Пытанне 45. Абвяшчэнне Беларускай народнай Рэспублікі. Дзейнасць Рады БНР

Стварэнне беларускай дзяржаўнасці было звязана першапачаткова з абвяшчэннем на нацыянальна -дэмакратычнай аснове Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а затым з утварэннем на савецкай аснове Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.

Пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі ўскладнялася тым, што вышэйшы орган савецкай улады ў Беларусі — Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) адмоўна ставіўся да яго вырашэння. Яго кіраўніцтва (А. Мяснікоў і інш.) не лічыла беларусаў самастойнай нацыяй.

Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху распачалі падрыхтоўку да склікання Усебеларускага з'езда, які адбыўся ў снежні 1917 г. у Мінску. Яго ўдзельнікі не прыйшлі да адной думкі. Адна частка дэлегатаў дабівалася абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а другая частка прапанавала аўтаномію ў складзе Савецкай Расіі. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні органа краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Аднак падобны орган, які ўзнік у выніку кастрычніцкіх падзей 1917 г., ужо існаваў у Беларусі — гэта Аблвыкамзах. Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з'езда фактычна выказаліся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму па рашэнні бальшавіцкага кіраўніцтва з'езд пры дапамозе вайсковай сілы быў распушчаны.

Удзельнікі Усебеларускага з'езда не прыпынілі распачатай працы і ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ўтварылі Выканаўчы камітэт (Выканком) з'езда. Выканком ва ўмовах нямецкага наступления, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск, абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі (21 лютага 1918 г. – 1-ая ўстаўная грамата. 9 сакавіка Выканком абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР) (2-ая ўстаўная грамата). Ён быў ператвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР (3-яя ўстаўная грамата).

Дзеячы БНР (Іван i Антон Луцкевічы, Ластоўскі, Смоліч і інш.) апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ўжо ва ўмовах нямецкай акупацыі. Паўмовах Брэсцкага міру, падпісанага З сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі. Нямецкае кіраўніцтва, нягледзячы на прывітальную тэлеграму часткі дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: