Пачатак Другой сусветнай вайны

Агрэсія супраць Польшчы была задумана германскімі стратэгамі задоўга да падпісання савецка-германскага пагаднення. Пакуль Германія была занята Аўстрыяй і Чэхаславакіяй у бок Польшчы чуліся завярэнні аб сяброўскіх адносінах. Так, 16 лютага 1937 г. Г. Герынг пры наведванні Варшавы заявіў прадстаўнікам польскага урада, што з боку “...Германии намерения лишить Польшу, какой бы то ни было части ее территории вовсе нет. Германия вполне примирилась со своим теперешним территориальным состояниям. Германия не будет атаковать и не имеет намерения захватить польский “коридор.” Яшчэ больш пераканаўча гучалі завярэнні з вуснаў Гітлера, які заверыў 5 лістапада 1937 г. польскага пасла ў Германіі аб тым, што “не будет никаких перемен в юридическом и политическом положении Данцига.”

Ужо праз нядзелю пасля знікнення з палітычнай карты Чэхаславакіі, увага нацысцкага кіраўніцтва была накіравана на Польшчу. Падрыхтоўка да нападзення ажыццяўлялася, як заўсёды, па трох галоўных напрамках: ваеннаму, палітычнаму і дыпламатычнаму. Германская дыпламатыя актыўна ўключылася ў работу і хутка разагрэла германска-польскія адносіны да “кіпення”. Нацысцкае кіраўніцтва дзейнічала актыўна і беспаваротна. Пад палітычным прыкрыццём актыўна рыхтаваліся да нападзення ўзброеныя сілы. Ужо 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацьвердзіў план ваеннага захопу Польшчы - “план Вайс” (Белы), а 28 красавіка Германскае кіраўніцтва аб’явіла аб дэнансацыі абавязкаў аб ненападзенні, заключаных паміж Польшчай і Германіяй у 1934 г. На сакрэтным паседжанні вярхушкі германскага генералітэта, якое адбылося ў Імперскай канцылярыі 23 мая 1939 г. Гітлер у канцэнтраваным выглядзе выклаў ідэі знешнепалітычных намаганняў германскага кіраўніцтва на бліжэйшую перспектыву. “... Для решения проблем требуется мужество. Ни в коем случае нельзя придерживаться принципа, будто приспособлением к обстоятельствам можно уклониться от решения этих проблем. Наоборот, надо обстоятельства приспособить к нашим требованиям. Без вторжения в иностранные государства или нападения на чужую собственность это невозможно,”- недвузначна заявіў фюрэр.

Да канца жніўня 1939 г. падрыхтоўка да нападзення на Польшчу была закончана. Дзеля пастаноўкі канкрэтных задач Гітлер правёў 22 жніўня 1939 г. нараду вышэйшага каманднага складу, дзе выступіў з прамовай. З прысутным яму запалам і дэмагагічнай рыторыкай ён не толькі ахарактэрызаваў склаўшуюся сітуацыю міждзяржаўных адносін, але і абрысаваў перспектыву іх магчымага развіцця ў бліжэйшыя гады. “...Отношения с Польшей стали невыносимыми, - настойваў германскі фюрэр. Моя политика в отношении Польши, проводившаяся до сих пор, противоречила воззрениям нашего народа. Принятию моих предложений Польшей (Данциг, коридор) препятствовало вмешательство Англии. Польша сменила свой тон по отношению к нам. Состояние напряженности на длительный срок нетерпимо. Инициатива не должна перейти в другие руки. … Нельзя же вечно стоять друг против друга с винтовкой на боевом взводе. Предложенное нами компромиссное решение потребовало бы от нас изменения нашего мировоззрения, жестов доброй воли. С нами снова заговорили бы на языке Версаля. Возникла опасность потери престижа. Вероятность того, что Запад не выступит против нас, еще велика...”

Завышаная самаацэнка, празмерная самаўпэўненасць, паталагічная безкампраміснасць і запраграміраванасць на барацьбу, на вырашэнне ідэі сусветнага панавання германскай нацыі падштурхоўвалі Гітлера да прыняцця крымінальна-небяспечных рашэнняў. 31 жніўня 1939 г. ён падпісаў дырэктыву аб нападзе на Польшчу.

У ноч, з 31 жніўня на 1верасня 1939 г., калі ўся “ваенная машына” Германіі была гатова да рыўку на Польшчу германскія спецслужбы правялі правакацыйныю аперацыю “Гіммлер.” Пераадзетыя ў польскую форму эсэсаўцы і вязні кантрацыйных лагераў, якія валодалі польскай мовай, “захапілі” радыёстанцыю ў германскум горадзе Глейвіц (цяпер польскі Глівіцэ). Непасрэдным выканаўцам аперацыі з’яўляўся штурмбанфюрар СС А. Науйокс. Быццам бы з захопленай радыёстанцыі прагучаў зварот на польскай мове, у якім быў прызыў “аб’ядноўвацца і біць немцаў.” Раніцай Гітлер звярнуўся да германскага народа і ўсяю віну за развязванне ваеннага канфлікта ўсклаў на польскае кіраўніцтва.

1 верасня 1939 г. Германія абрушыла ўсю стальную моц вермахта на Польшчу. Пачалася Другая сусветная вайна.

Другая сусветная вайна ў 1939 – 1945 гг. – найбольш маштабная і кравапралітная ў гісторыі чалавецтва. У яе было ўцягнута 61 дзяржава, больш за 80% насельніцтва Зямлі. Ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама на марскіх і акіянскіх прасторах. Палітычнае кіраўніцтва краін Захаду і Усходу не змаглі выпрацаваць сумеснай пазіцыі па стрымліванню агрэсіўных намераў Германіі. Прычым, Англія, Францыя, Польшча, ды і Савецкі Саюз аддалі перавагу кампрамісу з агрэсарам, замест сілавога процістаяння, а ў выніку абраклі сябе на ваеннае выпрабаванне ў больш складаных умовах. Адсутнасць ўзгодненай дзейнасці ўсіх удзельнікаў прывёў да таго, што перадваенны палітычны крызіс паміж буйнейшымі краінамі перарос у вайну, развязанную Германіяй. Несумненна, што вядучую ролю ў распальванні ваеннага канфлікту адыгралі таталітарныя рэжымы Італіі, Японіі і перш за ўсе, – нацысцкай Германіі.

7. Уступленне войскаў Чырвонай Арміі ў заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Уз’яднанне Беларусі.

Кіраўніцтва Германіі не толькі ўважліва сачыла за развіццём сітуацыі ў СССР, але нават усяляк падштурхоўвала савецкае кіраўніцтва да актыўных дзеянняў супраць Польшчы. Ужо 3 верасня германскі пасол у СССР Ф. Шуленбург высвятляў у В.М. Молатава пазіцыю СССР аб магчымым увядзенні войск Чырвонай Арміі ў зону уплыву, якая была вызначана германска-савецкім пактам аб ненападзенні. Дзейнасць палітычнага кіраўніцтва Савецкага Саюза ў гэты перыяд была даволі асцярожнай. Націск германскага кіраўніцтва пастаянна ўзрастаў. Нацысцкія лідэры імкнуліся хутчэй уцягнуць СССР у ваенны канфлікт з Польшчай. Кіраўніцтва Германіі пастаянна давала знаць, што чакае актыўных дзеянняў: «Мы уверены, – падкрэслівалася ў чарговым германскім пасланні, – что разобьем польскую армию в течении одной недели. Однако в таком случае под германской оккупацией окажутся территории, которые определены в Москве как сфера влияния СССР… Не считает возможным Советский Союз выступить против польских сил и занять эти территории».

У Маскве ўсяляк імкнуліся адцягнуць час, каб не быць улічанай міжнароднай супольнасцю ў прамой падтрымцы германскай агрэсіўнай палітыкі. 5 верасня В. М. Молатаў вымушаны быў заявіць, што СССР «считает, что время ещё не наступило… Чрезмерная поспешность может принести нам вред и содействовать объединению наших врагов». Аднак, нацыстскія лідэры працягвалі падштурхоўваць Савецккі Саюз да актыўных ваенных дзеянняў.

Прыбягаючы да дыпламатычнага лавіравання і запэўнівання, аб неабходнасці падрыхтоўкі войск Чырвонай Арміі, што СССР не чакаў такога імклівага наступлення вермахта, усяляк адцягваўся ўвод савецкіх войск у заходнія рэгіёны СССР. На чарговай сустрэчы Молотава і Шуленбурга 10 верасня савецкі міністр адзначыў, што «советское правительство имеет намерение воспользоваться дальнейшим продвижением немецких войск, чтобы заявить, что Польша разваливается на куски, и вследствие этого Советский Союз должен прийти на помощь украинцам и белорусам, которым угрожает Германия». Заява прадэманстравала, што для СССР баявыя дзеянні супраць польскай арміі не з’ўляюцца галоўнымі, важнейшай задачай – ажыццявіць узэяднанне этнічных тэрыторый, на якіх пражывалі ў сваёй большасці беларусы і ўкраінцы.

Сродкі масавай інфармацыі СССР, БССР, УССР разгарнулі шырокую агітацыйна-прапагандысцскую апрацоўку насельніцтва. У цэнтральных газетах «Правда» і «Известия», а таксама ў рэспубліканскіх «Звязда» і «Советская Белоруссия» сталі рэгулярна змяшчацца матэрыялы аб цяжкім лёсе беларусаў на акупіраванай Польшчай тэрыторыі. Рабілася шмат, каб падрыхтаваць жыхароў да ўвядзення войск Чырвонай Арміі ў заходнія рэгіёны СССР.

11 верасня быў аддадзены загад аб стварэнні Беларускага і Украінскага франтоў, была аб’яўлена мабілізацыя рэзервістаў. Але і гэтыя дзеянні савецкага боку не задавальнялі германскіх “партнёраў”. Каб прымусіць СССР выконваць дасягнутыя дамоўленасці нацысцкія лідэры прыбеглі да палітычнага шантажу. У Маскву было накіравана пасланне, у якім гаварылася, што Германія прыпыніць наступленне супраць Польшчы, а на яе ўсходніх землях будуць створаны буферныя дзяржавы (беларускую, украінскую, пальскую). У адказ у Берлін была накіравана таксама жорсткая заява, у якой падкрэслівалася, што ў выпадку прыняцце германскім бокам такога рашэння, Савецкі Саюз наогул не начне ваенных дзеянняў.

Развіццё падзей вымушала СССР да больш актыўных ваенных дзеянняў. Ужо 16 верасня арміі Беларускага (камандуючы М.П. Кавалёў) і Украінскага (камандуючы С.К. Цімашэнка) франтоў былі разгорнуты і падрыхтаваны для вызваляльнага паходу. Усяго мелася 60 стралковых, 13 кавалерыйскіх дывізій і 18 танкавых брыгад агульнай колькасцю 2 421 300 чалавек, 5 467 сярэдніх і цяжкіх гармат, 6 096 танкаў і 3 727 самалетаў.

17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі мяжу польскай дзяржавы і пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. У першы дзень былі ўжо вызвалены Баранавічы, 18 верасня – Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 – Вільня, Пружаны, 20 – Гродна, 21 – Пінск, 22 – Беласток і Брэст. Нарэшце, пасля 20 гадовай акупацыі, сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, працоўныя заходніх абласцей Украіны і Беларусі атрымалі магчымасць уз’яднання.

Большая частка насельніцтва Заходняй Беларусі – рабочыя, сяляне, рамеснікі, працоўная інтэлігенцыя сустракалі савецкіх салдат як родных братоў, кветкамі, хлебам-соллю.У гарадах і весках узнікалі шматлюдныя мітынгі, на якіх працоўныя віталі сваіх вызваліцеляў. У некаторых месцах ствараліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты. Яны арганізоўвалі атрады з рабочых і сялян, якія раззбройвалі паліцэйскіх і асаднікаў, бралі пад ахову чыгуначныя масты, прадпрыемствы, іншыя аб’екты.

Паход войск Чырвонай Арміі працягваўся 12 дзён. Савецкія войскі занялі тэрыторыю прыкладна 190 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 12 млн. чалавек, у асноўным украінцаў і беларусаў. Заходняя мяжа СССР была адсунута на захад на 200-300 км. Польская дзяржава перастала існаваць. Германія атрымала агульную мяжу з Савецкім Саюзам. У перыяд з 17 по 30 сентября 1939 г. страты войск Беларускага фронту склалі 996 чалавек загінуўшымі і 2002 параненым. Лінія размяшчэння савецкіх і германскіх войск у асноўным супадала з “Лініяй Керзана”. Савецкаму Саюзу адыйшлі тэрыторыі, якія былі анексіраваны Польшчай у 1920 г. і былі ўключаны ў склад Украіны і Беларусі. Уз’яднанне народаў Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі ў адзіных дзяржавах з’явілася актам гістарычнай справядлівасці.

Ужо 28 верасня 1939 г. СССР падпісаў з Германіяй пагадненне “аб сяброўстве і мяжы”, па якому паміж краінамі ўстанаўлівалася дэмаркацыйная лінія па рэкам Нарэв, Заходні Буг і Сан і замацоўваліся змяненні ў ранейшых дамоўленасцях аб падзеле сфер уплыву. Заўважым, што польскі эміграцыйны ўрад, створаны 30 верасня 1939 г. В. Сікорскім, кваліфакаваў савецка-германскую дамоўленасць ад 28 верасня як чацвёрты падзел Польшчы. У дэкрэце польскага прэзідэнта гаварылася аб непрызнанні і незаконнасці любых акупантаў (савецкіх і германскіх –аут.) і барацьбе разам з саюзнікамі Польшчы за поўнае ўзнаўленне сувернітэту і незалежнасці Польшчы ў межах да 1 верасня 1939 г.

Не чакаючы заканадаўчых актаў, сялянскія камітэты дзялілі памешчыцкую і царкоўную зямлю сярод беззямельных і малазямельных сялян, якія атрымалі 431 тыс. га зямлі, пераважна ворнай і сенакосу. Ім было перададзена 14 тыс. коней і 33,4 тыс.кароў, а таксама зерне на песеў. У выніку было ліквідавана памешчыцкае землеўладанне, значна павялічылася серадняцкая праслойка ў вёсцы.

У гарадах часовыя ўправы бралі на ўлік фабрыкі і заводы, пакінутыя іх ўладальнікамі, арганізоўвалі вытворчасць. На многіх прадпрыемствах былі створаны групы і камісіі, якія ажыццяўлялі кантроль за іх дзейнасцю. Наведаўшы заходніх рэгіёнах Беларусі сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка ў дасланым на імя І.В. Сталіна пісьме, так харатэрызаваў становішча: “...Хочу поделиться некоторыми впечатлениями от своих поездок в Западную Белоруссию. Мне пришлось посетить Столбцы, Мир, Тур, Кареличи, Новогрудок, Несвиж, Слоним, Барановичи, Волковыск и много сел и деревень. Белорусский крестьянин-бедняк, часто и середняк, гол и раздет... Белорусское крестьянство настроено прекрасно, поддерживает во всем, чем может, Красную Армию…Прекрасно все говорят по-русски, даже молодежь… За Белостокам население встречает наши войска более сдержанно, русский язык знают меньше, чаще раздаются выстрелы из-за угла, из лесу по красноармейцам, командирам…”

Адначасова вялася актыўная падрыхтоўка да выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі. Выбары прайшлі 22 кастрычніка 1939 г. у абстаноўцы палітычнага ўздыму. Чырвоная Армія не ўмешвалася ў падрыхтоўку і правядзенне выбараў, хоць яе прысутнасць не магла не ўплываць на становішча ў краі.

На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 2 672 тыс.чалавек, што складала 96,7% выбаршчыкаў. За вылучаных кандыдатаў было аддадзена 90,7% галасоў. З 926 абраных дэпутатаў Народнага сходу 363 былі з сялян, пераважна беднякоў і парабкаў, 197 – з рабочых, 166 – з інтэлігенцыі і іншых пластоў насельніцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэі, 43 рускіх, 53 украінцы і 10 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.

Народны Сход Заходняй Беларусі пачаў работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, які адкрыў старэйшы дэпутат С.Ф. Струг, селянін з вёскі Масевічы Ваўкавыскага павета.

Народны сход абраў паўнамоцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўнаму Савету СССР і Вярхоўнаму Савету БССР яго рашэння аб жаданні насельніцтва Заходняй Беларусі ўвайсці ў склад Савецкага Саюза і БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікання, выслухаўшы заяву паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі, вырашыла задаволіць просьбу прадстаўнікоў Народнага сходу і ўключыць заходнія вобласці Беларусі ў склад СССР з уз’яднаннем іх з Беларускай ССР.

У склад Беларускай ССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,7 млн.чалавек. Пераважную большасць насельніцтва складалі беларусы і толькі ў заходняй частцы Беластоцкай вобласці пераважала польскае насельніцтва. Плошча БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс. кв. км, насельніцтва – з 5,6 млн. да 10,3 млн. чалавек.

Яшчэ да гэтых рашэнняў па дагавору паміж урадамі СССР і Літоўскай рэспублікі, які быў падпісаны 10 кастрычніка 1939 г., Вільня і так званая Віленская вобласць (Віленска-Трокскі, частка тэрыторыі Свянцянскага і Браслаўскага паветаў) агульнай плошчай 6 900 кв.км была перададзена Літве, хоць волі насельніцтва ніхто не пытаў і нацыянальнага складу яго не ўлічваў. У аснове гэтых рашэнняў былі палітычныя меркаванні. Пасля перадачы Літве часткі беларускіх зямель плошча рэспублікі складала 223 тыс. кв. км, насельніцтва – 10,2 млн. чалавек. У складзе БССР было ўтворана 10 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віцебская, Вілейская, Гомельская, Мінская, Магілёўская, Палеская, Пінская і 188 раёнаў.

Уключэнне заходніх абласцей у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік паклала канец падзелу беларускіх і ўкраінскіх народаў, захавала іх тэрытарыяльную цэласнасць, уз’яднала народы у адзінай дзяржаве.

У студзені-сакавіку 1940 г. ствараліся мясцовыя органы савецкай улады. У канцы 1939 – пачатку 1940 гг. былі арганізаваны партыйныя органы. Для іх умацавання з усходніх абласцей БССР было накіравана 4 500 камуністаў. Абласныя, раённыя і гарадскія камітэты партыі забяспечвалі арганізацыю грамадска-палітычнага жыцця і гаспадарчую дзейнасць. Ужо ў пачатку 1941 г. мелася 1 232 пярвічныя партарганізацыі, якія аб’ядноўвалі 16 948 камуністаў.

Адначасова з партыйнымі пачалі дзейнічаць камсамольскія арганізацыі. Да мая 1940 г. для работы з моладдзю з усходніх абласцей было накіравана 600 камсамольскіх актывістаў. Пачаўся прыём у камсамол мясцовай моладзі, ствараліся камсамольскія ячэйкі і арганізацыі. Ужо ў верасні 1940 г. дзейнічала 2 041 пярвічная камсамольская арганізацыя, якія аб’ядноўвалі 23 611 камсамольцаў, у тым ліку, звыш 8 770 мясцовых юнакоў і дзяўчат.

Адбываліся сацыялістычныя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. У лістападзе-снежні 1939 г. пачалася нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням Народнага сходу.

Аднаўляліся і пашыраліся прадпрыемствы, пачалося будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Абсталяванне для іх завозілася з Расіі, Украіны і ўсходніх абласцей БССР. У канцы 1940 г. у заходніх абласцях дзейнічалі 392 прамысловыя прадпрыемствы, на якіх было занята каля 40 тыс. рабочых. Аб’ём валавай прадукцыі прамысловасці павялічыўся амаль у 2 разы ў параўнанні з 1938 г. і склаў 27,6% прамысловай вытворчасці рэспублікі. У 1940 г. у заходніх абласцях было нарыхтавана каля 43% усяго аб’ёму драўніныБеларусі, 49% піламатэрыялаў, 54% цэменту, 40% шкіпідару, 98% шарсцяных тканін.

Рэканструкцыя і будаўніцтва новых прадпрыемстваў, пераход на двух- і трохзменную работу дазволілі значна павялічыць колькасць занятых рабочых. 22 тыс. чалавек былі накіраваны на фабрыкі і заводы Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Гомеля, іншых гарадоў усходніх абласцей БССР. У выніку да 1941 г. беспрацоўе ў рэгіёне практычна было пераадолена.

Вялася работа па перабудове сельскай вытворчасці, ствараліся калектыўныя гаспадаркі. Да канца 1940 г. у заходніх абласцях БССР мелася 646 калгасаў, а да чэрвеня 1941 г. – 1115, якія аб’ядноўвалі 49 тыс. сялянскіх сем’яў. Іх абслугоўвалі 101 машынна-трактарная станцыя з 997 трактарамі, іншымі сельскагаспадарчымі машынамі, якія былі створаны за кароткі тэрмін з дапамогай усёй дзяржавы. На землях лепшых маёнткаў было арганізавана 28 саўгасаў.

Наладжваўся гандаль. У канцы 1940 г. тут дзейнічала 717 дзяржаўных магазінаў. Спажывецкая кааперацыя аб’ядноўвала каля 1 250 тыс. чалавек.

Некаторыя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы выклікалі незадаволенасць у часткі польскага насельніцтва. Асабліва рэзкія выступленні былі з боку кулакоў, былых ляснічых, асаднікаў і паліцэйскіх. Варта заўважыць, што пры актыўнай падтрымцы польскага эміграцыйнага ўрада і касцёла, на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі была створана даволі шырокая канспіратыўная сетка польскага нацыяналістычнага падполля, якое вяло барацьбу за захаванне Польшчы ў межах да верасня 1939 г. Маючы пэўную падтрымку сярод мясцовага польскага насельніцтва нелегальныя арганізацыі былі заснаваны і дзейнічалі ў большасці буйных населеных пунктаў. Органы бяспекі правялі шэраг аперацый па разгрому канспіратыўнай сеткі. Толькі з кастрычніка 1939 г. па ліпень 1940 г. было раскрыта 109 падпольных арганізацый, якія аб’ядноўвалі 3 231 удзельніка, з якіх 2 904 чалавекі былі польскай нацыянальнасці. У мэтах папярэджання шырокай хвалі антысавецкіх выступленняў органы бяспекі ажыццяўлялі рэпрэсіўныя мерапрыемствы. Тых, хто ўдзельнічаў у антысавецкіх актах, а таксама бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія не жадалі прымаць у БССР савецкае грамадзянства, высялялі ва ўсходнія і паўночныя раёны Савецкага Саюза.

Нягледзячы на ўсю супярэчлівасць перажываемага моманту, у заходніх абласцях Беларусі была праведзена вялікая работа па арганізацыі сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. За кароткі час была наладжана бясплатная сістэма медыцынскага абслугоўвання. Калі ў 1938 г. у заходніх абласцях было толькі каля 60 бальніц і каля 70 урачоў, то ў канцы 1940 г. тут мелася 243 бальніцы і радзільныя дамы. У медыцынскіх установах працавала 1 755 урачоў і 5 585 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

Значныя перамены адбыліся ў культурным жыцці. Асабліва станоўчыя вынікі меліся ў нацыянальнай асвеце. Напрыклад, калі ў 1937 –1938 навучальным годзе ў рэгіёне дзейнічала 4 221 школа, у якіх на польскай мове абучалася 546,6 тысяч дзяцей, то ў 1939 – 1940 навучальным годзе ўжо працавала 5 643 школы, прычым, у 4 278 абучэнне адбывалася на беларускай мове, а ў астатніх 1365 дзеці вучыліся на рускай, польскай, яўрэйскай і літоўскай мовах. У пачатку 1941 г. каля 170 тыс. дарослых наведвалі школы па ліквідацыі непісьменнасці.

У заходніх абласцях былі адкрыты 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы і 25 сярэдніх спецыяльных, у тым ліку 8 педвучылішчаў, 8 медвучылішчаў, 7 тэнікумаў. На беларускай мове сталі выдавацца газеты, адкрыліся 5 драмтэатраў і 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк з фондам 446 тыс. кніг.

Важна падкрэсліць, што кіраўніцтва СССР і БССР імкнулася ўлічваць нацыянальныя асаблівасці заходняга рэгіёну. З гэтай мэтай адкрываліся нацыянальна-культурныя ўстановы на польскай і яўрэйскай мовах. У 1940 г. у Беластоку былі адчынены польскі і яўрэйскі драматычныя тэатры. У красавіку 1941 г. у Гродне адкрыўся музей польскай літаратуры імя Э. Ажэшкі. Выходзілі на польскай мове газеты, працавалі рэдакцыі польскага радыёвяшчання.

Значны ўклад у сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ўнеслі кіраўнікі і арганізатары вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Сярод іх – А. І. Валынец, І. Я. Дабрыян, М. Е. Крыштафовіч, З. Ф. Паплаўскі, С. В. Прытыцкі, І. П. Урбановіч, У. З. Царук, В. З. Харужая і многія іншыя. Патрэбна назваць дзеячоў беларускай нацыянальнай культуры М. Васілька, А. Салагуба, П. Пястрака, В. Таўлая, М. Засіма, Я. Брыля, М. Танка, С. Пяюна, якія шмат зрабілі для абуджэння нацыянальнай годнасці народа.

8. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў Заходніх абласцях БССР. +9. СССР і краіны Балтыі. +10. Савецка-фінская вайна.

Намнога складаней адбываліся сацыяльныя пераўтварэнні ў Прыбалтыцы і Малдавіі. Асвятленне гэтых працэсаў празмерна заблытана, савецкай афіцыйнай гістарыяграфіяй, а таксама сучаснымі суб’ектывісцкімі ацэнкамі. Нельга не адзначыць таго, што ўвод савецкіх войск у заходнія рэгіёны Беларусі і Украіны, садзейнічаў ўзмацненню націску СССР на прыбалтыйскія краіны. Імкнучыся забяспечыць бяспеку пауночна-заходняй мяжы, Савецкі Саюз дамагаўся ад Эстоніі, Латвіі і Літвы згоды на размяшчэнне на іх тэрыторыі сваіх ваенных баз. Пачаліся інтэнсіўныя перамовы, якія закончыліся падпісаннем дагавораў. Пакт аб узаемадапамозе паміж СССР і Эстоніяй быў падпісаны 28 варасня 1939 г., а 5 кастрычніка з Латвіяй, 10 з Літвой. Савецкі Саюз атрымаў права размясціць на тэрыторыі гэтых краін свае ваенныя базы і воінскія гарнізоны.

Сёння вельмі папулярнае ў некаторых палітычных дзеячаў прыбалтыйскіх рэспублік слова “акупацыя”, якое не адпавядае фактам мінулага. Па-першае, Чырвоная Армія імкнулася захоўваць нейтралітэт у адносінах да ўнутраных спраў Прыбалтыйскіх краін. Па-другое, што вельмі важна, савецкай акупацыйнай адміністрацыі на гэтых тэрыторыях не было. Народ ствараў свае органы самакіравання ў паветах, гарадах і абласцях. Па-трэцяе, уваходжанне прыбалтыйскіх рэспублік у склад СССР адбылося ў 1940 г. паводле рашэння нацыянальных устаноўчых органаў, створаных на аснове праведзеных выбараў. Гэты акт быў прызнаны вялікімі дзяржавамі законным у 1945 г на Патсдамскай канферэнцыі, а таксама і 35 краінамі ў 1975 г. на Хельсінскай канференцыі.

Прысутнасць Чырвонай Арміі прыдавала прыхільнікам сацыялістычнай ідэі смеласці і рашучасці. Напрыклад, у Рызе, насельніцтва якой налічвала каля 350 тыс. чалавек, у антыўрадавых дэманстрацыях і мітынгах удзельнічала больш за 100 тыс.чалавек. У выбарах у Сейм у ліпені 1940 г. прыняло ўдзел 94,8% выбаршчыкаў. За кандыдатаў блоку працоўнага народа прагаласавала 97,8%, супраць – толькі 2,2%. Дэпутатамі Сейма сталі 52 камуністы і 48 беспартыйных.

Ва ўмовах прысутнасці часцей Чырвонай Арміі адбывалася радыкалізацыя некаторай часткі жыхароў прыбалтыйскіх краін, ўзрастала рэакцыйнасць кіраўніцтва, што выявілася ў імкненні стварыць ваенна-палітычны саюз “Прыбалтыйская канфедэрацыя”, якая была накіравана супраць уз’яднання з СССР. У адказ на гэта, у чэрвені 1940 г. былі значна ўзмоцнены гарнізоны савецкіх войск ў Прыбалтыцы.

Утварэнне Малдаўскай ССР у жніўні 1940 г. адбылося ў выніку вяртання СССР, па яго патрабаванні, Бесарабіі і Букавіны, якія былі захоплены Румыніяй ад маладой Савецкай рэспублікі ў гады грамадзянскай вайны, і ўз’яднання іх з Малдаўскай аўтаномнай рэспублікай, якая ў гэты час ўваходзіла ў склад Украінскай ССР.

Ва ўмовах абвастрэння ваенна-палітычных абставін у Еўропе неадкладнай задачай для СССР стала забеспячэнне бяспекі паўночна-заходніх подступаў да Ленінграда – буйнейшага прамысловага цэнтра краіны. Мяжа СССР з Фінляндыяй праходзіла па Карэльскаму перашыйку ўсяго ў 32 км. ад Ленінграда. На працягу ўсёй мяжы, па так званай “лініі Манергейма”, фінскі бок пры падтрымцы краін захаду, актыўна ажыццяўляў будаўніцтва ваенных умацаванняў, што выклікала занепакоенаць савецкага кіраўніцтва. У кастрычніку 1938 г. паміж СССР і Фінляндыяй пачаліся перамовы аб урэгуляванні савецка-фінскай мяжы. На перамовах, якія працягваліся да кастрычніка 1939 г., Савецкі Саюз прапанаваў ажыццявіць абмен часткі фінскай тэрыторыі – 2 761 км² на 5 529 км² савецкай тэрыторыі ва ўсходняй Карэліі. Але гэтыя прапановы фінскі бок адхіліў, а перамовы былі прыпынены. 30 лістапада 1939 г. без аб’яўлення вайны часці Чырвонай Арміі перасеклі савецка – фінляндскую мяжу і пачалі баявыя дзеянні. “Зімняя вайна” пачалася. Згодна аператыўных планаў савецкага камандавання, вайна з Фінляндыяй павінна была працягвацца ад 7 да 14 дзён. Кіраўніцтва СССР разлічвала на хуткую перамогу, аднак вайна зацягнулася, нават не гледзячы на значную ваенную перавагу савецкіх вайск.

Пачатак савецка-фінляндскай вайны прыцягнуў увагу вялікіх дзяржаў да поўначы Еўропы. У сродках масавай інфармацыі была разгорнута буйнамаштабная антысавецкая кампанія, у якой актыўна эксплутавалася ідэя небяспекі “сусветнай камуністычнай рэвалюцыі”. Ужо 2 снежня 1939 г. ЗША ўвялі “маральнае эмбарга” на пастаўкі ў СССР авіяцыйнай тэхнікі і тэхналогій. Па ініцыятыве англійскай дыпламатыі ў Лізе Нацый было ўзнята пытанне правамернасці дзеянняў Савецкага Саюза і 14 снежня 1939 г. СССР быў выключаны з яе складу. Антысавецкая кампанія значна ўзмацнілася, а англійскі ваенны кабінет разгледзеў нават 7 лютага 1940 г. мерапрыемствы па ажыццяўленню інтэрвенцыі супраць Савецкага Саюза. Аднак, дапамога заходніх дзяржаў абмежавалася пастаўкамі ўзбраенняў, а таксама прадастаўленнем значных крэдытаў.

Ваенныя дзеянні войск Чырвонай Арміі не прыносілі станоўчых вынікаў. Толькі 11 лютага 1940 г. савецкія войскі, з вялікімі стратамі ажыццявілі паспяховае наступленне ў Фінляндыі. Была прарвана абарончая “лінія Маннергейма”, а ўжо ў сакавіку ў Маскве пачаліся савецка-фінляндскія перагаворы, якія скончыліся падпісаннем 12 сакавіка 1940 г. мірнага дагавора.

Нягледзячы на перамогу, вайна з Фінляндыяй не прынесла славы Савецкаму Саюзу, больш таго, няўдачы савецкіх войск у вайне, падарвалі ў еўрапейскай грамадскасці думку аб боездольнасці арміі СССР, хоць і садзейнічалі зрыву планаў адпраўкі ў Фінляндыю англійскіх і французскіх войск

Як бачна, сацыяльна-палітычныя працэсы ў заходніх рэгіёнах СССР у перадваенныя гады цяжка назваць адназначнымі. Разам з тым, дзякуючы намаганням кіруючых колаў СССР у 1939–1940 гг. адбылося значнае ўзмацнне краіны. Больш чым на 20 млн. чалавек павялічылася колькасць насельніцтва Савецкага Саюза, на 400 тыс. кв. км. пашырылася яго тэрыторыя. У складзе Савецкага Саюза заходнія вобласці Украіны і Беларусі ўключыліся ў агульнасаюзны працэс сацыяльна-эканамічнага развіцця. Асноўным зместам пераўтварэнняў, праведзенных тут у канцы 1939 – першай палове 1940 г., быў падзел памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыя банкаў і прамысловасці, рэканструкцыя прамысловых прадпрыемстваў, пачатак калектывізацыі сельскай гаспадаркі, шырокае культурнае будаўніцтва. Абапіраючыся на эканамічны і навукова-тэхнічны патэнцыял усёй краіны, заходнія рэгіёны пасля ўз’яднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным развіцці і ажыццяўленні культурных пераўтварэнняў.

11. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.

Непасрэдная падрыхтоўка да нападзення на краіны Заходняй Еўропы ўяўляла даволі складаны працэс, які працягваўся з кастрычніка 1939 г. да вясны 1940 г. Гітлер і яго бліжайшае акружэнне пры ўсёй іх упэўненасці не маглі паверыць, што Англія і Францыя не прадпрымуць спробу перайці ў наступленне на заходнім фронце ў момант, калі вермахт быў задзейнічаны ў Польшчы. Але падзеі разгортваліся менавіта так, што і дало магчымасц нямецкаму краўніцтву прыступіць да распрацоўкі планаў рашаючых бітваў на Захадзе. Германія сканцэнтравала на Заходнім фронце каля 3 млн. салдат і афіцэраў (136 дывізій, якія мелі 7 378 гармат, 2 445 танкаў і 3 643 самалетаў). Агульная колькасць войск саюзнікаў дасягала каля 4 млн. чалавек. (148 дывізій, якія мелі 13 874 гармат і 3 373танкаў, 2 833 самалёты). Французская армія налічвала 105 дывізій у колькасці 2 240 тыс. чалавек. На іх узбраенні мелася 10 700 гармат, 3 063 танкаў, 1 200 самалётаў. Бельгійская армія налічвала 22 дывізіі, галандская – 11, английская – 10. Германскае вярхоўнае камандаванне 29 кастрычніка 1939 г. выдала дырэктыву захопу Францыі, пад кодавай назвай “Гельб”. Была пастаўлена задача “уничтожить противника севернее Соммы и прорваться к побережью Ла-Манша”. Маючы неабходныя даныя разведкі аб тым, што саюзнікі сканцэнтравалі асноўныя сілы на поўначы, германскае камандаванне вырышала нанесці галоўны ўдар у раёне Ардэн.Тут намячалася здзейсніць прарыў моцнай танкавай групоўкі праз раён Седана ў накіраванні на Абвіль, да Антлантычнага ўзбярэжжа, з мэтай выхаду ў тыл армій саюзнікаў, якія знаходзілася на поўначы. Гэты план мог быць здзейснены толькі таму, што саюзнае камандаванне поўнасццю адмовілася ад ініцыятывы актыўных дзеянняў.

У адпаведнасці з планам былі разгорнуты германскія ўзброенныя сілы. На правым крыле знаходзілася група армій “Б” (29 дывізій), якая мела задачу прарваць бельгійскія пагранічныя ўмацаванні і прасунуцца ў глыб Бельгіі. У цэнтры знаходзілася група армій “А” у складзе 45 дывізій, у тым ліку 6 танкавых. Яна павінна была нанесці галоўны ўдар. Група армій “Ц” (19 дывізій), якая знаходзілася на левым крыле павінна была скоўваць французскія войскі на “лініі Мажыно”.

Перад уварваннем у Францыю нацысцкая Германія акупіравала Данію і Нарвегію. Ваенныя падзеі развіваліся маланкава. На працягу дня 9 красавіка 1940 г. была захоплена Данія. Для правядзення гэтай аперацыі аказалася дастаткова адной германской дывізіі. Акупацыя Нарвегіі патрабавала значна больльшых сіл і часу. Але і ўзброеныя сілы Нарвегіі (каля 16 тыс.) не маглі процістаяць 100 тысячнай германскай групоўцы. Нямецкія войскі захапілі: Осла, Арэндал, Берэнн, Нарвік. Праўда, за Нарвік – важны порт у паўночнай Нарвегіі – разгарнулася працяглая барацьба. Памагалі яго абараняць і англічане, але пад пераўзыходзячым націскм немцаў і яны не змаглі ўтрымаць Нарвік. Германія надоўга захапіла важны плацдарм на поўначы Еўропы.

Пасля акупацыі Даніі і Нарвегіі, ваенныя намаганні Германіі перанесліся ў цэнтр Еўропы. Вермахт абрушыў сваю моц на Бельгію, Галандыю, і Францыю. 10 мая 1940 г. па ўмоўнаму сігналу “Данцынг” нямецкія войскі ўторгліся ў Бельгію. Ужо 28 мая нямецкі генерал Рэйхенаў і бельгійскі генерал Дэуссо падпісілі пратакол капітуляцыі белгійскай арміі, каля 500 тыс. салдат і афіцэраў бельгійскай арміі склалі зброю. У кароткі тэрмін былі акупіраваны Галандыя і Люксембург. Паспяховаму ажыццяўленню баявых аперацый германскіх войск садзейнічала актыўная дзейнасць германскіх спецслужб і падтрымка “пятай калоны”. У Галандыі, Грэцыі, Бельгіі, Даніі Люксембургу, Франціі, Югаславіі іх дзейнасць была даволі актыўнай і рознабаковай, мела на мэце падарваць не толькі ваенна- эканамічны патэнцыял краін, але і маральны дух войск і насельніцтва.

Між тым, неабходна адзначыць, што ваенны поспех германскіх войск і галоўная перавага Германіі заключалася ў тым, што яна напала на краіны, палітычнае кіраўніцтва якіх было не здольна стварыць не толькі сістэму калектыўнага процістаяння агрэсару, але і арганізаваць эфектыўную абарону сваіх краін.

Тым ні менш, нягледзячы на тое, што поспех быў дасягнуты лёгка, камандаванне вермахта чакала, што саюзнікі выкарыстаюць стратэгічныя рэзэрвы і прадпрымуць контрудар, каб ліквідаваць прарыў. Аднак гэтага не адбылося. 18 мая немцы пачалі наступленне і праз дзень захапілі Амьен і перадавымі атрадамі выйшлі да ўзбярэжжа ў раёне Дзюнкерка. 40 англійскіх, французскіх і бельгійскіх дывізій былі адсечаны ад галоўных сіл. Германскае камандаванне, палічыла, што лёс гэтай групоўкі вырашыны і 24 мая Гітлер аддаў загад прыпыніць наступленне танкавых злучэнняў (так званы стоп-загад). Штучна створаная паўза дапамагла ў далейшыя дні вырвацца саюзнікам з жалезных германскіх клешняў і эвакуіравацца морам з Францыі. Сёння маюцца розныя думкі наконт таго, чаму з’явіўся такі загад? Чаму немцы дазволілі групоўцы ў 338 226 чалавек у перыяд з 27 мая па 4 чэрвеня 1940 г. пераправіцца праз Ла-Манш? Ёсць кропка гледжання, што “дзюнкеркскае дзіва”— гэта вынік перш за ўсё палітычных прычын, звязаных з імкненнем Гітлера выпусціць англійскія войскі, каб дасягнуць заключэння міру з Англіяй і яе нейтралітэта ў перыяд будучай вайны з СССР.

5 чэрвеня германскае камандаванне ўвяло ў дзеянне план “Рот” - план наступлення ў цэнтральныя раёны Францыі. Сілы былі вельмі нероўнымі, адчувалася маральная і фізічная стомленасць французскіх войск. Францыя страціла каля 90 тыс. чалавек забітымі. Ужо 14 чэрвеня германская армія фактычна без бою захапіла Парыж, а 22 чэрвеня прагерманскі ўрад А.Петэна падпісаў у Камп’ене капітуляцыю.

22 чэрвеня ў Камп’ен прыбыў Гітлер ў суправаджэнні Герынга, Кейтэля, Радэра, Браўхіча, Рыббентропа і Гесса. Умовы перамір’я былі больш суровымі, чым навязаныя Германіі ў 1918 г. Уся паўночная Францыя з Парыжам стала зонай нямецкой акупацыі; Італія акупіравала частку паўднёва-усходняй Францыі; французская армія скарачалася да 100 тысяч. Францыі было дазволена захаваць калоніі, але аплочваць утрыманне на сваёй тэрыторыі германскіх войск. Ваенапалонныя заставаліся ў германскіх руках, гэта азначала, што 5% мужчынскага насельніцтва Францыі выкарыстоўваліся на прымусовых работах.

Па ўмовах Кампьенскага перамір’я паўднёвая частка Францыі засталася пад уладай урада Петэна (т.зв. урад Вішы). Урад Петэна стаў на шлях супрацоўніцтва з захопнікамі. Такія ўзаемаадносіны атрымалі назву калабарацыя. На сустрэчы Гітлера і кіраўніка французскага ўрада Петэна ў 1940 г. абодва бакі абвясцілі калабарацыянізм у якасці палітычнага прынцыпу ва ўзаемаадносінах. Такім чынам калабарацыянізм – гэта сістэма адносін, якая патрабуе добраахвотнага супрацоўніцтва з акупантамі ў ваеннай, палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах на карысць агрэсара.

Нягледзячы на тое, што ў ваеннай кампаніі супраць Францыі вермахт страціў 27 тыс. забітымі, 18,4 тыс. прапаўшымі без вестак, 111 тыс. раненымі, 18 ліпеня ў Берліне адбыўся ваенны парад у гонар перамогі над Францыяй. Найбольш вызначыўшымся 12 генералам вермахта Гітлер прысвоіў чын фельдмаршала, а бліжэйшаму саратніку па партыі Герынгу – унікальны чын рэйхсмаршала. Прадпрынятая акцыя разлічана была на міжнародную дэманстрацыю магутнасці Германіі, палітычнае ўздзейнічанне на саюзнікаў і падтрымку палітыкі Гітлера з боку ваеных.

Францыя вымушана была заключыць перамір’е і з Італіяй, якая ўступіла ў вайну супраць яе 10 чэрвеня 1940 г., калі лёс Францыі быў амаль што вырашыны. Германскае і італьянскае камандаване раздзялілі тэатры ваенных дзеянняў. Італяя, якая вяла ”паралельную вайну”, дзейнічала ў раёне паўднёвых Альпаў. Італьянскія войскі захапілі Брытанскія Самалі, частку Кеніі, Судан, а ў верасні праніклі праз Лівію ў Егіпет, аднак тут былі спынены і разбіты англічанамі.

Капітуляцыя Францыі азначала, што настала чарга Англіі, якой прыдзецца ў адзіночку супрацьстаяць Германіі, якая заваявала ўсю Цэнтральную і Заходнюю Еўропу. У гэты перыяд адбыліся важныя ўнутрыпалітычныя працэсы ў Англіі. На змену кабінета Чэмберлена 10 мая 1940 г. прыйшоў кааліцыйны ўрад на чале з лідэрам кансерватараў У. Чэрчыллям. Англійскі ўрад разумеў ўсю небяспеку становішча. 25 чэрвеня 1940 г. У. Чэрчылль, негледзячы на свой яры антысаветызм, звярнуўся з пісьмом да І. В. Сталіна, у якім прапанаваў узнавіць належныя адносіны паміж краінамі для кансультацый “...в отношении тех событий в Европе, которые интересуют нас обоих”. Прапановы былі накіравана і кіраўніцтву ЗША, каб схіліць іх да барацьбы супраць Германіі.

Задача заваяваць Брытанію не была простай. Пачатак аперацыі некалькі разоў пераносіўся. На працягу лета вяліся актыўныя бамбардыроўкі германскай авіяцыяй Англіі. Толькі паміж 23 жніўня і 6 верасня англічане страцілі 466 знішчальнікаў, а немцы – 385 самолетаў. Аднак дасягнуць перамогі паветранымі бамбардыроўкамі было немагчыма.

Канчаткова пытанне аб высадцы ў Англіі вырашалася 14 верасня 1940 г. У сувязі з тым што рызыка неўдачы была занадта вялікай, германскія генералы прапанавалі Гітлеру ўстрымацца ад яе правядзення. Было прынята рашэнне адкласці аперацыю “Марскі леў” на невызначаны тэрмін.

Да аказання дапамогі англічанам усё больш схіляўся ўрад ЗША, якія вясной 1941 г. высадзілі свае ваенныя падраздзяленні ў Грэнландыі і Ісландыі, стварыўшы там свае базы. Актывізавалася барацьба супраць германскіх агрэсараў на марскіх прасторах.

Менш чым за два з паловай месяцы вермахт ажыццявіў шэраг паспяховых аперацыій, якія завяршыліся акупацыяй Даніі, Нарвегіі, Галандыіі, Бельгіі і Францыіі, агульнай плошчай 980 тыс. кв. км і насельніцтвам 66,3 млн. чалавек. Ужо пасля захопу Францыі гітлераўскае кіраўніцтва прыступіла да падрыхтоўкі вайны з СССР. Рыхтуючы агрэсію супраць Савецкага Саюза, нацысцкая Германія імкнулася замацаваць сувязі з саюзнікамі, уцягнуць у агрэсіўны блок новыя краіны, каб выкарыстаць іх тэрыторыю, людскія і матэрыяльныя рэсурсы ў будучай вайне з СССР. Асаблівая ўвага надавалася ўмацаванню адносін з Балгарыяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй, якія павінны былі стаць важнымі плацдармамі агрэсіі супраць савецкай краіны. Так, Венгрыі за яе згоду ўдзельнічаць у барацьбе супраць СССР былі абяцаны землі ў Югаславіі і Савецкім Саюзе. Румынскаму дыктатару Антанеску былі абяцаны тэрыторыі Малдавіі і паўднёвыя раёны Украіны. За што румынскі ўрад дазволіў ўвесці на яе тэрыторыю германскія войскі, якія занялі ўсе важнейшыя ваенна-стратэгічныя пункты і даў згоду на сумеснае нападзенне на СССР.

Восенню 1940 г. пачаліся перамовы паміж Фінляндыяй і Германіяй, на якіх была дасягнута дамоўленнасць аб сумеснай агрэсіі супраць СССР. Фінляндыі былі абяцаны тэрыторыіі Карэліі, акрамя Кольскага паўвострава, а таксама Ленінградскай вобласці.

Першага сакавіка 1941 г. аб далучэнні да траістага пакта заявіў царскі ўрад Балгарыі. У гэтыж дзень у краіну былі ўведзены нямецкія войскі. Балгарскі народ, які заўжды з пачуццём глыбокай сімпатыі адносіўся да рускага народа – свайго славянскага брата, з абурэннем сустрэў вестку аб здрадзе ўрада. У гарадах з’явіліся шматлікія лозунгі: “Далоў немцаў з Балгарыі!”, “Долоў фашысцкую Германію!” і г. д.

Германская дыпламатыя рабіла захады для ўцягвання ў агрэсіўны саюз і Югаславіі. 25 сакавіка 1941 г. урад Цвятковіча падпісаў пратакол аб далучэнні Югаславіі да траістага пакту. Гэты антынацыянальны акт выклікаў востры палітычны крызіс у краіне. У ноч на 27 сакавіка 1941 г. быў здзейснены дзяржаўны пераварот. Урад Цвятковіча паў. Новае кіраўніцтва генерала Сімовіча накіравала ў Маскву дэлегацыю для перамоў. 5 красавіка 1941 г. быў заключаны дагавор аб сяброўстве і ненападзенні паміж СССР і каралеўствам Югаславіі. Падпісаўшы дагавор, Савецкі Саюз імкнуўся прадухіліць распаўсюджванне фашысцкай агрэсіі на Балканскі паўвостраў. Неабходна было захаваць незалежнасць Югаславіі і Грэцыі і памяшаць выкарыстаць балканскі плацдарм для вайны супраць Савецкага Саюза.

У адказ на мірнае пагадненне Югаславіі з СССР германскія войскі 6 красавіка 1941 г. пры падтрымцы італьянскіх і венгерскіх дывізій уторгліся ў Югаславію. Важнейшыя гарады краіны, у тым ліку і яе сталіца Белград, падвергліся масіраваным ударам авіяцыі. Гітлер спяшаўся стварыць неабходны плацдарм, не чакаючы заканчэння баёў. Ужо 12 красавіка ён падзяліў Югаславію паміж Германіяй, Італіяй, Венгрыяй і Балгарыяй, хоць толькі 18 красавіка 1941 г. у Сараеве быў падпісаны акт аб капітуляцыі Югаславіі.

Адначасова з агрэсіяй супраць Югаславіі нямецкія і італьянскія войскі разгарнулі ваенныя дзеянні супраць Грэцыі. Нават негледзячы на значнае пераўзыходжанне сіл і выкарыстанне вялікай колькасці танкаў і артылерыі, нямецка-фашыскія войскі некалькіх дзён не маглі прасунуцца праз грэка-балгарскўю мяжу, а італьянскія – у раёне Фларыны (з боку Албаніі). Падтрымку Грэцыі аказаў англійскі экспедыцыйны корпус, які налічваў 50 тыс. чалавек. Тым не менш суадносіны сіл складваліся на карысць Германіі. У выніку здрады камандуючага грэчаскай арміі яна 23 красавіка здалася немцам і італьянцам. Германскія войскі хутка акупіравалі краіну і шматлікія астравы ў Эгейскім моры.

У канцы мая вермахт авалодаў востравам Крыт, які павінен быў стаць плацдармам для нападу на краіны Бліжняга Усходу і захопу Суэцкага канала. Фактычна ўся паўднёва-усходняя Еўропа аказалася пад пятой акупантаў. Югаславія, Грэцыя, падзеленныя паміж Германіяй і Італіяй, страцілі сваю нацыянальную незалежнасць. Харватыя была абвешчана “незалежнай” дзяржавай. З захопам краін Балканскага паўвострава агрэсіўны блок значна ўмацаваў свае пазіцыі.

Дзякуючы намаганням Савецкага Саюза ад гітлераўскай акупацыі была выратавана Швецыя. У сувязі з акупацыяй Балканскіх краін была створана рэальная пагроза для бяспекі Турцыі. У пачатку сакавіка 1941 г. савецкі ўрад заявіў, што калі Турцыя будзе падвергнута нападзенню, Савецкі Саюз будзе прытрымлівацца заключанага паміж абедзьвума краінамі пакту аб нейтралітэце.

Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы. З першых дзён акупацыі ў большасці еўрапейскіх краін разгарнулася шырокая па размаху і формах барацьба супраць германскага акупацыйнага рэжыму, якая атрымала назву “Рух Супраціўлення.” У ім ўдзельнічалі людзі розных сацыяльных слаёў і груп, палітычных і рэлігійных поглядаў: інтэлегенцыя і буржуазія, рабочыя і сялянне, камуністы і сацыялісты, лібералы і кансерватары, а таксама беспартыйныя, хрысціяне і мусульманне. Іх аб’ядноўвала агульная мэта – супрацьстаяць германскаму акупацыйнаму рэжыму і аднавіць нацыянальна-дзяржаўную незалежнасць краін.

Ужо з восені 1939 г. ачагі антыгерманскага супраціўлення сталі ўзнікаць у Польшчы, якія паступова пашыраліся і набіралі значную моц. Польскі антыгерманскі рух быў прадстаўлены рознымі нелегальнымі плынямі і падтрымліваўся польскім эміграцыйным урадам В. Сікорскага ў Лондане. Значную сілу прадстаўляла Армія Краёва, якая налічвала да 350 тыс. актыўных членаў.

Не скарыліся патрыёты Францыі. Ужо ў Маніфесце камуністычнай партыі Францыі ад 10 ліпеня 1940 г. значылася: “Ніколі такі вялікі народ, як наш, не будзе народам рабоў … Францыя з яе мінулым не стане на калені…”. Маніфест заклікаў да стварэння шырокага фронту барацьбы за свабоду, незалежнасць і адраджэнне Францыі. У канцы чэрвеня 1940 г. у Лондане была ўтворана патрыятычная арганізацыя “Свабодная Францыя” на чале з де Голем. Сілы французскага супраціўлення, ў пачатку ліпеня 1941 г. былі аб’яднаны ў Нацыянальны фронт, які ставіў перад сабой мэту вызваліць Францыю ад германскіх захопнікаў. У маі 1943 г. быў створаны Нацыянальны савет Супраціўлення, які аб’яднаў усе антыгерманскія сілы Францыі. У краіне разгарнулася ўзброенная барацьба атрадаў франціераў (вольныя стралкі) і партызан. У пачатку 1944 г. арганізацыі французскіх патрыётаў аб’ядналіся ў “Французскія ўнутранныя сілы” у колькасці 500 тыс. чалавек, якія актыўна змагаліся за свабоду Францыі.

Найбольш шырокі размах антыгерманскае супраціўленне набыло ў Югаславіі. Ужо восенью 1941 г. у радах югаслаўскіх партызан налічвалася каля 70 тыс. чалавек, якія вызвалілі шэраг раёнаў краіны. У лістападзе 1942 г. была сфарміравана Народна-вызваленчыя армія, якая ўнесла значны ўклад у барацьбу югаслаўскага народа супраць германскіх агрэсараў. За час барацьбы загінула звыш 1,7 млн. югаслаўскіх патрыётаў.

Рух Супраціўлення меў месца ў Албаніі, Грэцыі, Чэхаславакіі, Нідэрландах, Бельгіі, Нарвегіі, Даніі, а таксама ў нейтральных краінах Швецыі, Швейцарыі; краінах Лацінскай Амерыкі Кубы, Аўстраліі, Мексікі, Аргенціны, Бразіліі.

Нягледзячы на прагерманскую дзейнасць урадаў Італіі, Аўстрыі, Румыніі, Балгарыі, Харватыі, Фінляндыі, Венгрыі і там таксама рахзгортвалася патрыятычная барацьба. На поўначы Італіі дзейнічалі партызанскія гарыбальдзійскія брыгады. Аб’яднаны корпус італьянскіх партызан - “Дабраахвотнікі свабоды” на пачатак 1945 г. налічваў 350 тыс. чалавек. Супраціўленне фашызму мела месца ў Германіі і Аўстрыі.

Рух Супраціўлення, які разгарнуўся ў акупіраваных краінах, з’явіўся ў часы Другой сусветнай вайны састаўной часткай вялікай бітвы паміж сіламі дэмакратыі і рэакцыі. Узнікненне руху Супраціўлення было гістарычна заканамерным. Ён увасабляў пратэст шырокіх народных мас супраць фашысцкага “новага парадку”. У аснове барацьбы патрыётаў акупіраваных краінах знаходзілася прыродная ідэя нацыянальна-вызваленчага руху народаў акупіраваных краін, якая ўзмацнялася аб’ектыўнай тэндэнцыяй яднання ўсіх антыфашысцкіх сіл, незалежна ад іх класавай прыналежнасці і ідэйна-палітычнай арыентаванасці. Пры гэтым патрыёты-антыфашысты зыходзілі з таго, што барацьба супраць гітлерызма можа быць даведзена да пераможнага канца толькі пры ўмовах аб’яднання ўсіх класаў і слаёў насельніцтва, якія выступалі за адраджэнне нацыянальнай незалежнасці.

У Берліне былі ўпэўнены, што генеральны шлях да заваявання сусветнага панавання ляжыць праз агрэсію супраць Савецкага Саюза. Рост ваенна-эканамічнай магутнасці СССР, павышэнне яго уплыву ў міжнародных справах, скоўвала агрэсіўныя намеры Германіі, не дазваляла ісці на рызыку ўварвання ў Англію. Гітлер і яго акружэнне былі ўпэўнены, што толькі ліквідаваўшы савецкую краіну ён атрымае свабоду дзеянняў і пераможна завершыць не толькі барацьбу з Англіяй, але і адкрые шлях далейшага пакарэння свету. Германскае палітычнае кіраўніцтва ўсвядамляла, што СССР – гэта не Польшча і не Францыя. Таму вялася актыўная работа па падрыхтоўцы вайны з Савецкім Саюзам. Асобая ўвага надавалася ўдасканаленню ўзброеных сіл, наладжванню ваеннай вытварчасці, актывізацыі дыпламатычнай дзейнасці, узмацнілася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва.

Акупацыя краін Заходняй Еўропы дазволіла Германіі значна ўзмацніць свой ваенна-эканамічны патэнцыял. У яе распараджэнні аказалася вытворчыя магутнасці Францыі, што дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі, якія да вайны выплаўлялі 97% чыгуну і 94% сталі, 79% дабычы вугалю, 100% жалезнай руды краіны. Канцэрн "Г. Герынг" уключыў у сваю сістэму металургічныя заводы Эльзас-Латарынгіі і Люксембурга. Захоп Польшы і, асабліва, прамасловасці Францыі, Бельгіі, Люксембурга павялічылі магутнасць металургічнай прамысловасці рэйха на 13-15 млн. тон. Напрыклад, Бельгія ужо да 1941 г. дала рэйху 2,3 млн. тон сталі. Колькасць замежных рабочых і ваенапалонных у германскай прамысловасці перавысіла 1 млн. чалавек у параўнанні з 0,5 млн. восенню 1939 г. Да пачатку вайны з Савецкім Саюзам Германія назапасіла значныя запасы каляровых металаў – медзі, цынку, свінца, алюмінія і інш. Вялікае значэнне для падрыхтоўкі вайны супраць СССР мела дабыча нафты. Акрамя асабістых нафтавых рэсурсаў Германія выкарыстоўвала нафту Румыніі, Аўстрыі, Венгрыі, Польшы, Францыі. У краіне павялічылася вытворчасць сінтэтычнага гаручага. У 1941 г. Германія мела 8 млн. тон нафтапрадуктаў. Акрамя таго, яна захапіла 8,8 млн. тон паліва ў Францыі, Бельгіі і Галандыі.

Актыўна набіраў абароты ваенна –прамысловы комплекс, калі ў 1939 г. у ім было занята каля 2,5 млн. чалавек, ці чвэрць усіх прамысловых рабочых, то ў маі 1941 г. іх колькасць дасягнула 5,5 млн. человек. У 1940 г. было выпушчана 10 250 самалётаў, 2 200 танкаў і бронемашын, 5 900 гармат, 1 351,7 тыс. вінтовак, 170,9 тыс. кулямётаў і аўтаматаў. Вялізарны ваенна-эканамічны патэнцыял дазволіў Германіі разгарнуць ваенную вытворчаць у маштабах, якія ў пачатку вайны поўнасццю забяспечвалі вермахт сучасным ўзбраеннем. Была створана вельмі развітая аўтамабільная прамысловасць, што забяспечвала высокую ступень матарызацыі ўзброенных сіл іх манеўранасць і рухомасць.

Вялікія перамены адбываліся ва ўзброеных сілах. Ужо летам 1940 г. пачалося фарміраванне 40 новых дывізій. У ліпені на Усход перадыслацыраваліся тры арміі, каля 500 тыс. чалавек. Адбывалася перакідка мабільнай групы войск у Румынію і Нарвегію, узмацнялася узбраенне арміі Фінляндыі. Германскае камандаванне вялікую ўвагу надавала падрыхтоўцы ваенных дзеянняў на Усходзе. Хутка будаваліся новыя чыгуначныя і шасейныя дарогі, новыя аўтастрады, палігоны, казармы. Так, з лета 1940 да мая 1941 г. на тэрыторыі Германіі было абсталявана 250 аэрадромаў і 160 пасадачных пляцовак, на тэрыторыі Польшчы – каля 100 аэрадромаў і 50 пасадачных пляцовак. Аналагічныя работы праводзіліся ў Румыніі і Венгрыі.

На поўную моц працавалі штабы германскай арміі. Нацыстская Германія беспаваротна накіроўвала ўзброены кулак на Усход. Аслепляныя бляскам маланкавых перамог у Еўропе, нацысцкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва лічыла, што ў свеце няма сілы, якая здольна супрцьстаяць германскай зброі. Ужо 21 ліпеня 1940 г. галоўнакамандуючы нямецкіх сухапутных сіл фельдмаршал Браўхіч атрымаў загад распрацаваць план вайны супраць Савецкага Саюза. 18 снежня 1940 г. Гітлер зацвердзіў план вайны супраць СССР, які атрымаў кодавую назву “Барбароса”. У снежні 1940 г. Германія пачала непасрэдную падрыхтоўку да вайны з СССР. Барацьба за сусветнае панаванне ўступала ў новую стадыю.

12. Падрыхтоўка Германіі да вайны з СССР. План “Барбароса”.

Захапіўшы еўрапейскія краіны, германскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва прыступіла да распрацоўкі планаў нападу на СССР. Пачатак яму быў пакладзены дырэктывай № 21, вядомай як план “Барабароса”, падпісаны фюрэрам германскага трэцяга рэйха А.Гітлерам 18 снежня 1940 г. Гэты стратэгічны план дэталёва распрацоўваўся гітлераўскім ваенным камандаваннем і уяўляў сабой комплекс ваенных, палітычных і эканамічных мерапрыемстваў. У адпаведнасці з ім прадугледжвалася ў ходзе кароткатэрміновай ваеннай кампаніі разграміць узброеныя сілы Савецкага Саюза. Галоўны ўдар германскія войскі нанасілі на поўнач ад Прыпяцкіх балот, дзе групе армій “Цэнтр” ставаілася задача разбіць савецкія войскі ў Беларусі. Група армій “Поўнач” павінна была ліквідаваць часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захапіць Ленінград. Група армій “Поўдзень” наносіла ўдар у напрамку на Кіеў з мэтай акружэння і ліквідацыі савецкіх войск на правым беразе Дняпра. Пры гэтым германскае камандаванне стаўку рабіла на стратэгію “маланкавай вайны”, якая лічылася найбольш эфектыўным сродкам забеспячэння поспеху ўсходняй кампаніі. Прадугледжвалася, што рэшткі разбітых злучэнняў Чырвонай Амріі не здолеюць аказаць сурёзнага супраціўлення. У ходзе рэалізацыі аперацыі германскаму вермахту неабходна было: у цэнтры — да 15 жніўня дасягнуць Масквы, на поўдні — авалодаць Данецкім басейнам і да 1 кастрычніка — завяршыць аперацыю супраць СССР. Канчатковай мэтай плана “Барбароса” зяўлялася стварэнне абарончага барера супраць азіяцкай Расіі і выхад да зімы на рубеж Астрахань–Волга–Архангельск.

Увогуле ж, за гітлераўскімі планамі вайны на ўсходзе выразна праяўлялася нацысцкая дактрына расава-ідэалагічнай вайны, якая была накіравана на разгром Савецкага Саюза і знішчэнне носьбітаў камуністычнай ідэалогіі.Яшчэ задоўга да пачатку вайны з СССР кіраўнікі нацысцкай Германіі на чале з Гітлерам распрацавалі варяцкую праграму заняволення народаў СССР. Патаемна былі распрацаваны планы не толькі ваенных аперацый, але і планы вынішчэння мірнага насельніцтва.

Характар вайны з боку нацысцкай Германіі прадвызначаўся: па-першае, агрэсіўным нападам германскага вермахта на СССР; па-другое, захопам “жыццёвай прасторы на Усходзе”; па-трэцяе, планаваннем вайны супраць СССР з мэтай палітычнага панавання, ідэалагічнага і расавага генацыду ў дачыненні да савецкага насельніцтва; па-чацвёртае, арыентацыяй на вынішчэнне камісараў і камуністычнай інтэлігенцыі; па-пятае, расавай і ідэалагічнай барацьбой супраць яўрэяў; па-шостае, масавым забойствам савецкіх ваеннапалонных; па-сёмае, вядзеннем Гітлерам супраць СССР “жудаснай захопніцкай, прыгнятальніцкай і вынішчальнай вайны”.

З боку СССР вайна насіла справядлівы, вызваленчы характар за будучыню савецкай краіны, за права на самастойнае існаванне яе народаў. У выступленні, з якім І.В.Сталін звярнуўся па радыё 3 ліпеня 1941 г. да грамадзян СССР, быў вызначаны характар вайны з Германіяй – “Войну с фашистской Германией нельзя считать войной обычной. Она является не только войной между двумя армиями. Она является вместе с тем войной всего советского народа против немецко-фашистских войск. Целью этой всенародной Отечественной войны против фашистских угнетателей является не только ликвидация опасности, нависшей над нашей страной, но и помощь всем народам Европы, стонущим под игом германского фашизма”.

13. Мерапрыемствы СССР па ўмацаванню абароназдольнасці краіны.

У выніку індустрыялізацыі і калектывізацыі ў Савецкім Саюзе была пабудавана моцная цэнтралізаваная прамысловасць і калектывізаваная сельская гаспадарка. У планах эканамічнага развіцця CCCР прадугледжвалася асваенне ўсходніх раёнаў краіны, стварэнне новых прамысловых цэнтраў. У перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт, большая іх частка будавалася на Усходзе краіны. Асноўнымі месцамі іх размяшчэння былі Паволжжа, Урал, Сібір, Казахстан, тыя раёны, якія знаходзіліся далёка ад заходняй мяжы і былі недасягальнымі для варожай авіяцыіі, што ў значнай ступені садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы. Партыйнае і савецкае кіраўніцтва СССР імкнулася фарсіраваннымі тэмпамі развіваць цяжкую індустрыю. На яе долю прыходзілася звыш 30% усіх капіталаўкладанняў, гэта дазволіла ў кароткі тэрмін стварыць трывалую матэрыяльную базу для абароннай прамысловасці. Новыя прадпрыемствы будаваліся з разлікам іх магчымага пераводу на вытворчасць баявой тэхнікі і зброі. Былі пабудаваны такія гіганты, як Магнітагорскі, Кузнецкі і Нова-Тагільскі металургічныя камбінаты, ажыццёўлена тэхнічная рэканструкцыя вугальнай базы на Украіне, створаны новы вугальны басейн у Сібіры і на Урале, асвоены Волга-Уральскі нафтавы раён. Да 1940 г. СССР меў усе неабходныя прамысловыя вытворчасці для паспяховага развіцця ваенна-эканамічнага патэнцыялу.

Хуткімі тэмпамі будаваліся прадпрыемствы каляровай металургіі. Былі ўведзены ў эксплуатацыю нікелевыя камбінаты на Кольскум паўвостраве, Паўдневым Урале і ў Запаляр’і, алюміневы завод на Урале, свінцовыя заводы ў Казахстане. Завяршылася будаўніцтва буйнейшых Сярэдне-Уральскага, Орскага і Балхашскага медзяплавільных камбінатаў. Рост выпуска каляровых металаў у перадваенныя гады дазволіў значна скараціць, а па некатарым матэрыялам поўнасцю адказацца ад іх увозу з-за мяжы.

У перадваенны час дзяржава зрабіла гіганцкі скачок у развіцці прамысловасці, перагнаўшы Англію і Францыю. З 1928 г. па 1940 г. уключна, нацыянальны даход СССР вырас больш чым у пяць разоў, вытворчасць электраэнергіі ўзрасла ў 9,7, здабыча вуглю – у 4,7, выплаўка сталі павялічылася больш чым у 4, нафты – у 2,7, вытворчасць машынабудавання – у 20 разоў. Пагроза вайны патрабавала выдзяляць значныя сродкі на абарону. Так, калі ў 1938 г. на патрэбы абароны было выдаткавана 23 мільярды рублёў, то ў 1940 г. – амаль 57 мільярдаў, што складала 32,6 % дзяржаўнага бюджэту.

Разам з тым, у прамысловым развіцці меліся і негатыўныя тэндэнцыі. Так, чорная металургія, якая складала аснову ваеннага машынабудавання, напярэдадні вайны значна адставала і не задавальняла народнагаспадарчых і абарончых патрэб краіны. Выпуск сродкаў вытворчасці за 1938 — 1940 гг. вырас на 53%, а прадукцыі машынабудавання — на 76%, выплаўка сталі і чугуну за гэты час узрасла толькі на 3%. Такая дыспрапорцыя адмаўна адбівалася на развіцці абарончай прамысловасці.

Ствараючы ваенна-эканамічны патэнцыял краіны, кіраўніцтва Савецкага Саюза імкнулася ўдасканальваць арганізацыю вытворчасці і ўмацоўваць дысцыпліну на прадпрыемствах і ва ўстановах. Згодна загаду Вярхоўнага савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 г. ycе працоўныя пераходзілі на 8-гадзінны рабочы дзень i 7-дзённы рабочы тыдзень, актывізавалася барацьба за ўмацаванне дысцыпліны на вытворчасці, забаранялася самавольна пакідаць рабочыя месцы.

Вялікая ўвага надавалася накапленню дзяржаўных рэсурсаў і мабілізацыйных запасаў. З 1940 г. па чэрвень 1941 г. іх аб’ёмы ўзраслі амаль што ў двая. Сваралася сетка навучальных устаноў па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых кадраў (школы фабрычна-заводскага навучання і рамесныя вучылішчы). Спецыяльныя навучальныя ўстановы штогод рыхтавалі да 1 млн. маладых рабочых. Яны складалі дзяржаўны рэзерв працоўнай сілы.

Значна выраслі магутнасці танкавых і авіяцыйных заводаў. На пачатак Вялікай Айчыннай вайны іх магчымасці ў 1,5 раза перавышалі германскую прамысловасць. Усё гэта дазволіла наладзіць выпуск новай тэхнікі і боепрыпасаў. Са снежня 1939 г. да ліпеня 1941 г. Чырвоная Армія атрымала 7 тыс. танкаў, каля 18 тыс. баявых самалётаў. Прамысловасць выпусціла 82 тыс. мінамётаў і гармат, больш чым 105 тыс. кулямётаў розных мадыфікацый, каля 100 тыс. аўтамабіляў.

Палітычнае кіраўніцтва СССРзначную ўвагу ўдзяляла ўмацаванню Узброенных Сіл. Значнымі крокамі у гэтым напрамку з’явілася прыняцце 1 верасня 1940 г. Закона аб усеагульнай вайсковай павіннасці. Чырвоная Армія пераводзілася на кадравую сістэму камплектацыі, зніжаўся прызыўны ўзрост з 21 гада да 19 годоў. Значна пашыралася сетка ваенных навучальных устаноў. Праведзеная работа дазволіла за два перадваенныя гады павялічыць армію ў 3,5 разы, яе колькасць дасягнула 5,3 млн. чалавек.

Быў створаны моцны падводны флот, праведзена значная мадэрнізацыя баявых караблёў, прадугледжвалася далейшае пашырэнне будаўніцтва вялікага марскога і акіянскага флота. Уперадваенныя гады была ўзмоцнена дзейнасць палітычных органаў арміі і флота. У студзені 1939 г. Прэзідыўм Вярхоўнага савета СССР зацвердзіў новы тэкст прысягі.

Пагроза распальвання вайны патрабавала мадэрнізацыі ўзбраення арміі і флота. Ужо ў 1939 г. быў выпушчаны штурмавік ІЛ-2, а знішчальнік ЯК-1 у пачатку 1940 г. Аднак у войскі гэтыя самалёты сталі паступаць толькі ў 1941 г. Лепшыя ў свеце танкі KB і Т-34 былі сканструіраваны і прыняты на ўзбраенне ў канцы 1939 г., але іх серыйная вытворчасць пачалася толькі ў другой палове 1940 г.

Наркамат абароны вельмі зацягнуў рашэнне аб пераўзбраенні арміі новымі тыпамі самалётаў, танкаў, артылерыйскай і стралковай зброі. Толькі ў ліпені 1940 г. былі прыняты на ўзбраенне самалеты МІГ-1, МІГ-3, ЯК-1, ЯК-4, ІЛ-2, ПЕ-2, якія валодалі вялікай хуткасцю і павышанай бомбавай нагрузкай. З вялікім спазненнем было прынята рашэнне аб серыйнай вытворчасці танкаў KB і Т-34. Усё гэта значна паўплывала на боездольнасць Чырвонай Арміі ў трагічнум 1941г. Асноўныя мерапрыемствы па пераўзбраенню арміі планавалася ажыццявіць у 1941 г.

Чырвоная Армія мела самую разнастайную зброю айчыннай вытворчасці. Многія ўзоры савецкага ўзбраення былі не толькі на ўзроўні аналагічных відаў зброі заходніх краін, але і пераўзыходзілі іх, аднак новыя ўзоры баявой тэхнікі і ўзбраення толькі пачыналі паступаць на узбраенне. Як бачна краіна зрабіла шмат дзеля абароны, аднак ні часу, ні сродкаў, каб належным чынам падрыхтавацца для адпору ворагу, было недастаткова. Савецкі Саюз яўна адставаў у вытворчасці новай зброі і тэхнікі ад германскай прамысловасці.

Магутнай групоўцы германскіх узброенных сіл, якія былі сканцэнтраваны ўздоўж заходняй мяжы СССР і падрыхтаваны для нападу, супрацьстаялі Паўночны флот, войскі Ленінградскай ваеннай акругі, Балтыйскі флот, а таксама войскі Прыбалтыйскай, Беларускай, Кіеўскай асобых акруг, Адэскай акругі і Чарнаморскага флоту. З пачаткам вайны кожная акруга (акрамя Адэскай) была пераўтвораны ў фронты.

У сувязі з абвастрэннем агульнай абстаноўкі ў маі – чэрвені 1941 г. у вайсках Чырвонай Арміі праводзіліся значныя перагрупоўкі. Спачатку яны ахапілі толькі прыгранічныя ваенныя акругі, а з 13 мая пачалася перадыслакацыя войск з унутраных акруг бліжэй да мяжы. Войскі прыгранічных акруг складалі больш паловы колькасці ўсёй Чырвонай Арміі (каля 54%). Гэта былі буйныя сілы, дастатковыя для паспяховай абароны. Аднак асабовы склад большасці дывізій быў укамплектаваны па штатах мірнага часу. Асабліва гэта датычыцца танкавых фарміраванняў, большасць з якіх знаходзілася на стадыі фарміравання. Войскі былі размешчаны на вялікай тэрыторыі па фронту (да 4,5 тыс. км і на 400 км у глыбіню). Дывізіі другога эшалону былі аддалены ад мяжы на 50 – 100 км., а злучэнні рэзэрва – на 150 – 400 км. Усе танкавыя дывізіі ўваходзілі ў склад другога эшалону і рэзэрваў. Пралікі меліся і ў размяшчэнні мабілізацыйных запасаў. Іх вялікая колькасць знаходзілася каля дзяржаўнай мяжы, што ў першыя месяцы вайны непазбежна паставіла іх пад пагрозу знішчэння.

Новая граніца пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР заставалася неабсталяванай: будаўніцтва ўмацаванняў толькі разгортвалася. Асабовы састаў Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) налічваў 37–71% штатаў ваеннага часу. Забяспечанасць тылавых органаў транспартам складала 40–45%. З 6 механізіраваных карпусоў толькі адзін меў амаль поўную матэрыяльную частку. Асновай танкавага парку і авіяцыы былі машыны ўстарэлых марак. Ваенна-паветраныя сілы размяшчаліся скучана, блізка ля мяжы і не мелі цэнтралізаванага кіравання. Не было і сучасных сродкаў сувязі.

Разам з тым узброенныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, якая дыслыцыравалася ў БССР, былі вельмі аслаблены масавымі рэпрэсіямі. Яны пазбавілі Чырвоную Армію каля 40 тыс. вопытных камандзіраў. Праўда, у пачатку вайны каля 12,5 тыс. рэпрэсаваных было вызвалена і напраўлена ў дзеючую армію, ў тым ліку К.К. Ракасоўскі, К.А. Мерацкоў, А.В. Гарбатаў, а таксама каля 20 генералаў-беларусаў. У два разы зменьшылася колькасць каманднага складу Чырвонай Арміі з вышэйшай адукацыяй. Гэта адмоўна адбілася на стане баявой падрыхтоўкі асабовага складу і ўпраўлення часцямі і падраздзяленнямі.

Вялікая работа па ўмацаванню заходніх рубяжоў праводзілася ў Беларусі. Ужо ў 1939 г. у ЦК, абкамах і райкамах партыі былі створаны ваенныя аддзелы, якія ажыцяўлялі кіраўніцтва ваенна-мабілізацыйнай работай і патрыятычным выхаваннем насельніцтва. Кожны камуніст, асабліва кіруючы склад, абавязаны былі валодаць адной з вайсковых прафесій, актыўна ўдзельнічаць у рабоце абарончых арганізацый. Кіраўніцтва рэспублікі і камандаванне Заходняй Асобай ваеннай акругі значную увагу ўдзялялі інжынернаму абсталяванню заходняй мяжы, асабліва Беластоцкага выступу. Планавалася пабудаваць 4 умацаваныя раёны (УР): Гродненскі, Асавецкі, Замброўскі, Брэсцкі. Кожны УР меў працягласць ад 80 да 180 км і глыбіню абароны ад 3 да 8 км. Аднак, да чэрвеня 1941 г. было пабудавана толькі 505, а абсталявана і ўзброена толькі 193 доўгатэрміновых агнявых збудаванняў, з запланаваных 1 174, ці толькі 38,4%. Зразумела, што такая колькасць не дазволіла ў пачатку вайны стварыць устойлівую сістэму абароны заходніх межаў Беларусі.

Часці ЗахАВА (камандуючы генерал арміі Дз.Р.Паўлаў, начальнік штаба генерал-маёр У.Я. Клімоўскіх, член ваеннага савета карпусны генерал А.Я. Фаміных) складаліся з 44 дывізій агульнай колькасцю 671,9 тыс. чалавек. У войсках было 10 087 гармат і мінамётаў, 2 201 танкаў і 1 685 самалётаў (у асноўным устарэлых узораў).

Фактычна ігнаравалася верагоднасць нападу нацысцкай Германіі на СССР. У выніку савецкія войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць, а жорсткае патрабаванне Сталіна не паддавацца на правакацыі дэзарыентавала армію і народ.

14. Напад Германіі на СССР. Прыгранічныя баі ў Беларусі. Эвакуацыя.

На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. (у нядзелю) Германія без абяўлення вайны напала на СССР. У дэмагагічным звароце да войcк на Усходнім фронце А. Гітлер заявіў: “Полный величайшего беспокойства о существовании и будущем нашего народа, я решил 22 июня обратиться к вам, чтобы в последний момент предотвратить угрозу агрессии, исходящую от противника. Кремлёвские власти — сейчас мы это знаем — намеревались уничтожить не только Германию, но и всю Европу. Товарищи, за это время вы узнали две вещи. Первое, этот противник вооружился до такой степени


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: