Тэма 5. Бібліяграфія як галіна дзейнасці

Бібліяграфічная дзейнасць у сістэме відаў чалавечай дзейнасці. З’яўленне бібліяграфічнай дзейнасці як заканамерны этап фарміравання сістэмы дакументных камунікацый.

Паняцце “бібліяграфічная дзейнасць” у тэрмінасістэме бібліяграфазнаўства, яго генезіс, уяўленне аб ім у канцэпцыях розных аўтараў, тэрміналагічных слоўніках, стандартах. Суадносіны гэтага паняцця з паняццем “бібліяграфія”. Сістэмна-дзейнасная канцэпцыя бібліяграфіі. Асноўныя спосабы структурызацыі бібліяграфічнай дзейнасці (яе сістэматызацыя, класіфікаванне і перыядызацыя). А.П.Коршунаў аб бібліяграфіі як сістэме відаў дзейнасці. Бібліяграфічная практычная дзейнасць, бібліяграфічная навукова-даследчая дзейнасць, бібліяграфічная педагагічная і вучэбная дзейнасць, бібліяграфічная кіруючая дзейнасць. М.Г.Вохрышава аб бібліяграфіі і бібліяграфічнай дзейнасці. Бібліяграфічная практыка і пазнанне.

Прынцыпы і заканамернасці бібліяграфічнай дзейнасці як аснова яе ўвасаблення ў грамадскай практыцы. Прынцыпы метадалагічнага характару. Прынцыпы тэхналагічнага характару.

Тэма 6. Бібліяграфічная практычная дзейнасць: паняцце і структура

Бібліяграфічная практыка як асноўны кампанент бібліяграфічнай дзейнасці. Узнікненне бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Развіццё бібліяграфічнай практыкі, ускладненне яе арганізацыйных формаў і метадычных прыёмаў. Асноўныя рысы бібліяграфічнай практычнай дзейнасці: прадметнасць, сацыяльная абумоўленасць, мэтазгоднасць, суб’ектыўнасць.

Эвалюцыя навуковых поглядаў на сутнасць бібліяграфічнай практычнай дзейнасці: працэсуальны (абмежавальна-працэсуальны, пералічальна-працэ­суальны), асобасны, комплексны, дзейнасны, сістэмна-дзейнасны падыходы.

Бібліяграфічная практыка як галіна дзейнасці па стварэнні і давядзенні бібліяграфічнай інфармацыі да карыстальнікаў і праз гэта задавальненне іх патрэбнасцей у дакументах бібліяграфічнымі сродкамі.

Структурызацыя бібліяграфічнай практычнай дзейнасці: унутраны і знешні ўзроўні. Кампанентная (унутраная) структура бібліяграфічнай практыкі. Непарыўная сувязь суб’екта, мэты, аб’екта, працэсаў, сродкаў і вынікаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Відавая структура і асноўныя напрамкі рэальнага ўвасаблення з’яў бібліяграфічнай практыкі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: