Вызначце, аб якім гістарычным паняцці ідзе гаворка

1.Своеасаблівае перапляценне дзвюх улад у Расіі пасля звяржэння царызму (люты 1917 г.): Часовага ўрада і Саветаў рабочых, салдацкіх дэпутатаў. На Беларусі двоеўладдзе выяўлялася ў адначасовым існаванні Саветаў рабочых дэпутатаў і “Часовага грамадскага камітэту парадку”___________________________________________________

2.Органы ўлады працоўных, палітычныя арганізацыі рабочых і салдат Расіі. На Беларусі ўзніклі ў большасці з сакавіка 1917 г.____________________________________________________

3.Створаны 25 сакавіка 1917 г. на І з”ездзе беларускіх арганізацый. Аб”яднаў розныя сацыяльныя плыні беларускага нацыянальнага руху на грунце развіцця беларускай культуры. Старшыня Р. Скірмунт____________________________________________________________

4.Створана ў ліпені 1917 г. на ІІ з”ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый, скліканным па ініцыятыве БСГ. Рада выступала за аўтаномію Беларусі ў межах дэмакратычнай Расіі, развіццё беларускай культуры, а таксама за бясплатную перадачу зямлі сялянству. У кастрычніку 1917 г. ператворана ў вялікую Беларускую раду.___________________________________________

5.Узнікла на аснове БСГ з прыхільнікаў бальшавіцкай арыентацыі ў Петраградзе ў восень 1917 г. У выканаўчы камітэт уваходзілі А.Р. Чарвякоў, І.В. Лагун і інш. У красавіку 1918 г. рэарганізавана ў беларускую секцыю Расійскай камуністычнай партыі._____________________________________________________________________

6.Адмістрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Савецкай Расіі ў 1917 – 1918 гг. Створана ў маі 1917г.. (з цэнтрам у Мінску). Пасля кастрычніка 1917 г. у яе склад уваходзілі Віленская, Магілёўская, Смаленская і Мінская губерніі. У кастрычніку 1918 г. перайменавана ў Заходнюю камуну. Скасавана ў кастрычніку з утварэннем БССР._________________________________

2. Дапоўніце неабходнымі варыянтамі 3 асноўныя накірункі ў духоўным жыцці, літаратуры і мастацтве.

Рамантызм Сентыменталізм Класіцызм
     

1.Арыентацыя на голас пачуццяў. У беларускай літаратуры зарадзіўся пераважна пад уздзеяннем творчасці А. Міцкевіча, І. Крашэўскага.

2.На Беларусі ў пачатку XIX ст. з’яляўся асноўным архітэктурным стылем. Пабудовы вызначаліся манументалізмам.

3.Культ пачуццяў, увага да ніжэйшых слаёў грамадства. У беларускай літаратуры не аформіўся ў самастойную плынь.


3-25

1. Правільна суаднясіце прозвішчы дзеячоў культуры з іх кароткімі аўтабіяграфічнымі звесткамі

1. Доўнар-Запольскі М. А. Стваральнік тэатральнай трупы, якая пераўтварылася ў прафесійны тэатр
2. Смоліч А. Б. Дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння. Аўтар навукова-папулярнага геаграфічнага апісання беларускіх зямель.
3. Браты Іван і Антон Луцкевічы В. Гісторык і этнограф, які абгрунтаваў палажэнне аб існаванні самабытнага беларускага народа і яго адметнасці ад іншых славянскіх народаў
4. Буйніцкі І. Г. Дзеячы нацыянальна-культурнага руху, ініцыятары і ўдзельнікі выдання газеты “Наша ніва”
5. Карскі Я.С. Д. Філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф і палеограф, фалькларыст.. Яго фундаментальная трохтомная праца “Беларусы” названа энцыклапедыяй беларусазнаўства

1.

2.

3.

4.

5.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: