Вызначыце аб якім культурным дзеячы ідзе гаворка

1.Беларускі і польскі пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Збіраў і вывучаў беларускі фальклор. У Пецярбургу арганізаваў літаратуны гурток, які аб’ядноўваў выхадцаў з Беларусі.

2.Паэт, выхадзец з Беларусі. Пісаў на польскай мове. Адзін з арганізатараў тайных таварыстваў – філаматаў і філарэтаў. Быў арыштаваны, з кастрычніка 1824 г. у ссылцы. З мая 1829 г. у эміграцыі. Чытаў курс лекцый па славянскіх літаратурах (у тым ліку – беларускай) у Парыжы. Беларускую мову называў “самай гарманічнай з усіх славянскіх моў і найменш зменнай”. Паклаў пачатак станаўленню польскай нацыянальнай ідэі.

3.Беларускі археолаг, гісторык, этнограф і краязнавец. Адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі. Ганаровы член Пецярбургскай і Стакгольмскай Акадэміі Навук, Лонданскага археалагічнага інстытута. У 1847 г. –у Мінску, з’яўляўся членам часовай камісіі па збору і выданні старажытных актаў, грамат і прывілей XYI – XYIII ст. гарадоў Мінскай губерніі. У 1855 г. заснаваў Віленскі музей старажытнасцей, арганізаваў і ўзначаліў Віленскую археалагічную камісію. Збіраў беларускі фальклор і пісаў стылізаваныя беларускія вершы.

4. Жывапісец. Творчасць звязана з мастацкім жыццем Беларусі і Расіі. Скончыў факультэт вольных мастацтваў Полацкага калегіума, Акадэмію мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Акадэмік жывапісу, працаваў у традыцыях рускай акадэмічнай школы ў жанрах нацюрморта, партрэта, інтэр’ера, пейзажа.

5. Жывапісец, рысавальшчык. Творчасць сфарміравалася пад уплывам класіцызму. Пісаў пераважна гістарычныя карціны. Сярод іх: “Смерць князя Панятоўскага”, “Хрышчэнне славянаў”і інш.

А. Тышкевіч Я.П., Б. Міцкевіч Адам, В. Хруцкі Іван, Г. Дамель Ян, Д. Баршчэўскі Ян.

1.

2.

3.

4.

5.

Звяжыце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату калі яна адбывалася

1. Забарона асобам польскага паходжання (каталіцкага веравызнання) арандаваць зямлю ў заходніх губернях А. сакавік 1863 г.
2. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі Б. май 1864 г.
3. Цэнзурная рэформа В. снежань 1865 г.
4. Заканчэнне ўвядзення ўстаўных грамат на Беларусі Г. 19 лютага 1861 г.
5. Указ царскага ўрада аб увядзенні абавязковага выкупу сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях. Д. красавік 1866 г.

1.

2.

3.

4.

5.


3-12

1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым

1. Адрэзкі А. Катэгорыя феадальна-залежных сялян, якія карысталіся толькі невялікімі зямельнымі надзеламі
2. Сервітуты Б. Абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю (напрыклад, права праезду, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі, карыстанне сенажацямі и інш.). Былі вельмі пашыраны на Беларусі ў феадальныя часы. У парэформенны перыяд адбывалася напружаная барацьба сялян за права карыстання імі
3. Латыфундыі В. Катэгорыя феадальна-залежных сялян у Расіі і Вялікім княстве Літоўскім. У XIX ст. – сяляне, якія мелі поўныя зямельныя надзелы і адбывалі феадальныя павіннасці ў памеры поўнага цягла.
4. Агароднікі Г. Землі адабраныя памешчыкамі ў сялян пад час рэформы 19 лютага 1861 г.
5. Цяглыя сяляне Д. Буйныя прыватнаўласніцкія зямельныя ўладанні

1.

2.

3.

4.

5.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: