Берлінская аперацыя. Капітуляцыя Германіі

Берлінская аперацыя. Мела рашаючае значэнне для разгрома Германіі і вызвалення самога нямецкага народа ад гітлераўскай дэспатыі. Наступленне пачалося 16 кастрычніка. У ім удзельнічалі войскі 1-га і 2-га Беларускіх і 1-га Украінскага франтоў з выкрыстаннем сіл Балтыйскага флоту, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, авіяцыі далёкага дзеяння, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага. Усяго ў аперацыі ўдзельнічала 2,5 млн. чалавек, 41,6 тыс. гармат і мінамётаў, 6250 танкаў і самаходных гармат, 7,5 тыс. баявых самалётаў. Берлін быў акружаны. Пачаліся цяжкія, кравапралітныя вулічныя баі. 25 кастрычніка войскі 1-га Украінскага фронту і амерыкана-англійскія саюзнікі ўдарамі з усходу і захаду рассеклі нямецкі фронт і злучыліся на Эльбе ў раёне Торгаў.

Нацысцкі рэжым перажываў агонію. Амаль усе паплечнікі Гітлера пакінуля яго. 29 красавіка ён прыняў рашэнне пакончыць з сабой. У гэты дзень ён даведаўся, што італьянскія партызаны злавілі і павесілі Мусаліні. 30 красавіка, прыкладна праз дзве гадзіны пасля таго, як над рэйгхстагам, які знаходзіўся амаль побач з падземным бункерам рэйхсканцэлярыі, быў узняты чырвоны сцяг, Гітлер застрэліўся. Яго цела аблілі бензінам і спалілі. 2 мая гарнізон Берліна капітуліраваў.

У ходзе берлінскай аперацыі савецкія войскі разграмілі 93 дывізіі ворага, узялі ў палон 480 тыс. салдат і афіцэраў, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі. Аднак вялікія страты панеслі і савецкія войскі. За час штурму Берліна яны страцілі больш за 300 тыс. забітымі і параненымі.

Берлінская аперацыя ўвайшла ў гісторыю як пераможнае завяршэнне таго цяжкага і слаўнага шляху, які прайшла Чырвоная Армія ў гады вайны. Апоўначы 8 мая ў прадмеці Берліна – Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША. Англіі і Францыі прадстаўнікі пераможанай фашысцкай Германіі падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл. У ім бало занатавана наступнае: “ Этот акт не будет являться препятствием к замене его другим генеральным документом о капитуляции, заключенным Объединенными нациями или от их имени, применимым к Германии и германским вооруженным силам в целом.” У ноч на 9 мая 1945 г. усе радыёстанцыі Савецкага Саюза работалі без звычайнага начнога перапынку: чакалі надзвычайнага паведамлення з Берліна. У нарэшце ў 2 гадзіны 10 хвілін у эфіры прагучала доўгачаканная вестка аб вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. Чырвоная Армія, якая ўнесла асноўны ўклад у разгром гітлераўскай Германіі, пазбавіла свет ад фашысцкага іга. 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.

39. Манчжурская аперацыя войскаў Чырвонай Арміі. Капітуляцыя Японіі.

Інтарэсы аднаўлення міра ва ўсім свеце патрабавалі хутчэйшай ліквідацыі далёкаўсходняга ачага вайны. Верны сваім саюзнічскім абавязацельствам Савецкі Саюз не мог заставацца ў баку ад вырашэння гэтай вайжнейшай задачы. 5 красавіка 1945 г. савецкі ўрад дэнансіраваў дагавор з Японіяй аб нейтралітэце і 8 жніўня заявіў аб уступленні з ёй у вайну.

9 жніўня – 2 верасня войскі Забайкальскаг, 1-га і 2-га Далёкаўсходніх франтоў, сілы Ціхаакеанскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі ажыццявілі Манчжурскую стратэгічную аперацыію, акружылі і разграмілі Квантунскую армію, якая налічвала больш за 1млн. салдат і афіцэраў, 6,6 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 1,2 танкаў, звыш 1,9 тыс. баявых самалётаў.

Адначасова была праведзена Паўднёва-Сахалінская (11-25 жніўня) і Курыльская дэсантная (18 жніўня – 1 верасня) аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю. 6 і 9 жніўня 1945 г. амерыканцы скінулі на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі атамныя бомбы. Іх ахвярамі сталі 114 тыс. мірных жыхароў. На ўсіх гэтая акцыя зрабіла прыгнечанае ўраджанне. Усе людзі ясна зразумелі, што атамная бомба стала каласальным фактарам у палітыцы міравых дзяржаў і сапраўдная мэта прымянення атамных бомб вызывалася не ваеннай неабходнасцю, а ў тым, каб галоўным чынам, запужаць Савецкі Саюз.

2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася.

41. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі.

У дні цяжкіх выпрабаванняў усе савецкія людзі, да якой бы нацыі ці народнасці яны ні належылі, выступілі адзіным фронтам супраць агульнага ворага-германскага фашызму. Дружба народаў шматнацыянальнай Радзімы з’явілася адной з рашаючых умоў перамогі ў вайне

На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, з іх 444 удастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра – П.Я.Галавачоў, І.І.Гусакоўскі, С.Ф.Шутаў, І.І.Якубоўскі – удастоены гэтага звання двойчы, 67 – сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней. Каля 400 тыс. воінаў – беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі. За гады вайны каля 400 беларусаў сталі генераламі і адміраламі.

Нашы землякі прынялі актыўны ўдзел у антыфашысцкім руху Супраціўлення ў заходніх краінах Еўропы, куды занёс іх трагічны лёс вайны.

Гэта датычыцца перш за ўсё жыхароў заходніх раёнаў Беларусі, якія былі дэпартыраваны напярэдадні вайны ў Сібір і адтуль трапілі ў армію генерала Андэрса, якая была сфарміравана на тэрыторыі Савецкага Саюза, а затым выйшла да саюзнікаў і прыняла удзел ў цяжкіх баях за вызваленне Італіі.

У італьянскім Руху Супраціўлення прымаў удзел адзін з лепшых памочнікаў камандзіра 16-й гарыбальдзійскай дывізіі “Вагано” 19-гадовы студэнт з Мінска Аляксандр. У памяці партызан засталося толькі яго імя. Аляксандр загінуў у снежні 1944 г. На італьянскай зямлі загінуў таксама А.К. Кісялёў, ураджэнец вёскі Стары Стан Клімавічскага раёна, які змагаўся ў гарыбальдзійскай партызанскай брыгадзе “Матэоці”. 16-ці гадовым юнаком быў адпраўлены на прымусовыя работы М.С. Фралоў з вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна. Апынуўшыся ў Італіі, ён уцёк да партызан. Пасля вызвалення Італіі атрымаў “пасведчанне патрыёта”. Інжынер з Дзяржынска А.В. Варанкоў уцёк у 1943 г. з фашысцкага канцлагера, быў начальнікам штаба партызанскага атрада, а затым брыгады, што дзейнічала на тэрыторыі Бельгіі. Пасля выгнання фашысцкіх захопнікаў ён у ліку 30 іншых савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам Бельгіі.

Апынуўшыся ў канцантрацыйных лагерах, вязні з нашай рэспублікі наладжвалі кантакты з удзельнікамі антыфашысцкага руху на волі, прымалі ўдзел у стварэнні баявых цэнтраў, якія дзейнічалі ў Асвенціме, Дахаў, Бухенвальдзе, Заксенхаўзене і інш. У Маўтхаўзене пасля генерал-лейтэнанта Д.М.Карбышава, якога закатавалі гітлераўцы, падпольную арганізацыю ўзначаліў уражэнец Чавусаў Магілёўскай вобласці палкоўнік Л.Я.Маневіч. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны план паўстання і да падыходу саюзнікаў, паўстаўшыя захапілі лагер. У гэтым жа лагеры гітлераўцы расстралялі аднаго з актыўных удзельнікаў падпольнай арганізацыі, уражэнца вёскі Цяхніна Бялынігскага раёна палкоўніка Д.Ф.Цумарава.

Найбольш моцным і арганізаваным быў рух савецкіх патрыётаў у Францыі. Там у кастрычніку 1943 г. быў створаны Цэнтральны камітэт былых савецкіх ваеннапалонных. Добра арганізаваныя атрады з савецкіх ваеннапалонных наносілі гітлераўцам адчувальныя страты. У руху Супраціўлення актыўна ўдзельнічалі і дачкі Беларусі. У Францыі яны арганізавалі асобны жаночы атрад “Радзіма”, які праславіў сябе баявымі справамі. Камандзірам атрада была выбрана мінчанка Н.І. Лісавец, а пасля яе хваробы Р.З.Сямёнава-Фрыдзон. Абодвым было прысвоена званне лейтэнанта французскай арміі.

На землях Чэхаславакіі дзейнічала брыгада імя Клімента Готвальда, якую ўзначальваў ураджэнец Лепельскага раёна В. А. Квіцінскі. Толькі ў верасні 1944 г. брыгада ажыццявіла 158 баявых аперацый. Савецкі ўрад прысвоіў яе камандзіру званне Героя Савецкага Саюза.

Нашы землякі ўдзельнікі - Руху Супраціўлення, былі салдатамі адзінай арміі, якая змагалася супраць агульнага ворага – германскага фашызму. Сваёй барацьбой, сваёй крывёю яны ўнеслі ўклад у барацьбу еўрапейскіх народаў за вызваленне сваіх краін.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: