Пытанне 62. Прыярытэтныя накірункі сучаснага палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь

Палітычнае развіцце. Развіццё ўзаемаадносін з Расіяй з'яўляецца прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі РБ. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаў-ленні і развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама краінамі СНД меў праведзены ў маі 1995 г. ўсебеларускі рэферэндум. На рэферэндуме большасць насельніцтва выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін з'явілася стварэнне Саюза Беларусі і Расіі, дагавор аб якім быў падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 8 снежня 1999 г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дагавора аб утварэнні Саюзнай дзяржавы.

Культурнае развіцце. 1. Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні сучаснай Беларусі мела стварэнне спрыяльных умоў для развіцця бел. мовы. У студзені 1990 г. быў пры-няты Закон «Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Беларусі з'яўляецца бел. мова. Аднак на ўсебеларускі рэферэндум у 1995 г. было вынесена пытанне аб статусе рус.мовы ў Беларусі. Большасць насельніцтва выказалася за наданне роўных правоў бел. і рускай мовам.

Непасрэдна да Закона аб мовах далучаецца Закон аб адукацыі, прыняты ў 1991 г. Няпоўная сярэдняя адукацыя з'яўляецца сёння ўсеагульнай у РБ.

2. Развіццё літ-ры і мастацтва на рубяжы 80—90-х гг. XX ст. Беларускія пісьменнікі звярнуліся да тэмы гісторыі бел. народа. Раман Дайнекі «Меч князя Вячкі» прысвечаны часам Полацкага княства, якое паўстала на шляху заваёўнікаў-крыжакоў. Полацкі князь У.Чарадзей — галоўны герой рамана «След ваўкалака». На шырокім гістарычным фоне, з улікам агульначалавечых каш-тоўнасцей, разглядаецца лес бел. народа ў XX ст. у аповесцях Быкова «Сцюжа», «Сцяна».

Да тэмы сучаснасці, у тым ліку Чарнобыля, звярнуўся Шамякін. Выйшлі яго раман «Злая зорка», аповесці «Ахвяры», «Сатанінскі тур».

Асобае месца ў бел. літ-ры займае творчасць С. Алексіевгч. Сусветную вядомасць атрымалі яе творы «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі».

У цэнтры творчасці народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага — чарнобыльская трагедыя, якая знайшла адлюстраванне ў цыкле карцін. У іх ліку — «Чарнобыльская мадонна».

Мастаком Аляксандрам Кішчанкам у 1995 г. створаны «Габелен стагоддзя», які адлюстроўвае найбольш вядомых палітычных дзеячаў XX ст. Яго габелен «Чарнобыль» знаходзіцца ў будынку ААН у Нью-Йорку.

У апошнія гады створаны скульптурныя помнікі С. Буднаму ў Нясвіжы, Тураўскаму ў старажытным Тураве, Міцкевічу ў Навагрудку, Скарыне і Полацкай на іх радзіме ў Полацку.

Брэсцкім майстрам Мікалаем Кузьмічом адноўлена хрысціянская святыня, страчаная ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — крыж Ефрасінні Полацкай.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: