Этничная эмансипация еурапейских народау у 19ст., Эканам.,и палитыч.,фактары фармираваня бел., нацыи у 19-20 ст

Еўрапейскiя краiны ў XIX ст. iстотна закранулi працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў, росту нацыянальных рухаў. Гэтыя працэсы былi вынiкам i адначасова часткай тых эканамiчных, сацыяльных, палiтычных i культурных мадэрнiзацыйных зрухаў, лiку прыкмет сацыяльнай мабiлiзацыi адносiлiся вызваленне сялян, iндустрыялiзацыя i урбанiзацыя, пашырэнне пiсьменства i развiццё школьнай адукацыi i друку. Аднак узаемасувязь абазначаных працэсаў не была чыста механiчнай. Тут павiнны прымацца ў разлiк характарыстыкi пануючай палiтычнай сiстэмы, у прыватнасцi ступень цэнтралiзацыi ўлады i ўзровень палiтычнага i культурнага прыгнёту, а таксама знешнiя ўплывы.

Беларусы выйшлi на першую фазу сваёй нацыянальнай эмансiпацыi ў пачатку XIX ст., поруч з украiнцамi i лiтоўцамi i апярэдзiўшы напачатку фiнаў, эстонцаў i латышоў. Вытокi гэтай фактычна культурна-асветнiцкай на сваёй сутнасцi стадыi можна шукаць ў канцы XVIII ст., у краёвым, беларускiм па сваёй сутнасцi, патрыятызме часткi шляхты i магнатаў Вялiкага княства Лiтоўскага. У пачатку XIX ст. яшчэ цяжка было ўявiць, i гэта выглядала маларэальным, што праз стагоддзе будуць дзейнiчаць беларускiя нацыянальныя палiтычныя партыi i стаяць пытанне аб стварэннi беларускай дзяржаўнасцi. На гэтым этапе iнтэлектуальнае жыццё Беларусi развiвалася пераважна пад уплывам польскай культуры. Цэнтрам яго, як i ў Лiтве выступаў Вiленскi унiверсiтет. У асяроддзi яго выкладчыкаў i студэнтаў ў 1810-х — пачатку 1820-ых гадоў пачалi з’яўляцца парасткi iдэй будучага беларускага нацыянальнага адраджэння. Прафесары Вiленскага унiверсiтэта М.Баброўскi, I.Данiловiч паклалi пачатак збiрання i вывучэння помнiкаў беларускага пiсьменства XVI - XVII стст. Для iх i блiзкiх да iх па светапогляду вiленскiх iнтэлiгентаў зразумелымi i папулярнымi былi iдэi аднаўлення Вялiкага княства Лiтоўскага i дзяржаўнасцi беларускай мовы. Яны садзейнiчалi абуджэнню цiкавасцi да гiсторыi, культуры, вуснай народнай творчасцi беларусаў студэнтаў-сяброў таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў.

Тэрыторыя фармiравання беларусасй нацыi ўкладвалася ў асноўным у межы пяцi губерняў: Вiленскай, Вiцебскай, гродзенскай, магiлёўскай i мiнскай.

Адным з паказчыкаў i фактараў сталення нацыi з’яўляецца пашырэнне i рост уплыву ў грамадстве нацыянальна-культурнага руху. Беларускi рух, паводле аднаго вобразнага параўнання, узрастаў памiж спрэчкамi расiйскiх i польскiх шавiнiстаў за iдэалагiчна-культурнае i эканамiчнае панаванне на тэрыторыi краю.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: