Напад Германіі на СССР. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі

На досвітку 22 чэрвіня 1941г. германскія войскі вераломна ўварваліся на тэрыторыю СССР, у тым ліку і на Беларусь. Дырэктыва Вярхоўнага камандавання германскіх узброенных сіл №32 ад 11 чэрвіня 1941г. сведчыць аб намеры Гітлера правядзення шырокай каланіяльнай экспансіі ў Еўропе, Афрыцы, на Блізкім Усходзе, Міжземнамор'і і іншых раёнах свету. Неабходнай прадумовай для дасягнення сусветнага панавання быў разгром Савецкага Саюза.

Другая прычына пачатку гітлераўскай агресіі – ідэалагічная. Распачынаючы савецка – германскую вайну, германскі фашызм спадзяваўся знішчыць савецкі дзяржаўны лад, камуністычную ідэалогію, як найбольш варожую і небяспечную для яго палітычную плынь сусветнага маштабу.

Адной з істотных прычын, якія прывялі да савецка – германскай вайны, з'яўляецца так сама знешняя палітыка Англіі, Франціі і ЗША. Яны імкнуліся ўцагнуць Германію і СССР у вайну паміж сабой.

Свой уклад у абвастрэнне адносін паміж СССР і заходнімі краінамі ўнесла кіраўніцтва Камінтэрна. Чацвёрты кангрэс Камінтэрна ў 1936г. паставіў перад кампартыямі галоўную задачу: пры ўсіх абставінах перш за ўсё бараніць «дзяржаву рабочых і сялян», г.зн. Савецкі Саюз. Гэта палітыка вельмі насцярожвала лідэраў ўсіх заходніх дзяржаў, а не толькі Гітлера.

У адпаведнасці з планам «Ост» фашысты меркавалі знішчыць 80 % насельніцтва Беларусі ці выселіць за Урал, 20% анямечыць і заставіць працавць на немцаў- каланістаў. Гітлер і яго кліка паабяцалі немцам «райскае жыццё» пасля перамогі над СССР: кожнаму- аўтамабіль(«фольксваген»), вызваленне ад падаткаў, магчымасць атрымаць на Усходзе зямлю, маёмасць і рабоў – славян.

Асабліва трагічная абстаноўка ў першыя дні вайны склалася для савецкіх войск на Беларусі, дзе германскае камандаванне выкрыстала самую магутную групоўку войск – групу арміі «Центр» (камандуючы генерал-фельдмаршал фон Ф.Бок). Савецкія пагранічнікі, чырвонаармейцы аказвалі рашучае сапраціўленне. Гераічна трымаўся гарнізон Брэсцкай крэпасці. Узначальвалі яго маёр П.М.Гаўрылаў і палкавы камісарЯ.М.Фамін. Цяжкія баі вялі часці Чырвонай Арміі ў раёне Беластока, Гродна, Маларыты, а затым Мінска, Барысава. Асабліва ўпартыя баі вяліся на подступах да Магілёва. Але нягледзячы на гераічнае сапраціўленне часцей Чырвонай Арміі, да пачатку верасня ўся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка – фашысцкімі захопнікамі. Часці Чырвонай Арміі цярпелі адно паражэнне за другім у Прыбалтыцы і на Украіне.

У чым жа асноўныя прычыны паражэння савецкіх войск у пачатку вайны, у тым ліку і ў межах Беларусі?

Па - першае, ваенна-эканамічны патэнцыял Германіі, якая да гэтага часу ўжо захапіла амаль усю Заходнюю Еўропу, у 2-3 разы пераўзыходзіў СССР.

Па – другое, гітлераўцы выкарысталі такія часовыя перавагі, як мелітарызацыя эканомікі, працяглая падрыхтоўка да захопніцкай вайны, якасць узброеннасці войскаў.

Па – трэцяе, ў гады сталінскіх рэпрэсій было арыштавана і пакарана больш чым за 42 тыс. камандзіраў і палітработнікаў Чырвонай Арміі. Сярод іх амаль палова персаналу Генштаба, ўсе камандуючыя ваенных акругоў, 80% кіруючага складу карпусоў і дывізій, 91% камандзіраў палкоў, іх намеснікаў і начальнікаў штабоў. Аб гэтым добра ведала гітлераўскае камандаванне, калі прымала рашэнне аб паскарэнні пачатку вайны супраць Савецкага Саюза. «Без трыдцать сёмага года, - сцвярджаў маршал А.М.Васілеўскі, - магчыма, і не было б увогуле вайны».

Па – чацвертае, негатыўную ролю адыгралі пралікі Сталіна і яго бліжэйшага акружэння ў ацэнцы ваенна-стратэгічнай абстаноўкі і вызначэння магчымага тэрміну нападзення Германіі на СССР.

Але нягледзячы на паражэнні Чырвонай Арміі ў першыя месяцы вайны, фашысцкі стратэгічны план «маланкавай вайны» быў сарваны. Цяжкія баі на тэрытроыі Беларусі далі магчымасць арганізаваць абарону Масквы. У канцы 1941 – пачатку 1942 гг. немцам тут было нанесена першае з пачатку другой сусветнай вайны сур'езнае паражэнне.

Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.

У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым. Галоўным сродкам падтрымання «новага парадку» былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя группы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш. Ужо ў першыя месяцы акупацыі агульная колькасць ваенна – паліцэйскіх сіл на тэрыторыі Беларусі перавышала 160 тыс. чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан.

Захопнікі стварылі структуры «новай» ўлады, сталі займацца і гаспадарчымі пытаннямі. Усе прадпрыемствы і ўстановы былі ўзяты на ўлік; ужо на працягу ліпеня 1941г. праведзіна рэгістрацыя працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Вясной 1942 г. была праведзена зямельная рэформа. Усе калгасы былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых «кааператываў». На тэрыторыі Ўсходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі. Яны, па меркаванню акупацыйных уладаў, з'яўляліся даволі зручным і надзейным сродкам забеспячэння харчовых патрэб Германіі і фронту.

Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана «Ост» з'яўлялася палітыка генацыду – планамернага знішчэння цэлых групп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, камсамольцаў, яўрэяў, цыган і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана фашысты выкарыстоўвалі наступную сістэму мер: аблавы, заложніцтва, пагромы, турмы, лагеры смерці, карныя аперацыі і інш. У межах Беларусі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх - Трасцянецкі – па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданака. На тэрыторыі рэспублікі было больш за 100 гета, ў якіх гітлераўцы знішчылі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў БССР, так і яўрэяў з многіх краін Заходняй Еўропы, ў тым ліку і Германіі.

Пад выглядам барацьбы з партызанамі акупанты правялі больш за 140 карных экспедыцый, ў ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператварыліся ў пустыні. Так, 22 сакавіка 1943г. былі спалены 149 жыхароў, ў тым ліку 76 дзяцей, вёскі Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Палітыка генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Працэс гэты пачаўся з канца 1941г., але найболшь буйныя памеры набыў на пачатку 1943г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работу ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі, з якіх прымусовым шляхам было вывезена каля 380тыс.

3. Антіфашысцкая барацьба на тэрыторіі Беларусі.

З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць фашысцкіх акупантаў. Вялася яна ў самых разнастайных формах – ад невыканання мерапрыемстваў акупацыйных улад да ўзброеннага сапраціўлення. Найбольш адчувальным для вермахта і паліцэйскіх сіл былі дзеянні ўзброеных партызанскіх атрадаў і груп.

Арганізатарамі партызанскага руху былі дзяржаўныя і партыйныя органы. Кіруючыя партработнікі, камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле ворага, радавыя грамадзяне рэспублікі.

У ліку першых, самастойна ўзнікшых, быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа. У гэты ж час пачаў дзейнічаць атрад пад кіраўніцтвам Ц.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага ў Кастрычніцкім раёне Палесскай вобласці. У ліпені 1941г. рабочыя фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна Віцебскай вобласці стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М.П.Шмыроў (бацька Мінай).

Важную роль ва ўзмацненні партызанскага рухау на Беларусі адыгралі падпольныя арганізацыі. У канцы 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Асіповіцкая, Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі.

Важную ролю ва ўмацаванні партызанскага руху на Беларусі мела забеспячэнне партызан зброяй і боепрыпасамі з савецкага тылу. Гэты працэс пачаўся з лютага 1942 г. З савецкага тылу накіроўваліся арганізатары і спецыялісты па вядзенню дыверсій.

Для кіраўніцтва ўсімі парызанскімі сіламі краіны пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР ад 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У верасні 1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху, які ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З.Калінін.

З гэтага часу партызанскі рух, увогуле антыфашысцкая барацьба набывае больш шырокі размах. Калі ў снежні 1941 г. у Беларусі змагаліся 50 партызанскіх атрадаў, то ў лістападзе 1942 г. – 352, а ў час бітвы на Курскай дузе ў ліпені 1943 г. – 658 атрадаў. Партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным: летам 1944 г. на тэрыторыі рэспублікі дзейнічала 1255 партызанскіх артадаў, якія былі аб'яднаны ў 213 брыгад. Агульная колькасць партызан дасягнула 370 тыс.,а падпольшчыкаў - 70 тыс.

За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага, з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г., патрыёты Беларусі знішчылі амаль паўмільёна гітлераўцаў і паліцэйскіх. Імі было пушчана пад адхон 11 128 эшалонаў, падарвана і спалена 18 700 аўтамашын, 939 ваенных складоў, збіта 305 самалётаў, падбіта 1355 танкаў і бронемашын, захоплена вялікая колькасць трафеяў і г.д. Значную каштоўнасць для савецкіх войск уяўляла партызанская разведка – збор інфармацыі аб размяшчэнні, перамяшчэнні і планах ворага.

За мужнасць і адвагу больш за 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 88 з іх, у тым ліку Ц.П.Бумажкову, Ф.І.Паўлоўскаму, М.П,Шмырову, П.М.Машэраву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

4.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курска-Арлоўскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаштабную аперацыю вызвалення Ўкраіны і Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы центр Беларусі – г. Камарын. У лістападзе 1943 г. быў вызвалены Гомель, які да выгнання немцаў з Мінска стаў месцам знаходжання ўрада БССР. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне – зімовага наступлення (1943-1944 гг.) савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей.

Поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звязана з наступальнай аперацыей Чырвонай Арміі, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай «Баграціён». Яна пачалася 23 чэрвеня 1944 г. У ёй удзельнічалі войскі 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І.Х.Баграмян), 2-га Беларускага (камандуючы Г.Ф.Захараў) і 3-га Беларускага (камандуючы І.Д.Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронта (камандуючы К.К.Ракасоўскі). У наступленні ўдзельнічалі таксама асобны французскі знішчальны авіаполк «Нармандыя – Нёман» і сфарміраваны на тэрыторыі СССР часці Войска Польскага. Самы актыўны ўдзел у аперацыі «Баграціён» прымалі партызанскія злучэнні. Ўжо 3 ліпеня быў вызвалены Мінск – сталіца БССР.

Бітва за Беларусь увайшла ў гісторыю Вялікай Айчыйнай і другой сусветнай вайн як адна з буйнейшых ваенных аперацый. У выніку аперацыі «Баграціён» была вызвалена не толькі Беларусь, але і большая частка Літвы, частка Латвіі, ўсходнія раёны Польшчы. Савецкія войскі падыйшлі да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрага краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі.

Савецкія войскі разам з амерыканскімі, англійскімі, французкімі, польскімі, чэхаславацкімі і югаслаўскімі, а таксама з войскамі румынскай і балгарскай арміямі, якія далучыліся пазней, наносілі гітлераўскім войскам знішчальныя ўдары. У антыфашысцкую барацьбу шырока уключыліся патрыёты Італіі, Грэцыі, Венгрыі, Албаніі, Нарвегіі, Даніі і іншых краін. Важнай падзеяй ў барацьбе супраць фашызму з'явілася адкрыццё ў чэрвені 1944 г. другога фронта ў Еўропе, пры непасрэдным удзеле ЗША і Англіі. Ў канцы 1944г. гітлераўская Германія апынулася пад пагрозай немінучага разгрому.

Рашаючае значэнне для разгрому фашысцкай Германіі мела берлінская ваенная аперацыя (16 сакавіка – 8 мая), ажыццеўленая савецкімі войскамі. 2 мая Берлін паў. 8 мая 1945 г. у прыгарадзе Берліна Карлсхорсце, ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання саюзных армій. Немцамі быў падпісаны акт аб безагаворачнаі капітуляцыі. 9 мая было аб'яўлена днём Перамогі.

Тысячы беларусаў удельнічалі ў баях на тэрыторыі фашысцкай Германіі. Многія з іх былі ўзнагароджаны медалямі і ордэнамі, а 70-ці з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Заключнай аперацыяй Узброенных Сіл СССР у другой сусветнай вайне былі ваенныя дзеянні на Далёкім Усходзе супраць саюзніцы Германіі мілітарыстскай Японіі, якая пачалася 9 жніўня 1945 г. 2 верасня 1945 г. на борце амерыканскага лінкора «Місуры», быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Японіі. Так закончылася другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 г.

На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў БССР былі мабілізаваны і дабраахвотна ўступілі ў рады Чырвонай Арміі. З ураджэнцаў Беларусі вызначалася многа таленавітых палкаводцаў: начальнік Генеральнага штаба Ўзброенных Сіл СССР, генерал арміі кавалер ордэна «Перамога» А.І.Антонаў; маршалы Савецкага Саюза В.Д.Сакалоўскі і І.І. Якубоўскі; маршал авіяцыі С.А.Красоўскі; генералы арміі І.І. Гусакоўскі, В.П. Маргелаў, І.Я. Шаўроў; віце-адмірал В.П. Дрозд, контр-адміралы В.Е. Ананіч і А.І. Гурын – усяго 217 генералаў і адміралаў

Звыш 300 тыс. воінаў – беларусаў адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі, 443 беларусы сталі Героямі Савецкага Саюза.

Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, ў памысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі і г.д. Многія з іх былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычнай Працы: А.В. Глебаў, М.А. Макараў, І.П. Першукевіч, А.М. Чухнюк, А.А. Янкоўскі.

27 красавіка 1945г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі. Тым самым міжнародная супольнасць прызнала вялікі ўклад народа Беларусі ў разгром фашызма ў Другой сусветнай вайне.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: