Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баи на тэрыт.Бел

. Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт абненападзенні, 22 чэрвеня 1941 г. вераломна ўварвалася ў межы СССР. На тэрыторыі Беларусі разгарнуліся абарончыя баі. У адпавед-насці з планам маланкавай вайны галоўны ўдар на маскоўскім напрамку наносіла група армій «Цэнтр». Яна мела на мэце знішчэнне ў прыгранічных баях войскаў Заходняй асобай вайсковай акругі.

У першапачатковы перыяд вайны савецкія войскі выму-шаны былі адступаць. Справа ў тым, што асабовы склад Чыр-вонай Арміі рыхтаваўся галоўным чынам да наступальных дзеянняў, бо існавала думка аб будучай вайне як наступаль-най, скарацечнай і на чужой тэрыторыі. Не было цалкам пра-ведзена пераўзбраенне войскаў, новая тэхніка была яшчэ не асвоена. Разам з тым узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх част-ка, што размяшчалася ў БССР, былі аслаблены рэпрэсіямі, якія пазбавілі Чырвоную Армію вопытных камандзіраў.

Савецкія воіны аказвалі адчайнае супраціўленне, праяў-лялі стойкасць і мужнасць. Насмерць, да апошняга патрона, стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Штаб абароны крэпасці ўзначалілі капітан/. Зу-бачоў і палкавы камісар Я. Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр П. Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адво-дзілася толькі некалькі гадзін. Апошнія дні абароны крэпасці авеяны легендамі. Наяе сценах былі зроблены надпісы, якія ведае ўвесь свет: «Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма». У 1965 г. Брэсцкая крэпасць атрымала званне «Крэпасць- герой».

Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост». Згодна з ім прадугледжвалася 75% рускіх, белару-саў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што датычыцца цыганоў і яўрэяў, якія таксама жылі ў Беларусі, дык іх чакала поўнае знішчэнне. Галоўным срод-кам ажыццяўлення сваіх мэт фашысты зрабілі палітыку ге-нацыду — знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах: за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любое непаслушэнства акупацыйным уладам.

Фашысты прымусова вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі. За час акупацыі з Бе-ларусі было вывезена каля 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей.

Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, акупанты адразу ж сталі на шлях фарміравання мясцовай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў. 3 мэ-тай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі тым, хто стаў з імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць нацыя-нальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, аднаў-ляць дзейнасць тэатральных, навуковых і вучэбных устаноў, выдаваць беларускія газеты. Калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на стварэнне такіх арганізацый, як Беларуская цэнтральная рада, Беларуская краевая абарона, Саюз беларускай моладзі. Некаторыя прад-стаўнікі беларускага нацыянальнага руху пайшлі на су-працоўніцтва з нямецкай адміністрацыяй пад лозунгам барацьбы з бальшавікамі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: