Тлумачальная запіска. Рабочая вучэбная праграма дысцыпліны для ўсіх спецыяльнасцяў

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Рабочая вучэбная праграма дысцыпліны для ўсіх спецыяльнасцяў

Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі

Кафедра «Гісторыя, сусветная і айчынная культура»

Курс 1, 2, 3

Семестры 1, 2, 3, 4, 5, 6

Лекцыі – 18 гадзін  
Практычныя (семінарскія) заняткі – 16 гадзін Экзамен – 1, 2, 3, 4, 5, 6 семестр
   
Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне – 34 Форма атрымання вышэйшай адукацыі – дзённая
Усяго гадзін па дысцыпліне – 34  

Складальнікі: к.г.н., дацэнт А.Г.Багдановіч, к.г.н., дацэнт А.І.Багдановіч, к.г.н., дацэнт А.В.Бяляеў, к.г.н., дацэнт А.М.Кукса, к.г.н., дацэнт А.В.Лепеш, к.г.н., дацэнт М.Б.Шчаўлінскі, к.г.н., дацэнт К.І. Баландзін, к.г.н., дацэнт А.Ц. Арбузаў, к.г.н., дацэнт А.В. Давідовіч, к.г.н., дацэнт Т.В. Лойка, к.г.н., дацэнт Мыцько В.Г., к.г.н., дацэнт Сервачынскі І.Ю., к.г.н., дацэнт Хромчанка Дз. М., к.г.н., дацэнт Шыбалка В.В., к.г.н., дацэнт Якубінская А.Дз., ст. выкладчык Карняенкава І.А., выкладчык Братачкін А.В.

Мінск 2012г.


Вучэбная праграма па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі” распрацавана на аснове тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў “Гісторыя Беларусі”, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г. (Рэгістрацыйны № ТД-СГ.009/тып.) у адпаведнасці з вучэбнымі планамі БНТУ.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на пасяджэнні кафедры «Гісторыя, сусветная і айчынная культура» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (пратакол № 11 ад 23.05.2011г.)

Загадчык кафедрай

_______________ У.А. Бажанаў

Адобрана і і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (пратакол № 6 ад 11.06.2011 г.)

Старшыня

______________ А.Б. Якімовіч


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Вучэбная праграма “Гісторыя Беларусі” распрацавана для ўсіх спецыяльнасцяў Беларускага нацыянальнага тэнічнага ўніверсітэта. Мэта вывучэння дысцыпліны – ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з’явах, падзеях і імёнах айчыннай гісторыі; разуменні яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў; у дакладным уяўленні імі ўзаемапранікненняў і ўзаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні творчай і гарманічнай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна завостранай асобы.

Прадметам вывучэння дысцыпліны “Гісторыя Беларусі” з’яўляюцца агульныя заканамернасці і рэгіянальныя асаблівасці працэсаў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

· асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі;

· асаблівасці фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды;

· этапы станаўлення форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

· месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

· дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа;

умець:

· прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі Беларусі;

· характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды;

· аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і умацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

· ажыццяўляць параўнальны аналіз этапаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў кантэксце агульнаеўрапейскай гісторыі;

· ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці культуры беларускага народа;

· характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў;

набыць навыкі:

· самастойнай працы з дакументамі гістарычнага характару, навуковай і даведачнай літаратурай;

· аналіза гістарыяграфіі па тэме курса;

· фармулявання і доказу свайго пункту гледжання, вядзення дыскусіі па прадмету якасных адносін да грамадскіх з’яў, падзеям мінулага і сучаснага;

· выкарыстанне атрыманых ведаў у прафесійнай дзейнасці;

· палітычнай талерентнасці і карэктнасці, дасягнення кансэнсусу на аснове ведай айчыннай і сусветнай гісторыі.

Дыягностыка кампетэнцый студэнта.

Ацэньванне прамежкавых вучэбных дасягненняў студэнта праводзіцца па дзяцібальнай шкале ў адпаведнасці з крытэрыямі, зацверджанамі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Для адзнакі дасягненняў студэнта выкарыстоўваюцца наступныя формы кантролю:

1. Вуснае апытанне студэнтаў на семінарскіх заняткаў, накіраванае на рзвіццё моўных здольнасцяў студэнтаў, уменняў і навыкаў лагічнага фармулявання сваіх думак і іх выказвання.

2. Правядзенне праверачнага тэставання па кожнаму модулю, накіраванае на праверку засваення асноўных фактаў гісторыі Беларусі.

3. Кантрольныя работы, накіраваныя на фарміраванне ў студэнтаў уменняў і навыкаў пісьмовага выказвання сваіх думак па праблемам гісторыі Беларусі.

4. Правядзенне віктарын по гісторыі Беларусі.

5. Напісанне студэнтамі рэфератаў, сэнс гэтай работы зводзіцца да знаёмства студэнтаў з методыкай напісання навукова-даследчай работы.

6. Правядзенне прамежкавага заліка.

7. Правядзенне пісьмовага або вуснага экзамена.

Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” разлічана на 34 гадзіны.

Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін па відам заняткаў:

лекцыі — 18 гадзін;

практычныя заняткі — 16 гадзін.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: