Лесавік – гаспадар лесу

Лесавік – гаспадар лесу і звяроў. Кожны лясны масіў мае свайго лесавіка. Ён – брат хатніка і палявіка. У Юр’еў дзень выконвае ролю пастуха для ваўкоў. Можа павялічвацца і памяньшацца у памерах. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага (у рост дрэва) старога з белым, як бяроста, тварам, вялікімі вачамі, у звярынай скуры. Можа дапамагчы чалавеку, а можа пазбавіць дабычы і напалохаць.Верылі, што можа паказаць грыбныя і ягадныя мясціны, нагнаць у бок паляўнічага звяроў і птушак, альбо прымусіць чалавека доўга блукаць. Каб задобрыць лясуна, на скрыжаванні лясных сцежак або на пянёк клалі хлеб з соллю.

Можна вывернуць адзенне, бо ў яго самога – усё навыварат, або яго рассмяшыць. Баіцца ён ліпавага палена, агню.

ЛЕСАВІК мае чалавечы воблік, але ён вострагаловы, з блакітнай крывёю. Акрамя таго, калі ён сустракаецца ў выглядзе звычайнага чалавека, кума ці свата, неабходна звярнуць увагу, ці адкідвае ён цень: нячысцікі ценю не маюць і не пакідаюць слядоў.

16. Духі, звязаныя з хатаю і сядзібаю беларуса – дамавікі, хлеўнікі, лазнікі, еўнікі.

Дамавік – дух хаты, з'яўляецца абярэгам агменю - калі гаспадары пераязджаюць на новае месца, каб перавезці з сабой дамавіка, трэба захапіць вуголля з печкі. Выгляд: дзядок з сівай барадой. Жыве у запечным куце, пад печкай. Ён дапамагае добрым гаспадарам і вельмі не любіць сварак, п'янства, гучнай гаманы, люстэркаў, масак. Незадаволены дамавік можа помсціць - сысці з хаты, пашкодзіць ў гаспадарцы (асабліва жывёле), давесці каго да смерці.

Хлеўнік –сядзібны дух, жыве у хляве, назірае за скацінаю. Пры сімпатыі да гаспадароў і калі яяму па густу масць жывелы, ён чысціць, песціць скаціну, носіць ваду, кладзе паболей корму. Не любіць свінней і казлоў. Калі завядзецца ліхі хлеўнік, які губіць скаціну, можна пазбавіцца забітай сарокай, канаплянай пугай з вузелкамі – трэба пасцёбваць і прыгаварываць словы “пайшла хіра на вецер!”.

Лазнік –гаспадар лазні. Жыве за печчу ці пад полкам.Падобны на Вадзяніка. Злосны. Карае тых, хто мыецца пасля поўначы ці захаду сонца (бо сам любіць мыцца у гэты час). Калі хто мыецца позна,ён кідае у яго камяні з печкі, палохае храпам. Як задобрыць-прынесці хлеб-соль, пакінуць яму ваду і венік.

Еўнік -сядзібны дух, жыве у печы. Сваяк Лазніка і Дамавіка. Выгляд – чалавекападобны, у чорнай ад дыму вопратцы, з пылаючымі як вуголлі вачыма. Глядзіць каб правільна палілася печ, сушыліся снапы. У ваколіцах вёскі звычайна стаялі асеці, ці сушні (еўні,гумны). Сушні часта гарэлі. Гэта прыпісвалі шкоднаму духу.Ёсць адзін спосаб: вывернуць кажух навыварат, узяць качаргу і сцерагчы яго ў ноч пад свята Агафона-гуменніка (22 жніўня). Можа пагібнуць ад маланкі.

17. Нячысцік – паўсюднік: чорт.

Чорт — нячысцік - паўсюднік не мае тэрытарыяльнай лакалізацыі і падпарадкоўваецца вышэйшаму нячысціку. Чорт мае чартовак (чарціх — жонак чарцей) і чарцянят. Асноўны занятак – шкодзіць людзям (сваркі, п’янства), уводзіць у грэх (хлусня, самазабойства).

Гэта казлападобная істота з рожкамі, капытамі, хвастом. Можа пераўтварыцца ў любы прадмет, любую істоту, у тым ліку і чалавека (хаця рэдка), капой сена, вязкаю гарошын, нейкім карлікам. Яго месца — з левага боку чалавека.

Чэрці гінуць ад стрэл Пяруна (прарока Іллі),вельмі пакутуюць ад дыму ладану, крыжа, вельмі баяцца свянцонай вярбы, хроснага знамення. Чорту нельга бываць там, дзе расце лён, каноплі, пшаніца, з якіх робяць алей і прасфоры для царквы. Досыць многа гіне толькі што народжаных чарцянят — часта ад паўдзённага ці паўночнага крыку пеўня: ён рассякае іх папалам. Чэрці вядуць падобны да чалавечага сямейны лад жыцця. У іх ёсць чартоўкі, якія не ўдзельнічаюць у звычайным жыцці нячысцікаў. Іх асноўнае прызначэнне - нараджаць дзяцей.

Звычайныя месца збору нячысцікаў - каля вады, на ростанях (апоўдні і апоўначы), у закінутых дамах, пустках, месцах самагубства. Адметныя сходы адбываюцца на Лысай гары - напярэдадні купалля.

Мэта нячысціка - авалоданне душой чалавека. У бел. міфалогіі існуе чорт-жартаўнік. Асобны аб'ект жартаў чарцей — п'яныя людзі.

18. Ваўкалак, яго віды.

Ваўкалакі (чалавекі-ваўкі) бываюць двух тыпаў: тыя, што зрабіліся ваўкалакамі свядома (калдуны) і пад прымусам. Калдун ператвараецца ў ваўка перакульваннем праз нажы ці асінавы пень. Вярнуцца можна толькі адкуліушыся назад праз тыя ж нажы. Ператвораны чалавек — ахвяра помсты калдуна. Існавала перакананне, што моцны чараўнік можа пераутварыць у ваук. Цэлае вяселле, калі у ім 12 асобаў.

Прымусова зроблены -такі ваўкалак адрозніваецца ад звычайнага ваўка: жаласна вфыюць на ўсход сонца ці на сваю вёску, не ядуць сырога мяса, харчуецца рэшткамі чалавечай вегетарыянскай ежы, імітуе чалавечыя звычкі, цягнецца да чалавечага жылля. Калі мінецца тэрмін чараў, пераўтв. у чалавека. Можна дапамагчы пераутв. хутчэй- кануць на яго ояс, накрыць абрусам, на якой асвяшчалі ежу.

20. Паняцце белай і чорнай магіі ў беларускай традыцыйнай культуры

існуе некалькі відаў магіі:

- кантактная – простая форма перадачы энергіі праз дотык;

- ініцыяльная – уздзеянне на аб’ект на адлегласці;

- кантагіёзная – дзеянне накіравана не на аб’ект, а на яго замену (валасы, след і інш.);

- імітатыўная – дзеянне накіравана на адлюстраванні аб’екту ў выглядзе лялькі, партрэта, скульптуры, фота;

- вербальная – уздзеянне праз слова (замовы)

Фальклор.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  




Подборка статей по вашей теме: