Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак

Рамантызм у еўрапейскім і беларускім мастацтве слова канца ХVIII — першай паловы ХІХ ст. як вядучы літаратурны напрамак.

Ян Баршчэўскі. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастыч­ных апавяданнях» (2—3 апавяданні на выбар абітурыента). Цесная сувязь апавяданняў з беларускай міфалогіяй і фальклорам. Роля вобраза Завальні ў творы. Увага да ўнутранага свету герояў. Павучальнасць зместу апавяданняў. Рамантычныя сюжэты і вобразнасць. Сімволіка вобразаў.

Па шляху сінтэзу:

Сентыменталізм, рамантызм, рэалізм

Канстанцін Вераніцын. Сатырычны і гуманістычны пафас паэмы «Тарас на Парнасе». Сцвярджэнне ідэй народнасці ў літаратуры. Роля міфалагічных персанажаў у раскрыцці тэмы і ідэі твора. Тарас як тыпо­вы народны герой, рысы яго характару. Майстэрства аўтара ў абма­лёўцы персанажаў. Гісторыка-літаратурнае значэнне паэмы.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Жыццёвы і творчы шлях пісьмен­ніка. Жанравае вызначэнне твора «Пінская шляхта». Выкрыццё царска­га чыноўніцтва. Вобраз Кручкова, яго тыповасць. Духоўная абмежава­насць засцянковай шляхты. Майстэрства драматурга ў разгортванні інтрыгі, сюжэта, у стварэнні камічнага эфекту. Гратэск і шарж як прыё­мы фарса-вадэвіля. Значэнне творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча для беларускай літаратуры.

Рэалізм як літаратурны напрамак.

Захаванне тэндэнцый рамантызму

Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы ХІХ ст. Пуб­ліцыстыка і яе роля ў тагачасным грамадскім жыцці. Ананімныя вершаваныя і празаічныя гутаркі («Вось які цяпер люд стаў», «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Сход»). Узмацненне ў літаратуры Беларусі другой паловы ХІХ ст. рэалістычных тэндэнцый.

Кастусь Каліноўскі. Адлюстраванне поглядаў Кастуся Каліноў­скага на гісторыю і асобу ў выданнях «Мужыцкай праўды». Вобраз Беларусі ў творах К. Каліноўскага. «Пісьмо з-пад шыбеніцы» і верш «Марыська чарнаброва, галубка мая» як запавет нашчадкам.

Францішак Багушэвіч. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Уплыў паўстання 1863—1864 гг. на творчасць Ф. Багушэвіча. Ідэйны змест прадмоў да зборнікаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Месца паэта і паэзіі ў жыцці народа («Мая дудка»). Увасабленне ў паэзіі Ф. Багушэвіча грамадскіх ідэалаў («Ахвяра»). Алегарычны змест верша «Хмаркі».

Паэма «Кепска будзе!». Выкрыццё сацыяльнай несправядлівасці ў творы. Паказ жыццястойкасці беларускага народа. Роля айчыма ў лёсе Аліндаркі. Матыў трагічнасці і безвыходнасці. Гуманістычны ідэал аўтара ў паэме.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: