Уводзіны. Беларусь у старажытны перыяд. Прадмет і задачы гістарычнай навукі, яе месца ў сістэме гуманітарных ведаў

(2 гадзіны)

Прадмет і задачы гістарычнай навукі, яе месца ў сістэме гуманітарных ведаў. Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.

Гісторыя Беларусі як складаная частка ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Перыядызацыя айчыннай гісторыі.

Галоўныя крыніцы гісторыі Беларусі. Развіццё айчыннай гістарыяграфіі. Сучасны стан навуковай распрацоўкі гісторыі Беларусі.

“Гісторыя Беларусі” як вучэбная дысцыпліна. Прадмет і структура курса. Прынцыпы і метады яго вывучэння. Выхаваўчае значэнне гістарычных ведаў.

Першабытнае грамадства – агульны этап у гісторыі чалавецтва. Асноўныя рысы першабытнага ладу. Сучасныя навуковыя погляды на прычыны, час і месца з’яўлення першага чалавека. Перыядызацыя першабытнага грамадства.

Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі на асноўных этапах каменнага веку (палеаліт, мезаліт, неаліт). Прысвойваючая і вытворчая гаспадаркі. Эвалюцыя сацыяльных адносін.

Бронзавы век і яго ўмоўны характар на тэрыторыі Беларусі. “Вялікае перасяленне народаў”. Канцэпцыі паходжання і міграцыі індаеўрапейцаў. Рассяленне балтаў на тэрыторыі Беларусі, іх гаспадарчыя заняткі, лад жыцця.

Развіццё грамадства ў жалезным веку. Гаспадарка, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад плямён жалезнага веку на Беларусі. Другі этап “Вялікага перасялення народаў”. Праблема славянскай прарадзімы. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў.

Духоўная культура насельніцтва Беларусі ў старажытны перыяд. Міфалагічныя ўяўленні і першабытная рэлігія. Рацыянальныя веды. Першабытнае мастацтва.

2. БЕЛАРУСЬ У РАННІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ ЎСХОДНІХ СЛАВЯН. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ (VIII – перш. пал. XIII стст.)

(2 гадзіны)

Ранняе сярэднявечча ў Еўропе: асноўныя тэндэнцыі палітычнага, эканамічнага, рэлігійнага, культурнага развіцця. Складванне феадальных адносін. Фарміраванне раннекласавага грамадства. Зараджэнне дзяржаўнасці ў “варварскіх” народаў Еўропы.

Усходнеславянскія саюзы плямён на тэрыторыі Беларусі (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Асаблівасці іх грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Пачатак Русі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы. Іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Дзяржаўны лад у землях-княствах.

Эканамічныя ўклады, грамадскі лад, гаспадарка на землях Беларусі ва ўмовах станаўлення феадалізму.

Паганская вера на землях Беларусі. Язычніцкія вераванні і культы. Пантэон багоў у міфалогіі беларусаў.

Прыход хрысціянства на беларускія землі і развіццё пісьменнасці. Культурна-асветніцкая дзейнасць Е.Полацкай, К.Тураўскага, К.Смаляціча.

Дойлідства, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ў раннім сярэднявеччы (ix – перш.пал. xІІi стст.)

Феадальная раздробленасць і яе прычыны. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі мангола-татар.

3. Еўропа і БеларусКІЯ ЗЕМЛІ Ў СЛАДЗЕ Вялікага княства Літоўскага, Рускага І Жамойцкага

(другая палова XIII – першая палова XVI стст.)

(2 гадзіны)

Асноўныя тэндэнцыі ў палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Заходняй і Усходняй Еўропы ў познім сярэднявеччы. Імкненне да кансалідацыі грамадства ў Англіі, Францыі, Польшчы. Утварэнне цэнтралізаваных дзяржаў. Фарміраванне і ўзвышэнне Маскоўскай дзяржавы.

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Федэратыўны прынцып пабудовы ВКЛ і цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў літоўскіх. Пашырэнне тэрытарыяльных межаў. Крэўская унія (1385 г.) і яе наступствы. Грунвальдская бітва (1410 г.) і яе значэнне. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі ВКЛ, барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе ў XIV – XVI стст.

Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады і кіравання ў ВКЛ, іх функцыі. Судовая сістэма. Крыніцы права.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Феадальнае землекарыстанне і сельская гаспадарка. Фарміраванне саслоўяў феадальнага грамадства. Асноўныя этапы запрыгоньвання сялян. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера). Гарады Беларусі – цэнтры рамёстваў і гандлю. Магдэбургскае права і сістэма гарадскога самакіравання.

Асаблівасці культурнага развіцця беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Станаўленне старабеларускай мовы і яе статус у ВКЛ. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларускага этнасу. Этнічныя працэсы на беларускіх землях. Вытокі беларускага этнасу. Тэорыі паходжання беларусаў. Паходжанне і ўсталяванне назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускага этнасу.

Новая эпоха ў культурным развіцці Еўропы. Гуманізм. Распаўсюджванне ідэй Рэнесансу. Адраджэнне на Беларусі. Ф.Скарына – першадрукар, асветнік і гуманіст.

Літаратура. Светапогляд і гуманістычная дзейнасць М.Гусоўскага, С.Буднага, В.Цяпінскага.

Дойлідства і мастацтва Беларусі ў складзе ВКЛ (выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тэатр і музыка).

Роля і месца беларускай культуры сярэднявечча ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

4. беларускія землі ў складзе Рэчы (дрУГАЯ палОВА XVI – XVIII стст.)

(2 гадзіны)

Новыя тэндэнцыі ў развіцці Еўропы. Эпоха вялікіх адкрыццяў і вынаходніцтваў. Паскарэнне эканамічнага развіцця. Зараджэнне капіталістычных адносін. Першыя буржуазныя рэвалюцыі ў Еўропе. Галоўныя рысы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця заходнееўрапейскіх краін у другой палове XVI-XVIII стст.

Люблінская унія (1569 г.) і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб’яднання ВКЛ і Польшчы.

ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Узмацненне польскага ўплыву ў палітычным і культурна-рэлігійным жыцці. Барацьба за самастойнасць ВКЛ. Распрацоўка і прыняцце Статута ВКЛ 1588г.

Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Стан сельскай гаспадаркі. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Эканамічнае развіццё гарадоў і мястэчак. Гарадскія рамёствы і гандаль. Цэхавыя арганізацыі. Зараджэнне мануфактурнай вытворчасці.

Ваенныя дзеянні на Беларусі ў 1648-1667 гг. і іх цяжкія наступствы для беларускіх зямель. Дэмаграфічны рэгрэс і эканамічны заняпад на Беларусі. Аслабленне каралеўскай улады. Узмацненне феадальнай анархіі. Сацыяльныя супярэчнасці.

Нармалізацыя эканамічнага жыцця на Беларусі ў сярэдзіне XVIII ст. Аднаўленне сельскай і гарадской гаспадаркі. Пачатак разлажэння феадалізму. Эканамічныя рэформы 60-90-х гг. XVIII ст. у Рэчы Паспалітай.

Абвастрэнне палітычнага крызісу у Рэчы Паспалітай у 1760-1770-я гг. Роля “дысідэнцкага пытання”. Умяшанне суседніх дзяржаў. Першы падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

Спробы рэформ палітычнага ладу. Чатырохгадовы сойм і прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расіі цэнтральнай часткі Беларусі.

Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі, яго ход і вынікі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расіі заходняй часткі Беларусі.

Гісторыка-прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай.

5. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ЧАС СТАНАЎЛЕННЯ індустрыяльнай цывілізацыі Ў СЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў КАНЦЫ XVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX стст.

(2 гадзіны)

Міжнародныя адносіны і рэвалюцыйны рух у Еўропе у канцы XVIII - першай палове XIX стст. Паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця еўрапейскіх дзяржаў. Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі. Прамысловы пераварот і яго наступствы.

Характар і асноўныя накірункі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі. Русіфікацыя. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

Беларусь у вайне 1812 г. Адносіны розных пластоў беларускага насельніцтва да палітыкі Напалеона. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі і іх наступствы.

Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст. Тайныя таварыствы на Беларусі. Нараджэнне беларускай ідэі. Дзейнасць дзекабрыстаў. Паўстанне 1830-1831 гг. і яго ўплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губернях.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX ст. Пачатак прамысловага перавароту на Беларусі. Урбанізацыя. Развіццё рынкавых адносін і гандлю. Стан сельскай гаспадаркі. Крызіс феадальна-прыгоннай сістэмы. Эканамічныя рэформы 30-50-х гг. XIX ст.

6. БеларусКІЯ ЗЕМЛІ Ў перыяд станаўлення і развіцця

буржуазнага грамадства Ў СЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ

(дрУГАЯ палОВА XIX – пачАТАК XX стст.)

(2 гадзіны)

Адмена прыгоннага права, асаблівасці правядзення рэформы на беларускіх землях; яе наступствы. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Стан сельскай гаспадаркі ў паслярэформенны перыяд. Змяненне сацыяльнай структуры вёскі. Развіццё сродкаў зносін, прамысловасці і гандлю на беларускіх землях у другой палове XIX ст. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку.

Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Ідэалогія лібералізму. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст.; асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.

Паўстанне 1863 г. у Польшчы, Літве і Беларусі: прычыны, ход, вынікі. Уплыў паўстання на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губернях.

Асаблівасці развіцця беларускага этнасу ў парэформенны перыяд. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычным руху. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ў Беларусі.

Развіццё сусветнай эканомікі на пачатку ХХ ст. Дзяржаўна-манапалістычны капіталізм. Фінансавая алігархія і канцэнтрацыя вытворчасці. Калоніі і каланіяльная палітыка. Мілітарызацыя Еўропы.

Расія на пачатку ХХ ст.: асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Афармленне агульнарасійскіх партый. Пачатак парламентарызму. Стратэгія і тактыка палітычных партый ў пытанні аб адносінах да ўлады і выбары шляхоў грамадскага развіцця. Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ).

Сацыяльна-эканамічнае жыццё беларускіх губерняў у 1900-1914 гг. Канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу. Першыя манапалістычныя аб’яднанні. Сталыпінская аграрная рэформа: мэты, сутнасць, асаблівасці правядзення на Беларусі, вынікі.

Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя на Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух ва ўмовах вайны і нямецкай акупацыі.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Стварэнне новых органаў улады. Дэмакратызацыя грамадства. Актывізацыя беларускага руху. Пошук шляхоў вырашэння нацыянальнага пытання на Беларусі. Барацьба за нацыянальна-тэрытарыяльную аўтаномію краю.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця культуры Заходняй Еўропы ў ХІХ - пач. ХХ стст. Галоўныя стылі ў развіцці заходнееўрапейскага мастацтва.

Культурная палітыка царскіх улад на Беларусі. Прапаганда ідэалогіі “заходнерусізму”. Палітыка русіфікацыі.

Эвалюцыя сістэмы адукацыі. Тыпы школ у Беларусі. Полацкая езуіцкая акадэмія. Віленскі універсітэт як цэнтр адукацыі і навукі на Беларусі і ў Літве. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Змены ў галіне адукацыі ў друг.пал. ХІХ ст.

Развіццё навуковых ведаў (Я.Наркевіч-Ёдка, І.Дамейка, І.Гашкевіч). Узмацненне цікавасці да гісторыі, побыту і культуры беларускага народа. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў гістарычных і этнаграфічных даследаваннях (М.Баброўскі, І.Даніловіч, А.Кіркор, Е.Раманаў, Я.Карскі).

Станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы і развіццё беларускамоўнай мастацкай літаратуры (Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, П.Багрым, В.Дунін-Марцінкевіч). Беларускія матывы ў творчасці Адама Міцкевіча. Творчасць Ф.Багушэвіча.

Газета “Наша Ніва” (1906-1915) – цэнтр адраджэнскага руху. Асаблівасці беларускай літаратуры нашаніўскага перыяду.

Характэрныя рысы беларускай архітэктуры. Эвалюцыя накірункаў і стыляў. Змяненне выгляду беларускіх гарадоў. Новыя тыпы будынкаў і будаўнічых матэрыялаў.

Выяўленчае мастацтва. Вядучыя накірункі і жанры. Віленская мастацкая школа (І.Аляшкевіч, В.Ваньковіч). Творчасць І.Хруцкага, Я.Дамеля, К.Альхімовіча, Н.Селівановіча, А.Гараўскага. Малюнкі Напалеона Орды. Беларускі жывапіс пачатку ХХ ст. (Ф.Рушчыц, В.Бялыніцкі-Біруля, Ю.Пэн).

Тэатральнае жыццё на Беларусі. З’яўленне прафесійнай беларускай драматургіі. В.Дунін-Марцінкевіч і яго творы. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. “Першая беларуская трупа” І.Буйніцкага.

Музыка. З’яўленне опернага мастацтва на Беларусі. Творчасць М.К.Агінскага і С.Манюшкі.

7. БеларусКІЯ ЗЕМЛІ Ў ПЕРЫЯД САЦЫЯЛЬНЫХ УЗРУШЭННЯЎ у пачатку XX СТ.

(2 гадзіны)

Абвастрэнне палітычнага і сацыяльна-эканамічнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Барацьба агульнарасійскіх і беларускіх партый за выбар шляхоў грамадскага развіцця. Бальшавізацыя Саветаў. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе. Абвяшчэнне Савецкай улады.

Рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі і Заходнім фронце. Утварэнне і пачатак дзейнасці органаў савецкай улады Заходняй вобласці і фронту. Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа.

Адносіны беларускіх нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні.

Ваенная інтэрвенцыя Германіі. Брэсцкі мірны дагавор і яго наступствы.

Спробы фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Захады БНР ў галіне дзяржаўнага будаўніцтва і культурна-асветніцкай сферы. Знешнепалітычныя арыентацыі БНР. Палітычны крызіс БНР.

Завяршэнне нямецкай акупацыі Беларусі. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на класава-рэвалюцыйнай аснове. Дзейнасць Беларускага нацыянальнага камісарыята і Беларускіх секцый РКП(б) па стварэнню Беларускай савецкай рэспублікі. Пазіцыя бальшавікоў у беларускім пытанні. Абвяшчэнне ССРБ. Першы Усебеларускі з’езд саветаў. Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР (ЛітБел).

Савецка-польская вайна. Палітыка Ю.Пілсудскага ў адносінах да Беларусі. Барацьба супраць польскіх інтэрвентаў. Завяршэнне савецка-польскай вайны. Другое абвяшчэнне ССРБ. Рыжскі мірны дагавор у лёсе беларусаў. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: