Пытанне 27. Беларусь у вайне 1812 г

У пач. ХІХ ст. рэзка ўзмацніліся супярэчнасці паміж Фр. і Расіяй. Напалеонаўская Францыя імкнулася да сусветнага панавання. На гэтым шляху стаялі Англ. і Расія. Англія мела магутны ваенны флот, вялізныя калоніі. Экспедыцыя ў Англію для Напалеона была вельмі рызыкоўнай. Таму Напалеон і вырашыў спачатку разграміць Расію, якая, на яго думку, не ўмела ваяваць, была ў ваенных і тэхнічных адносінах адсталай. Гэта магло гарантаваць Францыі поспех. З гэтай жа мэтай Напалеон і стварыў небывалую ў гісторыі армію, якая налічвала 600 тысяч чалавек.

24 чэрв. 1812 г. Фр., без аб'яўлення вайны, напала на Расію. Беларусь стала полем жорсткіх баявых дзеянняў. Расійскія войскі гераічна змагаліся з французамі пад Кобрынам, Солтанаўкай, Астроўна, Мірам, Полацкам і іншымі месцамі. Трэба адзначыць,што расіяне ў цэлым змаглі навязаць французам сваю стратэгію і тактыку вядзення вайны, на што Напалеон ніяк не разлічваў.

Адносіны беларускага насельніцтва да вайны былі рознымі. Беларуская шляхта ў аснове сваёй перайшла на бок Францыі. 80 тысяч беларускіх шляхцічаў удзельнічалі ў паходзе на Маскву ў складзе арміі Напалеона. Праваслаўная шляхтя, каля 5 тыс. чал., змагаліся на баку Расіі. Бел. сялянства ставілася да вайны адмоўна, сяляне імкнуліся захаваць нейтралітэт, хаваліся па лясах, яны не давяралі ні французам, ні рускім. Аднак частка сялянства, асабліва на Усходзе Беларусі, выступала на баку Расіі. Беларускія сяляне сталі на абарону Расіі як сваей Радзімы, таму, што вайна для Расіі была Айчыннай. Партызанскія атрады дзейнічалі ў вёсках Стараселле, Межаны, Есьманы, на тэрыторыі Барысаўскага, Дрысенскага і Полацкага паветаў і ў інш. месцах. У верасні сяляне вескі Жарцы Полацкага павета змагаліся з батальёнам французскіх салдат, удзельнічалі ў бітве за Полацк.

Палітыку Францыі ў Беларусі. 1 ліпеня 1812 г. французы выдалі загад аб стварэнні Часовай камісіі урада ВКЛ. Узначаліў камісію мясцовы памешчык С. Солтан. У склад ВКЛ адыходзілі Віленская, Мінская, Гродненская губерні і Беластоцкая вобласць. У Віцібску і Магілеве засталося франц. ваеннае кіраванне, як у прыфрантавых рэгіенах. За спіной у С.Солтана стаялі французскія камісары, якія патрабавалі аднаго – грошай, хлеба, людзей і коней у сваю армію. Ніякіх палітычных правоў гэты ўрад не меў.

Важным ваенным вынікам вайны 1812 г. стала Барадзінская бітва, што адбылася ў жніўні 1812 г. У гэтай бітве Напалеон не здолеў разграміць рускую армію і гэта вырашала канчатковы зыход вайны. У кастр. 1812 г. расійская армія вымусіла французаў пакінуць Маскву і пачаць адступленне. Адступленне ў хуткім часе перерасло ў бегства французаў з Расіі. Канчатковы разгром французскага нашэсця на Расію адбыўся ў лістападзе пры пераправе праз раку Беразіну. Тут французы страцілі больш за 20 тысяч салдат і ўвесь свой скарб, які нарабавалі ў Маскве, іншых гарадах Расіі і Беларусі.

Такім чынам, вайна 1812 г., негледзячы на ўсе эканамічныя разбурэнні, з’явілася яркай старонкай нашай гістрыі. Таму што, у жыццевай рэчаіснасці таго часу беларусы, разам з расіянамі, змагаліся з агульным ворагам. Беларусы пачалі, хоць часткова, усведамляць агульнасць вялікай краіны.

Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў першай палове 19 ст. Рэформы Кісялева.

Стан сельскай гаспадаркі ў п.п. XIX ст. характарызаваўся існаваннем фальваркова-паншчыннай сістэмы і поўнай асабістай залежнасці сялян ад памешчыкаў. Уся прыдатная для апрацоўкі памешчыцкая зямля знаходзілася ў карыстанні сялян, якія за гэта выплачвалі памешчыку грашовы (чынш) ці натуральны аброк (даніна прадуктамі). У адрозненне ад еўрапейскай часткі Расіі большая частка сялян Беларусі паступова пераводзілася з аброку на паншчыну — апрацоўку памешчыцкай зямлі. У сярэдзіне XIX ст. сялянскім гаспадаркам, якія мелі надзел у адну волоку (мера плошчы, роўная 21,36 га), прызначалася 12 дзён паншчыны на тыдзень (па 6 дзён муж. і жан.). Такія ўмовы працы не стваралі ў сялян ніякай матэрыяльнай зацікаўленасці.

Пашыралася такая галіна, як вінакурэнне — перапрацоўка бульбы на гарэлку. Важнай крыніцай даходаў памешчыкаў стала льнаводства. 3 к. 30-х гг. XIX ст. у памешчыцкіх гаспадарках пачалі сеяць цукровыя буракі, якія на цукраварных заводах перапрацоўваліся на цукар.

Такім чынам, абазначылася гаспадарчая спецыялізацыя, звязаная з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны. Перапрацоўчыя прадпрыемствы (вінакурныя, цукраварныя, льнопрадзільныя і інш.) размяшчаліся ў сел. мясцовасці, што набліжала іх да крыніц сельскагаспадарчай сыравіны. Аднак такіх прадпрымальніцкіх памешчыцкіх гасп. было няшмат.

2. Рысы крызісу феадальна прыгоннага ладу:

- панаванне буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямельных сялян, заняпад памешчанскіх і сялянскіх гаспадарак.

- скарачэнне прыросту сялянскага насельніцтва

- пранікненне капіталістычных адносін у эканоміку.

Ва ўмовах разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы царскі ўрад пайшоў на эканамічныя рэформы з мэтай прыстасавання існуючай сістэмы гаспадарчых адносін да патрэб рынку, а таксама павышэння дзяржаўных даходаў. Для гэтага прадугледжвалася спыніць працэс збяднення сялянства, павялічыць колькасць сялянскіх двароў, здольных выконваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржавы, ліквідаваць самавольства памешчыкаў, якія арандавалі дзяржаўныя маёнткі. Ініцыятарам рэформы стаў прыхільнік абмежавання прыгоннага права, кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей граф П. Кісялёў. Рэформа была праведзена толькі сярод дзяржаўных сялян, якія складалі пятую частку ад усяго беларускага сялянства. Яна прадугледжвала правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча; спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду; ліквідацыю фальваркаў і паступовы перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш.

Рэформа П. Кісялёва прывяла да пэўнага павелічэння надзелаў дзяржаўных сялян і змяншэння іх павіннасцей. Аднак прыгоннае права існавала па-ранейшаму і з'яўлялася своеасаблівым небяспечным «парахавым склепам пад дзяржавай».

3. Развіццё прамысловасці ў п.п. XIX ст. у Беларусі звязана з пераходам ад рамеснай да фабрычнай вытворчасці. Уласнасць памешчыкаў на зямлю абумовіла тое, што прадпрыемствы фабрычнага тыпу былі заснаваны менавіта імі. Так, першыя суконныя фабрыкі належалі памешчыку Пуслоўскаму і былі пабудаваны ў мястэчках Хомск і Косава Гродз. губерні. На гэтых фабрыках ужываліся паравыя рухавікі, што лічыцца прыкметай пераходу ад ручной да машыннай працы.

Пасля вайны 1812 г. назіраўся хуткі рост гарадоў і іх насельніцтва. Тлумачыўся ён не столькі эканамічнымі фактарамі, колькі існаваннем мяжы яўрэйскай аселасці і перасяленнем у гарады яўрэяў з вёсак і памешчыцкіх маёнткаў. Важную ролю ў Беларусі адыгрывалі мястэчкі — населенныя пункты пераходнага ад вёскі да горада тыпу. Размяшчалася ў мястэчках, як правіла, памешчыцкая прамысловасць.

Да сяр. XIX ст. істотную ролю ў таварна-грашовых адносінах адыгрывалі кірмашы. Яны праводзіліся ў мястэчках і гарадах у пэўныя дні, звязаныя з царкоўнымі святамі. 3 цягам часу ў гарадах і больш значных мястэчках усё шырэй развіваўся пастаянны гандаль у крамах і магазінах.

Пытанне 29. Грамадскі рух на Беларусі ў першай трэці 19 ст. Паўстанне 1830-31 гг.

1816-19 – вызваленне ад прыгоннага права сялян Прыбалтыкі.

1815 – Канстытуцыя Царства Польскага.

Узмацніўся грамадска-палітычны рух. З’явіліся так званыя таварыствы.

· Таварыства Філаматаў (1817). Прадстаўнікі: Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Юзан Яжоўскі. Месца: Віленскі універсітэт. Мэты: культурна-асветніцкія ідэі пратрыятызму, роўнасцей волі.

· Таварыства Філарэтаў (1820). Прадстаўнікі: Міхаіл Рукевіч. Месца: Свіслацкая гімназія, іленскі універсітэт. Мэты: аднаўленне РП, адмена прыгоннага права, увядзенне канстытуцыі.

· Таварыства ваенных сяброў (1825). Прадстаўнікі: Ігельстром, Вягелін. Месца: Літоўскі асобны корпус (афіцэры). Мэты: прыхільнікі рэвалюцыі, антыўрадавага паўстання, выступленняў (25 снежня 1825 г.), звяржэнне царызму.

· Патрыятычнае таварыства (1824). Прадстаўнікі: Ромер, Прозар. Месца: Літва, Беларусь. Мэты: тэрытарыяльнае аднаўленне РП.

· Дэмакратычнае таварыства (1836). Прадстаўнікі: Савіч. Месца: Віленская медыка-хірургічная акадэмія. Мэты: Сацыяльная няроўнасць, незалежнасць сялян, нацыянальная самастойнасць.

· Саюз свабодных братоў. Месца: Ашмяны, Ліда, Гародня, Мінск, Вільня. Мэты: Сацыяльная і нацыянальнае вызваленне, за свабодную Расію і Польшчу.

· Паўночнае таварыства (1820). Прадстаўнікі: Мураўеў, Трубяцкі, Валконскі, Лунін, Бястужаў, Рылееў. Месца: Расія, Сяменаўскі гвардзейскі полк у Пецярбургу. Мэты: дзяржаўны пераварот рэвалюцыі

Паўстанне 1830-31 гг.

Мэта: аднаўленне РП, правядзенне рэвалюцыйна-дэмакратычных пераўтварэнняў. Створаны Віленскі цэнтральны паўстанскі камітэт. Удзельнікі – шляхта, студэнты, афіцэры, духавенства (усяго каля 10 тыс.)

Плыні паўстання:

- рэвалюцыйна-дэмакратычная (Лялевель)

- кансерватыўна-арыстакратычны (Чартарыйскі)

Вынік:

- падаўленне паўстання

- змена ўрадавай палітыкі

- увядзенне новага заканадаўчага ўлажэння “Установа аб губернях”

- 1832 – створаны “Асобы камітэт па справах заходніх губерніяў”.

- 1840 – адмена дзеяння ІІІ Статута ВКЛ.

- 1839 – аб’яднанне ўніяцкай царквы з праваслаўнай (у Полацку).

- 1832 – закрыцце Віленскага універсітэта

Пытанне 30. Асаблівасці развіцця беларускай культуры ў першай палове 19 ст.

1. У XIX ст. узнік новы навуковы напрамак — беларусазнаўства. Значны уклад у яго развіццё ўнеслі браты Тышкевічы. Па іх ініцыятыве ў 1842 г. у Лагойску быў створаны першы ў Беларусі музей старажытпнасцей. Пазней, у 1855 г., дзякуючы намаганням Яўстафія, быў адкрыты Віленскі музей старажытнасцей, у які яго заснавальнік перадаў збор уласных археалагічных матэрыялаў. Такім чынам, быў пакладзены пачатак музейнай справе ў Беларусі.

Ацным з заснавальнікаў беларусазнаўства быў археолаг, гісторык, літаратар Адам Кіркор. Калекцыю сваіх археалагічных знаходак, выяўленых у выніку раскопак каля тысячы курганоў, ён перадаў Віленскаму музею старажытнасцей.

3 пазіцый тэорыі «заходнерусізму» асвятляў пытанні гісторыі Беларусі Каяловіч. Згодна з гэтай тэорыяй, беларусы разглядаліся як састаўная частка рускага этнасу. Каяловіч сцвярджаў, што галоўны напрамак развіцця беларускага краю звязаны з вяртаннем яго ад польскага каталіцтва да рускага праваслаўя.

2. У галіне адукацыі пасля падаўлення польскага нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830—1831 гг. быў закрыты ў 1832 г. Віленскі універсітэт. Кожны трэці яго студэнт прымаў удзел у паўстанні за аднаўленне РП у межах 1772 г. У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў універсітэта Т.Зана і А.Міцкевіча было створана таварыства філаматаў. Яно пачало займацца навуковым даследаваннем мовы, веры і звычаяў беларусаў, гісторыі роднага краю.

У 1836 г. выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў было пераведзена на рус. мову, а сама яна ўводзілася ў якасці абавязковага прадмета. Пол. мова была выключана з вучэбных праграм.

Патрэбы развіцця сельскай гаспадаркі выклікалі адкрыццё ў 1848 г. у Горы-Горках Магілёўскай губерні земляробчага інстытута — першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы сельскагаспадарчага профілю. У 1864 г. ён быў закрыты ў сувязі з падзеямі паўстання 1863—1864 гг. Атрымаць вышэйшую адукацыю выхадцы з Беларусі маглі толькі ў вышэйшых навучальных установах Расійскай імперыі.

3. Першым класікам новай бел. літ-ры стаў В.Дунін-Марцінкевіч. У сваёй двухмоўнай драме «Сялянка» («Ідылія»), надрукаванай у Вільні ў 1846 г., ён увасобіў рэаліі тагачаснага жыцця, калі мужыкі размаўлялі па-беларуску, а паны — па-польску. У гэтым творы ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка.

Адным з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча стаў аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў польскі кампазітар Манюшка.

Сялянская тэматыка гучала ў вершах Сыракомлі. Ен стаў аўтарам вядомай рускай песні «Когда я на почте служил ямщиком», у аснову якой пакладзены яго верш «Паштальён».

Асобнае месца ў літаратурнай спадчыне п.п. XIX ст. займае творчасць сялянскага паэта Паўлюка Багрыма. Ва ўмовах існавання прыгонніцтва яго талент не змог праявіцца поўнасцю. За перапісванне забароненых літ-ных твораў і ўдзел у сялянскім выступленні ён быў аддадзены на рэкруцкую службу ў царскае войска. 3 трох сшыткаў вершаў маладога паэта да нас дайшоў толькі адзін верш «Заиграй, заиграй, хлопча малы...»

Узорам рамантычнай прозы з'яўляецца польскамоўны твор Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастичных апавяданнях», дзе выкарыстаны беларускія казкі і паданні.

4. У выяўленчым мастацтве ў жанры гістарычнага жывапісу працаваў партрэтыст Ваньковіч. Ён стварыў карціны: «Напалеон каля вогнішча», «А. Міцкевіч на скале Аюдаг», партрэт А. Пушкіна.

Таленавіты кампазітар і мастак Н.Орда, які аб'ехаў амаль усю Беларусь, пакінуў каля 200 акварэльных замалёвак помнікаў беларускага дойлідства.

Пачынальнікам жанру нацюрморта стаў Хруцкі, які пакінуў таксама шэраг партрэтаў. Сярод іх — «Партрэт жонкі», «Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы».

Беларускі мастак Сілівановіч быў запрошаны ў Пецярбург для афармлення вядомага Ісакіеўскага сабора. Ён выканаў у выглядзе мазаічнага пано кампазіцыю «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса, за што атрымаў званне акадэміка.

На працягу шэрагу гадоў жыў у маёнтку пад Віцебскам рускі мастак Ілья Рэпін. Тут ён напісаў свае славутыя творы, у т. л. кампазіцыйны партрэт «Беларус». Па эцюдах, напісаных у Белавежскай пушчы, стварыў свае лепшыя палотны рускі пейзажыст Іван Шышкін.

Пытанне 31. Адмена прыгоннага права ў Беларусі.

1. Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся ў тым, што існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумовіла адсталасць краіны. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі выяўляліся ў адсутнасці ўласнасці сялян на зямлю і ўвогуле адсутнасці іх асабістай свабоды. Паступова ў расійскага імператара Аляксандра II і сярод членаў урада выспявала думка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху», не чакаючы, пакуль «знізу» гэта пытанне будзе вырашана шляхам сялянскага бунту. Пры гэтым прадугледжвалася захаваць права ўласнасці дваран-памешчыкаў на зямлю, а сялянам даць асабістую свабоду, але без надзялення іх зямлёй.

2. Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці былі вызначаны ў падпісаным Аляксандрам II 19 лютага 1861 г. Маніфесце. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і пэўныя грамадзянскія правы, якія карэнным чынам змянілі іх становішча.

Атрымаўшы асабістую свабоду, былыя памешчыцкія сяляне не атрымалі зямлі. Зямля, якая спрадвеку карміла селяніна, прызнавалася ўласнасцю памешчыкаў. Сяляне павінны былі выкупаць зямлю па ўстаноўленай урадам значна завышанай цане.

Пры раздзеле зямлі памешчыкі пакінулі сабе самыя лепшыя ўчасткі, што прывяло да цераспалосіцы, калі памешчыцкія і сялянскія надзелы (палоскі) зямлі чаргаваліся паміж сабой у залежнасці ад месца знаходжання ўрадлівай глебы.

Правілы выкупной аперацыі (выплаты сялянамі грошай за зямельныя надзелы) былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. 20% неабходнай сумы сяляне плацілі непасрэдна памешчыку, а астатнія 80% сумы памешчыкам давала дзяржава. Сяляне былі абавязаны на працягу 49 гадоў выплаціць дзяржаве гэтую суму, а таксама працэнты за яе пазыку. Агульныя сумы, якія сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, у 3 разы перавышалі яе рыначны кошт. Да зацвярджэння урадам выкупной здзелкі паміж селянінам і памешчыкам (г. зн. да поўнага выкупу зямлі селяніна) сяляне лічыліся часова-абавязанымі і павінны былі за карыстанне надзелам зямлі, як і раней, адпрацоўваць паншчыну або плаціць памешчыку чынш (грашовы аброк).

Сялянства Беларусі ў большасці сваёй не згадзілася з прапанаванымі яму ўмовамі надзялення землёй. 3 мэтай прадухіліць удзел нездаволеных сялян у паўстанні 1863 г. царскі ўрад вызваліў сялянства на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы ад «часоваабавязанага становішча». Акрамя таго, на 20% зніжаліся выкупныя плацяжы. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі былі ліквідаваны феадальныя адносіны.

3. У выніку аграрнай рэформы 1861 г. памешчыкі на тэрыторыі Беларусі захавалі ў сваёй уласнасці больш за палову ўсіх зямель; прыкладна ў 2 разы больш, чым у іншых губернях еўрапейскай часткі Расіі. Сялянскія надзелы ў Беларусі складалі толькі 1/3 усёй зямлі. Захоўвалася адпрацовачная форма гаспадаркі, характэрная для феадальнага ладу.

Разам з тым рэформа садзейнічала развіццю капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы. Атрымаўшы асабістую свабоду, сяляне станавіліся вольнанаёмнай рабочай сілай. Многія гаспадаркі, якія выкарыстоўвалі наёмную працу, набывалі прадпрымальніцкі характар.

Пытанне 32. Паўстанне 1863 г.

1. Выспяванне паўстання было звязана з абставінамі развіцця Беларусі ў др.п. XIX ст. Сялянства Беларусі ў сваей болыдасці было нездаволена ўмовамі адмены прыгоннага права. 3 мэтай прадухілення іх удзелу ў паўстанні супраць самадзяржаўя, што пачалося ў 1863 г. у Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні рэформы 1861 г. і скасаваў часоваабавязанае становішча сялян. Былі паменшаны на 20% выкупныя плацяжы. Гэта паўплывала на ўдзел сялянства ў паўстанні. Сярод паўстанцаў налічвалася толькі 18% сялян.

Масавы ўдзел у паўстанні ўзяла шляхта, якая дамагалася аднаўлення РП у межах 1772 г. Найбольш рашуча настроеная частка шляхты ажыццяўленне сваіх мэт звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем узброенага паўстання супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі «чырвонымі». Частка буйных памешчыкаў спадзявалася дасягнуць названай мэты мірным шляхам без удзелу сялянства. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі «белымі».

2. Кіраўніком «чырвонай» плыні шляхецкіх рэвалюцыянераў у Беларусі стаў Кастусь Каліноўскі. Ён нарадзіўся ў Гродзенскім павецеў сям'і беззямельнага шляхціца. Да рэвалюцыйнай дзейнасці далучыўся ў час вучобы на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта. Вярнуўшыся ў 1861 г. пасля вучобы на радзіму, ён стварыў на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю. Восенню 1862 г. стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні — цэнтра «чырвоных» у Літве і Бел., які ўзначаліў падрыхтоўку узброенага паўстання супраць царскіх улад.

Вялікую ролю ў арганізацыі паўстання адыграла выданне з лета 1862 г. Каліноўскім разам са сваімі паплечнікамі першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты ў Беларусі «Мужыцкяя праўда». Выйшла 7 нумароў газеты. Каліноўскі прапагандаваў ідэю народнай сялянскай рэвалюцыі і сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы: «... не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа». Ну мары газеты ён падпісваў псеўданімам «Ясъка, гаспадар з-пад Вільні».

Адсутнасць адзінага плана баявых дзеянняў, недахоп сіл і зброі, аб'яўленне беларуска-літоўскіх губерняў на ваенным становішчы і правядзенне карнай аперацыі супраць паўстанцаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара Мураўёва, рознагалоссі паміж удзельнікамі паўстання прывялі да яго паражэння. Восенню 1863 г. узброеная барацьба ў Беларусі была практычна падаўлена.

У к. студз. 1864 г. быў арыштаваны Каліноўскі. Знаходзячыся ў турме, ён напісаў і перадаў на волю тры лісты свайму народу, вядомыя пад назвай «Пісьмы з-пад шыбекіцы».

3 лістоў вынікала, што Каліноўскі не прызнаваў маскоўскі або польскі ўрады сваімі для беларусаў. Ён заклікаў беларускі народ ісці ваяваць «за свайго Бога, за сваё права,... за сваю Бацькаўшчыну». У сваю апошнюю хвіліну, стоячы пад шыбеніцай, К. Каліноўскі пры абвяшчэнні судовага пры-гавору, у якім яго назвалі «дваранінам», заявіў: «У нас няма дваран — усе роўныя!»


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: