Крымская канферэнцыя

Крымская канферэнцыя. У выніку паспяховых наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі на ўсходзе і амерыкана-англійскіх войск на захадзе, становішча гітлераўскай Германіі стала катастрафічным. Гэта патрабавала ад кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Англіі новай сустрэчы, каб узгадніць правядзенне і абмяркаваць пытанні пасляваеннага ўпарадкавання ў Еўропе. 4-11 лютага 1945 г. адбылася Крымская (Ялцінская) канферэнцыя лідэраў трох саюзных урадаў: І.В.Сталіна, Ф.Д.Рузвельта і У.Чэрчыля, на якой былі ўзгоднены планы канчатковага разгрому фашысцкай Германіі і ўмовы яе безагаворачнай капітуляцыі, намечаны асноўныя прынцыпы агульнай палітыкі ў адносінах пасляваеннай арганізацыі свету, прыняты рашэнні аб стварэнні ў Германіі зон акупацыі і агульнагерманскага кантралюючага органа, аб спагнанні з Германіі рэпарацый, скліканні Устаноўчай канферэнцыі ААН для падрыхтоўкі яе ўстава, аб усходніх граніцах Польшчы і інш.

СССР даў згоду ўступіць у вайну супраць Японіі праз 2-3 месяцы пасля капітуляцыі Германіі і заканчэння вайны ў Еўропе. Аднак уступленне ў вайну з Японіяй Сталін у Ялце агаварваў шэрагам патрабаванняў: захаванне статутства Мангольскай Народнай Рэспублікі, аднаўленне ранейшых правоў Расіі, якія былі парушаны Японіяй у 1904 г. – вяртанне паўднёвай часткі Сахаліна і прызнанне савецкіх інтарэсаў у Дайрэне, Порт-Артуру і на Кітайска-Усходняй і Паўднева-Манчжурскай чыгунках, перадача Савецкаму Саюзу Курыльскіх астравоў.

Смерць Рузвельта, якая наступіла хутка пасля канферэнцыі, вызвала у Савецкім Саюзе пэўную трывогу, асабліва пасля таго, як прэзідэнт Трумэн адразу ж пасля перамогі ў Еўропе спыніў пастаўкі СССР па ленд-лізу, хаця на Савецкім Саюзе яшчэ ляжала абавязацельства ўступіць у вайну з Японіяй.

Ялцінская канферэнцыя з’явілася вялікай дэманстрацыяй адзінства мэт трох дзяржаў у прадбачанні хуткай перамогі над Германіяй. Аднак яна з’явілася бадай што і непазбежным водападзелам у адносінах паміж саюзнікамі. Пакуль ішла цітанічная барацьба супраць агульнага ворага, супярэчлівыя інтарэсы і ідэі адсоўваліся на задні план. Цяпер жа, калі прыйшоў час рыхтавацца да міру, усё цяжэй станавілася хаваць глыбокае адрозненне сапраўдных інтарэсаў і поглядаў паміж партнёрамі па кааліцыі ваеннага часу.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: