Тэма 3. Формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі

Абумоўленасць формаў бібліяграфічнай інфармацыі культурным, навуковым, тэхналагічным узроўнямі развіцця грамадства.

Бібліяграфічнае паведамленне як элемент бібліяграфічнай інфармацыі. Ас­ноўныя формы, структура і прызначэнне бібліяграфічнага паведамлення. Бібліяграфічны запіс як фіксаваная форма бібліяграфічнага паведамлення і структурная адзінка любога бібліяграфічнага дапаможніка (бібліяграфічнага дакумента). Структура бібліяграфічнага запісу: бібліяграфічнае апісанне як мінімальна неабходная частка бібліяграфічнага запісу, анатацыя, рэферат, прадметная рубрыка, ключавыя словы. Класіфікацыйны індэкс. Сігла бібліятэкі. Бібліяграфічныя звесткі як крыніца фарміравання стандартных элементаў бібліяграфічнага апісання.

Бібліяграфічны дапаможнік як асноўны спосаб існавання і сродак распаўсюджвання дакументнай бібліяграфічнай інфармацыі. Паняцці “бібліяграфічны дапаможнік” і “бібліяграфічны дакумент”, іх месца ў структуры дакументных рэсурсаў грамадства. Бібліяграфічны дакумент як асноўная адзінка бібліяграфічных рэсурсаў грамадства.

Формы існавання бібліяграфічных дапаможнікаў: карткавыя, друкаваныя, несамастойныя выдавецкія формы, электронныя.

Тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў: бібліяграфічны паказальнік, бібліяграфічны спіс, бібліяграфічны агляд, дапаможны паказальнік, паказальнік да выдання. Жанры бібліяграфічных дапаможнікаў: бібліяграфічная манаграфія, бібліяграфічны даведнік, біябібліяграфічны слоўнік, бібліяграфічная энцыклапедыя, план чытання, экспрэс-інфармацыя, рэфератыўны часопіс, рэфератыўны зборнік, бібліяграфічны нарыс, памятка, праспект, бібліяграфічная анталогія і інш.

Практычныя работы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: