Т. Асаблiвасцi беларускай культуры канца XVI (1569г. ) - XVII стст

Беларуская культура XVII ст. уяўляе сабой складаную з'яву. Яе асаблiвасцi абумоўлены характарам грамадска-палітычна­га жыцця беларускiх зямель, якія на той час уваходзiлi у склад Рэчы Паспалітай – пасля падпісання Люблінскай уніі ў 1569 г.

А сталася гэта так: на часы 16 стагоддзя ва Усходняй Еўропе склаліся такія буйныя дзяржавы, як Каралеўства Польскае, Вялікае княства Літоўскае і Маскоўскае княства, якія пачалі ваяваць паміж сабой за за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Галоўным сапернікам ВКЛ было Маскоўскае княства. Узгадаем, што першая палова ХVІ ст. – гэта баявыя дзеянні 1500 – 1503, 1506 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг з Масковіяй. У выніку чаго ВКЛ апынулася ў вельмі складаным становішчы, якое прымусіла яго заключыць у 1569 г. унію з Польшчай. А заму з Польшай? Ну дык княства мела значны досвед унітарных дамоваў сужыцця з Польшчай ад часоў Ягайлы. Апроч гэтага былі яшчэ пытанні па шлякецкім вольнасцям. А Польшча мела мэтай пашырэння ўлады і распаўсюджванне каталіцтва.

10 студзеня 1569г. Пачаўся Люблінскі сейм, які доўжыўся 6 месяцаў (так, супярэчнасцяў было шмат). І вось нарэшце, 1 ліпеня 1569 г. была падпісана Люблінская унія. Згодна з ёю, Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ўяўлялі сабою адну рэспубліку з дзвюх дзяржаў і двух народаў – Рэч Паспалітую. Але Польшча знаходзілася ў больш выгадным палітычным і эканамічным становішчы і таму валодала ўнутрыпалітычнай ініцыятывай у Рэчы Паспалітай. Так, у сейме РП з 180 дэлегатаў ад ВКЛ прысутнічала толькі 46. І таму насупраць Люблінскай уніі на працягу 70 – 80-х гг. ХVІ ст. ВКЛ рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя сеймы, а з 1581 г. пачаў дзейнічаць Галоўны трыбунал ВКЛ. Шляхта ВКЛ хацела большай самастойнасці. У выніку ў 1588г. быў прыняты Статут - збор законаў феадальнага права і доўгі час лічыўся самым дасканалым зводам законаў у Еўропе і дзейнічаў на беларускіх землях да 1840г. А яшчэ ёсць меркаванне, што Статут ВКЛ стаў базай для распрацавання Канстытуцыі ЗША. Статут скасаваў многія пастановы Люблінскай уніі (палякі, напрыклад, больш не маглі набываць землі на тэрыторыі ВКЛ), больш таго, 1-ы артыкул ІV раздзела Статута зацвярджаў, у адрозненне ад Польшчы, дзе мовай прававых дакументаў была лацініца, дзяржаўнасць беларускай мовы.

Люблінская унія прывяла да змен і ў царкоўна-рэлігійным жыцці. На тэрыторыі сучаснай Беларусі доўгі час панавала праваслаўе. З боку Польшчы пранікалі ідэі каталіцызму, якія ўзмацніліся пасля ўтварэння РП. Жорсткае супрацьстаянне праваслаўя і каталіцызму прывяло да крызісу не толькі ў рэлігійным жыцці, але і ў галінах культуры і ідэалогіі. Выйсце з яго большасць палітыкаў РП бачыла ў адзінавер’і ўсіх падданых дзяржавы. Так вырашылі аб’яднаць праваслаўе і каталіцызм ва ўніяцтва, якое было аформлена на Берасцейскім саборы 6-9 кастрычніка 1596 г. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, беларускай мовы ў набажэнстве, традыцыйных святаў, але прызнаваў вяршэнства Папы Рымскага і каталіцкае веравучэнне. Пераход беларусаў у новую веру адбыўся паступова і расцягнуўся на шмат гадоў. Стварэнне школ, манастыроў, больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы – усё гэта спрыяла росту ўплыву уніяцкай царквы сярод насельніцтва. Уніяцтва прываблівала людзей таксама павагай да мясцовых нацыянальна-культурных традыцый, выкарыстаннем у рэлігійным жыцці беларускай мовы.

Кароль РП Стэфан Баторый (кіраваў 1576-1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і вызваліць Полацк і іншыя гарады Беларусі, што раней былі заняты войскамі Івана Грознага, армія дайшла да Маскоўскай дзяржавы. У 1582 г. было падпісана Ян-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў. Крыху пазней каралём РП быў абраны шведскі прынц Жыгімонт ІІІ Ваза (1587-1632), які выкарыстаў смутны час у Расіі (эканамічны крызіс, войны і апрычніна, апроч таго – смерць апошняга Рурыкавіча і дыянастычны крызіс) і імкнуўся падтрымаць сваіх стаўленікаў на рускі прастол (Лжэдзмітрый І, Лжэдзмітрый ІІ). Пасля таго, як план Жыгімонта фактычна праваліўся, ізноў пачалася вайна. Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска РП выклікаў народнае апалчэнне на чале з П.Ляпуновым, а ў 1612 г. – другое, пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска РП пакінула горад. У 1634 г. быў заключаны Палянаўскі мір. Але не надоўга,

Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654-1667 гг. Масква аб’явіла вайну РП і хутка захапіла 33 гарады Беларусі: Смаленск, Полацк, Оршу, Чавусы, Крычаў, Шклоў, Гомель, Магілёў, Вільна і інш. Цяжкае становішча для РП вырашыў выкарыстаць швецкі кароль. Летам 1655 г. яго войскі захапілі балтыйскае ўзбярэжжа. Шведы даволі хутка занялі большую частку Польшчы і Жамойцію. У гэты час рускі цар Аляксей Міхайлавіч заключыў з Рэччу Паспалітай Віленскае перамір’е (1656) для барацьбы са шведамі, паступова да іх далучыліся Аўстрыя і Данія. Шведскія войскі паступова выціскаліся з захопленых зямель. У 1660 г. паміж РП і Швецыяй быў падпісаны Оліўскі мірны дагавор. Амаль уся тэрыторыя Лівоніі адыходзіла да Швецыі. Толькі невялікая яе частка – Латгалія – засталася за Рэччу Паспалітай.

Але на акупіраваных рускімі войскамі землях расла незадаволенасць царскімі ўладамі. Народная вайна да лета 1659 г. яна ахапіла амаль усю тэрыторыю Беларусі. Буйнейшым было паўстанне 1661 г. у Магілёве, калі царскае войска было цалкам знішчана. 2 снежня 1661 г. вызвалена сталіца ВКЛ – Вільня. У 1667 г. было падпісана Андрусаўскае перамір’е тэрмінам на 13,5 гадоў (да Расіі адыходзілі Смаленскае ваяводства, Левабярэжная Украіна і Кіеў).

Гэтыя войны мелі кастрафічныя вынікі для Беларусі. З 1650 па 1667 г. колькасць насельніцтва ў выніку ваенных дзеянняў, голаду, эпідэмій і прымусовага вывазу ў Маскоўскую дзяржаву скарацілася з 2,9 млн. чалавек да 1,4 млн. Большасць гарадоў і сёл была зруйнавана або разграблена. Гарадское рамяство дэградзіравала, істотна скараціўся аб’ём рамеснай вытворчасці. Гандлёвы баланс стаў пасіўны. Зменшылася колькасць ворыўных зямель, не хапала рабочай жывёлы для іх апрацоўкі, значна ўзмацнілася феадальная эксплуатацыя. Для адраджэння сельскай гаспадаркі беларускаму сялянству спатрэбілася больш за два дзесяцігоддзі.

Нягледзечы на спусташэнні і войны, XVII ст. - час бурнага развiцця культуры. Развіваецца стыль барока.

Прычым барока на беларускіх землях вылучецца нацыянальнай адметнасцю, своеасабліва спалучаючы рэнесансныя стылі, готыку – за такую адметнасць барока ў Беларусі называюць віленскім. Так, для віленскага барока характэрны прас­тата аб'ёмаў i формы будынкаў, спалучэнне маляўнічага сiлуэ­та са строгімі формамi крапасной архiтэктуры, сумяшчэнне звычайнай барочной дэкарацыi з мясцовымi сюжэтамi, а так­сама сувязь з народным дойлідствам.

У XVII ст. архiтэктура развівалася, галоўным чынам, у наступных накірунках:

1. гра­мадскiя будынкі - ратушы, гандлёвыя рады, корч­мы, цэхавыя дамы, шпiталi, тэатры, лазнi, цырульнi, школы i iнш. Ратушы (калі горад меў права на самакіраванне – магдэбурскае права) знаходзiлiся у цэнтры гарадоу i мелi вежы. Ста­ялi ратушы у Полацку, Брэсце, Гродне, Слуцку, Клёцку, Магiлёве. Побач з ратушай звычайна будавалiся гандлёвыя рады. Так было у Гродне, Пiнску, Паставах, Нясвiжы. На жаль, практычна ўсе будынкі ратуш, узведзеных у той час не захаваліся.

* Ратуша ў Магілёве (Здымак пач.ХХ ст.)

2. палацава-замкавая. Палацава-замкавая архiтэктура карэнным чынам змяніла­ся. Ізаляваныя комплексы з сiстэмай умацаванняў змяняюцца палацавымi забудовамi з адкрытай кампазщыяй, якая склада­ецца з карпусоў, флiгеля i бакавых прыбудовак. Магнаты узводзiлi велiчныя палацы з раскошным уб­раннем унутры памяшкання. Да найбольш значных пабудоў адносяць:

* Замак ў Смалянах (Ар­шанскi р-н) (“Белы Ковель”) калiсьцi быў значна большы за Мiрскi. Пабудаваны на беразе ракі Дзярноукі. У плане комплекс уяўляў сабой замкнёную сiстэму карпусоў з унутраным падворкам - сюды выглядалі вокны ўcix пакояў. Кутнiя часткi замка фланкiравалiся 3-павярховымi вежамi. У замку прысутнiчалi элементы свецкай архiтэктуры - вялікія вокны, роспiс у iнтэр'­ерах, шыкоуныя каміны. Быў значна пашкоджаны ў 1708г. і практычна разбураны ў сярэдзіне ХІХст. Да нашага часу збераглiся толькi рэшткi 5-павярховай вежы i сумежнага з ёю корпуса.

* Палацава-замкавы комплекс ў Гальшанах. Ён узведзены у першай палове XVII ст. як рэзiдэнцыя князя Паўла Сапегi i нагадвае сваімі будынкамi Мірскі замак. У шасцi вежах былi зроблены жылыя i гаспадарчыя памяшканнi. Двухпавярховыя будынкi па пе­рыметры i кутнiя вежы складалi замкнуты унутраны двор. Прасочваюцца рэшткi капліцы, якая была збудавана у сярэ­дзiне аднаго з карпусоу. Таксама зауважаюцца рэшткi камг­нау, лесвiц i iнш. Насупраць капліцы захавалася арачная бра­ма - адзiны заезд у двор замка. Справа ад брамы знаходзiлiся лепшыя памяшканні i вялікая зала са скляпеннямі. На працягу 17, 18 стагоддзяў замак неаднаразова быў пашкоджаны. Моцныя разбурэнні адбыліся ў ХХст.

* Замак у Любчы (Навагрудскi р-н). 3 чатырох вежау захавалiся толькi дзве. Галоуная вежа з брамай у асноўным кубічная, прыблiзна з па­ловы вышынi яна пераходзiць у васьмiграннiк, пакрыты шат­ром. Вежа мела праязную арку. Толькi праз яе можна было трапіць ва ўнутраны двор. - Такая планіроука была тыповай для большасцi палацава-замкавых ансамбляў XVI – XVII стст. На 2011 год прыкладна на 70 адсоткаў зроблена праца па рэстаўрацыі вежы дзякуючы Івану Печынскаму, дырэктару і заснавальніку фонду "Любчанскі замак".

Любчанскі замак быў пабудаваны на жывапісным беразе Нёмана ў 1581 годзе ўладальнікам Любчы Янам Кішкам – адным з самых уплывовых і знакамітых магнатаў ВКЛ. Дзякуючы яму мястэчка ўжо ў 1590 годзе атрымала Магдэбургскае права і ўласны герб. Менавіта ў Любчы прыняў хрышчэнне князь Міндоўг, які, па адной з легенд, сустрэў тут на беразе Нёмана сваю суджаную і будучую каралеву ВКЛ (а назва Любчы, відавочна, паходзіць ад слова "любоў"). Любчанскі замак быў адной з асноўных рэзідэнцый Радзівілаў.

*Замак у Быхаве. Быхаўскі замак стаіць на ўсходняй ускраіне горада, на высокім правым беразе Дняпра, на месцы больш ранняга пасялення 14—15 ст. Уваходзіў у сістэму Быхаўскіх гарадскіх умацаванняў. Да 1590 Быхаўскі замак меў драўляна-земляныя ўмацаванні — кальцавы вал, драўляныя сцены ў выглядзе гародняў, вежы і ўязную браму. У 1590 замак вытрымаў напад атрада «нізавых казакоў» данскога гетмана Мацюшы Федаровіча, якія, «наехавши гвалтовне.., шкоды немалые... починили». У варотах брамы і ў драўляных сценах засталіся «есьмо куль и стрел немало». Тады ж гаспадар горада гетман ВКЛ Я. Н. Хадкевіч атрымаў ад караля грамату на ўзвядзенне новага замка. Будаўніцтва яго закончылася ў 1619. Пры Л. Сапегу, да якога ў 1621 перайшоў Быхаў, узведзена бастыённая фартыфікацыя.

3. Культавая. Далёка не ўсе, але некаторыя прыклады мы разгледзім:

* Касцёл у вёсцы Камаі (Пастаўскі раён Віцебскай вобл.)

У па­чатку XVIІ ст. яшчэ працягваецца будаўніцтва храмаў готыка-рэне­санснага тыпу. Вежы з байніцамі, але іх ужо 2 – знікаюць вежы на усходнім фасадзе

* Касцёл кармелітак (Святой Троіцы) у г.п. Ружа­ны (Пружанскі р-н, Брэсцкай вобл.)

Пабудаваны па загаду Льва Сапегі. Праз колькі год нямецкі архітэктар Ян Беркер дабудаваў 2 капліцы па баках і дадаў новую пластычную аздобу сцен пілястраміі карнізамі класіцыстычнага выгляду.

* Касцёл Святых Іаана Хрысціцеля і Іаана Евангеліста ў в. Гальшаны (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.)

Вежы знікаюць зусім, а мы бачым характэрнае віленскае барока.

* Касцёл Св. Тройцы ў г. Слоніме.

Высокая васьмігранная вежа - званіца на фасадзе ў сваім падставе ўзмоцнена магутнымі контрфорсамі. Вежа была прыгонным элементам пабудовы. У арачных нішах яе былі круглыя ​​байніцы. Славутасць бернардынскага касцёла - 2 кубічныя прыбудовы па баках, крытыя шлемападобным купаламі. Дзякуючы ім узмацняецца сілуэтнае выразнасць помніка, які займае ў панараме горада бачнае месца.

* Бер­нардзiнскi касцёл (Адшукання Святога Крыжа) у г. Гродне

Гэта найбуйнейшы архітэктурны комплекс горада. Касцёл уяуляе сабой трохнеф­ную, шасцiслуповую базiлiку.

На яго архiтэктуру аказалі уплыў тры стылi: готыка, рэнесанс i барока.

Контрфорсы i стральчатыя аконныя праёмы маюць рысы готыкi. Галоуны фасад выкананы у барочных традыцыях з элементамi ранесан­су (слаба выступаючыя пілястры). Нягледзячы на разнастай­насць архiтэктурных стыляў, касцёл уяўляе сабой адзiную кампазiцыю вялікай мастацкай сiлы. Ушчыльную да касцёла прымыкаюць манастырскія карпусы і ўтвараюць замкнёны дворык. З заходняга боку кампазіцыя комплексу ўзбагачана шмат'яруснай званіцай, што ўрэзалася паміж касцёлам і кляштарам. Верхнія ярусы званіцы і афармленне інтэр'ера (А. Грушэцкі, Ф. Міхалевіч) адносяцца да другой паловы XVIII ст.

* Касцёл Дабравешчання кляштара брыгітак у г. Гродне.

Брыгіцкі касцёл і манастыр. Цікавы арганізацыяй генеральнага плана з вынясеннем касцёла на скрыжаванне двух значных вуліц горада. Вуглавыя вежы і брамы манастырскіх сцен ўзмацняюць мастацкае ўспрыманне комплексу сярод зацесненага ўчастка. Касцёл аднанефны. Заходні фасад раздзелены пучкамі пілястраў карынфскага ордэра і ўпрыгожаны развітым атыкам, франтонам, двума дэкаратыўнымі вежкамі, волютамі і інш Фрыз вакол усяго будынка ўпрыгожаны паласой дэкаратыўнага жывапісу. У архітэктурных дэталях адзначаецца значнае адхіленне ад канонаў класічных формаў, своеасаблівая трактоўка асобных элементаў, толькі аддалена нагадваюць формы заходнееўрапейскага барока.

У двары манастыра захаваўся цікавы драўляны будынак – спіхлер. Гэта двухпавярховы дом, выкладзены з масіўных брусоў з арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе. У архітэктуры і канструкцыях пабудовы знайшлі сваё адлюстраванне традыцыі беларускага народнага будаўніцтва.

* Касцёл Архангела Міхаіла ў в. Міхалішкі (Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.). Храм быў пабудаваны архітэктарам Пенсам.

Касцёл аднанефны, двухвежавы. Адрозніваецца вытанчанасцю дэкарацый інтэр'еру, багата упрыгожанага бел-блакітнымі барэльефамі з стукко (штучны мармур, вышэйшы гатунак тынкоўкі; лёгка паддаваўся апрацоўцы; вырабляецца з абпаленага і здробненага гіпсу, клею і галыноў (квасцоў), часам дадвалася мармуровая пудра і крошка, таксама ўжываліся мел, вапна, алебастар і інш. матэрыялы). Высыхаючы, стукко набывае белы колер і вялікую трываласць, пасля паліроўкі прымае выгляд мармуру. Касцёл нагадвае вядомы касцёл Пятра і Паўла ў Вільні. І гэта не выпадкова: архітэктар Пенс працаваў над інтэр'ерам касцёла ў Міхалішках сумесна з італьянскім майстрам Джавані Перт - адным з аўтараў скульптурных кампазіцый віленскага помніка.

Дарэчы, Віленскі касцёл мы таксама можам лічыць сваёй спадчынай.

* касцёл Пятра і Паўла ў Вільні (сучасны Вільнюс)

Кажуць, яшчэ ў часы Ягайла на гэтым месцы быў пабудаваны драўляны касцёл, ён згарэў у 1594 годзе. У 1609-1616 гг. Быў пабудаваны новы, але ізноў драўляны, і ён быў разбураны падчас вайны з Масквой. Заснавальнік гэтага касцёла - уплывовы магнат, вялікі гетман літоўскі Міхал Казімір Пац, які заклаў храм у выкананне абяцання, дадзенага за сваё збавенне пры бунце ў войску, і ў азнаменаванне вызвалення Вільні ад захопнікаў. Будаўніцтва было пачата дойлідам з Кракава Янам Заорам у 1668 годзе. З 1671 будаўніцтвам кіраваў італьянец Джамбаціста Фрэдыані. Аздабленнем інтэр'еру займаўся Джавані П'етра Перт (Перэцці) з Мілана і Джавані Марыя Галле з Рыма. Надпіс уверсе другога яруса над уваходам на лацінскай мове "REGINA PACIS FUNDA NOS IN PACE" ("Каралева свету, умацуй нас у свеце») абыгравае радавое імя Паца. Над уваходам змешчаны картуш з радавым гербам Пацаў - падвойная лілея з кольцам

* Касцёл Ушэсця Маці Боскай у г. Дзятлава (Гродзенскай вобл.). Пабудаваны ў сярэдзіне XVII ст. Падчас пажару ў 1743 г. касцёл значна пацярпеў і быў затым перабудаваны звонку і ўнутры (архітэктар А. Осикевич). Цяпер гэта аднанефнага двухвежавы будынак з фасадам яруснага пабудовы. Развітыя раскрапоўка, крывалінейныя карнізы, фігурныя франтоны, выкарыстаныя ў дэкоры касцёла, характэрныя для позняга барока. Аналагічны характар ​​ўласцівы і інтэр'еру, дзе вылучаюцца убраннем скульптурныя алтары.

*Петрапаўлаўская царква – Мінск. У XVII ст. праваслаўных жыхароў у Мінску было няшмат, яны падвяргаліся ўціскам, яны ўсё ж стварылі ў горадзе сваю суполку. Праваслаўнае брацтва вырашыла пабудаваць на свае ўласныя сродкі вялікую каменную царкву. Тут жа павінен быў знаходзіцца мужчынскі манастыр, а таксама руская праваслаўная школа, друкарня для друкавання рэлігійных славянскіх выданняў і лякарня для бедных (дарэчы, друкарня і школа там існуюць і зараз). Праваслаўная князёўна Аўдоцця Рыгораўна Друцкая-Горская, удава каралеўскага маршалка Багдана Сцеткевіча, падтрымала абшчыну, і ў 1611 годзе для будаўніцтва манастыра з царквой асаблівай даравальнай граматай падарыла гораду "на вечныя часы" надзел зямлі недалёка ад р. Свіслачы. У гэтым жа годзе яшчэ 52 багатых гараджаніна ахвяравалі грошы. Поўны спіс іх імёнаў захоўваецца ў алтары сабора. У наступным, 1612, мінскія жыхары вырашылі пачаць на гэтым месцы будаўніцтва. Ім дапамагалі манахі з віленскага праваслаўнага Свята-Духава манастыра Пятра і Паўла. У 1793 г пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай горад быў далучаны да Расіі. Петрапаўлаўскі мужчынскі манастыр скасавалі. Да 1795 г храм моцна занядбаў.. Былому тады губернатарскаму архітэктару Ф. Крамеру было даручана выканаць праект перабудовы храма, "аднак без празмернасцяў". Расійская імператрыца Кацярынай II ахвяравала сякія-такія рэчы і колькі грошай, пагэтаму з 1795 г царква (дзе з гэтага часу знаходзіўся Мінскі кафедральны сабор), стала называцца Кацярынінскай у гонар рускай імператрыцы.

Варта заўважыць, што зараз некаторыя набажэнствы вядуцца тут на беларускай мове.

* Касцел Дабравешчання кляштара бернардзінак- Мінск (1642-1687) Будынак сабора ў стылі барока пабудавана ў 1633-1642 у якасці галоўнага храма каталіцкага жаночага манастыра бэрнардынак. У гэты ж час з паўночнага боку храма выбудаваны П-вобразны манастырскі корпус. Будаўнікі манастыра бэрнардынак ўзвялі яго на тым месцы, дзе да пачатку XVII ст. знаходзіўся праваслаўны манастыр у імя святых Касьмы і Даміяна. У працяг XVIII-XIX стст. храм і прылеглы да яго манастырскі корпус неаднаразова перабудоўваліся, перш чым прыняць цяперашні архітэктурны аблічча. У 1852 каталіцкі манастыр быў зачынены, а яго насельнікаў пераведзены ў г. Нясвіж. У I860 былы манастырскі храм ператвораны ў праваслаўную царкву, асвячоную ў гонар святых Мяфодзія і Кірыла. Праз 10 гадоў тут адкрыўся мужчынскі праваслаўны манастыр і здзейснена асвячэнне галоўнага прастола манастырскага храма ў гонар Сашэсця Святога Духа.

У 1918, пасля закрыцця манастыра, памяшканне храма выкарыстоўвалася ў розных мэтах: у якасці спартыўнага залы, перасыльнай турмы для раскулачаных сялян. Набажэнствы аднавіліся падчас нямецкай акупацыі ў 1943. У цяперашні час Свята-Духавая царква - Кафедральны сабор Мінска. Самая каштоўная яго рэліквія - цудатворны абраз Божай Маці, набытая менчукамі ў 1500 і названая Мінскай. А яшчэ ў храме ёсць нятленныя мошчы святой вернай Сафіі Слуцкай, унучкі Анастасіі Слуцкай.

* Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі

У гістарычным мінулым Рымска-каталіцкі архікафедральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі з'яўляўся галоўным элементам ансамбля езуіцкага калегіума, што сфарміраваўся на працягу XVII-XVIII. Езуіты з'явіліся ў Мінску ў сярэдзіне XVII ст. У 1654 яны прыступілі да стварэння адзінага манументальна-архітэктурнага комплексу. У планіровачнай структуры ансамбля цэнтральнае месца займаў езуіцкі касцёл (пабудова 1700-1710), які ўяўляў сабой трохнефны двувежавы будынак з двума капліцамі па абодвум бакам. У 1798 касцёл стаў кафедральным; пасля 1820 перайменаваны ў Марыінскі сабор (раней называўся: Ісуса, Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Барбары). Езуіцкі касцёл доўгі час з'яўляўся самым высокім будынкам Мінска. Пасля вайны будынак касцёла рэканструюецца пад Дом фізкультуры. У 1990 касцёл вернуты вернікам. Яго размяшчэнне ў непасрэднай блізкасці ад праваслаўнага Кафедральнага сабора - яшчэ адзін знак верацярпімасці, зацьверджанай у Беларусі адвеку стагоддзяў.

Нярэдка вакол касцёла былі пабудаваныя розныя збудаванні і ўвасаблялі цэлы комплекс. Гэта былі розныя памяшканні: келлі, бібліятэка, капліца, класы і пакой для рэктара, кухня і казначэйскі пакой, часам, нават тыпаграфія. Так выглядалі калегіўмы ў Пінску, Бабруйску, Гродне.

* Будынак езуіцкага калегіўма ў г. Пінску

Пінскі калегіюм езуітаў (1635-48 гг.) Называюць адным з шэдэўраў дойлідства, якія пакінуў Беларусі XVII стагоддзе. Масіўныя сцены таўшчынёй да 2-х метраў, падобныя на байніцы вокны, падземныя хады, што вядуць да ракі, падвалы з немалым запасам харчавання пры неабходнасці ператваралі гэта будынак у непрыступную крэпасць, у якой можна было вытрымліваць працяглую аблогу.

Адным з самых заможных манастыроў ордэна ў Беларусі па праву лічыўся Пінскі. Сюды У 1630 годзе езуітаў запрасіў мясцовы стольнік М. Ельскі, які падарыў ім уласны дом. Двума гадамі пазней прадстаўнікі ордэна атрымалі значнае ахвяраванне канцлера Вялікага княства Літоўскага Альбрэхта Станіслава Радзівіла, адначасова займаў пасаду пінскага старасты. Размясціўшыся ў былой сядзібе Ельскага, езуіты сталі прыглядаць месца для ўзвядзення храма. Гарадскія ўлады пайшлі насустрач, і вось у 40-х гадах XVII стагоддзя быў пабудаваны велічны барочны касцёл св. Станіслава з двума вежамі-звоницами на галоўным фасадзе (узарваны за савецкім часам, у 1954 годзе.). Дарэчы, усе каштоўнасці і кнігі таксама зніклі – “пераехалі” ў Ленінград.

* Касцёл і кляштар картэзіянцаў у г. Бяроза (Брэсцкай вобл.)

Казімір Леў Сапега (малодшы сын канцлера) ахвяраваў манахам ордэна картэзіянцаў надзел сваёй зямлі недалёка ад мястэчка Бяроза (паводле паданняў, тут калісьці адбылася з'ява драўлянага крыжа з выявай ўкрыжаванага Хрыста). У 1648 г. быў закладзены першы камень. Будаўніцтва пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара, як мяркуецца, Джавані Батыста Джыслені, ішло амаль 40 гадоў і завяршылася ў 1689, але аздобныя працы не спыняліся да сярэдзіны ХVІІІ стагоддзя. Акрамя касцёла тут былі жылыя карпусы, бібліятэка, шпіталь, сталовая, аптэка і розныя гаспадарчыя пабудовы, да якіх прылягаў вялікі сад з возерам. У сярэдзіне манастырскага двара знаходзілася званіца з тоўстымі сценамі і ярусамі для гармат. Атачала комплекс каменная сцяна з вежамі, а уваходам служыла масіўная брама з байніцамі. Недалёка ад брамы размяшчаўся двухпавярховы палац Сапегаў. Гонарам манастыра была бібліятэка, дзе налічвалася 39 рукапісных і 2314 друкаваных кніг. Па паданнях, у час Паўночнай вайны (1700-1721 гг.) у манастыры картэзіянцаў сустракаліся рускі цар Пётр І і кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІ Моцны, каб абмеркаваць планы па сумесным вядзенні вайны супраць шведскага караля Карла XII, аднак гэты факт не пацвярджаецца ніякімі дакументальнымі сведчаннямі. Войны пакрысе разбуралі кляштар. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам Каліноўскага, паслужыла працягам знішчэння вялікага храма. Насельніцтва Бярозы і наваколля падтрымала паўстанцаў. Для падаўлення бунту ў горад быў дасланы 151-й Пяцігорскі пяхотны полк. Тады ж быў разабраны касцёл, збудаваны з добрай чырвонай цэглы, для будаўніцтва казармаў, якія захаваліся да нашых дзён - іх так і называюць «чырвоныя казармы» (у 1930-х гадах у іх размясціўся Бяроза-Картузскі канцлагер). У 1915-м манастыр згарэў. Да нашых дзён захаваліся руіны ўязной брамы, фрагменты званіцы, будынак шпіталя і частка сцяны з адной з кутніх вежаў....

4. Сядзібныя комплексы ў залежнасці ад прызначэння (рэзідэнцыя, грамадскія збудаванні) мела розную планіроўку. Першапачаткова гэта была адна зона з жылым домам, гумном і хлявом. Пазней жылая і гаспадарчая зоны раздзяліліся.

* Адным з цікавейшых будынкаў з’яўляецца загарадная рэзідэнцыя ў в. Гайцюнішкі (Воранаўскі раён Гродненскай вобл.)

Дом-крэпасць - помнік абарончай архітэктуры пачатку 17 стагоддзя, адзінае, што захавалася ў Беларусі збудаванне падобнага тыпу. Быў пабудаваны за адзін год у 1612 (3) годзе вядомым архітэктарам абарончых збудаванняў Пятром Нонхартам для ўласнага пражывання. Уяўляе сабой мініятурны замак (15х34 м) з чатырма круглымі вежамі па кутах. Кампазіцыя дома сіметрычная, вежа трохпавярховая, асноўнае будынак, фланкіраваныя вежкамі, двухпавярховы. Першы паверх прызначаўся для размяшчэння невялікага гарнізона і службы. Уладальнік займаў другі паверх і трэці ярус сярэдняй вежы, якая мела самастойную лесвіцу. Як і ўсе пабудовы абароннага тыпу таго часу, дом у Гайцюнішках мае сцены вялікай таўшчыні (каля 1,5 м) і скляпеністыя перакрыцці. Архітэктурны дэкор на фасадах мінімальны. Дом атачалі напоўнены вадой роў і вал, крыху далей - сістэма штучных сажалак. Яны таксама мелі абароннае значэнне. У часы Паўночнай вайны дом-крэпасць вытрымаў аблогу шведаў. Зараз у будынку размешчана рэспубліканская псіхіятрычная бальніца.

Гэты перыяд вызначаецца так­сама ўздымам выяўленчага мастацтва. Жывапiсцы, скульпта­ры, графiкi працуюць у розных тэхнiках i жанрах. Яны выконваюць заказы не толькi царквы, але i магнатаў, буйной шлях­ты, гарадскога патрыцыяту. Менавіта XVII ст. стала першым значным этапам у развiццi свецкай культуры.

У гэты час узрастаюць сувязi беларускiх майстроў з заходне­еурапейскiмi мастацкімі школамi, у выніку чаго адбывалася плённая пераапрацоўка мясцовых традыцый у спалучэннi са здабыткамi iтальянскiх, нямецкіх, галандскiх, французскiх, iспанскiх дзеячаў культуры. У іканапіс, аздабленне цэркваў прыходзяць новыя сю­жэты, тэмы, вобразы, настроі, новыя пластычныя i тэхнiчныя вырашэннi.

Развiццё станковага i манументальнага жывапiсу Беларусi iшло складанымі шляхамi. Характар асноўных вiдаў i жан­раў, такіх, як фреска, іканапіс, партрэт, сведчыць аб узмац­ненні ў выяуленчым мастацтве ролi свецкіх плыняў. Яны cyi­снавалi з культавым жывапiсам, часта ўзаемауплываючы.

* Царская брама з Троіцкай царквы в. Дабраслаўка (Пінскі р-н, Брэсцкая вобл.)

Назiраецца бурны працэс авалодання новымi выяўленчымi сродкамi, узрастае цікавасць да анатоміі чалавека, этнаграфiчных дэталяў, да псiхалагiчных характарыстык ге­рояў. Мастакі пакрысе авалодваюць лінейнай перспектывай і часам адмаўляюцца ад кананічных схем.

Разнастайныя і тэхнікі: цяпер гэта не толькі фрэскі па вільготнай тынкоўцы, але і жывапіс па розных грунтах, жывапіс алейнымі фарбамі па дрэву, і нават па наклеенаму на сцяну палатну.

* “Адзігітрыя Бялыніцкая” * “Маці Боская з дзіцём” * “Маці Боская Адзігітрыя

Няўвядальны Цвет” * “Тройца старазапаветная”


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: