Эканомiка БССР у перыяд пераходу да рыначных адносiн i перабудовы палiтычнай сiстэмы у СССР (80-90 гг. XX ст.)

Супярэчнасць жыцця у сярэдзiне 80-ых гадоу асаблiва востра праявiлася у эканомiцы.Адзiная сiстэма уласнасцi,цэнтралiзаванае кiраунiцтва,улада партнаменклатуры прывялi да поунага адмаулення уласцiвых эканомiцы законау развiцця. У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз - ў складаным становішчы. Запавольваліся тэмпы сац.-эканаміч. развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць прадукцыі, не хапала высака-якасных тавараў на рынку. Патрабавалася рэфармаванне палітыка-эканаміч. сістэмы. У 2п. 80-х удакладнены паліт. курс і вызначана палітыка перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савец. грамадства. Ініцыятарам з'яўляўся Гарбачоў. У ходзе ажыццяўлення палітыкі перабудовы пашырылася самастойнасць прадпрыемстваў і аб'яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Павысілася роля працоўных калектываў. Развівалася самакіраванне. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы - арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Дэмакратычнай станавілася выбарчая сістэма, развіваліся галоснасць і плюралізм думкі, фарміравалася шматпартый-ная сістэма. Больш магчымасцей стала для ажыццяўлення дэмакратычных правоў і свабод грамадзян, для творчай дзейнасці. У КПСС - КПБ адсутнічала канкрэтная праграма абнаўлення сав.грамадства. Не былі дакладна вызначаны канчатковыя вынікі, на дасягненне якіх накіроўваліся намаганні партыі і народа. У грамадстве з'явіліся капіталістычныя тэндэнцыі, узбагачэнне любымі сродкамі, некампетэнтнасць і безадказнасць. Гублялася кіраўніцтва краінай. Частка народа стала абвінавачваць КПСС-КПБ, усіх тых, па чыёй ініцыятыве пачалася перабудова. Сац. ідэалы ў вачах мільёнаў абясцэньваліся, аўтарытэт КПСС - КПБ катастрафічна падаў. Палітычны крызіс працягваўся.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: