi». З мастацкiх сродкаў у песнях выкарыстоўваюцца розныя паралелiзмы, iншых жа паэтычных формул, сiмволiкi, метафарычнасцi i г. д. стваральнiкi гэтых твораў пазбягалi.

Найміцкія песні

ГОРКА ДОЛЯ ТЫ БАТРАЦКАЯ…

Запісана ў в. Чырвоная слабада Салігорскага раёна

ад П. С. Кулеш (1913 г. н.)

Горка доля ты батрацкая,

Гарапашная, жабрацкая.

Праца цяжкая, сіберная –

На прыбыткі ды на панскія,

На папоўскія, дваранскія.

Гэй, збірайся, хлопцы жвавыя,

На расправы на крывавыя, –

На расправы-пажарышчамі

Ад маёнткаў-папялішчамі.

Запісала В. А. Ляшчынская ў 1996 г.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: