Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Польшчы

У выніку падпісання Рыжскага мірнага дагавора паміж Польшчай і Савецкай Расіяй (18.3.1921) заходнія беларускія тэрыторыі плошчай 98 815 км2 з насельніцтвам звыш 3 мільёнаў чалавек (з із беларусаў больш за 50 %) сталі часткай "другой Рэчы Паспалітай". Яны былі падзелены на чатыры ваяводствы (Віленскае, Беластоцкае, Наваградскае і Палескае), 29 паветаў і гміны. Палякі называлі гэтыя тэрыторыі "крэсы ўсходнія", "паўночна-ўсходнія землі Польшчы", "Белапольшча", што падкрэслівала пазіцыю непрызнання беларускіх зямель як асобнай не толькі тэрытарыяльна-палітычнай, але і этнічнай адзінкі.

У эканамічным плане Заходняя Беларусь была аграрным рэгіёнам. У сельскай гаспадарцы гэтага краю было занята звыш 80 % насельніцтва. Многія сяляне пакутавалі ад мала- ці беззямелля. Звыш 50 % пашы належала памешчыкам. У 20-х гг. польскі ўрад праводзіць на далучаных землях шэраг аграрных рэформ: парцэляцыю – продаж памешчыкамі праз банк часткі сваіх зямель па фіксаваных цэнах; камасацыю – аб’яднанне ў адзіны надзел дробных сялянскіх палосак і высяленне сямей на хутары; пераход сервітутаў – сумесных для карыстання памешчыкаў і сялян зямель (сенажаць, лес, месца для рыбнай лоўлі і інш.) – да прыватных уласнікаў. У выніку комплексных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы ўмацавалася становішча заможных і сярэдніх сялян, паскорыўся працэс сацыяльнага расслаення на вёсцы, актывізавалася канцэнтрацыя сельгасвытворчасці. У 1926 г. быў прыняты закон, па якім польскія афіцэры і унтэрафіцэры (асаднікі) маглі набываць на далучаных да Польшчы землях за невялікія грошы надзелы плошчай ад 15 да 45 гектараў. Яны мелі права насіць зброю і карыстацца ёй па сваім жаданні. Гэтай мерай польскі ўрад імкнуўся стварыць сабе сацыяльную апору на вёсцы.

Прамысловасць Заходняй Беларусі насіла пераважна дробны характар (каля 80 % прадпрыемстваў) з найбольшым развіццём харчовай і дрэваапрацоўчай галін. У адносінах да рабочых прымянялася пашыраная сістэма штрафаў, не развівалася сацыяльнае заканадаўства (рабочы дзень дасягаў 12–14 гадзін, не было шпітальных кас і інш.). Сярэдняя заработная плата рабочага на заходнебеларускіх прадпрыемствах складала каля 68 % ад заработнай платы рабочага ў Цэнтральнай Польшчы. Значна абвастрыў стан працоўных эканамічны крызіс 1929–1933 гг., у выніку 46 % рабочых засталіся без працы. Адным з вынікаў непамернай эксплуатацыі народа і цяжкага сацыяльна-эканамічнага стану стаў масавы выезд за мяжу: за 1921–1939 гг. краіну пакінулі каля 120–150 тысяч чалавек; выхадцы з Беларусі пераязджалі ў Канаду, ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі.

Яшчэ адным паказчыкам цяжкага становішча стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў (з 23 беларускіх газет і часопісаў у 1927 г. праз пяць год засталося толькі 8). Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці ператвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы. На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай.

3. Нацыянальна-вызваленчай рух у 1921-1929 гг. Дзейнасць палітыч­ных партый і арганізацый.

Рэжым санацыі Ю. Пілсудскага (1926–1939) узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У першай палове 20-х гадоў пераважалі ўзброеныя выступленні партызанскага характару. У паўночна-заходнім рэгіёне дзейнічалі беларускія эсэры; яны вызначалі патрабаванні самавызначэння беларускіх зямель і спынення ўрадавых рэпрэсій. З 1923 г. ў заходнебеларускім рэгіёне пачынае дзейнічаць камуністычная партыя (КПЗБ), якая разам з заходнеўкраінскай, з’яўлялася часткай кампартыі Польшчы (КПП). У 1924 г. з’явіўся Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (першы сакратар – В. Харужая). З’яўленне новай палітычнай сілы – КПЗБ – спрыяла пашырэнню партызанскага руху. Але актывізацыя ўзброеных выступленняў паўплывала на ўвядзенне асаднага становішча і далейшае згортванне партызанскай барацьбы.

У сярэдзіне 20-х гадоў на палітычную сцэну выходзіць яшчэ некалькі сіл, сярод якіх вызначаецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ). За два гады яе існавання (1925–1927) яна ператварылася ў самую масавую палітычную арганізацыю сялян Еўропы. Яе праграмныя мэты: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне ўсіх беларускіх зямель, сялянска-рабочы ўрад, ліквідацыя асадніцтва, дэмакратыя, свабода, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове. На пазіцыях нацыянальнага вызвалення беларускага народа стаялі некаторыя іншыя партыі і арганізацыі.

Яшчэ ў 1922 г. ў польскім сейме пачала сваю працу фракцыя "Беларускі пасольскі клуб", якую стварылі 11 лідэраў розных палітычных сіл Заходняй Беларусі. Яе галоўнай мэтай было адстойванне інтарэсаў беларускага насельніцтва праз парламенцкую дзейнасць. У 1927 г., напярэдадні выбараў у сейм была створана беларуская дэпутацкая фракцыя "Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых" (І. Гаўрылік і інш.).

4. Барацьба за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ў 1930–1939 гг.

Сярэдзіна 20-х – пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. На выбарах 1928 г. толькі за дэпутатаў ад КПЗБ было аддадзена 26% галасоў. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму – эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных. У рабочым руху адзначаецца паступовы рост забастовачнай барацьбы з перавагай стачак эканамічнага характару. З 1931 г. пачынаецца рост сялянскіх выступленняў; адбываецца ўзброенае паўстанне сялян Кобрынскага павета (8.1933 г.) і найбуйнейшае паўстанне нарачанскіх рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 тыс. чал. (1935-1939 гг.).

Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936-1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана Камуністычная партыя Польшчы і яе адгалінаванне – КПЗБ.

Яшчэ адным паказчыкам прыгнечанага становішча насельніцтва Заходняй Беларусі стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне, “апалячванне” беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў (з 23 беларускіх газет і часопісаў у 1927 г. праз пяць год засталося толькі 8). Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці пераўтвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы.

5. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і першыя пераўтварэнні.

З сярэдзіны 30-х гадоў міжнародны клімат значна пагоршыўся. Было відавочна, што рыхтавалася вялікая вайна. У 1938 годзе Германія справакавала Данцыгскі крызіс у адносінах з Польшчай. Урад СССР паспрабаваў дагаварыцца з Англіяй і Францыяй аб узаемадапамоге на выпадак вайны, у тым ліку дапамоге ўсім усходнееўрапейскім краінам. Але апошнія (Польшча, Чэхаславакія, Румынія) адмовіліся ад гэтай прапановы. Пад час правядзення перамоў, 22 сакавіка 1939 года немцы занялі Клайпедскую вобласць, а Літва, Латвія і Эстонія заключылі “сяброўскія” дагаворы з Германіяй. Гульні ў “кошкі – мышкі” з дэлегацыямі Англіі і Францыі не спадабаліся І.Сталіну, таму 23 жніўня 1939 года ў Маскве пасля імклівай падрыхтоўкі было заключана пагадненне з Германіяй аб ненападзе тэрмінам на 10 год. Да дагавору прыкладваліся сакрэтныя пратаколы, якія размежавалі сферы ўплыву Германіі і СССР у Еўропе. Заходняя Беларусь, але без Вільні, была аб’яўлена зонай уплыву СССР. Падпісалі дагавор і пратаколы кіраўнікі ведамстаў замежных спраў краін І.Рыбентроп і В.Молатаў.

1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, а 3 верасня Германіі аб’явілі вайну Англія і Францыя, пачалася Другая сусветная вайна. Праз два тыдні нямецкія войскі прадвінуліся да мяжы сферы ўплыву СССР – да Заходняй Беларусі. 17 верасня 1939 года быў аддадзены загад Чырвонай Арміі перайсці мяжу Польшчы і заняць Заходнюю Беларусь, узяць пад абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Чырваная Армія прасоўвалася хутка, амаль не сустракаючы супраціўлення. Да 25 верасня яна кантралявала ўсю тэрыторыю Беларусі.

28 верасня 1939 года зноў у Маскве быў падпісаны дагаворпаміж СССР і Германіяйаб сяброўстве і мяжы, па якой мяжа праходзіла па, так званай, “лініі Керзана”. Літва ўвайшла ў сферу ўплыву СССР. 7 кастрычніка ёй у абмен на права размясціць ваенныя базы перадалі (без ведама ўрада БССР) Вільну і частку Віленскага ваяводства. На занятай тэрыторыі адразу пачалі праводзіць мерапрыемствы па ўсталяванню савецкай улады. Але трэба было легітымізаваць далучэнне тэрыторыі праз рашэнне народа.

22 кастрычніка 1939 года адбыліся выбары прадстаўнікоў народнагасходу, які сабраўся 28–30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. Сход абвясціў устанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, канфіскаваў памешчыцкія землі, нацыяналізаваў банкі і буйную прамысловасць. Сход прасіў ВС СССР і ВС БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР. У адказ 2 лістапада 1939 года ВС СССР і 12 лістапада ВС БССР прынялі адпаведныя законы. Уз’яднанне беларускіх земляў было актам гістарычнай справядлівасці. Беларускі народ атрымаў магчымасць развівацца ў межах аднага дзяржаўнага ўтварэння.

Пытанне для самакантролю:

1. Якія партыі дзейнічалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі?

2. Якія партыі ўваходзілі ў блок рэвалюцыйна-дэмакратычных?

3. У чым была сутнасць рэжыма санацыі? Калі ён быў устаноўлены?

4. Якія асаблівасці развіця прамысловасці ў Заходняй Беларусі вы ведаеце?

Тэма 6. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны
і Вялікай Айчыннай вайны

Мэта:

Разгледзець прычыны, характар і асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Вызначыць ролю партызанскага і падпольнага руху у разгроме нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

План:

1. Мэты Германіі ў вайне супраць СССР.

2. Абарончыя баі на тэрыторыі БССР у чэрвені — жніўне 1941 г.

3. Акупацыйны рэжым.

4. Беларуская калабарацыя.

5. Партызанскі і падпольны рух на акупіраванай тэрыторыі.

6. Заканчэнне Вялікай Айчынная вайны. Савецкі тыл у гады вайны, пра­цоўны подзвіг савецкага народу.

1. Мэты Германіі ў вайне супраць СССР.

Вялікая Айчынная вайна — састаўная і рашаючая частка Другой сусветнай вайны — працягвалася з 22 чэрвеня 1941 па 9 мая 1945 г. У ходзе вайны можна выдзеліць 3 перыяды:

1) пачатковы перыяд (22 чэрвеня 1941 — 18 лістапада 1942 г.) — адступленне Чырвонай Арміі, Маскоўская бітва.

Бітва за Маскву з’яўляецца найбуйнейшай падзеяй пачатковага перыяду вайны. Яна праходзіла з канца верасня 1941 па люты 1942 года.

Значэнне Маскоўскай бітвы:

1. Упершыню ў ходзе Другой сусветнай вайны нямецкія войскі пацярпелі паражэнне.

2. Канчаткова праваліўся план «маланкавай вайны», і яна ператварылася ў зацяжную.

3. Развеяны міф аб непераможнасці германскай арміі.

4. Паскорылася складанне антыгітлераўскай кааліцыі.

2) карэнны пералом (19 лістапада 1942 — канец 1943 г.) — Сталін­градская бітва, Курская бітва, бітва за Днепр, пералом у эканоміцы, уздым партызанскага руху. Пачатак карэннага пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны быў пакладзены Сталінградскай бітвай (17 ліпеня 1942 — 2 люты 1943 г.).

Значэнне бітвы пад Сталінградам у тым, што яна:

1) паклала пачатак карэннаму пералому ў Вялікйй Айчыннай вайне;

2) у антыфашысцкіх краінах Еўропы ўзмацнілася вызваленчая барацьба;

3) абвастрыліся знешнепалітычныя адносіны Германіі з яе саюзнікамі.

У снежні 1942 г. пачалося наступленне Чырвонай Арміі на Каўказе. 18 Студзень 1943 г. савецкія войскі часткова прарвалі блакаду Ленінграда. Карэнны пералом, пачаты пад Сталінградам, быў завершаны ў ходзе Курскай бітвы (5 ліпеня — 23 жніўня 1943 г.) і бітвах за р. Днепр (26 жніўня — 23 снежня 1943 г.).

Значэнне карэннага пералому:

1) гітлераўская Германія на ўсіх франтах перайшла да стратэгічнай абароны;

2) больш за палову савецкай тэрыторыі было вызвалена ад захопнікаў і пачалося аднаўленне разбураных раёнаў;

3) пашырыўся і актывізаваўся фронт нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Еўропе.

3) заключны перыяд (пачатак 1944 — май 1945 г.) — вызваленне СССР, вызваленне краін Еўропы, Берлінская аперацыя, безумоўная капітуляцыя фашысцкай Германіі.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны савецкія войскі, верныя саюзніцкаму абавязку, разграмілі японскую Квантунскую армію (9 жніўня — 2 верасня 1945 г.). Японія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі.

Мэты Германіі ў вайне супраць СССР.

1. Пашырэнне жыццёвай прасторы для немцаў, заваяванне сусветнага панавання, знішчэнне камуністычнай ідэалогіі.

2. Разгром Узброеных Сіл СССР, знішчэнне савецкай дзяржавы, падзел тэрыторыі і багаццяў СССР паміж Германіяй і яе сатэлітамі, стварэнне на прасторах СССР дробных дзяржаўных утварэнняў каланіяльнага і поўка­ланіяльнага тыпу.

3. Фізічнае знішчэнне большай часткі славян — насельніцтва «ніжэйшай расы», анямечванне астатніх славян і ператварэнне іх у рабоў нямецкіх гаспод. У адпаведнасці з планам «Ост» меркавалася 75% насельніцтва Беларусі знішчыць ці выселіць за Урал, 25% анямечыць і прымусіць працаваць на немцаў.

Савецкі Саюз у навязанай яму вайне ставіў задачай абарону Айчыны, вызваленне акупаванай ворагам савецкай тэрыторыі і насельніцтва; аказанне дапамогі народам Еўропы ў вызваленні ад фашызму, ліквідацыю фашызму і яго «новага парадку», недапушчэнне ў будучым магчымасці новай вайны з боку агрэсіўных сіл і дзяржаў.

2. Абарончыя баі на тэрыторыі БССР у чэрвені — жніўне 1941 г.

Галоўны ўдар па савецкіх войсках у Беларусі германская армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна ў паласе абароны 3-й і 4-й савецкіх армій. Тут колькасць нямецкіх войскаў у жывой сіле і тэхніцы пераўзыходзіла савецкія войскі ў 5 разоў.

25 чэрвеня штаб фронту аддаў загад аб адыходзе войск, якія да гэтага часу апынуліся ў акружэнні. Афіцэры і салдаты многіх злучэнняў і часцей мужна змагаліся з ворагам. Усяму свету вядома, напрыклад, гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. 26 чэрвеня 1941 г. нямецкія механізаваныя часці ўжо падступілі да сталіцы Беларусі. Войскі 13-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П.М. Філатава ўтрымлівалі рубяжы да 28 чэрвеня. Гераічна змагаліся воіны 100-й стралковай дывізіі генерал-маёра І.М. Русіянава. Аднак 28 чэрвеня савецкія войскі трапілі пад Мінскам у акружэнне.

Абарончыя баі ў Беларусі далі магчымасць савецкаму камандаванню разгарнуць войскі другога стратэгічнага эшалона на рубяжы рэк Заходняя Дзвіна — Днепр, дазволілі мабілізаваць непасрэдныя рэзервы краіны, каб даць адпор ворагу. Намечаныя камандаваннем вермахта тэрміны захопу Смаленска і Масквы былі сарваны.

Прычынамі няўдач Чырвонай Арміі на пачатковым этапе вайны гісторыкі лічаць наступнае:

1) нечаканасць нападу фашыстаў на СССР;

2) неспрыяльны момант нападу: рэарганізацыя і пераўзбраенне арміі не былі завершаны;

3) пралікі і памылкі кіраўніцтва краіны ў вызначэнні часу нападу Германіі і ў мерах па адбіцці фашысцкіх удараў;

4) недастатковая прафесійная падрыхтоўка камандзіраў з-за рэпрэсій у арміі напярэдадні вайны;

5) культ асобы Сталіна, які спараджаў страх і скоўваў ініцыятыву военачальнікаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  




Подборка статей по вашей теме: