ТЭМА 14. Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ стст

1. Вядомаму беларускаму графіку ХІХ ст. М. Андрыёлі належаць працы:

а) Смерць Людвіка Нарбута;

в) Пахаванне Гедыміна;

с) Атака кавалерыі;

d) Сутычка ліцьвінаў з крыжаносцамі;

e) Пасля Бітвы.

2. Паланэз "Развітанне з Радзімай" напісаў:

а) С. Манюшка;

в) Н. Орда;

с) Д. Стэфановіч;

d) М. Агінскі;

e) Ф. Міладоўскі.

3. Гады жыцця Францішка Багушэвіча прыпадаюць на:

а) 1851-1897 гг.;

в) 1865-1901 гг.;

с) 1840-1900 гг.;

d) 1875-1915 гг.;

e) 1849-1899 гг.

4. Полацкая езуіцкая акадэмія існавала да:

а) 1812 г.;

в) 1832 г.;

с) 1835 г.;

d) 1823 г.;

e) 1820 г.

5. Першы фундаментальны беларускі слоўнік І. Насовіча быў выдадзены ў:

а) 1901 г.;

в) 1918 г.;

с) 1890 г.;

d) 1870 г.;

e) 1867 г.

6. Вядомымі партрэтыстамі першай паловы ХІХ ст. былі:

а) І. Ярашэвіч;

в) І. Аляшкевіч;

с) Ю. Пешка;

d) В. Ваньковіч;

e) І. Хруцкі.

7. Заснавальнікам беларускага прафесійнага тэатру быў:

а) В. Дунін-Марцінкевіч;

в) Я. Баршчэўскі;

с) А. Абуховіч;

d) Ф. Багушэвіч;

e) І. Буйніцкі.

8. Да твораў А. Міцкевіча належаць:

а) Пан Тадэвуш;

в) Ідылія;

с) Свіцязь-возера;

d) Наваградскі замак;

e) Дзяды.

9. Класічнае беларусазнаўчае даследаванне "Беларусы" належыць:

а) М. Доўнару-Запольскаму;

в) Е. Раманаву;

с) М. Федароўскаму;

d) А. Сержпутоўскаму;

e) Я. Карскаму.

10. Я. Дамель і Ф. Смуглевіч пісалі ў жанры:

а) нацюрморта;

в) батальным;

с) гістарычным;

d) палітычным;

e) пейзажным.

11. Віленская школа малявання была створана ў 1866 г.:

а) І. Трутневым;

в) І. Рэпіным;

с) І. Чамаданавым;

d) Б. Бальзукевічам;

e) П. Ромерам.

12. Станіслаў Манюшка – гэта:

а) пейзажыст;

в) мастак;

с) кампазітар;

d) паэт;

e) фалькларыст.

13. Хто з пералічаных мастакоў працаваў у гістарычным жанры:

а) К. Стаброўскі;

в) Р. Слізень;

с) К. Альхімовіч;

d) Ф. Рушчыц;

e) М. Астрыганьеў.

14. Якая беларуская газета выходзіла ў 1906-1915 гг.?

а) Наша ніва;

в) Наша доля;

с) Наша воля;

d) Гоман;

e) Беларус.

15. Гады жыцця В. Дуніна-Марцінкевіча прыпадаюць на:

а) 1820-1867 гг;

в) 1800-1870 гг.;

с) 1807-1884 гг.;

d) 1805-1888 гг.;

e) 1799-1854 гг.

16. Першая пастаноўка п'есы Я. Купалы "Паўлінка" адбылася ў:

а) 1908 г.;

в) 1910 г.;

с) 1912 г.;

d) 1914 г.;

e) 1916 г.

17. На рубяжы ХІХ-ХХ ст. вядомымі майстрамі жывапісу Беларусі з’яўляліся

а) Я. Баршчэўскі, А. Гурыновіч, Я. Лучына.

в) І. Буйніцкі, Ф. Ждановіч, У. Галубок;

с) Е. Раманаў, М. Нікіфароўскі, П. Шэйн;

d)Я. Кругер, Ю. Пэн, Ф. Рушчыц;

е) Б. Тарашкевіч, Ф. Аляхновіч.

18. Выдатнымі прадстаўнікамі жывапісу Беларусі канца ХУІІІ - першай паловы ХІХ стст. з’яўляліся:

а) Я. Чачот і А. Рыпінскі;

d) С. Манюшка і Ф. Міладоўскі;

c) В. Ваньковіч і Я. Дамель;

d) К. Ельскі і Я. Астроўскі;

е) Ю. Пэн і К. Малевіч.

19. Да станоўчых вынікаў рэформы ў галіне адукацыі Расіі ў пачатку ХІХ ст. не адносіліся:

а) рост свецкіх агульнаадукацыйных школ;

в) увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін;

с) утварэнне ўсесаслоўнай школы;

в) развіццё жаночай адукацыі;

е) павелічэнне ліку пісьменных.

20. Асноўнымі стылямі ў мастацтве Беларусі ў канцы ХУІІІ першай палове ХІХ ст. былі:

а) ракако, класіцызм, рамантызм;

в) класіцызм, рамантызм, реалізм;

с) рамантызм, реалізм, эклектыка стыляў;

d) реалізм, эклектыка стыляў, мадэрн;

е) рэалізм і неарэалізм.

21. Да вядомых прадстаўнікоў беларускай літаратуры Беларусі другой паловы ХІХ ст. не адносіўся:

а) Ф. Багушевіч;

в) Я. Баршчэўскі;

c) А. Гурыновіч;

d) Я. Лучына;

е) Я. Колас.

22. У другой палове ХІХ ст. у архітэктуры Беларусі панаваў стыль:

а) класіцызм;

в) мадэрн;

с) рознастылявая эклектыка;

d) готыка

c) эклектыка.

23. У 1864 г. быў закрыты адзіны ВНУ на Беларусі:

а) Гора-Горыцкі земляробчы інстытут;

в) Гродзенскі аграрны універсітэт;

с) Беларускі дзяржаўны універсітэт;

d) Віцебская ветэрінарная акадэмія;

е) Беларускі інстытут правазнаўства.

24. Паводле даных ўсерасійскага перапісу 1897 г. колькасць пісьменных на Беларусі складала:

а) 1%;

в) 25,7 %;

с) 53,6%;

d) 74,2%;

е) 99,5%.

25. Першая незалежная дэмакратычная газета на Беларусі выходзіла пад назвай:

а)”Гродзенская газета”;

в)”Губернскія ведамасці”;

с) “Минский листок”;

d) ”Наша ніва;

е) “Планета”.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: