Беларусь у міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.). Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Еўропы ў міжваенны перыяд

(2 гадзіны)

Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Еўропы ў міжваенны перыяд. Цяжкасці пасляваеннага аднаўлення.

Асаблівасці пераходу БССР да мірнага жыцця. Крызіс палітыкі “ваеннага камунізму”.

Аб’яднанне савецкіх рэспублік у адзіным дзяржаўным саюзе. Удзел БССР ва ўтварэнні СССР.

Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў СССР. Савецкая Беларусь ва ўмовах нэпа. Аднаўленне прамысловасці. Сельская гаспадарка. Развіццё кааперацыі. Вынікі аднаўлення гаспадаркі рэспублікі і перспектывы развіцця.

Устанаўленне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Праявы адміністрацыйна-бюракратычнай і нацыянальна-дэмакратычнай тэндэнцый. Вяртанне ўсходніх тэрыторый рэспублікі. Усталяванне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы ў БССР.

Спроба нацыянальна-культурнага адраджэння. Палітыка беларусізацыі: мэты, асноўныя накірункі, ажыццяўленне і вынікі.

Згортванне нэпа і усталяванне сістэмы “дзяржаўнага сацыялізму” ў СССР і БССР. Пераход да карэнных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Ажыццяўленне індустрыялізацыі ў БССР: характар, дасягненні, выдаткі. Асаблівасці калектывізацыі ў БССР, яе вынікі.

Згортванне беларусізацыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-палітычнага апарата. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР, іх трагічныя наступствы.

Агульныя вынікі сацыяльна-эканамічных і палітычных пераўтварэнняў 20-30-х гг. ХХ ст. у СССР і БССР.

Рыжскі мір у гістарычным лёсе беларускага народа. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Польскай дзяржавы. Стан і характар прамысловага развіцця Заходняй Беларусі. Аграрнае пытанне. Становішча сялян.

Нацыянальны прыгнёт і палітычнае бяспраўе працоўных Заходняй Беларусі. Санацыйны рэжым.

Сацыяльны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. Дзейнасць беларускіх палітычных партый і арганізацый (КПЗБ, БСРГ, ТБШ і і нш.).

Культурныя дасягненні Заходняй Беларусі.

9. СССР І БССР Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XX СТ. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь (1990 – 2012 гг.)

(2 гадзіны)

Пасляваеннае пераўладкаванне свету. Складванне новай сістэмы міжнародных зносін. Уплыў СССР на характар грамадска-палітычных пераўтварэнняў у краінах Цэтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Арганізацыя сацыялістычнага лагера. “Халодная вайна”. Стварэнне ваенна-палітычных блокаў.

Асаблівасці грамадска-палітычнай сітуацыі ў БССР у пасляваеннае дзесяцігоддзе. Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР пасля вайны. Стварэнне і развіццё новых галін прамысловасці (машынабудавання, металаапрацоўкі, хімічнай, нафтахімічнай). Ператварэнне БССР ў індустрыяльна развітую краіну. Супярэчлівае развіццё сельскай гаспадаркі.

Асуджэнне культу асобы Сталіна. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг. Спробы кіраўніцтва СССР мадэрнізаваць народную гаспадарку сацыяльна-эканамічнымі рэформамі 1950-х − першай паловы 1960-х гг. Экстэнсіўны характар гаспадаркі. Асаблівасці выкарыстання дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў БССР. Урбанізацыя і яе вынікі.

Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг. Канстытуцыйнае замацаванне кіруючай ролі Камуністычнай партыі ў грамадстве. Развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці БССР у другой палове 1960-х − першай палове 1980-х гг. Уплыў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і іншых экалагічных праблем на развіццё гаспадаркі. Прычыны замаруджвання тэмпаў росту народнай гаспадаркі ў першай палове 1980-х гг. Узнікненне цяжкасцей у сацыяльнай сферы.

Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ва ўмовах супрацьстаяння дзвюх грамадска-палітычных сістэм.

Курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага жыцця ў СССР. Палітыка перабудовы. Прынцыповыя змены ў знешняй палітыцы Савецкага Саюза. Завяршэнне “халоднай вайны”. Прызнанне прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцяў пры вырашэнні глабальных і рэгіянальных праблем. Новыя суадносіны сіл на міжнароднай арэне.

Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і эканамічнай сістэмы. Змены ў духоўным жыцці беларускага грамадства ў др.пал.1980-х гг.

Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 1994 г. Выбары Першага Прэзідэнта РБ.

Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996, 2004 гг. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 1996г. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2006 гг.). Складванне шматпартыйнасці. Фарміраванне ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны. Галоўныя мэты і асноўныя элементы беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі, сродкі яе рэалізацыі і дасягненні. Роля Усебеларускіх народных сходаў у прыняцці планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.

Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні СНД. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы. Асноўныя тэндэнцыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны член сусветнай супольнасці.

тэмы семінарскіх заняткаў і іх змест


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: