Абарончыя баі на тэрыторыі Усходняй Беларусі

Першыя дні вайны на савецка-германскім фронце былі адначаны буйнымі поспехамі вермахта. Асабліва неспрыяльнай для Чырвонай Арміі складвалася абстаноўка ў Беларусі. Нямецкая група армій “Цэнтр” пад камандаваннем фельдмаршала Ф. фон Бока нанесла скрушальны ўдар па войсках Заходняга фронту, у выніку чаго спачатку ў раёне Беластока, а потым Мінска ў акружэнне патрапіла вялікая кольксць часцей Чырвонай Арміі. Як паведамлялася ў зводцы германскага камандавання, у выніку ліквідаыі гэтых двух акружаных груповак ў палон патрапіла 328 898 чалавек, захоплена 3 332 танкі, 1809 гармат і інш.

Наступленне супраць параўнальна нешматлікіх савецкіх войск на тэрыторыі Прыбалтыкі вялі група армій “Поўнач” пад камандаваннем фельдмаршала фон Лееба. 30 чэрвеня была захоплена Рыга і германскія войскі ўварваліся на тэрыторыю Эстоніі. Аднак акружыць і ліквідаваць часці Чырвона Арміі ў Прыбалтыцы немцы не ўдалося.

Групе армій “Поўдзень” (камандуючы – фельдмаршал фон Рунштэдт) супрацьстаяла найбольш моцная групоўка савецкіх войск, паколькі ваенна-палітычнае кіраўніцтва СССР меркавала, што менавіта на поўдні германскі вермахт абрушыць галоўны ўдар. Упартыя абарончыя баі разгарнуліся ў раёне Перамышля, Равы-Рускай, Дубно, Луцка і Роўна. Між тым злучэнні Чырвонай Арміі пад націскам праціўніка вымушаны былі адыходзіць на ўсход, прадпрымаючы адчайныя контратакі.

Часці Чырвонай Арміі мужна і гераічна вялі кровапралітныя няспынныя баі з захопнікамі на беларускай зямлі. Савецкае камандаванне рабіла дзейсныя захады для ўмацавання фронту абароны на Заходняй Дзвіне і Дняпры. Жорсткія баі ў канцы чэрвеня разгарнуліся ў Мінскім умацаваным раёне. Стойка ўтрымлівалі свае пазіцыі войскі 64, 100, 108, 161-й стралковых дывізій. На блізкіх подступах да горада абарону супраць значна большых сіл ворага трымала 100-я ордэна Леніна дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І.Н. Русіянава.

Выключна напружанамі былі баі на рубяжы ракі Бярэзіна — у раёне Барысава і Бабруйска. Каля Барысава савецкія войскі нанеслі моцны ўдар па ворагу: за тры дні баёў вораг страціў каля 70 танкаў і звыш 2 тыс. салдат і афіцэраў. Але 1 ліпеня танкавыя і матарызаваныя часці праціўніка прарваліся на ўсходні бераг Бярэзіны. На працягу 11 сутак няспынных баёў савецкія воіны 1-й Маскоўскай мотасралковай дывізіі на рубяжах рэк Нача, Бобр, Адраў, у баях за гарады Барысаў, Крупкі, Талачын і іншыя населеныя пункты знясільвалі праціўніка на Аршанскім напрамку. Былі сарваны планы праціўніка сходу фарсіраваць раку Бярэзіна ў раёне Бабруйска. Тут толькі ў адным з баёў было падбіта 20 варожых танкаў.

Надзвычай упартымі былі баі на рабяжы Дняпра, асабліва ў раёне Магілёва. 27 чэрвеня камандаванне 61-га стралковага корпуса разам з партыйнымі і савецкімі органамі распрацавалі план абароны Магілёва: быў намечаны шэраг спецыяльных мерапрыемстваў па ўмацаванні абароны горада і пераўтварэнні яго ў моцны абарончы рубеж. На абарончых работах вакол горада з 26 чэрвеня да 10 ліпеня штодзённа працавала ад 30 да 40 тыс. гараджан і жыхароў навакольных вёсак. За кароткі тэрмін быў выкапаны процітанкавы роў больш як на 25 км, пабудаваны бліндажы, дзоты, траншэі і эскарпы, пастаўлены мінныя проціпяхотныя і процітанкавыя палі, на некаторых вуліцах – барыкады, у асобных дамах абсталяваны артылерыйскія і кулямётныя агнявыя кропкі, у сценах прабіты байніцы. На прадпрыемствах, ва ўстановах і навучальных установах фарміраваліся атрады Магілёўскага народнага апалчэння. У адпаведнасці з планам непасрэдная абаона горада ўскладалася на 172-ю старлковую дывізію (камандзір — генерал-маёр М.Ц.Раманаў) з прыдадзенымі ёй часцямі і асобнымі падраздзяленнямі. На заходнім беразе Дняпра, перакрыўшы шашу Магілёў–Бабруйск і Магілёў–Мінск, абарону ажжыццяўлялі 388-ы (палкоўнік С.Ф.Куцепаў) і 514-ы (падпалкоўнік С.А.Боніч), на ўсходнім беразе Дняпра, прыкрываючы левы фланг і тыл дывізііі, — 747-ы (падпалкоўнік А.В.Шчаглоў) стралковыя палкі.

Гераічная абарона Магілёва – адна з найбольш яскравых старонак гісторыі стойкасці воінаў Чырвонай Арміі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Савецкія войскі і апалчэнцы на працягу 23 дзён бязлітаснымі баямі скавалі буйныя сілы ворага ў перыяд Смаленскай бітвы 1941 г., сталі магутнай перашкодай на шляху правага крыла групы армій “Цэнтр” і нанаслі вялікія страты ўдарным сілам праціўніка.

Трагізм абарончых аперацый вынікаў з велізарных людскіх страт, якія несла Чырвоная Армія ў абарончых аперацыях у 1941 г. Сярэднесутачныя страты на беларускай зямлі ў перыяд з 22 чэрвеня да 9 ліпеня 1941 г. складалі 23 210 чалавек. Так, за 18 сутак абарончай аперацыі ў Беларусі войскі Заходняга фронта панеслі страты агульнай колькасцю 417 790 чалавек. Усяго за 6 месяцаў 1941 г. страты савецкіх войск склалі 4 473 800 чалавек.

Акрамя таго вялікая колькасць савецкіх салдат і афіцэраў патрапілі ў германскі палон: у “катлах” пад Беластокам, Гродна і Мінскам — 300 тыс. чалавек, пад Віцебскам, Оршай, Магілёвам і Гомелем — 450 тыс. чалавек, пад Смаленскам — 180 тыс.чалавек, пад Чарнігавам — 100 тыс.чалавек, Бранскам і Вязьмай — 663 тыс. чалавек. Па нямецкіх звестках, па стану на лістапад 1941 г. было ўзята у палон 3725 тыс. савецкіх ваеннаслужачых.

Нягледзячы на мужнасць і гераізм, з якімі вялі абарончыя баі часці Чырвонай Арміі, тэрыторыя Беларусі да канца лета была захоплена германскімі войскамі. Толькі за першыя месяцы вайны на савецка-германскім фронце Чырвоная Арміі страціла да 1,5 млн. забітымі, параненымі і палоннымі. За гэты час толькі ў Беларусі група армій “Цэнтр” згубіла забітымі і параненымі 150 тыс. чалавек.

16. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам 1941 г.

Сёння розныя аўтары называюць шматлікія прычын няўдач войск Чырвонай Арміі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Найбольш важнымі з іх з’яўляюцца.

Па-першае, пераацэнка палітычным кіраўніцтвам СССР значэння савецка-германскага дагавору; надзея на тое, што з дапамогай палітычных і дыпламатычных сродкаў атрымаецца адцягнуць пачатак вайны, а прывядзенне войск Чырвонай Арміі ў баявую гатоўнасць справакуе Германію на аб’яўленне вайны Савецкаму Саюзу. Паступаўшая ў Генеральны штаб, Наркамат абароны і Наркамат замежных спраў у лютым – маі 1941 г. інфармацыя аб падрыхтоўцы гітлераўскай Германіяй агрэсіі супраць СССР патрабавала неадкладнага прывядзення ўзброеных сіл Савецкага Саюза да поўнай баявой гатоўнасці і мабілізаціі ўсіх неабходных сродкаў. Гэта, на думку многіх ваеначальнікаў, у значнай ступені дапамагло б пазбегнуць катастрофы 1941 г.

Па-другое, неабгрунтаваныя рэпрэсіі супраць кіруючых кадраў Чырвонай Арміі, а таксама недастатковы ўзровень тактычнай падрыхтоўкі каманднага складу. Многія камандзіры не мелі вопыту практычнага камандавання і арганізацыі ўзаемадзеяння паміж войскамі. Слабая ваенна-тэхнічная падрыхтоўка воінаў Чырвонай Арміі. На практычную падрыхтоўку механіка-вадзіцеля танка адводзілася 5 гадзін, а многія мелі толькі 1,5 – 2 гадзіны практыкі ўпраўлення танкам, а ў вермахце – не менш 50. Такое ж становішча было і ў авіяцыі. Чырвоная Армія, маючы матэрыяльную перавагу над вермахтам, цярпела ў 1941 г. адно паражэнне за другім.

Па-трэцяе, ваенна-эканамічны патэнцыял Германіі напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны пераўзыходзіў СССР у 2,5 разы, на патрэбы германскай арміі працавала прамысловасць захопленых краін Еўропы, выкрыстоўвалася ўзбраенне больш за 200 дывізій, разгромленых ці капіталяваўшых армій, вермахт меў двухгадовы вопыт вайны і пераўзыходзіў Чырвоную Армію ў прафесійнай падрыхтоўцы.

Па-чацьвёртае, пралікі вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва СССР у вызначэнні тэрміну верагоднага пачатку вайны і стратэгічнага напрамку галоўнага ўдара праціўніка.

З першых дзён вайны разгарнулася дзейнасць першых партызанскіх атрадаў. Адным з першых партызанскіх фарміраванняў, створаных 24–26 чэрвеня 1941 г. на акупаванай тэрыторыі Беларусі, быў партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа, які налічваў каля 60 чалавек і дзейнічаў у раёне Пінска. 26 чэрвеня на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці быў створаны атрад “Чырвоны Кастрычнік”, кіраўнікі якога – Ц.П.Бумажкоў і Ф.ІПаўлоўскі сталі першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У ліпені 1941 г. у Суражскім раёне пад кіраўніцтвам М.П.Шмырова быў створаны партызанскі атрад, які ўвайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. За ліпень–верасень 1941 г. у цэнтралізаваным параддку было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і арганізацыйных груп, у якіх налічвалася больш за 8 300 чалавек. Апрача таго ў ддругой палове года самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп.

У другой палове 1941 г. сваёй актыўнасцю вызначыліся таксама атрады і групы, на чале якіх стаялі М. П. Ганчароў (Беласточчына), М. М. Бяляўскі (Тураўскі раён), І. С. Федасеенка (Гомельскі раён), І. А. Яраш (Барысаўскі раён), І. З. Ізох (Клічаўскі раён), У. І. Нічыпаровіч, В. Т. Варанянскі, Р. М. Сталяроў – на Міншчыне і інш.

17. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. + 18. Палітыка генацыду. Вываз насельніцтва на прымусовую працу ў Германію. + 20. Нацыянальная і эканамічная палітыка германскіх акупацыйных улад на Беларусі.

У жніўні-кастрычніку 1941 г. на акупіраваных тэрыторыях СССР ўсталёўваецца германскі “новы парадак” – нацысцкая сістэма ваенных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных мер, рэжым крывавага тэрору, жудасных здзекаў і гвалту над насельніцтвам. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага грамадства і дзяржаўнага ладу, рабавання нацыянальных багаццяў і прыродных рэсурсаў савецкай краіны.

Ідэалагічнай падставай гэтай палітыкі з’яўлялася чалавеканенавісніцкая тэорыя нацыстаў аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над іншымі народамі, неабходнасці пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў, іх “права” на сусветнае панаванне. Паводле нацысцкіх ідэй, заваяваныя тэрыторыі СССР падлягалі нямецкай каланізацыі. У адпаведнасці з спецыяльным планам “Ост” прадугледжвалася: высяленне 2/3 насельніцва за Урал на працягу 30 гадоў (у тым ліку, 75% з Беларусі), 10–15 % падлягалі анямечанню, астатняя частка насельніцтва – вынішчэнню. Пакінутаму мясцоваму насельніцтву адводзілася адзіная роля – быць таннай рабочай сілай. Для рэалізацыі плана ў рэйху было створана асобнае міністэрства па пытаннях усходніх тэрыторый на чале з А.Розенбергам. Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню “новага парадку” былі выкладзены ў “Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21 (план “Барбароса”), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў, якія яскрава сведчаць аб тым, што гітлераўцы старанна і загадзя рыхтаваліся да ажыццяўлення сваёй злачыннай акупацыйнай палітыкі.

На нарадзе, праведзенай у Гітлера 16 ліпеня 1941 г., была выпрацавана праграма каланізацыі ўсходніх тэрыторый, у якой прадугледжвалася: “...как сподручнее разделить гигантский пирог, чтобы мы во-первых, господствовали, во-вторых, управляли, в-третьих, могли эксплуатировать”.

Часткай планаў зяўлялася “гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі”. За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя пад кодавай назвай “Ольдэнбург”, якая з пачаткам вайны дзейнічала як эканамічны штаб “Ост”. Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў спецыяльных “дырэктывах” ці ў так званай “Зялёнай папцы”. За тыдзень да пачатку вайны з СССР у ваенна-эканамічным ведамстве рэйхсмаршала Г.Герынга былі выдадзены “Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі на новазанятых усходніх тэрыторыях”. З іх вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны будзе мець неадкладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, у асаблівасці ў вобласці харчавання і нафтавай галіны

Усе захопленыя матэрыяльныя і людскія рэсурсы абяўляліся ўласнасцю рэйха. У Беларусі пад нацысцкую акупацыю патрапіла каля 7 млн чалавек, ці 12,7% ад усяго насельніцтва, якое заставалася на захопленай тэрыторыі СССР. У адпаведнасці з дырэктывамі Гітлера, захопленая тэрыторыя падлягала падзелу на асобныя часткі з падпарадкаваннем цывільнаму і ваеннаму акупацыйнаму апарату. Тэрыторыя Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама значная частка Беларусі (53% ад перадваеннай тэрыторыі) былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыятаў “Остланд” і “Украіна”. Пытанні агульнага кіравання на тэрыторыі рэйхскамісарыятаў “Остланда” і “Украіна” былі сканцэнтраваны ва Усходнім міністэрстве, паліцэйская улада — у Гімлера (рэйхсфюрэра СС і начальніка паліцыі Германіі).

Тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, амаль усёй Гомельскай, усходнія раёны Мінскай і некалькі раёнаў Палескай абласцей былі аднесены да вобласці армейскага тылу групы армій “Цэнтр”. Улада на гэтай тэрыторыі знаходзілася ў руках камандавання ваенных і паліцэйскіх органаў. Вышэйшым органам на гэтай тэрыторыі быў штаб тылу групы армій “Цэнтр”.

Паўднёвыя раёны Палескай, Пінскай і Брэсцкай абласцей з абласнымі цэнтрамі Мазыр, Пінск, Брэст былі далучаны да рэйхскамісарыята “Украіна”, граніца якога праходзіла прыкладна за 20 км на поўнач ад чыгункі Брэст-Гомель. Беластокскую, паўночныя раёны Брэсцкай, частку раёнаў Баранавіцкай абласцей гітлераўцы ўключылі ў склад Усходняй Прусіі. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да Генеральнай акругі Літва.

У склад уласна Беларусі, ці як яе акупанты называлі Генеральная акруга Беларусь (ГАБ), было ўключана 68 раёнаў з агульнага ліку 192 сельскіх і 9 гарадскіх раёнаў, якія ўваходзілі ў склад БССР напярэдадні вайны. Агульная плошча ГАБ складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3,1 млн. чалавек (на 04.12.41 г.) і ГАБ была ўключана ў склад рэйхскамісарыята “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе.

Генеральная акруга Беларусь падзялялася на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Слонімскую, Слуцкую, Навагрудскую. Мінск з’яўляуся цэнтрам Генеральнай акругі Беларусь і выдзяляўся ў аддзельную акругу. Вышэйшым выканаўчым органам тут з’яўляўся Генеральны камісарыят Беларусі, які ўзначальваў В. Кубэ. Яму падпарадкоўваліся гебітскамісарыяты, штатскамісарыяты (гарады), артскамісарыяты (раёны). Дзейнасць акупацыйнага апарата адбывалася на прынцыпе “фюрэрства” – адзінаўладдзя. Кожны гебітскамісар выдаваў загады і распараджэнні па свайму меркаванню, кіруючыся толькі указаннямі вышэйшых германскіх інстанцый. У воласцях прызначаліся валасныя старшыні, а ў вёсках – старасты. Работу раённых, валасных упраў і стараст вёсак накіроўвалі і жорстка кантралявалі спецыяльна прызначаныя шэфы – камісары, каменданты, крайсляндвірты, зондэрфюрэры і г. д.

Ва ўсходняй частцы Беларусі ваенна-адміністрацыйныя функцыі выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці. У раёнах дыслакацыі ахоўных дывізій у 1942 г. дзейнічала 11 палявых і 23 мясцовыя камендатуры і т. зв. мясцовыя грамадзянскія ўлады. Ім падпарадкоўваліся шматлікія вайсковыя гарнізоны, каманды жандармерыі, групы тайнай палявой паліцыі (ГФП). Усяго на гэтай тэрыторыі дзейнічала 8 груп ГФП (Полацк, Віцебск, Орша, Барысаў, Лепель, Бабруйск, Старыя Дарогі, Магілёў), якія мелі 20 перыферыйных каманд. Толькі групай ГФП, якая дзейнічала ў Оршы, з верасня 1941 г. па верасень 1942 г. было павешана і расстраляна больш за 17 500 савецкіх патрыётаў.

Узброенай апорай створанага рэжыму з’яўляліся акупацыйныя войскі вермахта – ахоўныя дывізіі. У 1941 г. на тэрыторыі Беларусі іх было 5. Яны забяспечвалі ахову камунікацый і ваенных аб’ектаў, лагераў ваеннапалонных, вялі барацьбу супраць партызан і насельніцтва. Акрамя сіл вермахта для падтрымкі акупацыйнага рэжыму быў прыдадзены значны паліцэйскі аппарат. Каб утрымліваць пад кантролем тэрыторыю захопленай Беларусі, акупанты вымушаны былі трымаць тут ваенна-паліцэйскія сілы колькасцю да 160 тыс.чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан. У загадзе начальніка штаба вярхоўнага камандавання вермахта Кейтэля аб падаўленні “камуністычнага паўстанчаскага руху” ад 16 верасня 1941 г. адзначалася: “…в своих действиях следует руководствоваться следующими положениями:

а) каждый случай сопротивления немецким оккупационным властям, независимо от обстоятельств, следует расценивать как проявление коммунистических происков;

б) …В качестве искупления за жизнь одного немецкого солдата в таких случаях, как правило, должна считаться смертная казнь для 50 – 100 коммунистов. Способ приведения приговора в исполнение должен еще больше усилить устрашающее воздействие”.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: