Адкрыцце 2-га фронту

Сярод найважнейшых палітычных і стратэгічных задач, якія стаялі перад удзельнікамі антыгітлераўскай кааліцыі ў іх барацьбе супраць фашысцкага блока, цэнтральнае месца займала адкрыццё ЗША іАнгліяй другога фронту ў Еўропе. Гэтага пастаянна дамагаўся СССР. Спачатку яго планавалася адкрыць у 1942 г. У жніўні была прадпрынята першая спроба высадзіць дэсант на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі ў раёне г.Д’еп. Аперацыя скончылася сакрушальным паражэннем саюзнікаў. Савецкі Саюз працягваў несці адзін асноўны цяжар у барацьбе з фашысцкай Германіяй.

Праблема другога фронту як галоўная задача на 1944 г. абмяркоўвалася на Тэгеранскай канферэнцыі кіраўнікоў трох дзяржаў. Было вырашана другі фронт у Еўропе адкрыць дэсантнай аперацыяй на поўначы Францыі не пазней мая 1944 г. 6 чэрвеня амераканскія, англійскія і канадскій войскі высадзіліся на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі ў Нармандзіі (аперацыя “Аверлорд”). Саюзнікі мелі над немцамі перавагу у колькасці асабовага саставу і танкаў у 3 разы, у самалётах – боль чым у 60 разоў, валодалі поўным панаваннем і на моры. 15 жніўня амерыканскія і французскія злучэнні высадзіліся на поўдні Францыі. 11 верасня наступаўшая з поўначы і поўдня групоўкі саюзнікаў злучыліся і ўтварылі адзіны стратэгічны фронт у Заходняй Еўропе.

Актыўную падтрымку саюзным войскам аказаў французскі рух Супраціўлення, які налічваў у сваіх радах 500 тыс. чалавек. Наступленне саюзнікаў было падтрымана антыфашысцкім паўстаннем французаў. 18 жніўня яно пачалося ў Парыжы і праз 4 дні ўвесь горад быў у руках паўстаўшых. Да канца года Францыя і большая частка Бельгіі былі вызвалены. Саюзныя арміі падыйшлі да граніц Германіі. У лютым 1945 г. саюзныя арміі пачалі агульнае наступленне на Захадзе. Фарсіраваўшы ў сакавіку Рэйн, яны акружылі у Руры 325-тысячную групоўку нямецкіх войск, якая капітуліравала ў красавіку. З гэтага часу саюзныя арміі прасоўваліся на ўсход, практычна не сустракаючы арганізаванага супраціўлення немцаў

35. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Еўропу.

Завяршыўшы выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з тэрыторыі Савецкага Саюза. Чырвоная Армія прыступіла да выканання задачы, якая была пастаўлена яшчэ ў пачатку вайны, - вызваліць з фашысцкай няволі народы еўрапейскіх краін, дапамагчы ім аднавіць свабоду і незалежнасць. Першай краінай куды ўвайшлі савецкія воіны як вызваліцелі была Румынія. Да сярэдзіны красавіка 1944 г. яны прасунуліся больш чым на 100 км у глыбіню краіны. 23 жніўня ў Бухарэсце ўспыхнула ўзброенае паўстанне, якое паклала пачатак народна-дэмакратычнай рэвалюцыі. У час баёў ў Бухарэсце і іншых раёнах румынскія войскі і патрыятычныя атрады захапілі ў палон 53159 гітлераўцаў, у тым ліку 14 генералаў больш за 1200 афіцэраў. Рэжым Антанеску быў звергнуты. Румынія аб’явіла вайну Германіі. 31 жніўня Чырвоная Армія ўступіла ў Бухарэст і сумесна з румынскай арміяй да 25 кастрычніка паўнасцю ачысціла ад нямецкіх войск тэрыторыю краіны. У баях за свабоду румынскага народа аддалі свае жыццё 69 тыс. савецкіх воінаў.

Савецкі Саюз падаў руку брацкай дапамогі Балгарыі, якая насуперак волі свайго народа была ўцягнута ў фашысцкі блок.8 верасня Чырвоная Армія ўступіла на яе тэрыторыю. Яна была сустрэта балгарскім народам хлебам-солью, кветкамі. 9 верасня ўлада ў краіне перайшла ў рукі Айчыннага фронту. Балгарыя разарвала адносіны з Германіяй і аб’явіла ёй вайну.

28 верасня савецкія войскі перайшлі югаслаўскую граніцы і сумеснымі намаганнямі з югаслаўскай арміяй 20 кастрычніка вызвалілі Белград.

Працяглыя і кравапралітныя баі вяла Чырвоная Армія за вызваленне Венгрыі. У раёне Будапешта была акружана 188-тысячная нямецкая групоўка. 13 лютага 1945 г. шматдзённы штурм сталіцы Венгрыі закончыўся. У гэтых баях прымаў удзел венгерскі Будайскі добраахвотны полк. За вызваленне Венгрыі загінулі 140 тыс. савецкіх воінаў.

У канцы 1945 г. Чырвоная Армія перайшла граніцу Аўстрыі і 13 красавіка пасля ўпартых баёў ачысціла ад захопнікаў Вену. Дзяржаўны суверэнітэт краіны, якая з’явілася першай ахвярай агрэсара, быў адноўлены.

Больш складанай была сітуацыя ў Польшчы. 1 жніўня 1944 г. пры падыходзе савецкіх войск да Віслы ў Варшаве ўспыхнула паўстанне, якое было арганізавана камандаваннем Арміі Краёвай па ўказцы лонданскага эміграцыйнага ўраду без узгаднення з савецкім камандаваннем і Савецкім ўрадам. Паўстанне было жорстка падаўлена нямецкімі войскамі. Толькі 17 студзеня 1945 г. Варшава была вызвалена савецкімі войскамі, сумесна з 1-й арміяй Войска Польскага. У баях на польскай зямлі было разгромлена 170 варожых дывізій. Вялізныя страты панеслі і савецкія войскі. У баях за вызваленне Польшчы аддалі свае жыццё больш за 600 тыс. нашых салдат і афіцэраў.

21 кастрычніка 1944 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі савецка-нарвежскую граніцу і выгналі акупантаў з раёнаў Паўночнай Нарвегіі.

У выніку паспяховага ажыццяўлення Карпацска-Дуклінскай аперацыі савецкія войскі сумесна з 1-м чэхаславацкім армейскім корпусам, які быў сфарміраваны на тэрыторыі Савецкага Саюза, уступілі на тэрыторыю Чэхаславакіі. Рашаючыя ваенныя дзеянні Чырвонай Арміі на чэхаславацкай зямлі адбыліся у 1945 г. Яны завяршыліся вызваленнем краіны. 5 мая ў Празе пачалося паўстанне жыхароў горада супраць фашысцкіх акупантаў. Паўстаўшыя звярнуліся да савецкага камандавання з прозьбай аб дапамозе. Савецкія войскі зламалі супраціўленне знаходзіўшыхся ў Чэхаславакіі нямецкіх групп армій “Цэнтр” і “Аўстрыя” і 9 мая 1945 г. пры актыўнай падтрымцы насельніцтва вызвалілі Прагу. 140 тыс. воінаў Чырвонай Арміі загінулі ў баях за свабоду і незалежнасць чэхаславацкага народа.

Савецкія войскі ўнеслі свой уклад і ў вызваленне дацкага вострава Борнхальм.

Чырвоная Армія выканала сваю вызваленчую місію, вызваліўшы адзінаццаць краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы з насельніцтвам 113 млн. чалавек.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: