I. ДакументальныЯ крынIцы. 1. Заканадаўчыя дакументы

1. Заканадаўчыя дакументы.

1.1. Агульная характарыстыка.

Закон -- нарматыўна-прававы акт, якi мае вышэйшую юрыдычную сiлу. Дакументы заканадаўства -- гэта юрыдычныя дакументы, што выдаюцца вышэйшымі органамі дзяржаўнай ўлады i якiя маюць вышэйшую юрыдычную сiлу ў межах пэўнага дзяржаўнага ўтварэння. Усе астатнiя дакументы права павiнны адпавядаць законам, прынятым у краiне.

1.2. Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX-XIII стст.

На раннiх этапах развiцця дзяржавы закон амаль не адрознiваецца ад судзебнага рашэння па прыватнаму пытанню. Так, у Кароткай рэдакцыi "Рускай праўды" за забойства канюшага - штраф 80 грывен, "яко установил Изяслав в своем конюсе, яко же убили Дорогобузьци". Найбольш значныя нормы агульнарускага права X ст. ("закона рускага") утрымлiваюцца ў дагаворах Русi з Вiзантыяй 911 i 944 гг. Так, згодна артыкулу дагавора 944 г. злодзей павiнен вярнуць не толькi ўкрадзеную рэч, але i заплацiць яе кошт, а калi прадаў украдзенае, то заплацiць у падвоеным памеры ("сугубо"). Дагавор утрымлiвае такую прававую норму як права кроўнай помсты. Наступны артыкул дагавора ўстанаўлiвае, што за ўдар мячом, кап'ём, цi iншай якой зброяй вiнаваты павiнен заплацiць 5 лiтраў срэбра, "па закону рускаму": Грашовы штраф за такi ўчынак прадугледжвае i "Руская праўда".

"Руская праўда" -- першы з дайшоўшых да нас сiстэматычных зборнiкаў заканадаўчых норм усходнеславянскiх (рускiх) земляў X-XII стст. Адначасовае распаўсюджванне ўсiх гэтых прававых нормаў на тэрыторыi Беларусi азначанага часу можна аспрэчваць. Але нельга пакiнуць па-за ўвагай уплыў "Рускай праўды" на так званае мясцовае "звычаевае" права i наступныя кодэксы права (Судзебнiк Казiмiра IV 1468 г. i iнш.).

"Руская праўда" з'яўляецца каштоўнай крынiцай для вывучэння сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi ўсходнеславянскiх ("рускiх") земляў. Яна характарызуе становiшча халопаў i смердаў, толькi з гэтай крынiцы мы даведваемся аб iснаваннi такой феадальна-залежнай катэгорыi як закуп. Падрабязная "Руская Праўда" яскрава акрэслiвае быт феадальнай грамадскай вярхушкi i купецтва, расказвае аб актыўнай гандлевай дзейнасцi. Яна ўтрымлiвае звесткi якраз аб тых баках жыцця, якiя недастаткова цi ўвогуле не асветлены ў летапiсах. "Руская Прауда" не з'яўляецца заканадаўчым помнiкам у сучасным сэнсе гэтага тэрмiну, хоць i заснавана на асобных княскiх пастановах ("Праўда Яраслава", "Устаў Уладзiмiра Манамаха"). У дайшоўшых да нас рэдакцыях "Руская Праўда" - гэта звод пастаноў i судзебных звычаяў.

Кiеўская Русь (Кiеўская дзяржава) аб'яднала ўсходнеславянскiя землi толькi на кароткi час (Полацкае княства ўваходзiла ў яе склад крыху больш 70 гадоў). Гэтая "шматковая" дзяржава аб'ядноўвала землi, дзе дзейнiчала свае мясцовае звычаевае права. Насельнiцтва кожнай зямлi "имяху бо обычаи свои, и закон отец своих и преданья, каждо свой нрав".

Звычаевым правам у перыяд ранняга сярэднявечча рэгулявалiся ўсе праваадносiны ў грамадскiм жыццi: структура i кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы i абавязкi розных класаў, саслоўяў i сацыяльных груп насельнiцтва, грамадскiя, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымiнальныя i iншыя праваадносiны.

Першыя запiсы звычаевага права Беларусi былi зроблены ў граматах i дагаворах Полацка, Вiцебска i Смаленска з Рыгай i Лiвонскiм Ордэнам. Першы з iх (1229 г.) захаваўся ў некалькiх спiсах, магчыма перакладзеных з лацiны. Значная ўвага ў дагаворах удзялялася нормам крымiнальнага i грамадзянскага права. Так, артыкулы 1, 2, 3 прадугледжвалi пакаранне за забойства i калецтва чалавека. За забойства вольнага чалавека спаганялася 10 грыўнаў срэбра, у той жа час за халопа (раба) толькi грыўна срэбра. Цiкава тое, што чалавек, нават будучы халопам, мог самастойна ўдзельнiчаць у замежным гандлi i адказваць за даўгi ўласнай маемасцю (арт.7). Нормы звычаевага права ўтрымлiваюцца таксама ў дагаворах палачан i вiцеблян з Рыгай i Лiвонскiм Ордэнам, у граматах, дадзеных гэтым землям вялiкiмi князямi лiтоўскiмi; водгалас iх знаходзiм у Статутах Вялiкага княства Лiтоўскага i г.д.

Але ўжо з XIV ст. пачынае развiвацца заканадаўства, якое паступова абмяжоўвае звычаевае права. Найперш азначаны працэс адбываецца у форме прывiлеяў (грамат), у якiх юрыдычна замацоўвалiся правы i ільготы феадалаў, акрэслiвалася прававое становiшча саслоўя шляхты, аўтаномныя правы некаторых зямель. Гiстарычна гэта звязана з афармленнем магутнага дзяржаўнага ўтварэння эпохi сярэднявечча - Вялiкага княства Лiтоўскага.

1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага.

1.3.1. Агульная характарыстыка. Да XVI ст. выключнае права выдання законаў меў гаспадар, вялiкi князь лiтоўскi. Паколькi асоба вялiкага князя ўвасобiла вышэйшую заканадаўчую, выканаўчую i судовую ўладу, вельмi складана (а часам увогуле немагчыма) адрознiць вялiкакняскiя распараджэннi ад заканадаўчых дакументаў.

Статут 1529 г. удакладняў, што законы выдаюцца гаспадаром "з ведомостью и порадою и с призволеньем рад наших великого князства Литовского". Статут 1566 г. адлюстраваў узросшую ролю сейма (сойма) ў дзяржауным жыццi. Згодна гэтаму зводу законаў, апошнiя выдавалiся гаспадаром пры згодзе сейма Вялiкага княства Лiтоўскага. З 1588 г. права выдання законаў належала толькi сейму (пры захаваннi за вялiкiм князем i панамi-радай заканадаўчай iнiцыятывы). Такiм чынам, развiццё заканадаўства з 1588 г. да апошнiх гадоў iснавання Вялiкага княства Лiтоўскага адбывалася шляхам прыняцця пастаноў сейма ("канстытуцый"), якiя дапаўнялi нормы Статута.

Адсутнасць дакладнага размежавання ў XII-XV стст. памiж актам i законам, распараджэннем выканаўчай улады, памiж дзяржаўным i прыватным правам вызначае iснаванне ў гэты перыяд шмат прамежкавых (пераходных) груп. Адной з iх з'яўляюцца т.зв. "устаўныя граматы", лiсты, асобныя з якiх датычылiся абмежаванай тэрыторыi цi групы асоб. Устаўныя граматы вялiкiх князёў лiтоўскiх класiфiцыруюць па тыпах (льготныя, даравальныя (цi жалаваныя) i ахоўныя (цi падцвярджальныя)) i па вiдах: граматы земскiя, абласныя, гарадам цi групам насельнiцтва, канкрэтным асобам. Гiсторык права М.Ясiнскi менавiта iльготныя граматы назваў "прывiлеяй у непасрэдным сэнсе гэтага слова". Аднак у сучаснай беларускай гiстарычнай лiтаратуры тэрмiн "прывiлей" (privilegium aд privus - асаблiвы + lex - закон ужываецца у шырокiм сэнсе, тоесныя "грамаце" - у якасцi вызначэння заканадаўчых актаў, якiмi вялiкiя князi цi каралі надавалi або падцвярджалi асаблiвыя правы пануючага класа, саслоўя, пэўных сацыяльных цi этна-рэлiгiйных груп. Такiм чынам, класiфiкацыя прывiлеяў у апошнiм значэннi супадае з класiфiкацыяй грамат.

У XV-XVI стст. шэраг заканадаўчых дакументаў (канстытуцыi, статуты, сеймавыя ўхвалы) называлiся ўставамi. Найбольш вядома "устава на валокi" 1557 г. - закон аб правядзеннi валочнай памеры ў вялiкiм княстве Лiтоўскiм, выдадзены вялiкiм князем Жыгiмонтам II Аўгустам i панамi-радай. Разам з тым трэба мець на увазе, што уставамi называлi i распараджэннi ваявод, якiя, зразумела, не з'яўляюцца помнiкамi права.

Узмацненне цэнтральнай улады XV ст. дазволiла пачаць выпрацоўку кодэксаў права, агульных для ўсёй дзяржавы заканадаўчых нормаў. Першы кодэкс у адным спiсе меў назву "Судзебнiк". Тэрмiн "Судзебнiк" у якасцi вызначэння заканадаўчага кодэкса ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм распаўсюджвання не атрымаў. Але існавалі маскоўскiя Судзебнiкі 1497 i 1550 гг.

Найбольш буйныя зборы законаў феадальнага права ў княстве атрымалi назву статутаў (ад Statutum - пастанова). У Польшчы Вiслiцкi статут быў прыняты ў 1347 г., у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм - першы - у 1529 г. (другi - 1566 г. i трэцi - 1588 г.). Статуты падзялялiся на раздзелы i асобныя артыкулы. Уступалi ў дзеянне пасля прыняцця на агульных сеймах i канфiрмацыi (ад лац. confirmatio - зацвярджэнне).

Яшчэ адным з найбольш распаўсюджанных вiдаў заканадаўчых актаў з'яўляюцца канстытуцыi (ад constitutio - лад) - пастановы вальнага сейма Рэчы Паспалiтай. Яны мелi сiлу закона ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, калi прымалiся ў дачыненнi да тэрыторыi ўсей Рэчы Паспалiтай i былi абвешчаны на сеймах, альбо калi прымаемыя рашэннi датычылiся толькi княства. Як правiла, апошнiя ў сеймавых дакументах выдзялялiся ў самастойны раздзел. Урэшце прыняты ў 1791 г. асноўны закон Рэчы Паспалiтай таксама меў назву "канстытуцыя", але, каб падкрэслiць яго значэнне, слова "канстытуцыя" пiшуць з вялiкай лiтары.

1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў i шляхты. Як ужо адзначалася вышэй прывiлеi падзялялiся на льготныя, дарчыя i ахоўныя. Былi земскiя (пашыралiся на ўсiх феадалаў), гарадскiя, абласныя, валасныя (толькi для пэўнай тэрыторыi), прывiлеi для асобных груп насельнiцтва.

Першымi агульнадзяржаўнымi (земскiмi) прывiлеямi лiчацца прывiлеi, выдадзеныя ў 1387 г. вялiкiм князем Ягайлам (20.2.1387) аб iльготах феадалам за пераход у каталiцтва, (22.2.1387 г.) аб вызваленнi каталiцкага духавенства i яго маёнткаў ад дзяржаўных павiннасцей i падаткаў. Гарадзельскi прывiлей 1413 г. пашырыў правы феадалаў-католiкаў, а ў 1432-1434 гг. яны былi распаўсюджаны на ўсю шляхту. Праваслаўныя феадалы, як i феадалы-католiкi, атрымалi права насiць гербы i карыстацца iншымi знакамi рыцарскай годнасцi. Былi створаны прававыя перадумовы для згуртавання i выдзялення саслоўя шляхты, незалежна ад веравызнання.

Афармленне саслоўных правоў шляхты ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм у XV ст. суправаджалася ўзмацненнем улады феадалаў над сялянамi. Прывiлеем 02.05.1447 г. вялiкі князь Казiмiр IV забаранiў пераход сялян ад аднаго феадала да другога (у асобных выданнях прывiлей датуецца памылкова 02.05.1457 г.).

"Феадальнай канстытуцыяй" называюць прывiлей вялiкага князя лiтоўскага Аляксандра 1492 г., якi абмежаваў уладу вялiкага князя панамi-радай. Прывiлей таксама вызначыў асновы адмiнiстрацыйнага, грамадзянскага, крымiнальнага права, што пасля ўвайшлi ў статуты. Апошнiмi, напярэдаднi статута 1529 г., сталi прывiлеi Жыгiмонта I Старога 1506 i 1522 гг., у якiх падцвярджалiся ўсе падараваныя раней правы саслоўю феадалаў у княстве. Гэта як бы завяршае першы этап развiцця дзяржаўнага права ў форме прывiлеяў.

Другiм вiдам прывiлеяў з'яўляюцца абласныя прывiлеi. М.Ясiнскi называе iх "даравальнымi граматамi ахоўнага характару". Такiм чынам ён штучна змешвае два тыпы грамат: даравальныя i ахоўныя (падцвярджальныя). Сапраўды, большасць грамат была выдадзена вялiкiм князем лiтоўскiм ускраінным землям княства ў напружаныя моманты барацьбы за iх з Маскоўскай дзяржавай. Галоўным было абяцанне: "старыны не рухаем, а навiны не ўводзiм". Для характарыстыкi мясцовага права трэба мець на ўвазе, што ў граматах пералiчваюцца не ўсе нормы, а толькi тыя, што маглi быць парушаны з боку вялiкакняскай улады, альбо яе прадстаўнiкоў на месцах. Ахоўныя граматы (прывiлеi) ўтрымлiваюць папярэднiя, падцвярджаючы iх нормы. Самыя старажытныя нормы прывiлеяў былi выпрацаваны на працягу доўгага часу, калi асобныя княствы (вобласцi) выступалi як самастойныя дзяржавы, якiя прымаючы для сябе таго цi iншага князя, заключалi з iм дагавор (рад). Уключэнне iх у склад ахоўных грамат дае цiкавы матэрыял для характарыстыкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай пабудовы i ўмоў складвання Вялiкага княства Лiтоўскага як дзяржавы. Абласныя прывiлеi з'яўляюцца таксама каштоўнай крынiцай i пры вызначэннi гiсторыi мясцовых органаў дзяржаўнага кiравання. У прыватнасцi тут змяшчаецца ўпамiнанне аб такiх службовых асобах як цiвун, лоўчы, падвойскi, гараднiчы i некаторыя iншыя. Для поўнай характарыстыкi гэтага вiду прывiлеяў патрэбна яшчэ адзначыць, што большасць з iх, выдадзеных усходнiм абласцям княства, складзена на "рускай" (старажытнабеларускай) мове.

Адным з найбольш распаўсюджаных вiдаў прывiлеяў з'яўляюцца прывiлеi гарадам на магдэбургскае права. Жалаванымi граматамi гарадам вярхоўная ўлада забяспечвала iх жыццяздольнасць як цэнтраў рамяства i гандлю, устанаўлiвала становiшча гараджан як саслоўя феадальнага грамадства ("мяшчане"). Першымi актамi, спецыяльна выдадзенымi толькi для гараджан, былi граматы (прывiлеi) жыхарам гарадоў Вiльнi (1387) i Берасця (1390). На працягу XV i XVI стст. граматы на магдэбургскае права атрымалi буйныя гарады Беларусi. У iх змяшчалiся найперш агульныя, характэрныя для многiх гарадоў прававыя нормы. Разам з тым, прывiлеi рэгламентавалi павiннасцi гараджан, якiя раней вызначалiся нормамi звычаевага права i якiя ў розных гарадах былi неаднолькавымi. Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нормам, што ўстанаўлiвалi парадак утварэння i кампетэнцыю гарадскiх органаў кiравання.

Прывілеі на магдэбургскае права шэрагу гарадоў выдаваліся па некалькi разоў (у вынiку пашырэння правоў, страты арыгiнала i г.д.). Так, Магiлёў атрымаў магдэбургскае права ў 1561 г., а ў 1577 г. -- прывiлей на вялiкае магдэбургскае права. У асобных публiкацыях (напрыклад, у "Актах Заходняй Расii") змешчаны падцвярджальныя прывiлеi без спасылкi на тое, калi горад атрымаў права ўпершыню.

Сярод прывiлеяў патрэбна адзначыць таксама граматы асобным групам насельнiцтва -- яўрэям i татарам. Першы прывiлей яўрэям на права iх пасялення ў Брэсце выдадзены Вiтаўтам ў 1388 г. Ён надаваў яўрэям шырокiя правы ў фiнансавай галiне i гандлi, рэгуляваў парадак разгляду судовых спраў памiж хрысцiянамi i яўрэямi. Для характарыстыкi гэтай крынiцы важнае значэнне (як дарэчы i iншых) мае вызначэнне ўмоў яе ўзнiкнення: пачатак барацьбы Вiтаўта за ўладу ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм i патрэба ў iстотнай фiнансавай падтрымцы. Граматы яўрэям выдавалiся таксама Аляксандрам i iншымi князямi. У далейшым правы i абавязкi такiх груп насельнiцтва як яўрэi i татары рэгламентавалiся як статутамi, так i асобнымi граматамi (грамата татарам 1568 г. i г.д.).

1.3.3. "Судзебнiк" Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага. Ускладненне характару дзяржаўнага жыцця патрабавала забяспечыць адзiнства права для ўсёй дзяржавы. Першая спроба ўсталяваць адзiнства прававых нормаў на ўсей тэрыторыi, абмежаваць самавольства суддзяў, а таксама ўзмацнiць прававую ахову феадальнай маемасцi i ўвесцi жорсткiя меры пакарання злачынцаў была зроблена ў Судзебнiку 1468 г.

Арыгiнал "Судзебнiка" не захаваўся да нашых дзён, маюцца толькi тры яго спiсы, датаваныя 70-80 гг. XVI ст. Упершыню гэты заканадаўчы дакумент быў апублiкаваны I.Данiловiчам у 1826 г. у 1-м томе "Актов, относящихся к истории Западной России" (Спб.1846 г.). Побач з назвай "Судзебнiк" ужывалiся яшчэ "лiст", "статут", "закон". Магчыма, тэрмiн зацвердзiўся ў гiстарычнай лiтаратуры пад ўздзеяннем таго факта, што "судзебнiкамi" называлiся шырокавядомыя дакументы заканадаўства Маскоўскай дзяржавы 1497 i 1550 гг.

Фармуляр "Судзебнiка" маладаследаваны, паколькi арыгiнал яго не захаваўся, а рэканструкцыя ўскладняецаа адсутнасцю аналогii з сучаснымi яму помнiкамi права Вялiкага княства Лiтоўскага. Агульнапрызнаным лiчыцца зроблены М.Уладзiмiрскiм-Буданавым падзел Судзебнiка на 25 артыкулаў. У яго структуры вызначаюцца 3 часткi, якiя найперш датычацца сферы крымiнальнага права: 1) вызначэнне адказнага за здзейснены крымiнальны ўчынак (7-8); 2) парадак звароту ў суд (9-11); 3) вызначэнне пакаранняў за розныя крымiнальныя ўчынкi. Сярод iх: крадзеж з палiчным i без, наезды, зямельныя справы, утойванне ўкрадзеных рэчаў, крадзеж людзей i чэлядзi, невыкананне маставой павiннасцi i г.д.

Калi гаварыць аб месцы Судзебнiка Казiмiра IV 1468 г. у сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага, то ён дазваляе прасачыць, як на аснове мясцовага звычаевага права з улiкам агульнаеўрапейскiх прававых традыцый i судова-адмiнiстрацыйнай практыкi фармiравалiся агульнадзяржаўныя заканадаўчыя нормы. Па звычаеваму праву агульнай мэтай пакарання была кампенсацыя пацярпеўшаму прычыненай шкоды i спыненне злачыннай дзейнасцi. Пры гэтым цяжар гэтай кампенсацыi часам ускладаўся не толькi на сям'ю, але i веску, i горад. У Судзебнiку 1468 г. ужо развiта iдэя iндывiдуалiзацыi пакарання. Злачынец павiнен быў несцi адказнасць перад законам i нiякi выкуп не пазбаўляў яго ад пакарання. Заўважна ўзмацненне пакарання за парушэнне маёмасных правоў, што адлюстроўвала высокi этап грамадскага развiцця, для якога характэрна ўзмацненне карнiцкiх функцый дзяржавы i рост феадальнай залежнасцi сялянства. Разам з тым Судзебнiк Казiмiра IV не з'яўляўся яшчэ ўсеахоплiваючым агульнадзяржаўным кодэксам, ён толькi дапаўняў нормы агульназемскiх прывiлеяў. Гэта быў першы крок да кадыфiкацыi i сiстэматызацыi феадальнага права, завершаны выданнем трох статутаў Вялiкага княства Лiтоўскага 1529, 1566 i 1588 гг.

1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588) як гiстарычная крынiца. Праца па падрыхтоўцы першага Статута Вялiкага княства Лiтоўскага вялася на працягу некалькi гадоў першай чвэрцi XVI ст. Да 1522 г. быў падрыхтаваны праект Статута, але не быў зацверджаны. Ён уведзены толькi з 29.09.1529 г.

Статут уяўляў сабой па-сутнасцi звод законаў на аснове кадыфiкацыi i сiстэматызацыi норм мясцовага звычаевага права, пастаноў дзяржаўных i судовых устаноў, прывiлеяў. Прозвiшчы складальнiкау невядомы. Не зусім абгрунтавана меркаванне, што ў складаннi i рэдагаваннi Статута прымаў удзел Ф.Скарына.

Статут складаўся з 13 раздзелаў i 244 артыкулаў. Пазней былi ўнесены дапаўненнi, у вынiку якiх колькасць артыкулаў павялiчылася да 283. Першы Статут 1529 г. пашыраўся ў рукапiсных спiсах (копiях). Першапачатковы спiс Статута 1529 г., зроблены ў Вiльнi на старабеларускай мове, не дайшоў да нашага часу. Захавалiся 4 спiсы на "рускай" (старажытнабеларускай), 3 перакладныя (лацiнская i польская мова) i 4 спiсы XIX ст. Спiсы названы па прозвiшчах iх уладальнiкаў або месцах захавання. Упершыню надрукаваны на беларускай мове ў 1841 г. у Познанi, у 1854 г. -- кiрылiцай у Маскве.

У Статут 1529 г. былi ўпершыню ўнесены нормы, якiя некалькi абмяжоўвалi свавольства магнатаў, абвяшчалася правiла, згодна з якiм ўсе асобы (i ўбогiя, i багатыя), павiнны былi судзiцца згодна с гэтым Статутам. Вялiкi князь абавязаўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць iншаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць iм маёнткаў, зямель, чыноў, захоўваць iснуючыя законы. Такiм чынам, павялiчвалася ступень дэкларатыўнасцi, увогуле характэрная для большасцi заканадаўчых актаў. Статут падцвярджаў прынцып iндывiдуальнай адказнасцi, рэгламентаваў удзел абаронцаў[15] у працэсе.

Рост i ўмацаванне феадальнай уласнасцi, пашырэнне правоў шляхты i антыфеадальныя выступленнi сялянства патрабавалi ў сярэдзiне XVI ст. i змен у заканадаўстве. У 1551 г. для падрыхтоўкi новага статута была створана новая камiсiя з 5 католiкаў i 5 праваслаўных. Падрыхтаваны ўжо ў 1561 г. ён быў зацверджаны толькi ў сакавiку 1566 г. У Статут былi ўпiсаны Вiленcкi прывiлей 1563 г., якi ў чарговы раз дэклараваў ураўнаванне ў правах католiкаў i праваслаўных, i Бельскi прывiлей 1564 г., якi гарантаваў неўмяшанне адмiнiстрацыi (ваявод i старастаў) у судовыя справы шляхты. Асноўнымi крынiцамi Статута 1566 г., акрамя таго, сталi iншыя агульназемскiя i абласныя прывiлеi (граматы), Судзебнiк 1468 г., Статут 1529 г. i некаторыя нормы звычаевага права.

Як i Статут 1529 г. другi статут Вялiкага княства Лiтоўскага не быў у XVI ст. надрукаваны. Вядома 58 яго спiсаў: 13 на старажытнабеларускай, 40 -- на польскай i 5 на лацiнскай мовах. Першая (i адзiная пакуль што) яго публiкацыя ў 1855 г. ("Временник императорского московского общества истории и древностей российских". Кн. 23). У Статуце 1566 г. захавана з невялiкiмi зменамi структура Статута 1529 г. Усяго раздзелаў - 14 (у параўнанні з папярэднім ызначаны асобна раздзел 4-ы: судовы лад i судовы працэс). Зацвярджалася стварэнне падкаморскiх (межавых) i земскiх (шляхецкiх) судоў. Абвяшчалася прэзумпцыя невiнаватасцi (раздзел 14, арт.2); непаўналетнiя маглi быць пакараны толькi пасля 14 гадоў.

Iмкненне шляхты i магнатаў Вялiкага княства Лiтоўскага да адраджэння самастойнасцi сваёй дзяржавы, жаданне ў большай ступенi ўлiчыць змены ў сацыяльна-эканамiчным жыццi краiны перадвызначалi пачатак працы над новым зборам законаў (статутам). Да канца 1584 г. яна была амаль завершана, але паколькi новы Статут iгнараваў акт Люблiнскай унii 1569 г., Польшча не згаджалася зацвердзiць яго на агульным сейме Рэчы Паспалiтай. У вынiку Статут быў зацверджаны вялiкакняскiм прывiлеем 28.1.1588 г. (гэта мусiў зрабiць Жыгiмонт III, каб захаваць вялiкакняжацкi трон).

Трэцi статут Вялiкага княства Лiтоўскага дзейнiчаў з 1589 г., а пасля ўключэння Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi -- у Вiцебскай i Магiлеўскай губернях -- да 1832 г., у Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях -- да 1840 г.

Крынiцамi для распрацоўкi Статута сталi: Статуты Вялiкага княства Лiтоўскага 1529 г., 1566 г., сеймавыя пастановы 1573, 1578, 1580, 1584 гг., каралеўскiя прывiлеi, пастановы павятовых сеймiкаў. Статут меў 14 раздзелаў i 488 артыкулаў. У 1-4 раздзелах змяшчалiся нормы дзяржаўнага права i судовага ладу, 5-10-м i часткова у 13-м - шлюбна-сямейнага, зямельнага i грамадзянскага права, у 11-12, 14-м часткова 13-м - крымiнальнага права. Статут быў падрыхтаваны ў перыяд, калi каралем i вялiкiм князем з'яўляўся Стэфан Баторый (1576-1586), на высокiм тэарэтычным узроўнi квалiфiкаванымi правазнаўцамi, працай якiх кiравалi А.Валовiч i Л.Сапега.

Статут 1588 г. заканадаўча аформiў захаванне Вялiкага княства Лiтоўскага як дзяржавы, насуперак акту Люблiнскай унii, абвяшчаў iдэю верацярпiмасцi, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгi або злачынства ў няволю, прадугледжваў крымiнальную адказнасць шляхцiча за забойства простага чалавека. Статут быў надрукаваны на старажытнабеларускай мове ў 1588 г. у Вiленскай друкарнi Мамонiчаў пад наглядам Л.Сапегi, у 1614 г. выдадзены на польскай мове (перадрукоўваўся у 1619, 1648, 1694, 1744, 1786, 1819), у 1811 г. на рускай мове ў Пецярбургу. Меў вялiкi ўплыў на працэс кадыфiкацыi рускага права, падрыхтоўкi Саборнага Укладання 1649 г. Найбольш поўнае сучаснае выданне ажыццеўлена у 1989 г.[16]

1.3.5. Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiтай. Да 1569 г. (Люблiнскай унii) пастановы сейма называлiся часцей ухваламi. У Статуце 1588 г. ужываюцца абодва тэрмiны. Канстытуцыi сеймаў Рэчы Паспалiтай, падраздзялялiся на тры групы: 1) тыя, што датычаць усей Рэчы Паспалiтай; 2) рашэннi, якiя датычаць толькi Польшчы; 3) рашэннi, якiя мелi сiлу толькi для Вялiкага княства Лiтоўскага. Як правiла, апошнiя ў сеймавых дакументах выдзялялiся ў спецыяльны раздзел. Працэс прыняцця заканадаўчых рашэнняў у сейме складаўся з некалькiх стадый: 1) падрыхтоўка законапраекта, 2) абмеркаванне i прыняцце яго, 3) абнародванне закона. Падрыхтоўка законапраекта ажыццяўлялася дзяржаўнай канцэлярыяй i спецыяльна створанай камiсiяй. Заканадаўчая iнiцыятыва належала вялiкаму князю i радзе. Абмеркаванне i прыняцце Канстытуцыi праходзiлі ў абедзьвюх палатах сейма - сенаце i пасольскай палаце ("избе"). Канчаткова рэдагаваў закон кароль. Абнародвалiся канстытуцыi на спецыяльных сеймiках, пасля яны ўпiсвалiся ў адпаведныя кнiгi, а таксама ў Метрыку вялiкага княства Лiтоўскага[17], з 1732 г. друкавалiся ў зборы законаў i актаў (Volumina legum). Апошняе выданне пабудавана па храналагiчнаму прынцыпу i ахоплiвае перыяд ад 1317 г. да 1782 г., аднак не з'яўляецца афiцыйным i не ўтрымлiвае ўсiх законаў Рэчы Паспалiтай. Да таго ж шэраг дакументаў запазычаны з прац асобных даследчыкаў.

Канстытуцыяй таксама прынята называць прыняты Чатырохгадавым сеймам Закон аб урадзе 3 мая 1791 г. Гэты заканадаўчы акт складаўся з прэамбулы i 11 раздзелаў. Канстытуцыя вызначала правы i абавязкi ўсiх саслояў. Прадугледжвалася размежаванне "трох улад": заканадаўчай, выканаўчай i судовай (сейм, урад, судовыя органы). Дзякуючы Канстытуцыi ў Рэчы Паспалiтай была зроблена спроба ажыццявiць прынцып парламенцкага спосабу кiравання, але яе палажэннi не былi поўнасцю ажыццеўлены па прычыне бунту рэакцыйных колаў, якiя абвясцiлi вясной 1792 г. у горадзе Таргавiцы канфедэрацыю i стварылi ўмовы для ўмяшання замежных дзяржаў.

1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.).

1.4.1. Агульная характарыстыка. У заканадаустве, якое дзейнiчала на тэрыторыi Беларусi ў перыяд яе знаходжання ў складзе Расiйскай iмперыi ўмоўна можна вызначыць наступныя перыяды: 1) канец XVIII ст. - 30-я гг. XIX ст.; 2) 40-я гг. XIX ст. - пачатак XX ст i 3) 1905-1917 гг. (пры гэтым трэба мець на ўвазе асаблiвасцi заканадаўчых нормаў Часовага ўраду i адносiць сюды заканадаўчыя дакументы, узнiкшыя на працягу таго вельмi кароткага адрэзку часу (верасень-кастрычнiк 1917 г.), калi Расiя стала Рэспублiкай, але яшчэ не з'яўлялася Савецкай).

Для першага перыяду характэрна дзейнасць на тэрыторыi Беларусi не толькi нормаў права Расiйскай iмперыi, але i Статута 1588 г. Лавiраванне расiйскага ўраду ў першай трэцi XIX ст. памiж iнтарэсамi дзяржавы i мясцовай апалячанай арыстакратыi выявiлася i ў галiне заканадаўства. Менавiта ў гэты час адбываецца ўпарадкаванне мясцовых нарматыўных актаў. Перакладаецца i перавыдаецца Статут 1588 г. з дапаўняючымi яго сеймавымi пастановамi. "Высочайше утвержденное" палажэнне Камiтэта Мiнiстраў (17.09.1828 г.) прадугледжвала "учинение перевода Литовского Статута на русский язык с белорусского издания 1588 г." i "напечатание сего Статута на трех языках: белорусском, польском и русском". Побач з гэтым (у рамках работы над "Зводам законаў Расiйскай iмперыi") разгортваецца распрацоўка Зводу мясцовых законаў Заходнiх губерняў. Ен з'явiўся апошняй найбольш значнай сiстэматызацыяй мясцовага права, у якiм спалучалiся рысы мясцовага i агульнарасiйскага права. Праект "Зводу" не быў уведзены ў дзеянне. Падаўленне паўстання 1830/31 гг. перадвызначыла змену палiтыкi расiйскiх улад "в присоединенных провинциях", i адмену мясцовых заканадаўчых нормаў 1832-1840 гг. Трэба мець на ўвазе, што адменены былi толькi тыя нормы, якiя да гэтага часу захавалi свае дзеянне (у асноўным сямейнага i грамадзянскага права). Што ж датычыць значнай часткi норм дзяржаунага права, крымiнальнага права, то яны фактычна дзейнiчалi з моманту ўключэння асобных частак тэрыторыi Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi, хоць заканадаўчага акта, адмянiўшага адпаведныя нормы Статута 1588 г. выдадзена не было.

I першы i другi перыяд аб'ядноўвае такама акалiчнасць, якая найбольш выразна выявiлася ў расiйскiм заканадаўстве ў XVIII-XIX стст. - права выдання новых законаў належала толькi цару. Што датычыцца Сената, Сiнода, калегiй (а пасля мiнiстэрстваў, Кабiнета Мiнiстраў) i iншых урадавых устаноў, то яны мелi толькi права звяртацца да яго з дакладамi цi прапановамi. Вызначаючым было права цара i ў галiне заканадаўчай iнiцыятывы. Любое "волеизъявление" цара мела цi магло набыць сiлу закона. У ранг закона ўзводзiлiся ўсе дакументы, якiя былi пазначаны адабрэннем цара ("Быть по сему", "Принять к сведению" i г.д.).Адсюль вынiкае i велiзарная колькасць вiдаў заканадаўчых актаў i тая (характэрная найперш для феадалiзму) акалiчнасць, што адрознiць заканадаўчы акт ад адмiнiстрацыйнага распараджэння вельмi складана (цi ўвогуле немагчыма). Таму гiсторыкi паклалi ў аснову пераважна такi прынцып: законамi лiчыцца толькi тое "волевыяўленне" манарха, якое змешчана ў "Полном собрании законов Российской империи" (ПСЗ).

Як эвалюцыю сiстэмы заканадаўства пад уздзеяннем першай расiйскай рэвалюцыi патрэбна разглядаць акрэслены трэцi перыяд. Манiфест 17 кастрычнiка толькi дэклараваў пачатак канстытуцыйнага ладу i не гарантаваў яго рэальнага ажыццяўлення (урэшце дэпутаты Дзяржаўнай Думы прысягалi "самадзержцу"). Але пачалася эвалюцыя ад абсалютызму да канстытуцыйнай манархii; прызнаючы самое iснаванне Дзяржаўнай Думы, замацоўваючы за ёй пэўныя правы, Асноўныя законы 1906 г. усе ж непазбежна прызнаюць i пэўнае абмежаванне правоў манарха. Такая супярэчнасць знайшла сваё ўвасабленне ў заканадаўстве гэтага перыяду. Права Дзяржаунай Думы на законатворчасць кампенсавалася тым, што за царом захоўвалася больш поўнае i больш значнае па зместу права заканадаўчай iнiцыятывы. Артыкул 8 Звода Асноўных законаў зазначаў: "Гасудару iмператару належыць пачын па ўсiх прадметах заканадаўства. Толькi па яго пачыну Асноўныя дзяржаўныя законы могуць належаць перагляду ў Дзяржауным Савеце i Дзяржаўнай Думе". Да таго ж створаны ў лютым 1905 г. Савет Мiнiстраў лiтаральна "закiдваў" Думу дробязнымi законапраектамi. Мелi месца выпадкi, калi ў выглядзе закона прымалiся адмiнiстрацыйныя распараджэннi. Напрыклад, III Думай былi прыняты законы "Аб отпуску з дзяржаунага казначэйства дадатковых сродкаў на асвятленне дома ваеннага мiнiстэрства", "Аб парадку ацяплення i асвятлення месца заключэння i водпуску на гэтыя патрэбы неабходных матэрыялаў" i г.д.

Нязначныя змены былi ўнесены з 1906 г. i ў працэдуру канчатковага зацвярджэння заканадаўчых актаў. Права канчатковага зацвярджэння захавалася за царом, але патрабавалася папярэдняе адабрэнне законаў Дзяржаўнай Думай i Дзяржаўным Саветам. За абвяшчаўшым гэтае вельмi абмежаванае права артыкулам 86 Зводу Асноўных дзяржаўных законаў следаваў артыкул 87, дапускаўшы прыняцце законаў непасрэдна царом у "надзвычайных абставiнах" i ў перыяд прыпынення паседжанняў Дзяржаўнай Думы.

Пачынаючы з сакавiка 1917 г. законы выдавалiся Часовым урадам. Звычайна яны падпiсвалiся мiнiстрам-старшыней. Так Пастанова ад 1 верасня аб абвяшчэннi Расii Рэспублiкай была падпiсана А.Керанскiм.

1.4 2. Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII - пачатку XX ст.ст. Класiфiкацыя матэрыялаў заканадаўства гэтага часу, як i папярэдняга вельмi складаная. Яны выдавалiся пад назвай манiфестаў, указаў, пастаноў, палажэнняў, iнструкцый, уставаў, законаў i г.д. Пры гэтым назва не заўсёды адпавядала зместу дакумента i яго прызначэнню. Па прычыне аднолькавых з'яў i адносiн прымалiся рознатыпныя заканадаўчыя дакументы.

Адной з самых распаўсюджаных форм заканадаўства канца XVIII - пачатку XX ст. з'яўляюцца манiфесты. Яны выдавалiся ў сувязi з важнейшымi падзеямi ў палiтычным жыццi краiны: аб'яўленнем стану вайны цi мiру, узыходжаннем на трон новага манарха (напрыклад, манiфест Аляксандра III ад 29 красавiка 1881 г.); абвяшчэннем важнейшых сацыяльна-эканамiчных цi палiтычных пераўтварэнняў (Манiфест 19 лютага 1861 г., манiфест 17 кастрычнiка 1905 г.) Манiфесты друкавалiся масавым для таго часу тыражом, iх публiкавалi ў газетах, аб'яўлялi насельнiцтву пасля ўрачыстых богаслужэнняў у саборах i цэрквах. Прызначаныя такiм чынам для шырокай аўдыторыi манiфесты характарызуюцца публiцыстычнасцю, iмкненнем выявiць салiдарнасць манарха з народам i г.д. Напрыклад, Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г. ("Аб удасканаленнi Дзяржаўнага парадку") пачынаўся так: "Смуты i хваляваннi ў сталiцах i ў многiх мясцовасцях iмперыi нашай вялiкiм i цяжкiм жалем перапаўняюць сэрца наша. Шчасце расiйскага гасудара непарыўна звязана са шчасцем народным i смутак народны - яго смутак". Манiфесты пераважна дэкларавалi пэўную iдэю, абвяшчалi пэўную падзею i таму часам спалучалiся з iншымi дакументамi заканадаўчага характару, якiя ўтрымлiвалi канкрэтныя прававыя нормы (Манiфест 19 лютага 1861 г. i "Палажэннi...", Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г. i Асноўныя дзяржаўныя законы 1906 г. i г.д.). Для большага эмацыянальнага ўздзеяння на народныя нiзы напiсанне асобных манiфестаў даручалася духоўным асобам. Так, Манiфест 19 лютага напiсаны мiтрапалiтам Фiларэтам (Драздовым).

Другую, яшчэ больш шматлiкую групу заканадаўчых актаў складаюць указы. У канцы XVIII - XIX cтст. указы падзяляюцца на тры катэгорыi: а) iмянныя, б) аб'яўленыя з Сената, в) сенацкiя. Iменныя указы з'яўлялiся распараджэннямi, загадамi iмператара, якiя накiроўвалiся Сенату для выканання. Указ, аб'яўлены з Сената, быў таксама распараджэннем iмператара, на аснове якога Сенат складаў тэкст указа, прызначанага для абнародавання. Сенацкi указ уяўляў сабой пастанову па агульнаму цi канкрэтнаму пытанню, аформленаму ў форме ўказа ад iмя Сената. Пасля 1906 г. указы ад iмя цара сталi асноўнай формай так званага пазадумскага заканадаўства.

У канцы XVIII-XIX стст. вялiкая група ўказаў была звязана з распаўсюджваннем агульнага заканадаўства на далучаныя да Расiйскай iмперыi тэрыторыi. Асобныя з іх перадвызначалi змены ў тых цi iншых накiрунках палiтыкi расiйскiх улад. Адным з такiх стаў указ аб увядзеннi iнвентароў для сялян Украiны i Беларусi ў 1847 г. З 1906 г. указ з'яўляўся той формай заканадаўчага акта, якая вызначала тэрмiны выбараў i парадак работы Дзяржаўнай Думы.

"Палажэннi" ўяўляюць сабой комплекс узаемазвязаных заканадаўчых дакументаў. Так, новае сацыяльна-эканамiчнае становiшча сялянства па рэформе 1861 г. было вызначана ў 17 дакументах, кожны з якiх прысвячаўся якой-небудзь групе сялянства цi мясцовасцi: "Палажэнне аб выкупе сялянамi, якiя выйшлi з прыгоннай залежнасцi"; "Мясцовыя палажэннi аб пазямельным упарадкаваннi сялян, паселеных на памешчыцкiх землях у губернях вялiкарускiх, расiйскiх i беларускiх" i iнш. Прыкладам гэтай разнавiднасцi заканадаўчых дакументаў могуць быць таксама: "Палажэннi аб губернскiх i павятовых земскiх установах" (1864 г., на тэрыторыю Беларусi не распаўсюджваліся), "Палажэнне аб выбарах у Дзяржаўную Думу (1906 г.)". Назву "Палажэнне" меў i заканадаўчы дакумент, якi вызначаў парадак выбараў ва Ўстаноўчы сход (1917 г.).

Закон, як асобная разнавiднасць заканадаўчых актаў сустракаецца параўнальна рэдка. Пэўнае значэнне гэтай катэгорыi было нададзена толькi з пачаткам дзейнасцi Дзяржаўнай Думы. Звод Асноўных Дзяржаўных законаў вызначаў працэдуру зацвярджэння новых законаў i спрабаваў даць тлумачэнне размежавання iх з указамi i загадамi цара. Указы маглi прымаць толькi ў перапынках памiж паседжаннямі Дзяржаўнай Думы, а загады маглi выдавацца царом толькi ў адпаведнасцi з законамi. Пры гэтым даследчыкi павiнны размяжоўваць "Асноўныя дзяржаўныя законы", зацверджаныя 23 красавiка 1906 г. Мiкалаем II i Звод Асноўных дзяржаўных законаў, якi з'яўляецца часткай тома 1 "Звода законаў Расiйскай iмперыi" выдання 1906 г. Першыя з дакументаў - гэта акт праватворчасцi расiйскага манарха, у той час як другi - вынiк сiстэматызацыi дзеючага заканадаўства ўпаўнаважанымi на тое дзяржаўнымi органамi.

Важнымi разнавiднасцямi заканадаўчых дакументаў з'яўлялiся iнструкцыi, настаўленнi i наказы. Сярод заканадаўчых дакументаў XVIII-першай паловы XIX стст. можна назваць жалаваныя граматы ("Жалаваная грамата дваранству", "Жалаваная грамата гарадам"). У канцы XIX - пачатку XX стст. распаўсюджваюцца такiя дакументы заканадаўчага характару, як "Высочайше адобренные мнения Государственного Совета", "Высочайшее повеление".

Сваеасаблiвай формай дакументаў заканадаўства XIX ст. з'яўляюцца ўставы (аб цэнзуры, ваенныя, судзебныя i iнш.). У шэрагу выпадкаў устаў мог выступаць як кадыфiкацыйны акт, якi аб'ядноўваў цэлую групу законапалажэнняў (напрыклад, Устаў аб прамысловасцi). Устаў з'яўляўся i формай прыватных заканадаўчых актаў (так, устаў кожнага акцыянернага таварыства зацвярджаўся царом i выступаў як спецыяльнае законапалажэнне).

Разгледжаныя вышэй формы не ахоплiваюць усiх шматлiкiх разнавiднасцяў заканадаўчых дакументаў, паколькi да iх адносiлiся i рэгламенты, i рэскрыпты, "высочайше адобренные" Асобыя журналы Савета мiнiстраў, часовыя правiлы i г.д.

1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi. Завяршаючая стадыя фармiравання заканадаўчага дакумента — яго апублiкаванне. Для таго, каб закон выконваўся, ен павiнен быць абнародаваны. Аднак не ўсе дакументы канца XVIII - пачатку XX стст. належалi публiкацыi, асобныя з iх даводзiлiся да ведама толькi вузкага кола асоб. Пераважна гэта законапалажэннi, звязаныя з барацьбой супраць рэвалюцыйнага руху — закон ад 19 мая 1871 г. i iнш. Таму, вялiкае значэнне маюць “Особые журналы” паседжанняў Камiтэта Мiнiстраў (i пратаколы паседжанняў, на аснове якiх яны складалiся). Многiя з зазначаных у “журналах” рашэнняў не належылi апублiкаванню. Як прыклад можна прывесцi Часовыя правiлы аб яўрэях 1882 г., згодна з якiмi яўрэямi “рысы аседласцi” забаранялася сялiцца па-за межамi гарадоў i мястэчак, арэндаваць, прымаць у заклад нерухомую маёмасць, набываць зямлю, а таксама гандляваць вiном у нядзелю i святочныя днi.

У апублiкаваннi заканадаўчых дакументаў важная функцыя належала Сенату. Сенат абнародаваў законы i толькi пасля гэтага яны уступалi ў сiлу. З 1808 г. абнародаванне новых заканадаўчых актаў адбывалася ў “Сенацкiх ведамасцях”. Менавiта пры Сенаце з 1863 г. ажыццяўляецца перыядычнае выданне законаў (“Собранiе узаконенiй...”).

Увогуле, вядомы наступныя асноўныя публiкацыi законаў Расiйскай iмперыi: 1) “Полное собрание законов Российской империи” (ПСЗ), 2) “Собрание узаконенний и распоряжений правительства, издаваемых при Правительствующем Сенате” (СУ i РП) i 3) “Свод Законов Российской империи” (СЗ) (у далейшым будзем ужываць беларускiя назвы гэтых публiкацый, акрамя скарачэнняў).

1. Поўны збор законаў (ПСЗ) складаецца з трох выданняў. Першае было падрыхтавана М.М.Сперанскiм i ўключала законы з 1649 г. па 3 снежня 1825 г. Яно рыхтавалася як аснова для складання Зводу дзейнiчаўшых законаў i ў яго iмкнулiся ўключыць усе акты за азначаны перыяд, прызнаныя законамi, у т.л. ужо адмененыя да гэтага часу (1830 г.). Гэтае выданне i сення застаецца найбольш поўнай публiкацыяй заканадаўчых дакументаў з 1649 г. па 1825 г. Аднак у выданнi шэраг дакументаў заканадаўства не быў змешчаны. Адны з iх не былi вядомы Сперанскаму, другiя ен лiчыў не вартымi ўвагi, трэцiя адкiдваў з-за палiтычных меркаванняў. Аналагiчныя недахопы характэрны для iмяннога i прадметнага паказальнiкаў, якiя суправаджаюць гэтае выданне. Першае выданне Поўнага збору законаў склала 40 тамоў, а разам з паказальнiкамi i дадатковымi тамамi — 45 (41-ы храналагiчны паказальнiк, 42 — алфавiтна-прадметны паказальнiк, 43-44 тт. — штаты ваенных, ваенна-марскiх i грамадзянскiх чыноў, 45-ы т. — кнiга тарыфаў). Акрамя таго, выданне мела некалькi тамоў “дадаткаў” — кнiга чарцяжоў i малюнкаў, гербы гарадоў i г.д.

Другое выданне ўключала законы з 12 снежня 1825 г. па 28 лютага 1881 г., а трэцяе — з сакавiка 1881 г. па 31 снежня 1914 г. (апошнi том выйшаў у 1917 г.). У адрозненне ад першага яны выдавалiся як храналагiчныя зводы бягучага заканадаўства. Другое выданне ажыццяўлялася штогод з 1830 да 1884 г., а трэцяе — з 1885 па 1917 г. пры гэтым III выданне ПСЗ як незавершанае не мае агульных паказальнiкаў, але да ўсiх тамоў прыкладзены пагодныя алфавiтна-прадметныя паказальнiкi. Для ўсiх выданняў характэрна тое, што шэраг дакументаў тут апублiкаваны з памылкамi, з загалоўкамi, якiя не адпавядаюць iх зместу, асобныя дакументы, як ужо адзначалася, увогуле засталiся па-за межамi публiкацыi.

Разам з тым ПСЗ утрымлiвае ўказаннi на паходжанне актаў, якiя могуць быць выкарыстаны для пошуку архiўных дакументаў, што датычыцца iх гiсторыi (“мнение” Дзяржаўнага Савета), Журналы Кабiнета Мiнiстраў i г.д.

2. Звод законаў (СЗ) уключаў толькi дзеючыя законапалажэннi. У адрозненне ад ПСЗ, дзе дакументы выдавалiся ў храналагiчнай паслядоўнасцi, у “Зводзе законаў” (прызначаным для практычных патрэб) быў прыняты тэматычны прынцып (у адпаведнасцi з якiм i адбываўся яго падзел на тамы, а апошнiх — на чатскi). Звод законаў выдаваўся тры разы: у 1832, 1842 i 1857 гг. У наступныя гады перавыдавалiся толькi асобныя тамы i часткi тамоў; у прамежку памiж iмi — працяг тамоў i частак (чарговыя i зводныя). Чарговыя ўключалi законы, выйшаўшыя з часу выдання папярэдняга працягу, а зводныя — усе законы, з часу апошняга выдання зводу цi дадзенага яго тома. Пасля выдання зводнага працягу цi перавыдання адпаведнага тома (часткi) чарговы працяг свае значэнне губляў, паколькi змест яго гэтым выданнем паглынаўся. Патрэбна заўважыць, што з 1892 г. СЗ — адзiная друкаваная крынiца, якае ўтрымлiвае звесткi аб усiх (аркамя Сiнода) вышэйшых цэнтральных установак.

3. Збор узаканенняў i распараджэнняў урада (СУ i РП) уключае заканадаўчыя дакументы i тыя распараджэннi цэнтральных устаноў, якiя мелi агульнае значэнне за перыяд з 1863 г. да звяржэння самадзяржаўя (яно выходзiла i пры Часовым Урадзе). Дакументы размешчаны у храналагiчнай паслядоўнасцi i забяспечаны тымi ж дапаможнымi элементамi, што i ПСЗ (храналагiчны i алфавiтна-прадметны паказальнiкi). Усе зацверджаныя заканадаўчыя акты, якiя прызначалiся для публiкацыi, змяшчалiся на старонках “Збора ўзаканенняў”. Да таго ж паколькi ПСЗ змяшчае законы па 1914 г., таму менавiта СУ i РП утрымлiваюць звесткi аб пераўтварэннях у сiстэме вышэйшага цэнтральнага ўпраўлення, а апошнiя былi вельмi iстотныя. У храналогii гэтага выдання была асаблiвасць: законы публiкавалiся не ў парадку iх зацвярджэння царом, а па меры паступлення у Сента. “Збор узаканенняў” — выданне перыядычнае, выходзiла невялiкiмi зборнiкамi. Тэрмiны выдання не былi дакладна пазначаны. Першапачаткова выданне выходзiла два разы ў тыдзень, а пасля — часцей. З 1902 г. “Збор узаканенняў” пачаў выдавацца па двух аддзелах. У другiм змяшчалiся заканадаўчыя акты прыватнага характару. Пераважную частку складалi ўставы акцыянерных кампанiй, якiя (што ўжо азначалася) зацвярджалiся царом. дарэчы ўставы, зацверджаныя да 1826 г. друкавалiся ў “Сенатских ведомстях”, 1826-1836 гг. — увайшлi адпавядаючыя iм храналогii першыя 11 тамоў другога выдання ПСЗ.

Такiм чынам, апублiкавана велiзарная колькасць заканадаўчых дакументаў, арыентавацца ў якой вельмi складана. Толькi “Поўны збор законаў” складаецца з 133 тамоў. Асаблiвыя цяжкасцi сустракае даследчык, якi займаецца пытаннямi гiсторыi Беларусi. У пэўнай ступенi спрасцiць гэтую праблему дапамагае неафiцыйнае выданне “Хронологический указатель указов и правительственных распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссии и Малороссии за 240 лет, с 1652 по 1852” (склад. С.Ф.Рубiнштэйн, Вiльна, 1894 г.). Яно змяшчае ў храналагiчным парадку дакументы, якiя датычацца заходняй часткi Расiйскай iмперыi з указаннем размяшчэння iх у ПСЗ. Трэба мець на ўвазе, што ў выданнi адсутнiчаюць дакументы дыпламатычнага характару, узаканеннi па ваеннаму ведамству, законы аб яўрэях (выдадзеныя ўжо Бершадскiм) i г.д. У паказальнiкаў пераважна прыведзены толькi загалоўкi i кароткiя каментарыi да дакументаў. Толькi важнейшыя з законаў (на погляд складальнiка) прыведзены поўнасцю цi часткова. Таму выкарыстанне азначанага выдання не пазбаўляе даследчыка ад пошуку цi ўдакладнення дакумента ў ПСЗ (а пры магчымасцi i неабходнасцi — рукапiсу i дапаможных матэрыялаў да яго).

З выданняў навейшага часу патрэбна адзначыць публiкацыю “Российское законодательство X - XX вв.” (у 9 тамах. М., 1984-1994), якое таксама змяшчае толькi важнейшыя (на погляд складальнiкаў) дакументы. Апошнi 9-ы том уключае заканадаўства Расii эпохi буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый (1905-1917 гг.).

1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу.

1.5.1. Агульная характарыстыка. Iснаванне на тэрыторыi Беларусi шматлiкiх (часам недаўгавечных) дзяржаўных утварэнняў, якiя ж да таго ахоплiвалi толькi частку яе тэрыторыi (да 1939 г.), перадвызначае характарыстыку заканадаўства навейшага часу Беларусi (з 1917-1918 гг.) як адну з найбольш складаных. Калi абмежавацца толькi агульнай характарыстыкай, то можна вызначыць наступныя (умоўныя) перыяды: 1) 1917-1920 - перыяд дзейнасцi на тэрыторыi Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i тэрытарыяльных адзiнак; 2) 1920-1991 - заканадаўства БССР (якое з 1939 г. уключала ўсю тэрыторыю рэспублiкi); 3) з жніўня-верасня 1991 г. - заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Першы перыяд - вынiк барацьбы суседнiх дзяржаў за тэрыторыю Беларусi. Для яго характарыстыкi можна было б прыняць вядомы выраз: найбольш яскравай рысай законнасцi гэтага часу з'яўляецца яе адсутнасць. Сапраўды, заходняя i цэнтральная часткi Беларусi знаходзiлiся пад акупацыяй, тут дзейнiчалi законы ваеннага часу i распараджэннi акупацыйных улад. На усходзе Беларусi, дзе была ўстаноўлена ўлада Саветаў таксама захоўвалася ваеннае становiшча, велiзарная колькасць дакументаў заканадаўчага характару выдавалася надзвычайнымi бальшавiцкiмi органамi - рэвалюцыйнымi камiтэтамi i вызначальную сiлу для вырашэння лёсаў тысяч людзей мелi распараджэннi камандзiраў i РВС армii, палкоў, iншых вайсковых адзiнак Чырвонай армii.

Разам з тым, у гэты ж перыяд разгарнулася законатворчасць асобных дзяржаўных i дзяржаўна-адмiнiстрацыйных адзiнак. Храналагiчна першай з iх з'яўляецца Заходняя вобласць (камуна). Створаная яшчэ ў першыя месяцы iснавання Часовага ўрада на ўсходзе Беларусi, гэтая адмiнiстратыўная адзiнка, ў рэшце рэшт, зафiксавала асаблiвасцi сацыяльна-эканамiчнага, культурнага жыцця i адзiнства тэрыторыi беларускага рэгiена. На яе тэрыторыi, як частцы Расйскай Федэрацыi, дзейнiчалi заканадаўчыя акты, што прымалiся Ўсерасiйскiм з`ездам Саветаў, Вышэйшым Цэнтральным выканаўчым камiтэтам (ВЦВК), Саветам народных Камiсараў (СНК) i iншымi дзяржаўнымi органамi РСФСР. Разам з тым Заходняя вобласць (камуна) мела свае распарадчыя i выканаўчыя органы: Абласны выканаўчы Камiтэт Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыканкамзах) i СНК. Важнейшыя рашэннi (напрыклад, аб зменах межаў вобласцi-камуны) прымалiся з`ездам Саветаў РСФСР.

У сакавiку 1918 года другой Устаноўчай граматай была абвешчана Беларуская Народная Рэспублiка. Па сутнасцi азначаны дакумент з`явiўся першай яе канстытуцыяй i замацаваў дзяржаўны лад i асноўныя правы грамадзян. 25 сакавiка трэцяй Устаноўчай граматай абвяшчалася (упершыню ў гiсторыi Беларусi) незалежнасць Беларускай рэспублiкi. Устаноўчыя граматы, як i iншыя законы БНР (напрыклад, "Аб грамадзянстве" 14.12.1919 г.), з`яўляюцца спецыфiчнымi заканадаўчымi дакументамi. Дзейнасць iх нормаў абвяшчалася на тэрыторыi, якая не кантралявалася створанымi дзяржаўнымi органамi i для правядзення якiх у жыцце не iснавала пэўнага механiзму выканаўчай улады.

Як альтэрнатыву БНР 1 студзеня 1919 года Манiфест Часовага Рабоча-Сялянскага Ўраду Беларусi заявiў аб стварэннi Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi. У Манiфесце ўжывалася некалькi назоў Рэспублiкi. Спецыяльны пункт Манiфесту адмяняў усе законы i пастановы Урада БНР, што фактычна з`яўлялася прызнаннем фактычнага iснавання Беларускай Народнай Рэспублiкi з боку савецкiх улад. Прынятая ў лютым 1919 года Канстытуцыя ССРБ не была дакладна распрацаванай i фактычна на тэрыторыi Беларусi дзейнiчалi законы РСФСР (юрыдычна яны былi ўведзены Пастановай Часовага Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларусi 10.01.1919 г. Аб "папяровым" характары новастворанай рэспублiкi сведчыў i перагляд яе тэрыторыi на карысць РСФСР (студзень 1919 г.).

Апошнiм з iснаваўшых у азначаны перыяд дзяржаўных утварэнняў на Беларусi з`яўляецца Лiтоўска-Беларуская ССР (ЛiтБел). На яе тэрыторыi побач з заканадаўчымi нормамi, прынятымi дзяржаўнымi органамi ЛiтБел (Саветам абароны, СНК i iнш. - аб усеагульнай працоўнай павiннасцi, раўнапраўi нацый i г.д.), працягвалi дзейнiчаць таксама законы Лiтоўскай i Беларускай савецкiх рэспублiк. Новыя заканадаўчыя акты распаўсюджвалiся на тэрыторыю ЛiтБел спецыяльнымi пастановамi. Разам з тым, на працягу ўсяго азначанага перыяду (канец 1917 г.-1920г.) значная колькасць законапалажэнняў была выдадзена надзвычайнымi органамi (напрыклад, Мiнскiм губернскiм рэвалюцыйным камiтэтам).

Другi перыяд развiцця заканадаўства на тэрыторыi Беларусi ў навейшы час (1921-1991) таксама мае некалькi асобных этапаў: 1) этап заканадаўства БССР перыяду новай эканамiчнай палiтыкi; 2) афармленне адмiнiстрацыйна-загаднай, таталiтарнай дзяржавы ў БССР (1928-1941); 3) заканадаўства перыяду другой сусветнай вайны (1939-1945); 4) пасляваенны этап развiцця заканадаўства БССР (1945-1991).

Найперш, патрэбна падкрэслiць, што па-сутнасцi на працягу 1917-1920 г.г. неакупiраваная тэрыторыя Беларусi заставалася часткай Расiйскай дзяржавы, пры гэтым выключныя паўнамоцтвы мелi кiруючыя органы Расiйскай Кампартыi. Так, згодна з дырэктывай ЦК РКП ад 1 чэрвеня 1919 года ВЦВК Расiйскай Федэрацыi прыняў дэкрэт "Аб аб`яднаннi савецкiх рэспублiкi", у адпаведнасцi з якiм стваралiся адзiныя ўзброеныя сiлы Расiйскай Федэрацыi. Другое абвяшчэнне ССРБ 31 лiпеня 1920 года не змянiла становiшча. На III з`ездзе КПБ (22-25.11.1920 г.) падкрэслiвалася, што "Беларусь, з`яўляючыся Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкай, адначасова з`яўляецца састаўной часткай РСФСР". Унесеныя II Усебеларускiм з`ездам Саветаў (снежань 1920 г.) папраўкi да Канстытуцыi ССРБ 1919 года фактычна зафiксавалi яе аўтаномны статус у складзе РСФСР.

Рэальныя змены ў дзяржауна-прававым становiшчы рэспублiкi назiраюцца з 1921 года. БССР была прызнана сусветнай супольнасцю, устанавiла дыпламатычныя зносiны з iншымi дзяржавамi, падпiсала Саюзны дагавор 1922 года. Канстытуцыя СССР 1924 года замацавала раўнапраўнае становiшча усiх склаўшых яго рэспублiк i новую заканадаўчую норму: усе законы, якiя прымаюцца рэспублiкамi, павiнны адпавядаць законам СССР, пры разыходжаннi перавагу маюць апошнiя. З 1921 года ўсе заканадаўчыя акты РСФСР, указы Прэзiдыума яго ЦВК i СНК, пастановы неаб`яднаных наркаматаў набывалi сiлу толькi тады, калi зацвярджалiся цэнтральнымi дзяржаўнымi органамi БССР. На пачатку 1920-х гадоў былi зацверджаны ў якасцi законаў БССР грамадзянскi, крымiнальны, крымiнальна-працэсуальны кодэксы i кодэкс законаў аб працы РСФСР. Улiчваючы асаблiвасцi землекарыстання быў распрацаваны асобны Зямельны кодэкс БССР. Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя змены, што адбывалiся на працягу 1921-1928 г.г., замацавала Канстытуцыя БССР 1927 года. Яна ўпершыню размежавала функцыi заканадаўчай улады (з`езды Саветау, ЦВК, яго Прэзiдыума) i выканаўчай (СНК, створаны ў 1920 г.). Аднак у наступным, на працягу 30-х гадоў гэты прынцып не заўсёды вытрымлiваўся.

Другi этап азначанага перыяду (1928-1941г.г.) першапачаткова быў перадвызначаны не кардынальнай зменай палажэнняў заканадаўства, а рэальнымi парушэннямi з боку дзяржаўнай улады i кiруючай партыi дзейнiчаўшых прававых нормаў (напрыклад, замацаваных Канстытуцыяй БССР 1927 г. свабоды выбару форм землекарыстання, выкарыстання беларускай мовы, як мовы мiжнацыянальных зносiн у БССР i iнш.). Характэрна спецыфiчнае стаўленне да законаў, калi апошнiя разглядалiся як "праграмма дзеянняў". Распаўсюджанай з`яўляецца думка (са спасылкай на дэкларатыўную "сталiнскую" Канстытуцыю СССР 1936 г.) аб тым, што афармленне таталiтарнага грамадства ў СССР не знайшло заканадаўчага афармлення. Разам з тым, дастаткова назваць пастановы ЦВК БССР "Аб унясення змен у крымiнальна-працэсуальны кодэкс" ад 5.12.1934 года i 14.09.1937 г., якiя ўстанаўлiвалi асобны парадак разгляду спраў аб тэрарыстычных актах супраць работнiкаў савецкай улады, а таксама спраў аб контррэвалюцыйным шкоднiцтве i дыверсiях (дублiраванне агульнасаюзных пастаноў становiцца характэрнай рысай заканадаўства БССР 1930-х г.г.), каб заўважыць, што дзесяткi заканадаўчых дакументаў у канстатуючай цi пастанаўляючай частцы вызначаюць "шкоднiцтва", "ворагаў народа", "нацыянал-фашыстаў" i г.д. Завяршаючы характарыстыку азначанага этапа (1928-1941 г.г.), неабходна падкрэслiць, што да сярэдзiны 1930-х гадоу мелiся дзесяткi найменняў дакументаў заканадаўства: дэкрэт, манiфест, пастанова, рэзалюцыя. З прыняццем Канстытуцыi СССР 1936 года была ўведзена адзiная назва - "закон". Для дакументаў выканаўчай улады захаваны найменнi "пастанова" i "распараджэнне".

Спецыфiку наступнага этапа развiцця заканадаўства БССР (1939-1945) складае шэраг дакументаў, якiя былi выклiканы ўз`яднаннем Беларусi ў складзе адзiнай дзяржавы i з пачаткам ваенных дзеянняў на яе тэрыторыi. Першая з азначаных падзей звязана з функцыянiраваннем такога спецыфiчнага (для БССР) iнстытута як Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусi. Вядома, што права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мелi пераважна органы часовага кiравання гарадоў i паветаў, якiя зацвярджалiся камандаваннем Чырвонай Армii. Аднак у астатнiм парадак выбараў у Народны сход быў даволi дэмакратычным: удзел прымалi ўсе грамадзяне, якiя дасягнулi 18 гадоў, незалежна ад нацыянальнасцi, веравызнання, маемаснага становiшча i г.д. Народны сход прыняў важнейшыя для Заходняй Беларусi заканадаўчыя рашэннi - аб устанаўленнi савецкай улады, канфiскацыi памешчыцкiх земляў, нацыяналiзацыi банкаў i буйных прадпрыемстваў, аб уваходжаннi ў склад БССР.

З пачаткам ваенных дзеянняў на тэрыторыi Беларусi быў прыняты шэраг спецыяльных заканадаўчых дакументаў (напрыклад, Указ аб крымiнальнай адказнасцi за распаўсюджанне чутак i iнш.). Асобныя прававыя акты сталi вынiкам барацьбы за ўздзеянне на насельнiцтва. Так 19.04.1943 года быў прыняты закон "Аб адказнасцi за пасобнiцтва нямецка-фашысцкiм акупантам".У гады вайны працягваў заканадаўчую дзейнасць Вярхоўны Савет БССР. Частка яго дэпутатаў, Прэзiдыум эвакуiравалiся ў Магiлеў, Гомель, а пасля ў Маскву. Пачынаючы з чэрвеня 1942 года да 1945 года Прэзiдыум ВС БССР адкладаў штогод выбары, падаўжаючы паўнамоцтвы iснуючага складу Вярхоўнага Савета. Аднак важнейшыя заканадаўчыя рашэннi, якiя датычылiся тэрыторыi Беларусi, прымалiся цэнтральнымi дзяржаўнымi органамi СССР (Дзяржаўны Камiтэт абароны i iнш.).

У развiццi заканадаўства БССР пасляваеннага этапа можна прасачыць некалькi стадый. Для другой паловы 1940-х - пачатку 50-х гг. характэрна захаванне большасцi важнейшых заканадаўчых норм i палажэнняў ваеннага часу (крымiнальная адказнасць за адмiнiстрацыйныя парушэннi, абавязковы мiнiмум працадзен i iнш.). Важнейшыя законапалажэннi БССР, звязаны з дэталiзацый законаў, прынятых цэнтральнымi органамi СССР.

Новая стадыя ў пасляваенным заканадаўстве -- другая палова 50-х - 80-я гг. Яна характарызуецца паступовай адменай сумна вядомых пастаноў 1934 i 1937 г.г., законапалажэннямi аб рэабiлiтацыi пацярпеўшых у гады культу асобы (сярэдзiна 1950-х г.г.; другая палова 1980-х г.г.); пашырэннем паўнамоцтваў саюзных рэспублiк; распрацоўкай рэспублiканскiх кодэксаў законаў у адпаведнасцi з дзеючай канстытуцыяй. Заканадаўчыя паўнамоцтва меў Вярхоўны Савет БССР, у перапынках памiж яго сесiямi выдавалiся ўказы Прэзiдыума Вярхоўнага Савета. Апошнiя не павiнны былi супярэчыць дзеючым законам. Савет Мiнiстраў рэспублiкi заканадаўчых функцый не меў, аднак на справе для гэтага перыяду характэрна вялiкая колькасць падзаконных актаў, якiя ў значнай ступенi скажалi сэнс прынятых законаў.

Апошнi, трэцi (яшчэ непрацяглы) перыяд пачаўся з 1991 года, калi ў жнiўнi Дэкларацыi аб суверэнiтэце Беларускай ССР (27.07.1990 г.) быў нададзены статус канстытуцыйнага акта. Найбольш характэрная рыса заканадаўства гэтага перыяду - вяршэнства законаў Рэспублiкi Беларусь на яе тэрыторыі (са жнiўня 1991 года па сакавiк асноўны з iх - Дэкларацыя аб суверэнiтэце БССР, з 15 сакавiка 1994 года - Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь).

1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу. Дэкрэты. (ад лацiн.decretum - пастанова, рашэнне) - першыя заканадаўчыя дакументы Савецкай улады. Яны ўвогуле характэрны менавiта для заканадаўчай творчасцi цэнтральных дзяржаўных устаноў i з`ездаў Саветаў Савецкай Расii ў першыя гады. Пераважнае прызначэнне важнейшых савецкiх дэкрэтаў - барацьба за уплыў на народныя масы. Такое меркаванне падцвярджаюць выказваннi, нататкi аднаго з iх творцаў - У.I.Ленiна: "Гэтыя дэкрэты, якiя практычна не маглi быць праведзены адразу i поўнасцю, мелi вялiкую ролю для прапаганды" (ПСС. Т.35, с.198-199); "простаму рабочаму i селянiну мы свае ўяўленнi аб палiтыцы адразу давалi ў форме дэкрэтаў (ПСС. Т.45, с.111). У пэўнай ступенi, дэкрэты можна параўнаць з царскiмi манiфестамi. Агiтацыйна-прапагандысцкiя функцыi першых дэкрэтаў абумовiлi даступнасць iх мовы i сваеасаблiвасць апублiкавання. Часам яны выдавалiся ў выглядзе лiстовак, пракламацый, спецыяльных брашур. Да таго ж у першыя месяцы Савецкай улады не была выпрацавана заканадаўчая тэрмiналогiя. Заканадаўчыя дакументы, што з`яўлялiся па сваему значэнню дэкрэтамi, называлiся пастановамi (i наадварот). Таму дэкрэты першых гадоў Савецкай улады разглядаюцца таксама як збiральная назва ўсiх важнейшых дакументаў заканадаўства вышэйшых органаў улады Савецкай Расii: рэзалюцый, адозваў, пастаноў, дэкларацый ВРК, з`ездаў Саветау, ВЦВК, СНК, Савета Працы i Абароны.

Канстытуцыя. (ад лацiнск.conctitutio - лад) фармулюе асноўныя прынцыпы грамадскага i дзяржаўнага ладу, характарызуе сацыяльна-эканамiчную i палiтычную аснову грамадства i дзяржавы. Ва ўмовах iдэалагiзацыi усiх сфер жыцця ў СССР, канстытуцыi пераважна стваралiся не для рэальнага рэгулявання заканадаўчага працэсу, а з пэўнымi iдэалагiчнымi мэтамi. Пры гэтым, змена пэўнай iдэалагiчнай канцэпцыi выклiкала змену канстытуцыi (найбольш характэрны прыклад - Канстытуцыя СССР 1977 г.).

Першая савецкая канстытуцыя - канстытуцыя РСФСР - была прынята 10 лiпеня 1918 года Усерасiйскiм з`ездам Саветаў. Яна стала асновай распрацоўкi канстытуцый iншых савецкiх рэспублiк, у прыватнасцi першай Канстытуцыi Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi Беларусi (ССРБ).Апошняя была ўсхвалена I Усебеларускiм з`ездам Саветаў (люты 1919 года) i мела шэраг адрозненняў. Па-першае, яна была разлiчана на кароткачасовы перыяд i з`яўлялася менш распрацаванай (мела не 6 раздзелау, а 3). Шэраг важнейшых канстытуцыйных нормаў (аб выбарчым праве, аб мясцовых органах улады i кiравання, бюджэтным праве) не знайшлi тут адлюстравання. Асобныя пункты замацавалi спецыфiку Беларусi, улiчваючы, што большасць этнiчнага беларускага насельнiцтва - сяляне, Канстытуцыя ССРБ вызначыла, што "Беларуская Рэспублiка есць свабоднае сацыялiстычнае грамадства ўсiх працоўных Беларусi", дзяржава "рабочага класа i бяднейшага сялянства". Як вядома, канстытуцыя РСФСР -- канстытуцыя дзяржавы "дыктатуры пралетарыяту" - забяспечвала пэўныя перавагi ў выбарчым праве для рабочага класа i фактычна гэтыя нормы дзейнiчалi на тэрыторыi ССРБ (пасля БССР).

Утварэнне СССР выклiкала неабходнасць заканадаўчага афармлення асноўных прынцыпаў саюзнай дзяржавы. Першая канстытуцыя СССР 1924 г. вызначала структуру вышэйшых органаў агульнасаюзнай улады i кiравання, iх кампетэнцыю. Асноўная асаблiвасць гэтай канстытуцыi у тым, што яна разглядала толькi пытаннi новай саюзнай дзяржавы i не датычылася аспектаў вызначэння асноў эканамiчнага i палiтычнага ладу, правоў i абавязкаў грамадзян i iнш.

Асаблiвасцi сацыяльна-эканамiчнага i гiстарычнага развiцця нацыянальных рэгiенаў былi замацаваны ў канстытуцыях саюзных рэспублiк. Другая Канстытуцыя БССР распрацоўвалася на працягу некалькiх гадоў. Першы яе праект, прадстаўлены IV сесii ЦВК VI склiкання ў лютым 1925 г., не быў зацверджаны, паколькi ен празмерна пашыраў функцыi вярхоўных органаў БССР. Пасля дапрацоўкi (у 1927 г.) Канстытуцыя юрыдычна аформiла добраахвотнае i свабоднае ўваходжанне БССР у склад СССР, адлюстравала пашырэнне сацыяльнай асновы савецкай дзяржавы. У асобных артыкулах (20-23) Канстытуцыi 1927 г. быў дэталiзаваны прынцып раўнапраўя нацый (раўнапраўя мясцовых - беларускай, яўрэйскай, рускай i польскай моў, статус беларускай мовы як мовы мiжнацыянальных зносiн, прызнанне забеспячэння навучання на роднай мове, выданне важнейшых заканадаўчых актаў на ўсiх мясцовых мовах). Асноўная рыса канстытуцыi 1927 г. — дакладнае размежаванне функцый дзяржаўных органаў: з'езд Саветау (арт. 24, 27, 30, 38), i ЦВК БССР (арт. 25). Адмянялася права СНК БССР у неадкладных выпадках самастойна выдаваць заканадаўчыя акты (арт. 41). Абмежаванне кампетэнцыi СНК пераўтварала яго ў выключна выканаўчы дзяржаўны орган. Упершыню ў канстытуцыйным будаўнiцтве рэспублiкi Канстытуцыя 1927 г. рэгулявала ўзаемаадносiны СНК БССР з падпарадкаванымi яму органамi кiравання, замацоўвала прававы статус мясцовых органаў улады. Вызначала, што пытаннi аб зменах тэрыторыi рэспублiкi павiнны разглядацца толькi на з'ездах Саветаў Беларусi. Канстытуцыя захавала за рэспублiкай права свабоднага выхаду з Саюза.

У 1936 г. было зацверджана новая Канстытуцыя СССР, якая ўстанаўлiвала аднастайнасць дзяржаўна-прававых норм на ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза. На яе аснове ў 1937 г. была зацверджана чарговая канстытуцыя БССР. Важнейшым органам дзяржаўнай улады ў рэспублiцы вызначаўся Вярхоўны Савет рэспублiкi, якi выбiраўся тэрмiнам на 4 гады i дзейнiчаў на аснове Канстытуцыi БССР i СССР. Пры гэтым кампетэнцыя заканадаўчых i выканаўчых (СНК) органаў БССР была значна звужана. Канстытуцыя БССР (1937 г.) адлюстравала ў пэўнай ступенi дзейнасць рэпрэсiўнага заканадаўства. Так палiтычнай асновай БССР вызначалiся Саветы, якiя "узмацнілiся" у вынiку "разгрому беларускай нацыянальнай контррэвалюцыi".

Канстытуцыя 1936 г. дзейнiчала па мерках савецкага часу даволi працяглы тэрмiн (да 1978 г.), яе асобныя пункты неаднаразова змянялiся i дапаўнялiся. У 1938 г. Канстытуцыя ўжо не ўтрымлiвала абавязковага прынцыпу публiкацыi ўсiх важнейшых законаў на польскай i яўрэйскай мовах. У 1939 г. былi ўнесены папраўкi аб пашырэннi тэрыторыi БССР, у 1944 г. -- аб пашырэннi паўнамоцтваў рэспублiкi (стварэннi саюзна-рэспублiканскiх наркаматаў абароны i мiжнародных спраў), у 1946 г. - аб перайменаваннi наркаматаў у мiнiстэрствы i г.д.

Апошняя Канстытуцыя БССР была прынята ў 1978 г. Яна, як i папярэдняя, у значнай ступенi з'яўлялася адлюстраваннем i дэталiзацыяй палажэнняў агульнасаюзнай канстытуцыi (у дадзеным выпадку - 1977 г.). Абвяшчэнне новых Асноўных законаў Саюза i рэспублiк было выклiкана ў большай ступенi выключна iдэалагiчнымi меркаваннямi, таму Канстытуцыя 1978 г. з'явiлася яшчэ у большай ступенi дэкларатыўнай (права на жыллё пры захаваннi вялiзарных чэргаў, свабода сумлення пад iдэалагiчным кантролем i г.д.). Адпавядаючы Канстытуцыi СССР 1977 г., Канстытуцыя БССР 1978 г. замацавала ролю Кампартыi як "кiруючай i накiроуваючай палiтычнай сiлы".

Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь была прынята 15 сакавiка 1994 г. У адрозненне ад Канстытуцыi БССР яна ўсталявала прэзiдэнцкую ўладу. Прэзiдэнт падпiсвае законы i мае права вярнуць iх на дапрацоўку ў Вярхоўны савет, ён выдае ў межах сваiх паўнамоцтваў указы i распараджэннi. Апошнiя не павiнны супярэчыць Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь. Адзiным заканадаўчым органам дзяржаўнай улады з'яўляецца Вярхоўны савет. У адрозненне ад канстытуцыi БССР 1978 г. Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь не прадугледжвае асобных паўнамоцтваў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета (права тлумачэння законаў, выдання ўказаў i г.д.). Права заканадаўчай iнiцыятывы маюць дэпутаты Вярхоўнага Савета, Прэзiдэнт Рэспублiкi, Кантрольная палата, пастаянныя камiсii ВС, Вярхоўны суд Рэспублiкi, Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублiкi, а таксама грамадзяне, якiя валодаюць выбарчым правам у колькасцi не менш 50 чалавек. Важнейшыя заканадаўчыя рашэннi па пытаннях, звязаных са зменамi ў канстытуцыi (канстытуцыйных) прымаюцца не менш як 2/3 галасоў дэпутатаў Вярхоўнага Савета.

З часу прыняцця канстытуцыi СССР 1936 г. асноўнай i найбольш распаўсюджанай разнавiднасцю заканадаўчых дакументаў сталi законы. Законы прымаліся выключна Вярхоўным Саветам. У якасцi прыкладу можна прывесцi Закон БССР "Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы" (1991), Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб патэнтах на вынаходніцтва" (1993) i iнш.

Законы могуць развiваць асобныя палажэннi адпаведных Кодэксаў, Асноў заканадаўства i ў вынiку захоўваюцца як самастойныя дакументы. Напрыклад, акрамя Кодэксу законаў аб працы Рэспублiкi Беларусь, дапоўненага ў 1992 годзе, дзейнiчае закон "Аб пенсiйным забеспячэннi" (1992 г.). Акрамя таго закон з'яўляўся такой формай заканадаўчага дакумента, якая ўводзiла ў дзеянне iншыя нарматывы - Кодэкс, Канстытуцыю i г.д.

Сiстэматызацыя законаў можа адбывацца ў двух накiрунках. Першы - iнкарпарацыя - гэта аб'яднанне дакументаў заканадаўства без iх змен па храналагiчнай, алфавiтнай, тэматычнай, цi iншай прыкмеце. Другi - кадыфiкацыя - калi заканадаўчыя дакументы аб'ядноўваюцца ў структурна адзiнае цэлае, што ахоплiвае пэўную галiну грамадска-прававых адносiн. Пры гэтым лiквiдуюцца прабелы ў заканадаўстве, лiквiдуюцца супярэчнасцi, замяняюцца не адпавядаючыя новым умовам палажэннi. З'яуляецца новы па сутнасцi i форме заканадаўчы акт - кодэкс.

Першыя кодэксы, якiя дзейнiчалi на тэрыторыi Беларусi, - код


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: