Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі

4. Партызанская і падпольная барацьба ў Беларусі

5. Аперацыя “Багратыён”. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Уводзіны

У модулі асвятляюцца падзеі другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. У асобную тэму вынесена праблема далучэння Заходняй Беларусі да БССР на пачатку другой сусветнай вайны. Вялікая Айчынная вайна разглядаецца па традыцыйнай схеме. Згодна з найноўшымі даследаваннямі, пільная ўвага надаецца праблеме калабарацыянізму падчас фашыскай акупацыі. Галоўнае месца адведзена характарыстыцы гераічнага подзвіга беларускага народа падчас змагання з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

1. Пачатак другой сусветнай вайны і аб'яднанне беларускіх зямель пад савецкай уладай у 1939 г.

3 сярэдзіны 30-х гг. свет пачаў уцягвацца у новую вайну. Грамадзянская вайна у Іспаніі, агрэсія Італіі супраць Эфіопіі, Японіі супраць Кітая, далучэнне да Германіі Аўстрыі, затым Мюнхенская змова, у выніку якой Чэхаславакія знікла з карты Еўропы, — такія трагічныя вехі развязвання другой сусветнай вайны.

23 жніўня 1939 г. у Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі В.Молатаў і І.Рыбентроп у прысутнасці І.Сталіна падпісалі акт аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, якім размяжоўваліся сферы уплыву Германіі і СССР. Паводле тэксту пратакола Літва пачаткова была ўключана у сферу уплыву Германіі, а Вільня аднесена да Літвы. Заходняя Беларусь і частка Польшчы на ўсход ад р. Нараў, Вісла, Сан, а таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія і Бесарабія ўвайшлі у сферу уплыву СССР. Лёс Польшчы аўтары сакрэтнага пратакола дамовіліся вырашыць у парадку дружалюбнай двухбаковай згоды.

На другі дзень пасля ратыфікацыі дагавору Вярхоўны Савет СССР, 1 верасня 1939 г., германскія войскі без абвяшчэння вайны напалі на Польшчу. 3 верасня Францыя і Англія аб'явілі вайну Германіі. Пачалася другая сусветная вайна. Мужнае супраціўленне польскай арміі ў Вестэрплятэ, Гдыні, Модліна, Варшавы не змагло процістаяць адладжанай, высокатэхнічнай машыне гітлераўскага рэйха. Польскі ўрад і камандаванне не змаглі арганізаваць эфектыўную абарону і на трэці тыдзень пасля пачатку вайны пакінулі краіну. Праз два тыдні нямецкія войскі занялі ўсю Польшчу, а 14 верасня Брэст.

Нямецкае кіраўніцтва падштурхоўвала савецкі бок хутчэй выступіць супраць Польшчы, каб ускласці адказнасць за вайну і на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражанне нейтралітэту, адцягваў выступление. Толькі 17 верасня 1939 г., калі польская армія у цэлым была разбіта, Савецкі ўрад ад-даў распараджэнне камандаванню Чырвонай Арміі перайсці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Чырвоная Ар­мія прасоўвалася хутка. Месцамі ей дапамагала насельніц-тва, дзейнічалі партызанскія групы. Пераважная большасць польскіх войскаў здавалася без бою. Да 25 верасня Заходняя Беларусь была поўнасцю занята Чырвонай Арміяй. Ужо 22 верасня генерал Гудэрыян і камбрыг Крывашэін на галоўнай вуліцы Брэста прынялі парад германскіх і савецкіх войскаў, затым савецкія войскі былі адведзены за Буг.

28 верасня у Маскве быў падпісаны дагавор паміж СССР і Германіяй аб сяброўстве і граніцах, па якім ўстанаўлівалася новая заходняя мяжа Савецкага Саюза па так званай "лініі Керзана". У сакрэтным дадатковым пратаколе была запісана дамоўленасць аб уваходзе тэрытбрыі Літвы у сферу уплыву СССР у абмен на Люблінскае і частку Варшаўскага ваявод-стваў, якія ўвайшлі у сферу уплыву Германіі. 7 кастрычніка 1939 г. па рашэнні ўрада СССР Літве былі перададзены Вільня і Віленскае ваяводства, а летам 1940 г. — Свянцянскі і Гадуцішкаўскі раёны, частка Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага і Свірскага раёнаў.

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся народны сход Заходняй Беларусі. Ён прыняў дэкларацыі аб абвяш-чэнні Савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі, канфіскацыі памешчыцкіх зямель, нацьіяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Сход пастанавіў прасіць Вярхоўны Савет СССР, Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР. Народны сход выбраў палнамоцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўным Саветам СССР і БССР яго рашэнняў. 2 лістапада 1939 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада сесія Вярхоўнага Савета БССР прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі у склад СССР і ўз'яднанні яе з БССР.

У снежні 1939 г. — студзені 1940 г. быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Заходняй Беларусі, створаны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віленская і Пінскія вобласці і раёны (101), а у лютым—сакавіку 1990 г. — сельсаветы, партыйныя і камсамольскія арганізацыі. Мясцовыя органы ўлады ў заходніх абласцях апынуліся у рэ-чышчы сталінскай камандна-адміністрацыйнай сістэмы і сталі яе састаўной часткай. Гэга адбілася на метадах работы і ходзе сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

У лістападзе-снежні 1939 г. адбылася нацыяналізацыя прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням народнага сходу Заходняй Беларусі.

Аднаўляліся і рэканструяваліся прадпрыемствы, буда-валіся новыя фабрыкі і заводы. Дробныя прадпрыемствы і рамесна-саматужныя майстэрні былі аб'яднаны у болып буйныя, павялічылася колькасць рабочага класа, паступова ліквідавалася беспрацоўе. К канцу 1940 г. у заходніх абласцях БССР дзейнічалі 392 прамысловыя прадпрыем­ствы з колькасцю рабочых болын 20 чалавек. Аб'ём вала-вой прадукцыі у параўнанні з 1938 г. павялічыўся больш чым у 2 разы.

Да вайны было створана 1115 калгасау, якія аб'ядналі 6,7 % гаспадарак і 7,8 % зямлі. Іх абслугоувалі 101 МТС, у якіх налічвалася 997 трактарау, 368 сеялак, 193 аутама-шьшы. На землях лепшых маёнткаў былі арганізаваны 28 саўгасаў.

Пераход да калектывізацыі выклікаў супраціўленне часткі заможных сялян. Вялася антыкалгасная агітацыя, былі выпадкі падпалу калгасных будынкаў, асобных тэра-рыстычных актаў. Але у цэлым барацьба супраць калгасау ў заходнебеларускай вёсцы не дасягнула значных памерау. адносінах да кулацтва праводзілася палітыка абмежа-вання.

Адначасова з мерапрыемствамі па пашырэнні сацыяль-най базы новай улады рэпрэсіўны апарат сталінскай дык-татуры ўзмоцнена выкарчоўваў "ворагаў народа", "выкара-няў" перажыткі і іншадумства сярод насельніцтва. Адразу пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыі Заходняй Беларусі пачаліся палітычныя рэпрэсіі. На 22 кастрычніка было арыштавана 4315 памешчыкаў, капіталістаў, прадс-таўнікоў былой польскай адміністрацыіі, паліцэйскіх, кіраўнікоў палітычных партый і арганізацый.

Па рашэнні НКУС СССР па справах ваеннапалонных і арыштаваных у красавіку—маі 1940 г. былі расстраляны 21 857 чалавек, у тым ліку 14 700 тых, хто знаходзіўся у лагерах для ваеннапалонных у Казельску, Старабельску, Асташкаве, і 7305 — у іншых лагерах і турмах Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.

5 снежня 1939 г. СНК СССР прыняў сакрэтную паста-нову аб высяленні з заходніх абласцей Украіны і Беларусі асаднікаў і работнікаў лясной аховы. У перыяд першай дзпартацыі (10 лютага 1940 г.), у якой удзельнічала 16 279 чалавек аператыўна-каманднага саставу, было рэпрэсіра-вана 9584 гаспадаркі (50 732 чалавекі). У красавіку было рэпрэсіравана 26 777 чалавек. 29 чэрвеня 1940 г. органы НКУС БССР правялі трэцюю аперацыю, на гэты раз па высяленні бежанцаў з заходніх абласцей. У гэты дзень было рэпрэсіравана і пагружана у вагоны 747 сямей (22 879 чалавек). Усяго з кастрычніка 1939 г. па 20 чэрвеня 1941 г. у заходніх абласцях Беларусі было рэпрэсіравана за выключэннем ваеннапалонных болып як 125 тыс. чалавек.

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яд-нала беларускі народ у адзіную сям'ю. Нягледзячы на камандна-адміністрацыйную сістэму, заходнія вобласці БССР за 1 год і 9 месяцаў з моманту ўз'яднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным развіцці і ажыц-цяўленні культурных пераўтварэнняў.

2. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мора, дзе вялі наступление тры буй-ныя фашысцкія групоўкі — "Поўнач", "Цэнтр" і "Поўдзень". Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня была пераўтворана у Заходні фронт (камандуючы Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала групаармій "Цэнтр" (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 4-и і 9-й палявых арміи, 2-й і 3-й танкавых труп, усяго 50 дывізій і дзве матарызаваныя брыгады. Гэтьм сухапутныя сілы падтрымлі-ваў 2-й паветраны флот — 1600 баявых самалётаў. Удар гэтай адборнаи групоўкі прынялі на сябе 3, 4 і 10-я арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.І.Кузняцова, генерал-маёра К.Дз.Голубева, генерал-маёра А.А.Карабкова — усяго 11 стралковых, дзве танкавыя, адна кавалерыйская дывізіі.

У першыя часы вайны праціўнік правёў масіраваны артылерыйскі абстрэл пагранічных раёнаў Беларусі. Ма-гутныя бомбавыя удары былі нанесены па скапленнях войскаў Чырвонай Арміі, аэрадромах, чыгуначных вузлах. Бамбардзіроўцы падвергліся буйнейшыя прамысловыя цэнтры: Баранавічы, Брэст, Ваўкавыск, Гродна і інш. У выніку гэтай аперацыі вораг знішчыў 528 самалётаў Заход-няга фронту на аэрадромах, 210 збіў у паветраных баях.

Чырвоная Армія несла велізарныя людскія і матэрыяльныя страты, не атрымлівала своечасовага папаўнення, бое-прыпасаў, зброі і вымушана была адступаць. У выніку хуткага прасоўвання варожых сіл значная колькасць савецкіх вой­скаў трапіла у акружэнне, здалася у палон, хавалася у лясах.

Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя ўмовы пачатку Вялікай Айчыннай вайны, воіны Чырвонай Арміі мужна і бясстрашна змагаліся з ворагам. Першыя удары прынялі на сябе пагранічнікі і воіны прыгранічных гарнізонаў. Да апошняга патрона абаранялі свае пазіцыі пагранічнікі 4-й заставы пад камандаваннем старшага лейтэнанта І.Г.Ціханава на паўночным захадзе ад Брэста. Выключны гераізм праявілі воіны 3-й заставы 86-га Аўгустоўскага пагранат-рада на чале з лейтэнантам В.М.Усавым, якія змагаліся у раёне Гродна. За дзесяць гадзін бою яны адбілі адну за другой сем атак. В.М.Усаў пасмяротна ўдастоены звания Героя Савецкага Саюза.

Мужнасцю вызначаліся і дзеянні ваенных лётчыкаў Заходняга фронту. Ужо у першы дзень вайны яны зрабілі больш за 1,9 тыс. вылетаў, нанеслі шэраг бомбавых удараў па аэрадромах праціўніка. У паветраных баях было знішчана больш за 100 самалётаў праціўніка. У першыя гадзіны вайны лётчыкі П.С.Рабцаў, А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў таранілі варожыя самалёты.

Назаўсёды застанецца у памяці людской гераізм аба-ронцаў Брэсцкай крэпасці. Невялікі гарнізон крэпасці (каля 3,5 тыс. чалавек) мужна абараняўся з першага дня вайны да канца ліпеня. Абарону ўзначалілі капітан І.М.Зубачоў, палкавы камісар Я.М.Фамін, маёр П.М.Гаўрылаў, лейтэнант А.М.Кіжаватаў і інш. Нягледзячы на колькасную перавагу праціўніка, абстрэлы, бесперапынныя удары авіяцыі, савецкія воіны пастаянна контратакавалі ворага і наносілі яму вялікія страты.

Прарваўшы абарону пагранічных войскаў, фашысты, нягледзячы на ўпартае супраціўленне з боку асобных часцей Чырвонай Арміі, даволі хутка рухаліся у глыб тэррыторыі Беларусі.

Сур'ёзная пагроза захопу ворагамі навісла над сгаліцай Беларусі Мінскам. Становішча ўскладнялася тым, што Мінскі ўмацаваны раён быў фактычна не падрыхтаваны да абароны. Рашэннем Ваеннага савета Заходняга фронту аба-рона горада была ўскладзена на войскі 44-га і 2-га стралко-вых карпусоў. Для дапамогі ім ствараліся добраахвотныя знішчальныя атрады з жыхароў сталіцы. Яны ахоўвалі прадпрыемствы, вузлы і сродкі сувязі, маеты. БітвазаМінск была кароткай, але жорсгкай. Гітлераўцы страцілі сотні салдат і афіцэраў, было спалена і падбіта больш за 300 танкаў, шмат іншай баявой тэхнікі. Адчувальныя страты нанеслі праціўніку лётчыкі. Экіпажы савецкіх бамбардзі-роўшчыкаў капітана М.Ф.Гастэлы, капітана А.С.Маслава, старшага лейтэнанта І.З.Прасайзена накіравалі свае падбі-тыя самалёты на вялікую колькасць варожай баявой тэхнікі. Сілы былі няроўныя, і, нягледзячы на ўпартае суп-раціўленне, савецкім вайскам не ўдалося ўтрымаць сталіцу Беларусі. У другой палове дня 28 чэрвеня нямецкія танкі ўварваліся у Мінск.

У гіганцкім катле на захад ад Мінска у акружэнні апынуліся амаль цалкам злучэнні 3-й і 10-й армій, а таксама частка сіл 4-й і 13-й армій. Некаторыя з іх прабіліся з акружэння, частка засталася у лясах і перайш-ла да партызанскай барацьбы, але значная колькасць трапіла у палон. Вораг захапіў шмат баявой тэхнікі, зброі і вайсковай маёмасці. Усе тэта адмоўна паўплывала на баявы стан Заходняга фронту, ускладняла яго задачы у далейшай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Адступаючы на ўсход, часці Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі. Увесь цяжар абароны радзімы быў ускладзены на плечы простых салдат. Толькі 29 чэрвеня была абвешчана дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацьіям прыфрантавых абласцей, у адпаведнасці з якои праводзілася дадатковая мабілізацыя у Чырво-ную Армію. У чэрвені — жніўні у яе рады было мабілізавана больш за 500 тыс. жыхароў рэсігублікі. Па агульнай партый-най мабілізацыі у дзеючую армію было прызвана 26,5 тыс. камуністаў і больш за 130 тыс. камсамольцаў. Аднак з-за хуткага наступления гітлераўцаў не ўдалося выканаць планы мабілізацыі ў заходніх абласцях БССР.

Для барацьбы з варожымі дыверсантамі і парашутыстамі ствараліся знішчальныя атрады. Ужо у сярэдзіне ліпеня існавала 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек). Для дапамогі арміі фарміраваліся атрады і палкі натоднагаапалчэння. У Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцях было створана больш за 200 фарміраванняў народных апалчэнцаў (больш як 33 тыс. чалавек). Яны ўдзельнічалі у будаўніцтве абарончых аб'ектаў і у баях з захопнікамі. На прамысловых аб'ектах усходніх абласцей Беларусі наладжвалася вытворчасць боепрыпасаў, пра-водзіўся рамонт узбраення і баявой тэхнікі. Ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана больш за 1,5 млн чалавек, вывезена абсталяванне 124 буйных прадпрыемстваў, больш за 17 тыс. адзінак каштоўнага тэхналагічнага абсталявання. Не менш важнае значэнне надавалася эвакуацыі сельскагас-падарчай тэхнікі, грамадскай жывёлы, сьфавіны і матэрыя-лаў, прадуктаў харчавання. У глубокі тыл было адпраўлена каля 40 тыс.т збожжапрадуктаў, амаль 5 тыс. трактараў, звьпп 220 камбайнаў. 3 неакупіраваных раёнаў на ўсход было перагнана 674 тыс. галоў жывёлы. Toe, што не змаглі вывезці, было раздадзена насельніцтву, воінскім часцям Чырвонай Арміі. Усяго у тылавыя раёны было эвакуіравана больш 60 % трактараў, 18 % камбайнаў, 53 % буйной рагатай жывёлы, 30 %запасаў прадуктовага зерня.

Трэба адзначыць, што эвакуацыйныя мерапрыемствы праводзіліся у вельмі кароткія тэрміны, у складаных умо-вах прыфрантавой абстаноўкі, пад артылерыйскімі абстрэ-ламі і налётамі варожай авіяцыі.

У пачатку ліпеня 1941 г. савецкае камандаванне зрабіла захады па стварэнні лініі абароны ўздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра з мэтай не дапусціць прарыву гітлераўцаў на маскоўскім напрамку. Тры дні ішлі баі у Барысаве на шашы Мінск—Масква. 8-9-га ліпеня г.п. Талачын двойчы пера-ходзіў з рук у рукі. 14 ліпеня пад Оршай упершыню прыняў удзел у ваенных дзеяннях дывізіён рэактыўных мінамётаў пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава. Жорсткія баі раз-гарнуліся у раёне Бабруйска за пераправу праз Бярэзіну, дзе у адным з баёў фашысты страцілі 20 танкаў.

3 3 па 26 ліпеня працягвалася абарона Магілёва. Яе ажыццяўлялі войскі 61-га стралковага корпуса пад каман-даваннем генерала Ф.А.Бакуніна. Баі насілі надзвычай напружаны характар. Гітлераўцы страцілі тут шмат жывой сілы і баявой тэхнікі. Толькі у час 14-гадзіннага бою на Буйніцкім полі было знішчана болыл за батальён салдат і афіцэраў праціўніка, 39 танкаў і бронетранспарцёраў.

Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Няўдачы Чырвонай Арміі у пачатку вайны мелі свае рэальныя прычыны. Сур'ёзныя памылкі сталінскага кіраўніцтва напярэдадні вайны у знешняй палітыцы, маса-вае рэпрэсіраванне вышэйшага каманднага саставу Чырво­най Арміі, непрыняцце належных мер па ўмацаванні аба-раназдольнасщ краіны не дазволілі рэалізаваць ваенны і эканамічны патэнцыял у першыя месяцы вайны, прывялі да вялікіх матэрыяльных і людскіх страт.

Нягледзячы на цяжкае становішча, Чырвоная Армія аказала ўпартае супраціўленне моцнай ваеннай гітлераўскай групоўцы, сваімі гераічнымі дзеяннямі садзейнічала зрыву фашысцкага плана "маланкавай вайны".


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: