Ой, топну нагой

І прытопну другой.

Паглядзі-ка правая,

Што вытварае левая.

Запісала Л. А. Клімянок у 1992 г.

БЯСЕДНЫЯ ПЕСНI

Бяседныя (застольныя) песнi – кола твораў, якiя спявалiся з нагоды свят i сямейных урачыстасцей пад час застолля з удзелам гасцей (сваякоў, суседзяў, блiзкiх знаёмых). Даследчыкi адзначаюць абрадавую функцыянальнасць некаторых бяседных песень – хрэсьбiнных, вясельных, талочных i iншых, але ў большасцi выпадкаў абрадавы момант творам не ўласцiвы i яны выконваюцца сiтуацыйна. Паводле жанравай сутнасцi, гэта лiрычныя выказваннi, тэкстуальна звязаныя з эмацыянальным тонам застолля. Бяседныя песнi аб’ядноўваюць творы рознага тэматычнага зместу. Сярод iх:

песнi пра частаванне («На пiру былi, на бяседачцы»);

песнi-велiчаннi («Ты бабулька мая»);

песнi-жарты («Як пазвалi мяне на бяседу», «Ой ты, дубе»);

песнi пра ўдаву («Упiлася, удоўка, упiлася», «Эй, у полi буён вецер вее»);

песнi-папрокi сястры брату («У майго брацiткi бяседачка», «Як сястрыца бедна жыла»);

песнi-скаргi маладой замужнiцы («Каб я знала, каб я ведала»), мужа на жонку-няўдалiцу, жанчыны на мужа-п’янiцу («А ў полi жыта – не ярыца»);

песнi-успамiны пра бацькоўскi дом («Старана мая, староначка»);

песнi-звароты да бацькi i мацi («Ды ўжо сонейка за лес коцiцца»);

песнi-шкадаваннi аб няўдалым жыццi («Дзесь паехаў мой мiлы ў дарогу»).

Мастацкая вартасць бяседных песень далёка не адназначная, але пераважная большасць iх характарызуецца паэтычнай дасканаласцю, высокамастацкай вобразнасцю, мiлагучнасцю мелодыкi, трапным выкарыстаннем разнастайных выяўленчых сродкаў, выразнай рыфмоўкай i стройнай рытмiкай.

За сталом песнi жартаўлiва-насмешлiвыя суседнiчаюць з элегiчнымi, дабрадушна-iранiчныя – з драматычнымi, апавядальныя – з задзiрыстымi, ствараючы разам шматгранную атмасферу святочнага банкетавання.

У сучаснай культурнай прасторы традыцыйныя бяседныя песнi прадстаўлены пераважна творамi з жартоўнымi, любоўнымi i сямейнымi матывамi.

ДА РАЗДЗЕЛА «Сфера дзіцячага фальклору»


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: