Пытанне 42. Беларусь у гады першай сусветнай вайны

1. Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Царскім урадам заходнія губерні былі аб'яўлены на ваенным становішчы. Забаранялася дзейнасць усіх палітычных партый, правядзенне сходаў, шэсцяў, забастовак, распаўсюджванне газет і кніг. Урад разгарнуў сярод насельніцтва шырокую прапаганду ў «абарону цара і Айчыны», за «перамогу рускай зброі». Сярод палітычных партый толькі бальшавікі выступілі супраць вайны з выкрыццём яе антынароднага характару. Яны адмовіліся падтрымліваць урад. 3 асуджэннем вайны выступілі прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху. У занятай нямецкімі войскамі Вільні браты Луцкевічы, Ластоўскі ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. Ён стаў цэнтрам нацыянальнага руху на тэрыторыі Зах. Беларусі.

3 пач. 1915 г. асноўныя сілы Германіі был і засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскімі войскамi была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У верасні 1915 г., прарваўшы фронт у раёне Свянцян, групоўка нямецкай арміі захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. Толькі велізарным напружаннем сіл расійскай арміі ўдалося спыніць наступление немцаў і адкінуць іх войскі ў раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г. расійска-германскі фронт у межах Беларусі надоўга ўсталяваўся на лініі Дзвінск—Паставы—Баранавічы—Пінск. Пад нямецкай акупацыяй апынулася 1/4 частка Беларусі, дзе да вайны пражывала 2 млн чалавек. Тут усталяваўся акупацыйны рэжым.

Вясной 1916 г. на тэрыторыі Беларусі па ўзгадненні з Англ. і Фр. рускае камандаванне правяло наступальную аперацыю ў раёне возера Нарач. Цаной вялікіх страт расійскія войскі змаглі адцягнуць на сябе значную колькасць германскіх рэзерваў і аблегчыць цяжкае становішча французскай арміі. Аднак дабіцца рашаючых вынікаў уНарачанскай наступальнай аперацыі не ўдалося. Яна закончылася безвынікова, з вялікімі стратамі для расійскай арміі. Частка астанкаў загінуўшых у час наступления салдат расійскай арміі дагэтуль знаходзіцца ў раёне возера Нарач непахаванай. Няўдачы баявых дзеянняў царскай арміі ў 1915—1916 гг., велізарныя людскія, матэрыяльныя, тэрытарыяльныя страты выклікалі рост антыўрадавых настрояў.

2. Баявыя дзеянні моцна паўплывалі на сацыяльна-эканамічнае становішча. Усх. частка Беларусі ўяўляла сабой прыфронтовую зону. Тут знаходзілася вялікая групоўка салдат і афіцэраў расійскай арміі. Адступленне ў 1915 г. расійскіх войскаў, пагроза нямецкай акупацыі выклікалі масавае, часта прымусовае бежанства жыхароў Беларусі на ўсход. Царскія ўлады спрабавалі выкарыстаць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы для патрэб фронту.

У вёсцы востра адчуваўся недахоп муж. рук. За гады вайны толькі ў Віц., Мінск. і Магіл. губернях у расійскую армію было мабілізавана больш за палову ўсіх працаздольных мужчын. Усё гэта разам з бежанствам і бясконцымі рэквізіцыямі (адабраннем маёмасці на патрэбы арміі) у выніку мела рэзкае скарачэнне пасяўной плошчы і павелічэнне гаспадарак, якія пазбавіліся кароў і коней.

3-за адсутнасці паліва, сыравіны, працоўных муж. рук у цяжкім становішчы знаходзілася прамысловасць. Разам з тым павялічылі выпуск тыя прадпрыемствы, якія былі скіраваны на выпуск ваеннай прадукцыі. Вялікія ваенныя расходы выклікалі рост цэн на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання, рэзкас зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

Пытанне 43. Лютаўская (1917 г.) рэвалюцыя на Беларусі.

Пачатак Лютаўскай рэвалюцыі паклалі масавыя выступленні рабочых у Петраградзе (27 лютага 1917 г.). На іх бок сталі пераходзіць салдаты. 2 сакавіка 1917 г. цар Мікалай II адрокся ад прастола. Царскае самадзяржаўе было звергнута. Ствараліся новыя органы буржуазнай улады. У Петраградзе яны былі прадстаўлены Часовым урадам. Свае паўнамоцтвы яго міністры ажыццяўлялі да выбараў Устаноўчага сходу — будучага парламента Расіі. Ён павінен быў вырашыць пытанні аб зямлі, аб вайне і міры, нацыянальнае пытанне.

Па прыкладзе Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся органы рэвалюцыйна-дэмакратычнай улады — Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Расіі ўзнікла своеасаблівае становішча, якое атрымала назву двоеўладдзе: з аднаго боку — рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства ў выглядзе Саветаў, а з другога — улада буржуазіі ў выглядзе «грамадскіх камітэтаў парадку». Своеасаблівасцю палітычнага становішча стала падтрымка Саветамі дзейнасці камітэтаў. Праваднікамі такой палітыкі з'яўляліся меншавікі — палітычны напрамак у РСДРП, які падтрымаў буржуазную ўладу, і эсэры. Прадстаўнікі эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў складалі большасць у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Падобнае становішча, якое характарызуецца як двоеўладдзе, узнікла ў арміях Заходняга фронту, што размяшчаліся на тэрыторыі Беларусі.

Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі Беларуская сацыялістычная грамада прыкладала намаганні да вырашэння нацыянальнага пытання. У сакавіку 1917 г. у Мінску адбыўся з'езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. Па нацыянальным пытанні з'езд выказаўся за дзяржаўна-тэрытарыяльную аўтаномію (самастойнасць) Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Вышэйшым органам мясцовай улады павінна была стаць Беларуская краевая рада. Да выбараў Рады з'езд аб'явіў сябе вышэйшай краёвай уладай, а сваім выканаўчым органам — Беларускі нацьшнальны камітэт. БНК правёў перамовы з Часовым урадам аб прызнанні яго ўрадавай структурай на тэрыторыі Беларусь Але Часовы ўрад, які стаяў на пазіцыях адзінай і непадзельнай Расіі, лічыў, што гэта пытанне можа вырашыць толькі Устаноўчы сход. Такім чынам, нацыянальнае пытанне для Беларусі заставалася нявырашаным.

Пытанне 44. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і ўтварэнне органаў савецкай улады.

1. Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. лідэр партыі бальшавікоў Ленін распрацаваў курс на перарастаанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. Для вырашэння пытання аб міры было прапанавана прыпыніць ваенныя дзеянні ў Першай сусветнай вайне і па-чаць перамовы аб заключэнні міру. Прадугледжвалася перадаць зямлю Саветам сялянскіх дэпутатаў. Аднак для вырашэння пытанняў аб міры і зямлі бальшавікам спачатку трэба было ўзяць уладу ў свае рукі. Імі быў распрацаваны курс на захопулады празузброенае паўстанне. Пазіцыя бальшавікоў на тэр-рыі Беларусі знайшла асабліва моцную падтрымку сярод салдат Зах. фронту.

25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося узброенае паўстанне, арганізаванае бальшавіцкай партыяй. У выніку быў скінуты буржуазны Часовы ўрад, які абяцаў склікаць Устаноўчы сход. Улада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На II Усерасійскім з'ездзе Саветаў была абвешчана савецкая ўлада, прыняты Дэкрэты (законы) аб міры і зямлі.

Мінскі гарадскі савет 25 кастрычніка атрымаў па тэлеграфе звесткі аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе. Ён абвясціў сябе ўладай у Мінску. Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўляў створаны бальшавікамі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту, які абапіраўся на салдат. Супраць новай улады выступілі меншавікі і эсэры, а таксама бундаўцы. У Мінску яны стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі (Калатухін), які паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Бальшавікі, выкарастоўваючы падтрымку войскаў Заходняга фронту, пераадолелі супраціўленне сваіх палітычных сапернікаў і ўсталявалі кантроль на той частцы тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена нямецкімі войскамі.

2. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў арміях Заходняга фронту. Многія салдаты ўскладалі надзеі на тое, што бальшавікі створаць урад з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый (бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў) і забяспечаць скліканне Устаноўчага сходу. Аднак Устаноўчы сход, скліканы ў студзені 1918 г. у Петраградзе, быў разагнаны бальшавікамі, бо ён не прызнаў улады Саветаў.

Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне новай сістэмы органаў улады. У лістападзе 1917 г. былі створаны Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) як вышэйшы орган савецкай улады на тэр-рыі Беларусі. Адным з яго кіраўнікоў быў Мяснікоў.

Важнай палітычнай сілай, якая прэтэндавала на ўладу ў краі, заставалася Беларуская сацыялгстычная грамада. Яе прадстаўнікі прызналі савецкую ўладу ў Расіі. Яны разглядалі Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцовы орган улады рабочых і сялян Беларусі, і выступалі за стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: