Тэма 7: Палітычнае развіцце Беларускіх зямель у VII – XIII ст. і узнікненне дзяржавы

1) Беларуская дзяржава ў раннім сярэднявеччы (працэс узнікнення, тэрыторыі, накіраванасць знешняй палітыкі, унутранная пабудова.

2) Палітычны аспект праблемы "дзяржаўнасць", яе фальсіфікацыі і паведамленні летапісаў аб Беларусі ў IX - X ст. (Ці была незалежнай першадзяржава на тэрыторыі Беларусі?).

3) Полацкая дзяржава ў XI ст.

4) Полацкая дзяржава ў XII ст.

5) Палітычнае развіццё паўднёвай Беларусі ў IX - XIII ст. Тураўскае княства.

6) Полацкая дзяржава ў 1-й пал. XIII ст. Барацьба з агрэсіяй крыжакоў.

Пыт.№ 1. Беларускія дзяржавы ў раннім сярэднявякоўі (працэссузнікнення дзяржаў, іх унутранная пабудова, тэрыторрыя, накірункізнешняй палітыкі)

Калі размаўляць пра дзяржаўнасць на Беларусі, трэба адказаць на пытанне, што такое дзяржава?

Дзяржава - гэта сістэма самаарганізацыі грамадства, інструмент палітычнай улады, палітычная форма арганізацыі.

Калі глянуць найбольш агульна, то дзяржава выконвае 2 важнейшыя функцыі:

· унутраная палітыка: вытворчасць матэрыяльных благ і іх размеркаванне

· знешняя палітыка.: арганізацыя ўзаемаадносін з суседзямі.

Тэрмін " палітыка " (грэч.) азначаў дзяржаўныя грамадскія справы. У сённяшнім уяўленні палітыка – адносіны паміж сацыяльнымі групамі, слаямі, класамі і, нават, асобнымі людзьмі, цэнтральнае пытанне: падпарадкаванне інтарэсаў адных людзей (груп, класаў) другім.

Сутнасць "палітыкі" па Леніну: "заваяванне, утрыманне і выкананне дзяржаўнай улады".

Палітычныя адносіны склаліся ў палітычныя сістэмы кіравання грамадствам.

Органы кіравання:

- апарат кіравання: урад (князь, цар, імператар, прэзідэнт);

- апарат выканання: сілавыя механізмы (дружына, паліцыя і г.д.);

- пазней за выкананнем пісанага права пачалі сачыць суды.

Дзяржава мае ідэалагічныя ўстаноўкі - функцыя стварэння і падтрымання маральных нормаў (царкоўныя структуры).

У якасці асноўных прыкмет дзяржавы:

- наяўнасць прыватнай уласнасці;

- наяўнасць дзяржаўнага права;

- суверэнітэт.

Тыпы дзяржаў:

- рабаўладальніцкая (дыспатычна-алігархічная);

- феадальная;

- дыспатычная;

- феадальна-дэмакратычная.

На Беларусі мелі месца: вечавая і феадальна-дэмакратычная.

Ідэал дзяржавы - прававая дзяржава:

· падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую,

· падкантроль адна адной,

· верхавенства закона.

Узнікненне дзяржаўнасці. Як узнікла дзяржава?

· савецкая гістарыяграфія

Ленін"Аб дзяржаве": 2 аспекты: 1) дзяржава ўзнікае там і тады, дзе і калі з'яўляецца падзел грамадства на класы; 2) дзяржава - гэта машына падаўлення аднаго класа другім.

Ці ёсць іншыя погляды?

· Ермаловіч "Страражытная Беларусь: полацкі і наваградскі перыяд". Сярод прычын узнікнення дзяржаўнасці называе:

- рост колькасці насельніцтва (радавы старэйшына не мог забяспечыць парадак);

- з'яуленне праслойкі багатых людзей;

- праслойка ваенных, якія забяспечвалі абарону ад захопу.

Чарняўскі (даследваў Краснасельскія шахты) "Гісторыя Беларусі ўілюстрацыях": называе племянныя княжанні структурай грамадскага парадку.

Час узнікнення дзяржавы.Калі ўзнікла дзяржава?

· У савецкай навуцы прынята лічыць, што ў ІХ ст. Сцвярджаючы так, сыходзілі з:

- з'яўляецца летапісанне, як інструмент выражэння палітыкі ("Аповесць мінулых гадоу" - першая дата 859г.).

- узніклі нормы пісанага права ("Праўда Роська", вядома імёны кіраўнікоў-князёў; устанаўленне структур дзяржаўнай улады (дружына, князь).

- зараджэнне форм эксплуатаціі.

- вядомы імёны князёў.

· Ермаловіч прыводзіць дадзеныя, што ў македонскіх крывічоў у 665 г. - вядомы князі. Крывічы прыйшлі на Беларусь ужо маючы дзяржаунасць.

· Я.А.Юхо (вучоны, які займаўсягісторыяй дзяржаўнасці і права. Сення гэту праблему вывучае А. Ф. Вішнеўскі) "Спадчына " №4 1990 г.: Раздзяленне грамадства на класы (а разам з тым з’яўленне дзяржаўнасці) пачалося з прыходу жалезнага веку ў VІІ ст.

· Гісторыкі Багадзяж і Масляніцына(вяла даследаванні пра жанчын, праблематыка Радзівілаўскіх скарбаў) на падставе вывучэння "Велесавай кнігі " адзначылі, што ў Полацку ў пач.1 стагоддзя н. э. быў князь (у скандынаускіх сагах ёсць звесткі, што у 2-й пал. IVст. князь Уладзімір абараняў ад готаў) і веча.

Унутранная пабудова.

Тэрытарыяльна дзяржава дзялілася на княствы (землі). Вышэйшым заканадаўчым органам было веча - народны сход - вырашаў пытанні пры першабытным ладзе. Выканаўчая ўлада ажыццяўлялася князем, які апіраўся на дружыну. Княжацкая адміністрацыя (тысяцкі Іванка ў Тураўскім княстве - 1127 г. удзельнічаў ў паходзе на Полацкую зямлю; у Бярэсце ваявода Ціт 1282 г. адбіваў напад Баляслава).

Функцыі князя.

- кіраўнік адміністрацыі і ваеннаначальнік;

- тварыў суд;

- паліцэйская функцыя;

- кіраваў войскам.

Улада князя не з'яўлялася неабмежаванай. Веча магло выгнаць князя. Існуе дакумент, што ў Полацкім княстве з 1128 па 1159 гг. полацкае веча 4 разы мяняла князёў: 1128, 1132, 1151 і 1159 гг., некаторых двойчы саджала на прастол (Рагвалод Барысавіч). Аўтарытэт залежыў ад таго, наколькі ўдала князь выконваў інтарэсы багацейшай праслойкі - "лепшых або добрых людзей".

Дакументы, якія сведчаць аб залежнасці князя ад веча:

1) Эймундава сага: Брачыслаў наймаў Эймунда на службу, сказаў: "дай мне час параіцца з маімі мужамі, бо яны даюць грошы, якія я трачу".

2) Вядома, што пры ўступленні на пасаду князь падпісваў дагаварную грамату (распаўсюджаная крыніца, асабліва ў Ноўгарадзе), дзе абяцаў не ўмешвацца ў маемасныя і царкоўныя справы.

Юхо: “куплены пол-ія нам не уступацеся, цэраз паруку княства не сажаці, а в падводу коней не браці..." – князь абавязваўся не ўступаць у маёмасныя адносіны. Да сяр XIV ст. у Полацку дзейнічала правіла: старыны не рушыць. Гэта правіла называюць яшчэ “залатым вечавым правам”.

3) Доўнар-Запольскі: Полацкае веча мела ўласную саманазву (дагаворны дакумент з Рыгай " се мы палачане добрыя і малыя людзі").

Для аўтарытэта князя вельмі важна ўдалае вядзенне барацьбы з іншымі дзяржавамі, ад гэтага таксама належыў яго аўтарытэт. Збор даніны быў таксама адным з важных аспектаў дзеяння князя: гэта былі сродкі на ўтрыманне апарата кіравання, пабудову хрысціянскіх храмаў (да хрысціянства - капішчы), на ўтрыманне войска, запасы зброі.

Князі імкнуліся да абсалютызацыі ўлады, некаторым гэта ўдавалася. (Усяслаў Чарадзей кіраваў 57 гадоў). Падчас такіх князёў роля князя значна ўзрастала. Полацкае княства ўтварала дзяржаву з раннефеадальным грамадскім ладам і галоўнай роляй веча.

Знешняя палітыка.

У летапісах адлюстравана велізарная колькасць сутыкненняу Полацка, Кіева, Ноўгарада паміж сабой і са знешнімі ворагамі. Найбольш значным прадметам унутранага суперніцтва (погляд Ермаловіча) была барацьба за шлях "з варагау у грэкі" - старажытны гандлёвы шлях ад Балтыйскага да Чорнага мора праз сістэму рэк Наўгародчыны (валокі ад Зах. Дзвіны да Дняпра). Рухаліся вялізныя багацці тагачаснай Еўропы. Тая краіна, якая магла паставіць мытню і здымаць падатак, пачынала паступова багацець. Адным з важнейшых штуршкоў было менавіта тое, што бюджэт папаўняўся за кошт пошлін з гандлёвых шляхоў.

На тэрыторыі Беларусі быў не адзін шлях "з варагау у грэкі", акрамя яго:

· на поўначы звязваўся Прыбалтыйскі рэгіён і Паўночная Еўропа з Паволжам праз р. Зах. Дзвіна. Доказам з'яўляецца вялікая колькасць дагавараў Полацка, Смаленска з Готскім берагам.

· яшчэ адзін шлях звязваў зах. Еуропу з рэгіёнамі Кіеўскай зямлі і Хазарска-печанежскім стэпавым рэгіёнам па рэках: Днепр, Прыпяць, Піна, Бухавец, Зах. Буг.

· самы кароткі шлях з Кіева на в. Готланд (дзе аформіуся гандлевы саюз "Ганза" - X -XIV ст. - найбольш магутны эканамічны рэгіён) па рэках Прыпяць, Ясельда, Шчара, Нёман.

Лёгка зразумець, чаму ўзніклі дзяржавы ў Полацку і Тураве - перасякаюцца важнейшыя гандлёвыя шляхі. Полацк вёў барацьбу. Тураў быў падначалены Кіеву, кіеўскі князь старэйшага сына саджаў у Тураве - стратэгічна важны рэгіён.

Такім чынам большасць гісторыкаў лічаць, што менавіта перасячэнне гандлёвых шляхоў - важнейшы паказчык развіцця дзяржавы ў той час.

Пыт.№ 2. Палітычны аспект праблемы "дзяржаўнасць", яефальсіфікацыі паведамленні летапісаў аб Беларусі IX - X ст.

(Ці была незалежнай першадзяржава на Беларусі?)

Артыкул В.А. Пілецкага "Палітычная гісторыя Беларусі у ІХ - ХІІІ ст.: Паведамленні летапісаў і іх тлумачэнне".


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: