У якіх беларускіх гарадах у XIV-XV стст. былі пабудаваны мураваныя замкі

а) Ліда, Гродна;

в)Крэва;

с) Віцебск;

d) Мінск, Нясвіж;

e) Орша.

16. Народнасць – гэта:

а) гістарычна склаўшаяся рэлігійная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей;

в) гістарычна склаўшаяся моўная, палітычная, эканамічная і культурная супольнасць людзей;

с) гістарычна склаўшаяся моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей;

d) гістарычна склаўшаяся моўная, тэрытарыяльная, сацыяльная і культурная супольнасць людзей;

е) моўнаадметная супольнасць якая пражывае на тэрыторыі інаэтнічнай дзяржавы.

17. Да летапісаў ВКЛ не адносіцца:

а) “Аповесць мінулых гадоў”;

в) “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”;

с) “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”;

d) “Хроніка Быхаўца”;

е) "Аповесць пра Баву".

18. У мастацтве Беларусі ў перыяд ВКЛ былі шырока распаўсюджаны наступныя стылі:

а) візантыйскі і готыка;

в) раманскі і готыка;

с) готыка і рэнесанс;

d) барока і класіцызм;

е) ампір і элінізм.

19. Да першадрукароў ВКЛ не адносіцца:

а) Ф. Скарына;

в) С. Будны;

с) М. Гусоўскі;

d) В. Цяпінскі;

е) А. Філіповіч.

20. Да відаў жывапісу перыяду ВКЛ не адносілася:

а) кніжная мініяцюра;

в) кніжная графіка;

с) графіка;

d) іканапіс;

е) фрэскавы роспіс.

21. Дзяржаўнай мовай ВКЛ бала:

а) лацінская;

в) польская;

с) літоўская;

d) старабеларуская;

е) царкоўнаславянская.

22. У XVI cт. на тэрыторыі ВКЛ духоўным асобам належала:

а) 10 % земляў;

в) 30 % земляў;

с)5 % земляў;

d) 14 % земляў;

е) 25 % земляў.

23. Тэрмін "літвін" у XVI cт. азначаў:

а) балта па паходжанні;

в) жыхара этнічнай Літвы;

с) грамадзяніна ВКЛ;

d) палоннага;

е) славянізаванвага літоўца.

24. Антытрынітрарыямі былі:

а) С. Полацкі;

в) С. Будны;

с) В. Цяпінскі;

d) Мікалай Радзівіл Чорны;

е) І. Пацей.

25. Назавіце уніяцкі манаскі ордэн, які дзейнічаў на тэрыторыі ВКЛ:

а) дамініканцы;

в) аўгусцінцы;

с) марыяне;

d) картузіянцы;

е) базыляне.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: