Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне

Сярод займеннікавых прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя (параўн.: мой, наш, ваш і інш.),прыналежныя прыметнікі змяняюцца па змешанаму тыпу скланення.

У назоўным і вінавальным склонах яны маюць кароткую форму: у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду – нулявы канчатак, жаночага роду – канчатак -а, ніякага роду не пад націскам -а, а пад націскам -о.

У вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі адзіночнага ліку мужчынскага і нія-кага роду пры спалучэнні з неадушаўлёнымі назоўнікамі маюць кароткую форму, як і ў назоўным склоне, а прыналежныя прыметнікі жаночага роду маюць кароткую форму з канчаткам -у.

Прыналежныя прыметнікі множнага ліку ўсіх родаў у назоўным і вінавальным склонах маюць кароткую форму з канчаткам -ы. Ва ўсіх астатніх склонах канчаткі прыналежных прыметнікаў супадаюць з канчаткамі прыметнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення.

17. Займеннік. Асаблівасці скланення і ўжывання асабовых, азначальных адмоўных і няпэўных займеннікаў.

Часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, колькасць, якасць, фактычна замяняе пры гэтым словы іншых часцін мовы пры няведанні адпаведных назваў ці наўмысна або можа замяняцца імі, калі вядомы адпаведныя рэаліі. У залежнасці ад таго, словы якіх часцін мовы замяшчае займеннік, вылучаюцца займеннікі-назоўнікі, займеннікі-прыметнікі, займеннікі-лічэбнікі, займеннікі-прыслоўі, а таксама магчыма і займеннікі-прэдыкатывы.

Скланенне займеннікаў. Усе займеннікі скланяюцца. Пры іх скланенні назіраюцца шматлікія асаблівасці. Характэрнай асаблівасцю асабовых займеннікаў я, ты, мы, ён (яна, яно), яны з'яўляецца ўтварэнне форм ускосных склонаў ад суплетыўных асноў: я — мяне, мне; ты - цябе, табе; мы — нас, нам. Займеннікі мы і вы ў родным, вінавальным і месным склонах маюць спецыфічны канчатак -ас: нас, в-ас, пры н-ас, пры вас. Зваротны займенникк сябе скланяецца на ўзор займенніка ты.У творным склоне асабовыя займеннікі я, ты, яна і зваротны займеннік сябе маюць варыянтныя канчаткі. Формы мной, табой, ёй, сабой ужываюцца ва ўсіх стылях мовы, а формы мною, табою, ёю, сабою — звычайна ў паэзіі.Прыналежныя займеннікі мой, твой, свой, іхні скланяюцца, як прыметнікі з асновай на мяккі зычны, а займеннікі наш, ваш, ягоны — як прыметнікі з асновай на цвёрды зычны.Займеннікі мой (мае), твой (тваё), свой (свае) у родным і давальным склонах маюць аснову май-, твай-, свай- і адпаведна канчаткі –го и -му.У творным і месным склонах займенникі мужчынскага і ніякага роду маюць канчаткі -ім, -ым.Канчаткі займеннікаў жаночага роду ў родным, да­вальным, творным, месным склонах супадаюць: -ёй (пад націскам), -ай, -яй (не пад націскам).У родным склоне займеннікі жаночага роду побач з асноўнай формай маёй, тваёй, своей, нашай, вашай могуць мець варыянтныя формы мае, твае, свае, на-шае, вашае.У творным склоне займеннікі жаночага роду побач з канчаткамі -ёй, -ай, -яй- маюць канчаткі -ёю, -аю, -яю.Прыналежныя займеннікі яго, яе, іх па склонах не змяняюцца. Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі і азначальныя самы, увесь, усякі (усялякі), кожны, іншы, любы скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай.Указальны займеннік той ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку мае аснову –т--: т-ой. Займеннік той у форме адзіночнага ліку мае націск на другім складзе канчатка.У мове мастацкай літаратуры займеннікі жаночага ро­ду гэта, тая, такая могуць ужывацца з варыянтнымі канчаткамі -ае, -ое.У творным склоне указальныя займеннікі жаночага роду побач з нарматыўнымі канчаткамі -ой, -ай могуць мець варыянтныя –ою,-аю.Наглядаюцца адрозненні ў скланенні азначальных займеннікаў самы і сам. Займеннік самы скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай асновай. Націск ва ўсіх склонах захоўваецца на аснове.Займеннік сам у множным ліку скланяецца, як прыметнікі з мяккай асновай, а ў адзіночным - з цвёрдай (за выключэннем творнага і меснага склонаў з канчаткам -ім). Націск ва ўскосных склонах падае на першы галосны канчатка.Займеннікі столькі, гэтулькі ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў множнага ліку.Займеннікі хто, што ўтвараюць формы ўскосных склонаў ад суплетыўных асноў. Адмоўныя і няпэўныя займеннікі скланяюцца так, як пытальныя і адносныя, ад якіх яны ўтвораны. Займеннікі ніхто, нішто ў родным і давальным склонах маюць адпаведна канчаткі -ога, -ому. Націск падае на першы галосны канчатка. Націск у адмоўным займенніку ніякі ва ўсіх склонавых формах нязменны.Пры скланенні няпэўных займеннікаў з постфіксам -небудзь націск пастаянны — на першым яго складзе.Пры скланенні няпэўных займеннікаў нехта, нешта, нечы, нейкі націск захоўваецца на прыстаўцы не-.Націск у займенніку некаторы ва ўсіх склонах падае на апошні галосны асновы.Займеннік колькі скланяецца, як прыметнік з мяккай асновай у множным ліку, мае пастаянны націск на аснове.

18. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.

Лічэбнік - часціна мовы, якая абазначае лічбы, колькасць прадметаў ці рэчыва альбо парадкавую паслядоўнасць прадметаў. У сказе можа выконваць функцыю азначэння ці дзейніка. Можа быць колькасным (адзін, два...) ці парадкавым (першы, другі...).. Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамас-тойна ў спалучэнні з субстантывамі. З семантычнага пункту гледжання лічэбнікі падзя-ляюцца на пэўна-колькасныя, што фіксуюць дакладны лік чаго-небудзь і няпэўна-коль-касныя, якія выражаюць недакладны лік адзінак.

Сярод пэўна-колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца зборныя, што абазначаюць колькасць як адно цэлае, адзінства, дробавыя, што абазначаюць часткі цэлага або цэлае і яго часткі. Зборныя назоўнікі часцей за ўсё спалучаюцца з назвамі маладых істот, асобамі мужчын-скага полу, субстантываванымі прыметнікамі, асабовымі займеннікамі, множналікавымі назоўнікамі, пры набыцці імі сэнсу прыслоўяў тыпу ўдвух. Зборныя лічэбнікі не маюць роду і ліку, утвараюцца звычайна ад колькасных лічэбнікаў у межах ад двух да дзесяці, натуральна робяцца субстантывамі, рэдка выкарыстоўваюцца ў навуковым і ў афіцыйна-дзелавым стылях. Зборны лічэбнік абодва (мужчынскі і ніякі род) у жаночым родзе мае форму абедзве, а пры спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага роду, ужываецца форма абое.

Як і дробавыя лічэбнікі, няпэўныя спалучаюцца з назоўнікамі, што абазначаюць матэ-рыяльныя рэчывы, абстракт-ныя рэаліі.

Лічэбнікі з’яўляюцца лексіка-граматычнымі разрадамі слоў. Па сваёй граматычнай структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаюцца з аднаго кораня, складаныя, маюць як мінімум дзве асновы, састаўныя, утвараюцца з двух і болей лічэбнікаў-слоў. Асноўнай граматычнай прыкметай лічэбнікаў служыць катэгорыя склону, бо ўсе яны, акрамя паўтара, паўтары, дзевяноста, мала, шмат, многа, нямала, скланяюцца. Па родах і ліках змяняецца толькі колькасны лічэбнік адзін, а толькі па родах – паўтара, паўтары, абодва, абедзве, два, дзве. Астатнія колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку, апрача тых, што належаць па сваіх граматычных прыкметах да назоўнікаў. У склад назоўнікаў уключаюцца ўтвораныя ад лічэбнікаў словы накшталт тройка, сотня, дзесятак і інш., якія маюць родавыя адрозненні, спалучаюцца з лічэбнікамі і прыметнікамі і акрамя ліку выражаюць прадметнасць. Пэўныя колькасныя лічэбнікі пры постпазіцыйным ужыванні выражаюць прыблізную колькасць. Катэгорыю адушаўлёнасці маюць толькі лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры. Асобную невялікую групу лічэбнікаў складаюць зай-меннікавыя, што ўключаюць у свой склад словы колькі, некалькі, столькі, гэтулькі і інш. Дадзеныя словы выступаюць як адносныя і пытальныя займеннікі, у спалучэнні з дзеяс-ловамі як прыслоўі, а таксама ўжываюцца для абазначэння няпэўнай колькасці. У апошнім выпадку гэтыя словы звычайна спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне і скланяюцца як прыметнікі множнага ліку.

Парадкавыя лічэбнікі па сваёй семантыцы адносяцца да лічэбнікаў, а па граматычных уласцівасцях – да прыметнікаў. У першым выпадку яны суадносяцца з пэўнымі колькас-нымі паняццямі, маюць сваё вызначанае месца пры лічэнні, могуць выражацца на пісьме лічбамі. Марфалагічныя катэгорыі роду, ліку, склону ў парадкавых лічэбніках прадстаў-лены як і ў граматычна зменных прыметнікаў. У састаўных лічэбніках пры гэтым скла-няецца толькі апошняя слова. Граматычнай асаблівасцю дробавых лічэбнікаў служыць тое, што яны ўтвараюцца з колькасных лічэбнікаў (у лічніку) і парадкавых (у назоўніку).

Пры спалучэнні дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі, апошнія ўжываюцца ў родным склоне. Да дробавых лічэбнікаў адносяцца словы паўтара (ужываецца ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду) і паўтары (выкарыстоўваецца ў спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду). Колькасныя лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў, а лічэбнікі ад пяці і вышэй граматычна кіруюць назоўнікамі.

19. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.

Дзеясло́ў — часьціна мовы, якая абазначае дзеяньне, здарэньне або стан як працэс, адказвае на пытаньні «што рабіць?», «што зрабіць?». Найбольш тыповая роля дзеяслова ў сказе — выказнік. Дзеяслоў зьмяняецца па часах, асобах, ліках, родах.

Спражэнне дзеяслова.3 улікам асабовых канчаткаў дзеясловаў выдзяляюцца два тыпы спражэння - першае i другое, якія прасцей за ўсё вызначаць па канчатках 2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку. Так, для дзеяслова першага спражэння характэрны адпаведныя канчаткі -еш (-эш, -аш) і -уць (-юць), а для дзеясловаў 2-га спражэння - канчаткі -іш (-ыш) і -аць (-яць). Вызначыць тыя спражэння можна і на аснове інфінітыўных форм дзеяслова: да 2-га спражэння адносяцца дзеясловы на -іць (-ыць), а таксама дзеясловы гнаць, спаць, стаць, належаць, баяцца, дзеясловы на -ець (-эць), калі е (э) не знаходзяцца ў першай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу пад націскам. Усе астатнія дзеясловы належаць да першага спражэння.Такім чынам, для дзеясловаў першага і другога спражэння характерны наступныя канчаткі.Адзіночны:асоба-1:у,ю(Іспр);у,ю(ІІспр). 2:еш,эш,аш(Іспр); іш, ыш (ІІспр) 3:э,е,а(Іспр);ыць,іць(ІІспр)Множны:асоба – 1: ем,эм,ём,ом,ам(Іспр);ім,ым(ІІспр);2: це,эце,яце,ёце(Іспр); іце, ыце(ІІспр); 3: уць,юць(Іспр); аць, яць(ІІспр). Канчаткі абодвух тыпаў спражэння маюць дзеясловы бегчы, есці, даць, якія называюцца рознаспрагальнымі.

20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове.

Дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе (працэсуальная прыкмета). Значэнне прыкметы і часу робяць гэтую форму дзеяслоўна-іменнай, што падмацоўваецца наяўнасцю ў дадзеный форме дзеяслоў-ных катэгорый часу, трывання, стану і іменных катэгорый роду, ліку, склону.

Дзеепрыметнікі не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець кароткія формы, якія, аднак, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай мове.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану характарызуюць таго, хто (што) утварае дзеянне (параўн.: знікшы незнаёмец), залежнага стану – таго, хто (што) падлягае дзеянню (параўн.: засеянае поле.). Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану з суфіксамі –уч (-юч), -ач (-яч), -ем (-ом), -ім, -ш-, -уш-, якія з’яўляюцца прадуктыўнымі ў рускай мове, гэтаксама як і зваротныя дзеепрыметнікі, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. На месцы такіх дзеепрыметнікаў рускай мовы ў беларускай мове могуць ужывацца даданыя сказы, прыметнікі, назоўнікі, дзеясловы, развітыя прыдаткі і інш.. Найбольш ужываль-нымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-, якія выступаюць у ролі азначэнняў і прэдыкаты-ваў. Пераважна азначальная функцыя дзеепрыметнікаў спрыяла іх пераходу ў прыметнікі, калі на першы план выступае не працэсуальная прыкмета, а якасная, што часцей за ўсё ўзнікае пры метафарычным ужыванні дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксам -л- і дзеепрыметнікаў залежнага стану з суфіксамі -н-, -ан-, -ен-, -т-. Пры ўжыванні дзеепры-метнікаў разам з паясняльнымі словамі ўтвараецца дзеепрыметнае словазлучэнне, сінтак-січна непадзельная адзінка, якая выконвае ў сказе функцыю аднаго яго члена – азначэння.

Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. Дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыслоўе сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя, падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне, можа быць зваротным і незваротным, пераходным і непераходным, мае толькі незалежны стан, але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю, дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыс-лоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (ака-лічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстан-тывамі, можа паясняцца прыслоўямі і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння. Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.

21. Сінтаксіс. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.

Сінтаксіс мовы — раздзел граматыкі, які вывучае звышслоўныя значэнні (значэнні словазлучэнняў і сказаў), якія ўзнікаюць у працэсе маўлення пад уплывам граматычных правілаў. Прадметам дысцыпліны з'яўляюцца словазлучэнні і сказы, спосабы і сродкі іх сувязі, адносіны паміж імі.

У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне.

1. Дапасаванне- падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае. Дапасаванне характэрна для назоўнікавых сло-вазлучэнняў; залежнае слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам, абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння (афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова.

2. Kipаванне -спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Пры кіраванні змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага

3. Прымыканне- падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з га-лоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы: прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік.

Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.

1.Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.

2.Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ, выпра-віць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займен-нікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па. Параўн. у рускай мове з прына-зоўнікам за. Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за.

3.Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по.

4.Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць на-зоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прына-зоўнікам над.

5.У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёг-кіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких).

6.Назоўнікі лекция, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по.

7.У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме на-зоўнага склону множнага ліку: тры вучні. У рускай мове гэтыя лічэбнікі кіруюць назоў-нікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку: три ученика. Лічэбнікі пяць і вышэй у на-зоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку (лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай, так і ў рускай мовах. Ва ўскос-ных склонах (акрамя вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і залежыць ад яго.

8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага ліку: пяць восьмых.

22. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.

23. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.

У аснову выдзялення стыляў браліся розныя прынцыпы (сацыяльны, жанравы, эмацыянальна-экспрэсіўны, функцыянальны), але найбольш пашыраным і навукова абгрунтаваным з’яўляецца функцыянальны. Паводле яго, «Стыль з’яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстання».

Размоўны (гутарковы) стыль абслугоўвае бытавую або прафесійную сферу і рэалізуецца часцей у форме вуснага маўлення: неафіцыйнага і нязмушанага, без папярэдняга абдумвання, непадрыхтаванага. Для жывога вуснага маўлення характэрна суб’ектыўнасць, ацэначнасць, дыялагічнасць, эмацыянальнасць, выкарыстанне экспрэсіўна-эмацыянальнай, гутарковай (у тымліку і прастамоўнай) лексікі, эліптычных сказаў, якія на ўзроўні сінтаксісу выяўляюцца ў разнастайных няпоўных сказах з выклічнікамі і часціцамі. Важную ролю ў вусных зносінах адыгрываюць інтанацыя, жэсты, міміка.

Навуковы стыль абслугоўвае патрэбы грамадства ў галіне навукі, тэхнікі і адука-цыі. Гэта стыль навуковых прац (падручнікаў, манаграфій, лекцый, артыкулаў, рэцэнзій і інш.). Для яго характэрна лагічнасць, аб’ектыўнасць, дакладнасць, яснасць, доказнасць выкладу, абстрактная лексіка,вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія, абрэ-віятуры, пэўны парадак слоў у сказе, устаўныя і разгорнутыя сінтаксічныя канструкцыі. Лексіка з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, вобразныя сродкі, пытальныя і клічныя сказы, як правіла, не ўжываюцца.

Афіцыйна-справавы (афіцыйна-дзелавы) стыль абслугоўвае патрэбы людзей у сферы іх дзяржаўнай, грамадскай, вытворчай і юрыдычнай дзейнасці. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, законах і кодэксах, дэкрэтах і ўказах, дагаворах, кантрактах, пратаколах, аб’явах, заявах, службовых запісках і іншых канцылярскіх паперах.

Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў СМІ (газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні, у дакументальным кіно), у агітацыйна-прапагандысцкіх выступленнях. Публіцыстычныя творы адрасуюцца масаваму гледачу, чытачу і слухачу з мэтай данесці інфармацыю і ўплываць на яго перакананні і паводзіны, таму гэтаму стылю ўласціва вобразнасць, даходлівасць, інфармацыйнасць, грамадзянскасць, палемічнасць выкладу, што дасягаец-ца ўжываннем фразеалагізмаў, крылатых выслоўяў, параўнанняў, эмацыя-нальна-ацэначных слоў, публіцыстычнай і грамадска-палітычнай лексікі тыпу суверэнітэт, дэмакратыя, грамадскі, палітычны, шматпартыйнасць, прыхватызацыя, эканамічная прастора, міратворчая місія, народная дыпламатыя, актыўная жыццёвая пазіцыя, свабодная эканамічная зона, экалогія акаляючага асяроддзя і інш.

Мастацкі стыль (стыль мастакай літаратуры) абслугоўвае духоўную сферу грамадства. Яго функцыя – маральна-этычнае і эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы.Своеасаблівасць мастацкага стылю заключаецца ў тым, што ён, выконваючы эстэтычную функцыю, практычна выкарыстоўвае сродкі ўсіх стыляў. Для яго характэрна вобразнасць, эмацыянальнасць, лірычнасць, абгрунтаванае выкарыстанне кніжнай і гутарковай лексікі, сінтаксічнае багацце, выкарыстанне вобразных сродкаў мовы (паэтычных і народна-паэтычных слоў – дыямент, ветразь, віцязь, веснаход, адвечны, веснавей, долечка, красная дзяўчыначка, зямліца, рэчанька, зараначка; метафар, эпітэтаў, параўнанняў і інш.).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: