Суаднясіце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату, калі яна адбывалася

1. Стварэнне Віленскай навучальнай акругі А. 1855 г., 11 мая
2. Заснаванне Я.П. Тышкевічам у Вільні Музея старажытнасцей Б. 1824 г.
3. Выданне “Беларускага архіва старажытных грамат” – першага зборніка дакументаў па гісторыі беларускіх земляў В. 1803 г.
4. Дзейнасць у Мінску тэатра, арганізаванага В. Дуніным–Марцінкевічам. Г. 1852 г.
5. Тэатр В. Дуніна-Марцінкевіча паставіў у Мінску першую беларускую оперу “Сельская ідылія” (пад назвай “Сялянка”). Д. 1840 – 50-ыя гг..

1.

2.

3.

4.

5.


3-13

Выберыце правільны варыянт адказу

1.Аграрная рэформа 1861 г. сялянам давала

а) пэўную колькасць зямлі, але яны не з”яўляліся яе уласнікамі;

б) не атрымалі зямлі, а павялічыліся памеры паншчыны і чыншу;

в) атрымалі надзелы зямлі і з”яўляліся яе ўласнікамі

2. Памешчыкі

а) па-ранейшаму заставаліся уласнікамі зямлі;

б) падзяліліся сваім правам уласніка з сялянамі;

в) перадавалі значную частку сваіх зямель у дзяржаўную уласнасць

3. Па рэформе 1861 г. у сялян Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губерняў:

а) уводзіліся новыя нормы сялянскіх надзелаў

б) захоўваліся іх зямельныя надзелы, якія яны мелі да рэформы

в) усе землі пераходзілі ва уласнасць абшчыны

4.Часоваабавязанымі сялянамі лічыліся

а) былыя памешчыцкія сяляне, якія на падставе рэформы 1861 г. вызвалены ад прыгонніцтва, але некаторы час выконвалі феадальныя павіннасці

б) сяляне, якія мелі поўныя зямельныя надзелы і адбывалі феадальную павіннасць у памеры поўнага цягла

в) катэгорыя сялянства, якая карысталася невялікімі зямельнымі надзеламі

5.Адмена часоваабавязанага становішча сялян на Беларусі адбылося:

а) сакавік 1863 г.

б) верасень 1896 г.

в) май 1873 г.

1.

2.

3.

4.

5.

2.Правільна суаднясіце сапраўдныя прозвішчы дзеячоў культуры і іх псеўданімы

1. К. Міцкевіч А. Я. Купала
2. І. Луцкевіч Б. Цётка
3. А. Прушынскі В. Я. Колас
4. А. Пашкевіч Г. К. Каганец
5. К. Кастравіцкі Д. А. Гарун

1.

2.

3.

4.

5.


3-14

1. Суаднясіце правільна паміж сабой дату і гістарычную падзею часоў паўстання 1863 г.

1. 1861 г. А. Паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і Літве
2. чэрвень 1862 г. – май 1863 г. Б. У Вільна прыбывае новы генерал-губернатар М. Мураўёў
3. лета 1862 г. В. Стварэнне Камітэту руху (Літоўскага правінцыяльнага камітэта) у Вільні
4. 1863 – студзень 1864 г. Г. Арышт К. Каліноўскага ў Вільні
5. студень 1863 г. Д. Утварэнне Цэнтральнага нацыянальнага камітэта паўстанцаў у Варшаве
6. май 1863 г. Ж. Узнікненне першых паўстанцкіх атрадаў у заходніх паветах Беларусі
7. студзень 1864 г. З. Выданне К. Каліноўскім газеты “Мужыцкая праўда”

1.

2.

3.

4.

5.

6.

7.

2. Правільна суаднясіце паняцці паміж двумя галоўнымі

Свянцянскі прарыў Нарачанская аперацыя
   

1.сакавік 1916 г.

2.верасень-кастрычнік 1915 г.

3.наступальная аперацыя нямецкіх войскаў

4.наступальная аперацыя рускіх войскаў на Заходнім фронце

5.нямецкія войскі замацаваліся ў раёне азераў Нарач і Свір

6.атака 4-х армій Расіі закончылася толькі нязначным тактычным поспехам, але аблегчыла становішча французскай арміі


3-15

1. Правільна суаднясіце назву народніцкіх арганізацый, месца іх дзейнасці і кароткую характарыстыку (магчымы паўторы).

1. “Зямля і воля” А. Народніцкая арганізацыя ў Расіі. Ўзнікла ў жніўні 1879 г. у выніку расколу “Зямлі і волі”. Прытрымлівалася тактыкі і праграммы “Зямлі і волі” (на першых этапах). На Беларусі група актыўна дзейнічала ў Цэнтральнай Беларусі, тут жа дзейнічала падпольная друкарня.
2. “Чорны перадзел” Б..Узнікла ў 1879 г. у Расіі ў выніку распаду “Зямлі і волі”. На Беларусі дзейнічалі прадстаўнікі выканкама гэтай арганізацыі М.Ф. Грачэўскі, М.М. Рагачоў, М.Ю. Ашэнбрэнер і інш. Нарадавольцы значнае месца ўдзялялі тэрору.
3. “Народная воля” В.. Народніцкая арганізацыя ўзнікла у 1876 г. Праграмма грунтавалася на ўтапічнай тэорыі сацыялізму і прадугледжвала пераход зямлі сялянам, перадачу грамадскіх функцый абшчынам, падзел Расійскай імперыі на часткі, паводле “мясцовых жаданняў”. На Беларусі ў 1876-1879 гг. народніцкія гурткі існавалі пераважна сярод вучнёўскай моладзі
4. “Гоман” Г. Рэвалюцыйна народніцкая група ў Пецярбургу ў 80-ыя гг. XIX ст. Узнікла сярод студэнтаў-ураджэнцаў Беларусі, якія выступалі з ініцыятывай стварэння аўтаномнай беларускай фракцыі “Народнай волі”. Стваральнікі і кіраўнікі: А.І. Марчанка, Х. А. Ратнер, М.І. Стацкевіч, У.Б. Крупскі.
  Д. Рэвалюцыйная арганізацыя. Рашуча падтрымала паўстанне 1863 г. на Беларусі і Літве. Шэраг членаў гэтай арганізацыі прымалі ўдзел у баях супраць царскіх войскаў. Прыпыніла існаванне на пачатку 1864 г.

1.

2.

3.

4.

5.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: