Фальклор як частка культуры беларускага народа

Фальклор ніколі не быў нерухомым, народная творчасць увесь час у развіцці.

Абрады - састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.

Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёлагадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Асаблівасць бел. абрадаў - перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш., надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.

Каляндарна-абрадавы,сямейна-абрадавы і пазабрадавы фальклор.

Фальклор падзяляецца на 3 группы:

1.каляндарна-абрадавы,

2.сямейна-абрадавы,

3.пазабрадавы.

1. творы, якія адносяцца да календара і абрадавымі cвятамі.

Зімовы цыкл, веснавы, летні і восеньскі. Кожны цыкл мае свае творы.

2. радзінна-хрэсбінны фальклор.

Вясельны фальклор. Пахавальны абрад (галашэнні).

3. творы, якія не адносяцца да абрадаў. Маглі выконвацца на вячорках, бяседе.

Асноўныя катэгорыі: песні пра каханне, балады, прыпеўкі, прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, казкі, легенды і паданні.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: