Пытанне 39. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у пачатку 20 ст. Дзейнасць БСГ

Палітычныя сілы, аб'яднаныя ў тры палітычныя лагеры.

Урадавы лагер імкнуўся любымі сродкамі захаваць у краіне самадзяржаўе, саслоўныя прывілеі дваранства, памешчыцкае землеўладанне. Яго важнейшай апорай з'яўляліся армія і паліцыя.

Буржуазна-ліберальны лагер быў прадстаўлены рознымі палітычнымі партыямі і арганізацыямі. Канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты) імкнуліся да ўвядзення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі з парламентам. Іх дзейнасць шырокай падтрымкі ў Беларусі не атрымала. Акцябрысты падтрымалі царскі Маніфест 17 кастрычніка 1905 г., які даў магчымасць прадстаўнікам буржуазіі ўдзельнічаць у дзейнасці расійскага парламента — Дзяржаўнай думы.

Вядучай сілай рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера з'яўляўся пралетарыят. Унутры лагера не існавала адзінства. Бальшавікі — палітычны напрамак у РСДРП (Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі) падзялялі марксісцкую ўстаноўку на ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту шляхам сацыялістычнай рэвалюцыі. Абвешчана на 1-ым з’ездзе прадстаўнікоў шэрагу сацыял-дэмакратычных арганізацый у Мінску ў 1898 г. Цалкам самастойную палітыку праводзіў Бунд — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі, які абвясціў сябе нацыянальнай арганізацыяй яўрэйскіх рабочых. Ен быў утвораны ў Вільні ў 1897 г. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры) выступала за перадачу зямлі ў агульна-народную ўласнасць і ўраўняльны падзел яе сярод сялянства, пры адмене прыватнай уласнасці на зямлю. Аформілася ў 1902 г. Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) — адзіная ў Беларусі нацыя-нальна-дэмакратычная партыя, якая выступала за ўтварэнне ў Беларусі незалежнай дэмакратычнай рэспублікі (1905), за дзяржаўную аўтаномію (самакіраванне) для Беларусі (1906). Яна была ўтворана ў Вільні ў 1903 г. Сярод стваральнікаў і караўнікоў – браты Луцкевічы, А.Пашкевіч (Цетка), А.Бурбіс. і інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: