Легенды і паданні: тэматычнае багацце

Найбліжэй да чарадзейных казак стаяць легенды, але легенда імкнецца выдуманае выдаць за сапраўднае. Легенда прыйшла ў фальклор ў часы хрысціянства - на змену язычніцкай прымхліцы, якую, аднак, не выцесніла.

У аснову сюжэта кладзецца цуд, неверагоднае здарэнне. Легенды - пра стварэнне свету, пра паходжанне жывёл, пра святых і Бога, пра пекла і рай, пра віну і пакаранне за яе, пра дабрачыннасць і ўзнагароджанне - і інш.

Паданне адрозніваецца ад казкі ці легенды тым, што зместам звязана з якой-небудзь канкрэтнай падзеяй гістарычнага жыцця народа і прымацавана да пэўнай мясцовасці. Функцыя паданняў - пазнавальна-інфармацыйная. Істотнай прыкметай з’яўляецца - даць адказ: адкуль што ўзялося, як ўзнікла. Напр, паходжанне і назвы населёных пунктаў, рэк, азёр, лесу, балота і інш. У бел. фалькл. большасць паданняў - такога зместу. Астатнія - звязаны з лёсам і жыццём канкрэтнага чалавека, нечым выдатнага. Сюжет - аднаэпізодны, няма характэрных для казачнай прозы кампанентаў - дыялог, зачын, канцоўка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: