Кампанія 1654 году

Радзівіл намагаўся разьбіць маскоўскія аддзелы паасобку — на злучэньне з Якавам Чаркаскім спяшаўся ваявода Трубяцкой. 12 жніўня 1654 адбылася Бітва пад Шкловам, дзе літоўскія войскі начале з Янушам Радзівілам разбілі маскоўскае войска Якава Чаркаскага. Зрэшты расейскія гісторыкі прыпісваюць перамогу маскоўцам, хаця поле засталося за войскам ВКЛ. Пасля, каб пазбегнуць новай сутычкі з пераўзыходзячымі сіламі, ліцвіны пачалі адыход.

Войскі Трубяцкога і Чаркаскага аб’ядналіся і пачалі пераслед Радзівіла. 13 жніўня да літоўцаў прыбыла дапамога ад князя Багуслава Радзівіла і Юрыя Нямірыча — 2500 жаўнераў. Януш Радзівіл здолеў аб’яднацца пад Галоўчынам з аддзеламі Гасеўскага і адысці да Бялынічаў, а потым скіравацца да Барысава. Аднак яго ўжо насцігала войска Трубяцкога і 24 жніўня адбылася навязаная Радзівілу бітва пад Шапялевічамі ў якой літоўскае войска пацярпела першую паразу за апошнія 30 гадоў ад нашмат пераўзыходзячага маскоўскага войска.

31 ліпеня 1655 г. войска ўступілі ў сталіцу ВКЛ Вільню.

1656 – перамір’е на 3 гады.

Ліст. 1661 – у Вільні здаўся рускі гарнізон

Скончылася 30 студзеня 1667, калі было падпісана Андрусаўскае замірэнне, паводле якога Смаленск назаўсёды адышоў ад беларускіх земляў да Расеі. Камісары Вялікага Княства, з аднаго боку, і расейскія царскія паслы, з другога, у вёсцы Андрусава, што паміж Смаленскам і Мсціславам, падпісалі дамову аб замірэнні тэрмінам на 13,5 гадоў.

Вынікі:

- захоп сталіцы ВКЛ, паўдневай і ўсходняй Беларусі Масквой.

- цар Аляксей Міхайлавіч – Вялікі князь Літоўскі

Смаленск, Сев. Землі – Расіі

Землі беларускага Падзвіння – ВКЛ

1686 – “Вечны мір”

Пытанне 22. Становішча эканомікі і сацыяльныя супярэчнасці на Беларусі ў 2-й п. 17-18 ст.

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак.Самай шматлікай была група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.У сяр. XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства.Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Была ўведзена новая адзінка плошчы як валока. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены: 1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтр. і Зах. Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне; 2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча; 3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;

З др.п. XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Зах. Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: