Газета «Наша Нива» и бел., нацыянальна-культурнае адраджэнне у пачатку 20 ст

Пачатак XX стагоддя ўвайшоў у гісторыю Беларусі як нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусаў. У гэты час узнікае рух за грамадскае прызнанне самога факта існавання беларускага народа і яго культуры. Невыносна цяжкі груз мінулага сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту адарваў душы многіх беларусаў ад сваіх гістарычных каранёў, культурных традыцый, істотна прытупіў нацыянальную свядомасць. Абуджэнню нацыянальнай свядомасці спрыялі шматлікія публікацыі, прысвечаныя культуры, мове, гісторыі народа. Узнікшая рэальная магчымасць нацыянальнага адраджэння беларускага народа пэўны час з вялікай цяжкасцю і значнымі перашкодамі ўвасаблялася ў жыццё.

«Наша Ніва» адыграла выключную ролю ў нацыянальным абуджэнні беларусаў, у згуртаванні і выхаванні нашай інтэлігенцыі, у барацьбе за грамадскае прызнанне самога факта існавання беларускага народа і яго роўнасць з іншымі народамі, у развіцці беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы. На старонках газеты публікаваліся творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: