Беларусь у складзе Расійскай імперыі

Мэта:

Разгледзець становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – перш. пал. XIX ст. Асвятліць пытанне, прысвечанае становішчу беларускіх зямель у вайне 1812 г. Даць характарыстыку грамадска-палітычнаму руху. Разгледзець палітычнае, геапалітычнае становішча, сацыяналь-эканамічную сітуацыю і грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства (др. пал. XIX — пач. XX ст.).

План:

1. Этапы ўрадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.

2. Беларускія землі ў вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычны рух. Шляхецкія паўстанні.

4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель Асаблівасці развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Транспарт, фінансы, гандаль

5. Сацыяльна-палітычнае развіццё. Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ).

6. Станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці.

7. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя на Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.

1. Этапы ўрадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.

Урадавая палітыка ў першай палове XIX ст. звязана з імёнамі расійскіх імператараў Аляксандрам І і Мікалаям I. Для эпохі Аляксандра І (1801–1825 гг.) была характэрна палітыка «заходніцтва». Разачараванне вынікамі французскай рэвалюцыі прывяло самыя шырокія колы еўрапейскай грамадскасці да ўмацавання веры ў эвалюцыйны, рэфармісцкі шлях дзяржаўнага развіцця. Але намер Аляксандра І павярнуць краіну на шлях канстытуцыйнай манархіі і вырашыць сялянскае пытанне сустрэў ва ўрадавых колах Расіі моцную апазіцыю з боку кансерватараў, праціўнікаў лібералізацыі дзяржаўнага жыцця. Заходніцкі курс паступова згубіў сваю дынаміку, а ў 20-х гадах ён змяніўся ўзмацненнем самадзяржаўных тэндэнцый. Кіраванне Мікалая І (1825–1855 гг.) – гэта вяртанне да традыцыйнага шляху развіцця Расіі. Ідэалагічным абгрунтаваннем яго стала «тэорыя афіцыяльнай народнасці», мэта якой – умацаванне асноў манархічнага праяўлення. Негледзячы на розныя падыходы ў здзяйсненні ўнутранай палітыцы, абодвух імператараў аб’ядноўвала адно – тэрміновае вырашэнне «польскага пытання».

У пачатку XIX ст. характар урадавай палітыкі на тэрыторіі Беларусі вызначаўся імкненнямі Аляксандра I увесці канстытуцыю, а так сама яго згодай на магчымае аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы. Гэта прыцягнула на бок імператара польскіх дзеячаў, у тым ліку А. Чартарыйскага і М. Агiнскага, садзейнічала стварэнню Каралеўства Польскага са сваёй канстытуцыяй і мясцовай адміністрацыяй (у 1815 г.). Вынікам такой палітыкі з’явілася незвычайнае ўзмацненне польскага ўплыву ў галіне культуры і мовы, умацаванне пазіцый каталіцызму. Тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Віленскай навучальнай акругі, польскай па характару свёй дзейнасці.

Але раскрыццё на пачатку 20-х гадоў у Віленскім універсітэце тайных студэнцкіх гурткоў спрыяла змяненню ўрадавай палітыкі на Беларусі. 3 гэтага часу асноўным яе накірункам становіцца ўсямернае паслабленне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. З Віленскай вучэбнай акругі ў 1824 г. былі выключаны і перададзены ў Пецярбургскую вучэбную акругу дзве беларускія губерні – Віцебская і Магілёўская, а А. Чартарыйскі вызвалены ад пасады папячыцеля акругі і зменены М. Навасільцавым.

Саслоўная палітыка,якая праводзілася на тэрыторыі Беларусі, была накіравана на ўмацаванне пазіцый Расіі, і яна ўлічвала гістарычныя асаблівасці, якія склаліся на працягу стагодзяў. Наглядалася значная розніца ў прававым статусе дваранства ў Расіі і Беларусі. Мясцовым дваранам прадастаўляліся ўсе правы і прывілеі, якімі валодала расійскае дваранства, дазвавалялася права карыстання «мясцовымі законамі», калі яны не супярэчылі расійскім. На тэрыторыі Беларусі да 1840 г. дзейнічаў Статут ВКЛ І588 г. Аднак мясцовая адміністрацыя стваралася па расійскіх нормах і была строга падпарадкавана цэнтральнай уладзе.

Новым ва ўрадавай палітыцы быў дыферэнцыраваны падыход да розных груп беларускага дваранства. На першы план вылучаецца палітыка ў адносінах да дробнай шляхты, якая складала абсалютную большасць мясцовага прывілеяванага саслоў’я. Яна праявілася ў так званым «разборы» шляхты, ў прыпісцы былых шляхціцаў да розных груп падатковага саслоў’я. «Разбор» шляхты быў дэклараваны яшчэ ў 1772 г., але яго рэалізацыя праводзілася марудна, бо існавала ўскладненая юрыдычная сістэма доказаў дваранскага паходжання. Штуршком для паскарэння “разбору” шляхты з’явілася паўстанне 1830–1831 гг. Разбор право­дзіўся так сама з прычыны стварэння адзiнай эканамічнай i палітычнай прасторы імперыі, i пашырэння фіскальнай практыкі ўрада, якая праводзілася з мэтай павелічэння колькасці плацельшчыкаў падаткаў і пастаўшчыкоў рэкрутаў.

3 канца ХVIII ст. дваранства Беларусі з’яўлялася актыўным удзельнікам выступленняў за аднаўленне Рэчы Паспалітай. Палітыка ўрада ў адносінах да іх была дваістай. Удзельнікі найбольш масавых выступленняў (паўстанне Т. Касцюшка, паход Напалеона 1812 г.) практычна засталіся без пакарання. Гэтым урад спрабаваў прыцягнуць на свой бок вышэйшае саслоўе беларускіх губерняў – магнатаў і паноў. Адначасова адбываўся працэс абмежавання праў і прывілей мясцовай шляхты. У выніку яе становішча пагоршылася, а яе імкненне да аднаўлення Рэчы Паспалітай узмацнілася.

Рэформы 30-50-х гг. захавалі дваранскую накіраванасць. Прынцыпы рэфармiравання дзяржаўнай вёскі былі прызнаны памешчыкамі празмерна радыкальнымі. Сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян змянілася мала, феадальная ўласнасць заставалася пакуль некранутай.

Адной з важнейшых задач расійскі ўрад лічыў рэарганізацыю адукацыі, на асновах, якія б адпавядалі яго інтэрэсам. Сістэма адукацыі Беларусі ў першай чвэрці XIX ст. была пабудавана згодна з рэформай адукацыі 1802 г. Уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Віленскай навучальнай акругі (1803-1824 гг.), якую ўзначальваў князь А. Чартарыйскі. Навучальная акруга мела поўную самастойнасць і кіравалася асобным «Статутам» (1803 г.). А. Чартарыйскі карыстаўся неабмежаваным даверам Аляксандра І і мог праводзіць ідэі аднаўлення самастойнасці Польшчы.

У аснову сістэмы адукацыі Беларусі, як і Расіі, былі пакладзены прынцыпы бессаслоўнасці, бясплатнасці навучання на ніжэйшых яго ступенях, пераемнасці навучальных праграм.

Згодна з рэформай стваралася некалькі тыпаў навучальных устаноў. Пачатковая школа была прадстаўлена аднакласнымі прыхадскімі вучылішчамі для ніжэйшых саслоўяў. Сярэднюю адукацыю давалі павятовыя вучылішчы і гімназіі. У першыя дзесяцігоддзі XIX ст. у Беларусі таксама дзейнічала сетка вучылішчаў пры каталіцкіх і базыліянскіх манастырах. Яны давалі сярэднюю адукацыю і прыраўноўваліся да павятовых вучылішчаў і гімназій. Колькасць іх на працягу першай трэці XIX ст. паступова скарачалася, а ў 1832 г. у сувязі з закрыццём каталіцкіх манастыроў яны былі пераўтвораны ў свецкія.

Вышэйшую адукацыю даваў Віленскі ўніверсітэт. Ен меў 4 факультэты, бібліятэку, батанічны сад, астранамічную абсерваторыю, анатамічны музей, лабараторыі. Першымі рэктарамі ўніверсітэта былі браты I. і Я. Снядэцкія. У функцыі ўніверсітэта ўваходзіла арганізацыя навучальнага працэсу ў навучальнай акрузе наогул. Універсітэт павінен быў распрацоўваць навучальныя праграмы, выпускаць падручнікі, прызначаць настаўнікаў у гімназіі і вучылішчы. 3 1805 г. універсітэт выдаваў штомесячны навукова-літаратурны часопіс «Dziennik Wilenski» і быў своеасаблівым цэнтрам культурнага жыцця края, вакол якога згуртоўвалася мясцовая інтэлігенцыя.

Раскрыццё ў 1823 г. тайных таварыстваў у навучальных установах Віленскай акругі дало пачатак працэсу дэпаланiзацыi сістэмы асветы Беларусі. Дзеля гэтага праводзіўся перагляд праграм і падручнікаў, забаронялася заснаванне любых таварыстваў. Па плану новага папячыцеля акругі М. Навасільцава пачалася ліквідацыя павятовых вучылішчаў з гімназічным курсам навук. Яны былі пераўтвораны ў звычайныя павятовыя вучылішчы, выпускнікі якіх не мелі права вучыцца ва ўніверсітэце. Навучальныя ўстановы Віцебскай і Магілёўскай губерній у 1824 г. былі перададзены ў падпарадкаванне Пецярбургскай навучальнай акругі на 5 гадоў.

Праваслаўная духоўная адукацыя Беларусі знаходзілася ў стадыі фарміравання. Яго духоўным цэнтрам па-ранейшаму заставалася Магілёўская семінарыя, якая многа зрабіла для стварэння пачатковых духоўных школ (Гомель, Невель).

Пасля ўступлення на прастол імператара Мікалая I пачаліся змяненні ў сістэме асветы. У аснову народнай асветы быў пакладзены прынцып строгай саслоўнасці. Згодна з «Уставам навучальных устаноў» 1828 г. пачатковая і сярэд­няя адукацыя падзялялася на тры катэгорыі: для дзяцей ніжэйшага саслоўя (сялян) прызначаліся аднакласныя прыхоцкія вучылішчы з элементарнай праграмай навучання; для «сярэдняга» саслоўя – трохкласныя вучылішчы з больш шырокай праграмай пачатковага навучання; для дзяцей дваран і чыноўнікаў уводзіліся сямікласныя гімназіі, заканчэнне якіх давала права для паступлення ва ўніверсітэты. Устаў ліквідаваў пераемную сувязь паміж ступенямі. Узровень адукацыі павінен быў адпавядаць сацыяльнаму становішчу вучня.

У адпаведнасці з палажэннем «Устава» 1828 г. была створана Беларуская навучальная акруга замест былой Віленскай (1829 г.). У дадатках да Ўстава была абазначана мэта стварэння акругі – «неабходнасць навучання юнакоў у адпаведнасці з асаблівасцямі Беларусі». У новую вучэбную акругу ўвайшлі Віцебская, Магілёўская, а ў 1831 г. – Мінская губерні.

Падзеі 1830–1831 гг. прымусілі ўрад актывізаваць сваю адукацыйную палітыку на Беларусі. Міністэрству народнай асветы і папячыцелю акругі рэкамендавалася прыкласці ўсе магчымыя намаганні да пераходу на выкладанне на рускай мове і для збліжэння мясцовых жыхароў з «прыроднымі рускімі». У маі 1832 г. у сувязі з закрыццём Віленскага ўніверсітэта была ліквідавана Віленская навучальная акруга. Навучальныя ўстановы Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці ўвайшлі ў склад Беларускай навучальнай акругі з цэнтрам у Віцебску.

Выпускнікам былога Віленскага ўніверсітэта забаранялася выкладаць у мясцовых школах. Падрыхтоўку выкладчыкаў для Беларусі пачынае весці настаўніцкая семінарыя, створаная ў 1834 г. у Віцебску. У 1840 г. у Горы-Горках была адчынена земляробчая школа, якая ў 1848 г. была пераўтворана ў земляробчы інстытут (ВНУ). Усяго на пачатку 60-х гг. у Беларусі налічвалася 567 навучальных устаноў усіх тыпаў, у тым ліку адно вышэйшае, 12 сярэдніх, 21 духоўнае вучылішча, звыш 400 пачатковых школ.

Адносіны самаўладства да пануючага саслоўя былі лаяльнымі, але ў шляхецкай свядомасці жыла ідэя былой незалежнасці ВКЛ, якая яскрава адлюстроўвалася ў так званым літвінскім патрыятызме. Расійскі ўрад дакладна рэагаваў на гэту асаблівасць менталітэту мясцовага дваранства і па-рознаму падыходзіў да вырашэння амаль усіх найбольш істотных праблем былога ВКЛ і Польшчы. Напярэдадні вайны з Францыяй імператар Аляксандар І, каб забяспечыць падтрымку з боку дваранства Літвы і Беларусі, знізіў падаткі, які паступалі ў казну з Беларусі, і выказаў жаданне аднавіць цэласнасць ВКЛ пад эгідай Расіі. Па даручэнню імператара ў 1811 г. магнаты М.К. Агінскі, К. Любецкі, К. Пляцер, К. Любамірскі, С. Грабоўскі склалі праект «Палажэння аб кіраванні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім», у склад якога павінны былі ўвайсці ўсе тэрыторыі, што адышлі да Расіі ад былой Рэчы Паспалітай.

Акрамя ідэі аўтаноміі Вялікага княства Літоўскага Аляксандр І меў план, прапанаваны князем Адамам Чартарыйскім. Ён прапанаваў аднавіць усё Каралеўства Польскае ў межах 1772 г., не звяртаючы ўвагі на ВКЛ. Гэты план падтрымліваўся большасцю польскай і апалячанай шляхты Літвы і Беларусі. Ажыццяўленне праектаў зацягвалася, а вайна з Напалеонам наогул іх перакрэсліла.

Паўстанне 1830–1831 гг. поўнасцю пахавала ідэю аўтаноміі. Урад імператара Мікалая І распрацаваў праграму зліцця беларускіх зямель з імперыяй. Яна супадала з уніфікацыяй агульнарасійскага заканадаўства і кадыфікацыяй законаў Расійскай імперыі. 1 студзеня 1831 г. расійскае заканадаўства было ўведзена ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, а 25 чэрвеня 1840 г. – у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці, дзейнасць Статута 1588 г. была адменена. У 1840–1842 гг. урадам былі праведзены шэраг мерапры­емстваў па ўпарадкаванню мясцовага справаводства. Замест агульнага наймення Беларускіх і Літоўскіх губерняў выкарыстоўваць іх асобныя назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская. Мінская губерня афіцыяльна не адносілася ні да Беларускіх, ні да Літоўскіх.

Асноўным зместам канфесіянальнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі было аднаўленне страчаных пазіцый праваслаўя. Аднак формы і метады дасягнення галоўнай мэты пры Аляксандры І і Мікалаі І былі неаднолькавымі. Праваслаўная царква знаходзілася ў цяжкім матэрыяльным і маральным стане, яе веруючымі былі прыгонныя сяляне, бедная шляхта і мяшчане. Каталіцкае дваранства не кла­пацілася пра ўладкаванне праваслаўных прыходаў. Пачасціліся выпадкі пераводу пра­васлаўных і ўніяцкіх сялян у каталіцызм, уз’яднанне ўніятаў з праваслаўем спынілася. Шырокай свабодай карысталася каталіцтва і нават пратэстантызм. 3 да­зволу імператара па ўсёй Беларусі зацвярджаліся езуіцкія місіі. Толькі пасля вайны 1812 г., у ходзе якой выявілася супрацоўніцтва каталіцкага духавенства з на­палеонаўскай адміністрацыяй, езуіты былі выдвараны з Расіі, а іх маёмасць канфіскавана.

Мікалай І шукаў у праваслаўнай царкве апору для сваёй палітыкi. У мэтах павышэння прэстыжу праваслаўнай царквы, адукацыйнага ўзроўню духавенства ў канцы 20-х – пачатку 30-х гг. была праведзена царкоўная рэформа. Змянілася ста­новішча праваслаўнай царквы і ў Беларусі. У 1826 г. католікам забаранялася будаваць капліцы ў мясцовасцях з пераважна праваслаўным насельніцтвам. У маі І835 г. быў заснаваны Сакрэтны камітэт па справах уніяцкай царквы, які займаўся дзей­насцю па ўз’яднанню дзвюх цэркваў. Пасля смерці ўніяцкага мітрапаліта Іасафата Булгака ў І838 г. – праціўніка ўз’яднання, старшынёй грэка-уніяцкай калегіі быў прызначаны епіскап Літоўскі Іосіф Сямашка, а Беларускую епархію ўзначаліў епiскап Васіль Лужынскі. 12 лютага 1839 г. у Полацку епіскапамі і начальніцкім духавенствам быў падпісаны «Саборны акт» аб уз’яднанні цэркваў і напісана прашэнне на вышэйшае імя. 25 сакавіка «сінадальны ўчынак» зацвердзіў Мікалай I. Уніятам былі пакінуты тыя абрады і звычаі, якія не супярэчылі сутнасці праваслаўя. Усяго ў 1839 г. уз’ядналася каля 1 607 прыходаў і больш 1 млн. 600 тыс.чалавек.

2. Беларускія землі ў вайне 1812 г.

На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантыненце склалася надзвычай напружаная міжнародная сітуацыя. Галоўнымі суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона, захоплівала і ўсталёўвала кантроль над усемі новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі, якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі.

Заходнія губерні Расійскай імперыі (якія былі раней часткай Рэчы Паспалітай) знаходзіліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, якая дапаўнялася палітычнай напружанасцю. Ваенныя дзеянні патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў, на беларускіх землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучэнні, якія часта выкарыстоўвалі рэквізіцыённы спосаб забеспячэння харчамі і фуражом. Эканамічнаму развіццю перашкаджала кантынентальная блакада Англіі, да якой Расія вымушана была далучыцца адпаведна ўмоў Цільзіцкага міру. Зразумела, што такая сітуацыя не магла падабацца мясцовай шляхце. Да таго ж яна была незадаволена абмежаваннямі сваіх палітычных правоў, якое адбылося пасля далучэння да Расіі тэрыторый Рэчы Паспалітай і правадзімай “рэвізіяй” дваранскага паходжання.

У шляхецскім асяроддзі існавалі трывалыя сімпатыі да Фран-
цыі – традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага было абвешчана як першы крок у гэтым накірунку. Сярод беларускай шляхты праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе яны паступалі на вайсковую службу. Гэта прымусіла расійскія ўлады аб’явіць аб секвестры і канфіскацыі маёмасці ад’ехаўшых у Герцагства.

Але частка шляхты насцярожана пазірала на рэформы ў Герцагстве Варшаўскім, асаблівую заклапочанаснь выклікала адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для многіх шляхцічаў імя Напалеона было непарыўна звязана з французскай рэвалюцыяй, якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты. Да таго ж, частка магнатаў і буйных землеўласнікаў (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі..Е. Чартарыйскі) звязвалі надзеі на аднаўленне ці аўтаномію ВКЛ ці Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі пад патранажам Аляксандра I.

10(22) чэрвеня Напалеон абвясціў Расіі вайну, а 12(24) чэрвеня напалеонаўская «Вялікая армія» фарсіравала Неман у раёне Коўна і Гродна. Напалеон кінуў супраць Расіі каля 650 тыс. вайскоўцаў і 1372 гарматы.

Рускія арміі (1-я і 2-я) пачалі адыход з мэтай злучэння. 16 (28) чэрвеня французы занялі Вільну, 26 чэрвеня (8 ліпеня) – Мінск. Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных сражэнняў. 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) адбылася бітва пад Мірам, 11 (23) ліпеня – каля вескі Салтанаўка. 15 (27) ліпеня пад Кобрынам французы былі вымушаны капітуліраваць, што была адзначана як першая перамога расійскай арміі над французамі. 18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня) адбыліся Клясціцкія баі пад Полацкам, у якіх загінуў генерал Кульнеў. Да пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. 16 (28) ліпеня ў Віцебску Напалеон прапанаваў Аляксандру I пачаць мірныя перагаворы, але адказу не атрымаў.

Для кіраўніцтва акупіраванымі тэрыторыямі Напалеонам 1(13) ліпеня ў Вільні быў створаны ўрад – Камісія часовага праўлення ВКЛ, паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся на Віленскую. Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброенных сіл і жан­дар­мерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. Аналагічным чынам былі арганізаваны органы кіраўніцтва ў Віцебскай, Магілеўскай і Смаленскай губернях, але яны не падпарадкаваліся віленскаму ўраду. Гэта адзначае, што Напалеон не зрабіў таго, што ад яго чакала значная частка шляхты былой Рэчы Паспалітай: не злучыў у адно тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, і не пажадаў запэўніць у тым, што гэта будзе зроблена ў бліжэйшай будучыні. Напалеон наўрад ці жадаў узнікнення ў Еўропе буйной дзяржавы. Абвяшчэнне аб стварэнні Рэчы Паспалітай непазбежна пашкодзіла б адносінам расійскага і французскага імператараў, перакрыла б Напалеону ўсялякую магчымасць у будучым дамовіцца з Аляксандрам I.

Перад створанымі ваеннай і цывільнай адміністрацыямі была пастаўлена адна галоўная мэта: харчовае і фуражнае забяспячэнне напалеонаўскага войска. Сітуацыя ўскладнялася тым, што Напалеон не разлічваў на доўгатэрміновыя ваенныя дзеянні і своечасова не падрыхтаваў запасаў, а камунікацыі «Вялікай арміі» аказаліся надзвычай расцягнутымі і здзейсняць падвоз харчоў і фуражу з Еўропы было практычна не магчымым.

У найбольш складанай сітуацыі апынулася беларускае сялянства. Ва ўмовах вайны сяляне пачалі больш рашуча і актыўна супраціўляцца прыгня­тальнікам і ўладам. 3 прыходам французскай арміі сяляне чакалі, што Напалеона скасуе прыгоннае права. Але рэаліі вайны (рабункі, рэквізіцыі, здзекі) штурхалі сялян на супраціўленне. Яны актывізаваліся і пачалі даваць адпор малалікім групам марадзёраў, нападаць на адстаўшых ці заблудзіўшых салдат, на каманды фуражыраў «Вялікай арміі». Такія выпадкі становяцца звычайнай з’явай і наносяць вялікую шкоду французскім акупантам і аб’ектыўна спрыяе расійскай арміі.

Новыя ахвяры і разбурэнні прынесла Беларусі адступленне напалеонаўскага войска і рух рускай арміі на захад. Як вядома, Напалеон пачаў адступленне з Масквы 7(19) кастрычніка, і ў хуткім часе «Вялікая армія» апынулася на Беларусі. Менавіта на беларускай зямлі адбылося канчатковае паражэнне напалеонаўскай арміі – 14-17 (26-29) лістапада пры пераправе цераз Бярэзіну каля вескі Студзенка (раен Барысава). Праз две нядзелі рэшткі «Вялікай арміі» пакінулі мяжу Расійскай імперыі.

Ваенныя падзеі 1812 г. прынеслі Беларусі, яе жыхарам незлічоныя страты. Дзесяткі тысяч загінуўшых, безліч зруйнаваных гарадоў і вёсак, страту амаль паловы пасяўных плошчаў і жывёлы. Расійскія імперскія ўлады не спяшаліся прымаць кардынальных мераў па стабілізацыі становішча. Толькі вельмі ўраджальныя 1813 і 1814 гг. паслабілі цяжар пасляваеннай разрухі. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, налогавы прэс амаль не зменшыўся. У той жа час мясцовая шляхта, скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, захавала свае правы і прывілеі. Маніфесты Аляксандра I ад 12 снежня 1812 г. і 30 жніўня 1814 г. аб’яўлялі амністыю дваранству, схіліўшымуся да Напалеона, адначасова сялянам аб’яўлялася “мілась ад Бога”.

3. Грамадска-палітычны рух. Шляхецкія паўстанні.

На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі шмат у чым вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага маштабу: французскай буржуазнай рэвалюцыей (1789-1794), падзеламі Рэчы Паспалітай, вайной 1812 г. і г.д.

Французская рэвалюцыя садзейнічала распаўсюджванню рэвалюцыйных і дэмакратычных ідэй, спрыяла актывізацыі радыкальна-дэмакратычных рухаў у еўрапейскіх краінах. Адначасова яна выклікала рэзкае супрацьдзеянне правячых колаў большасці еўрапейскіх краін. Апошнія імкнуцца кансалідавацца, каб стварыць перешкоду распаўсюджванню рэвалюцыйных ідэй і рэальных рэвалюцыйных здзяйсненняў.

Вайна 1812 г. паміж Расіяй і Францыяй, яе вынікі, стварэнне ў 1815 г. Царства Польскага не спраўдзілі надзей пэўнай часткі шляхецтва на аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Не дзіўна, што пры такой сітуацыі на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай узнікаюць разнастайныя суполкі, якія дзейнічаюць у гэтым накірунку.

Першай тайнай арганізацыяй стала “ Віленская асацыяцыя ”, якая дзейнічала ў 1796-1797 гг. і мела аддзяленні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах. Галоўнай мэтай удзельнікі асацыяцыі ставілі аднаўленне Рэчы Паспалітай згодна з Канстытуцыяй 3 мая 1791 г. з дапамогай звонку ад Францыі. Гэтая ідэя была папулярнай сярод шляхты, але асацыяцыя хутка была раскрыта – у шляхты яшчэ не было вопыту канспіратыўнай работы.

У канцы 1817 – пачатку 1818 г. студэнты Т. Зан, А. Міцкевіч, Я. Яжоўскі (усяго 12 чалавак) заснавалі тайнае патрыятычнае таварыства філаматаў (ад грэч. – шанавальнікі ведаў). Члены суполкі першапачаткова ставілі польскія нацыянальныя асветніцка-культурныя мэты. Пэўны час філаматы заставаліся нешматлікай групоўкай. У 1819 г. яны разгарнулі актыўную прапагандысцкую дзейнасць сярод вучнеўскай моладзі Вільні. Вынікам гэтай працы стала заснаванне, з дазволу ўніверсітэтскага кіраўніцтва, у маі 1820 г. па ініцыятыве Т. Зана “ Таварыства прамяністых ”. Мэты гэтай культурна-асветніцкай арганізацыі супадалі з філамацкімі. Прамяністыя шчыра верылі ва ўзаемны добратворны ўплыў, прапаведывалі высокамаральныя ідэі і адпаведным чынам паводзілі сябе, практыкаваліся ў гімнастычных гульнях. Дзейнасць прамяністых выклікала незадаволенасць тагачаснага віленскага капітула і ўлад, якія ў 1820 г. распусцілі арганізацыю. У канцы 1820 г. філаматы ініцыіравалі стварэнне новай тайнай арганізацыі філарэтаў (ад. грэч. – аматары дабрачыннасці), на чале з Т. Занам. Гэтая арганізацыя перарасла ўзровень студэнцкай карпарацыі, яна ўключала ў сябе шырокія колы моладзі, у тым ліку і за межамі Вільні.

Галоўная мэта філарэтаў была палітычнага хакрактару – аднаўленне Рэчы Паспалітай. Такім чынам адбылася эвалюцыю ад асветніцка-навуковых, маральна-этычных мэтаў да палітычных. Сярод членаў былі асобы дэмакратычных поглядаў, якія лічылі неабходным адмену прыгоннага права, вылучалі лозунг роўнасці ўсіх членаў грамадства, імкнуліся да вывучэння беларуска-ліцвінскага краю, звычак, фальклору, побыту насельніцтва, не цураліся беларускай мовы.

Вясной 1823 г. уладам стала вядома аб існаванні шматлікіх тайных юнацкіх арганізацый. Па загаду цара ў красавіку 1824 г. быў створаны спецыяльны камітэт, які прысудзіў кіраўнікоў філарэтаў і філаматаў да высылкі ва ўнутраныя губерні (Т. Зан, Я. Чачот, А. Міцкевіч і інш.). Частка падследных была аддадзена ў салдаты, некаторыя пазбеглі пакарання.

Была праведзена «чыстка» прафесуры Віленскага ўніверсітэта: ад працы былі адхілены I. Лялевель, Ю. Галухоўскі. І.М. Даніловіч, М.К. Баброўскі. Сваіх пасад былі пазбаўлены рэктар універсітэта Твардоўскі і папячыцель Віленскай вучэбнай акругі А. Чартарыйскі.

Пакаранні не прыпынілі нелегальны рух. Шмат членаў тайных арганізацый па тым ці іншым прычынам здолелі пазбегнуць пакарання і працягвалі дзейнічаць у накірунку польскага нацыянальнага адраджэння. Напрыклад, былы філамат М. Рукевіч стаў у 1823 г фундатарам таварыства «Ваенныя сябры» сярод афіцэраў Літоўскага асобнага корпусу; гэтая суполка мела свае філіялы: «Згода», куды ўваходзілі грамадзянскія асобы і «Заране» – з вучняў Беластоцкай і Свіслацкай гімназій. 24 снежня 1825 г. члены суполкі «Ваенныя сябры» капітан К.Г. Ігельстром спрабаваў ініцыяваць адмову ад прысягі Мікалаю I батальена Літоўскага корпусу, але спроба аказалася няўдалай. Удзельнікі выступлення былі пакараныя высылкай у Сібір і на Каўказ.

Беларусь была таксама арэнай дзейнасці дзекабрыстаў. Дзекабрыстамі быў распрацаваны “Бабруйскі план”, згодна з ім трэба было арыштаваць Аляксандра I пад час смотру войскаў у Бабруйскай цытадэлі. Гэта дало б штуршок дзяржаўнаму перавароту ў імперыі. Але дрэнная падрыхтоўка сарвала выкананне плана. У лютым 1826 г. прапаршчык С.I. Трусаў (член таварыства “Злучаных славян”) спрабаваў узняць паўстанне Палтаўскага палка Барысаўскага гарнізона.

Дзекабрысты і члены мясцовых польскіх тайных таварыстваў спрабавалі наладзіць супрацоўніцтва. Адной з тэм перагавораў было вызначэнне межаў паміж будучымі свабоднымі Польшчай і Расіей. Так, дзекабрысты згадзіліся на перадачу Беларусі Польскай дзяржаве.

Рэжым новага расійскага імператара Мікалая I (1825-1855 гг.) быў пазбаўлены ўсялякіх ліберальных памкненняў. Гэта хутка адчулі жыхары Царства Польскага і Заходніх губерняў Расіі, што выклікала нарастанне апазіцыйных настрояў. У снежні 1828 г. у Варшаве ўзнікае «Таварыства падхарунжых», ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі, да арганізацыі далучаюцца члены раней разгромленных суполак. «Таварыства» планавала забойства Мікалая I пад час яго каранацыі ў Варшаве (май 1829 г.) і захоп улады. Тэрмін выступлення некалькі разоў пераносіўся, але непасрэдны штуршок паўстанню далі рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі і Бельгіі ў 1830 г.

Паўстанне пачалося ў ноч з 28 на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве. Сярод кіраўніцтва паўстаннем вылучаліся дзве плыні: кансерватыўна-арыстакратычная, на чале з А. Чартарыйскім і дэмакратычны клуб («левіца»), кіраваў якім I. Лялевель. Першыя імкнуліся, абапіраючыся на армію Царства Польскага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. ці шырокай нацыянальнай аўтаноміі (уключаючай усе тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай у межах Расіі). Здзяйсненне грунтоўных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў кансерватары не лічылі патрэбным. Прадстаўнікі гэтага накірунку займалі большасць уплывовых пасад у арміі, урадзе, былі большасцю ў сейме.

Узнаўленне шляхецкай феадальна-манархічнай Польшчы ў межах 1772 г. на ўсходзе было галоўнай, а для многіх кіраўнікоў і ўдзельнікаў – адзінай мэтай паўстання 1830-1831 гг. На тэрыторыі Беларусі і Літвы непасрэдная і актыўная падрыхтоўка да паўстання пачынаецца ў студзені 1831 г. Вялася вусная агітацыя, рассылаліся пісьмовыя адозвы, збіраліся сродкі і зброя. Але ніякіх абяцанняў наконт аблягчэння становішча прыгоннага сялянства не было.

Тым часам у Варшаве шляхта, якая збегла туды з заходніх губерняў аб’ядналася ў “Клуб аб’яднаных славян”, які звярнуўся да Сейму з заявай, што беларускі, літоўскі і ўкраінскі рэгіёны далучаюцца да паўстання. Сейм прапанаваў “Клубу” прымаць удзел у сеймавых пасяджэннях (часова, да правядзення нармальных выбараў). 25 студзеня 1831 г. Варшаўскі ўрад звярнуўся з заклікам да насельніцтва Беларусі, Літвы і Украіны, у якім адзначалася, што Сейм і Урад абвясцілі цэласнасць і незалежнасць Польшчы, таму і насельніцтва ўсходніх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай павінна прымаць актыўны ўдзел у барацьбе.

На пачатку 1831 г. арганізуецца Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Большасць членаў камітэта прытрымлівалася памяркоўна-кансер­ватыўных поглядаў. К вясне 1831 г. на Беларусі і Літве склалася вельмі напружаная сітуацыя. Перадыслакацыі расійскіх вайсковых кантынгентаў, рэквізіцыі на патрэбы арміі вялі к пагаршэнню і так дрэннага становішча большасці насельніцтва. Узбуджальна дзейнічалі чуткі аб поспехах польскай арміі. Да таго ж, у многіх рэгіёнах Беларусі і Літвы не было значных рускіх вайсковых сіл.

Узброенае выступленне на Беларусі ахапіла ў першую чаргу Ашмянскі, Браслаўскі і Свенцянскі паветы Віленскай, Вілейскі і Дзісненскі паветы Мінскай губерняў. Агульнага кіраўніцтва ў паўстанцаў не існавала, практычна адсутнічала і каардынацыя дзеяняў, звычайна рух абмяжоўваўся тэрыторыяй павета. У выпадку перамогі і авалодання цэнтрам павета, шляхта абірала павятовы ўрад, кіраўніка ўзброеннымі сіламі, іншыя органы ўлады. Кіруючыя пасады ў большасці займалі прадстаўнікі буйной і сярэдняй шляхты, якія і пры расійскім рэжыме выконвалі розныя адміністратыўна-распараджальныя функцыі.

Сяляне і мяшчане заклікаліся рашуча ўзяцца за зброю і адстойваць новую ўладу. Вольныя ад вайсковых абавязкаў павінны былі падпарадкавацца сваім памешчыкам і адміністрацыі, выконваць звычайныя павіннасці. У выпадку не падпарадкавання памешчыкам і адміністрацыі вінаватых чакалі жорсткія пакаранні. Каталіцкае і ўніяцкае духавенства павінна было схіляць насельніцтва да змагання супраць рускіх і да паслушэнства сваім уладарам і паўстанцкім уладам. Сяляне не спачувалі паўстанню, бо не бачылі ў ім для сябе ніякай карысці. Многія з іх аказаліся ўцягнутымі ў пастанцкі рух пад пагрозай карных санкцый. Пры зручным моманце частка іх кідала паўстанцкія атрады і накіроўвалася да хаты ці хавалася ў лесе, дзе часам яны аб’ядноўваліся і пачыналі змагацца з памешчыкамі – прыгнятальнікамі, не робячы розніцы паміж рускімі і сваімі прыгоннікамі.

Расійскія ўлады прымалі экстраныя і рашучыя захады, каб не дапусціць з’яднання шляхецкага руху з сялянскім. 3 красавіка 1831 г. з’явіўся ўказ, якім прадугледжвалася падсуднасць шляхціцаў-паўстанцаў ваеннаму суду з наступнай канфіскацыяй іх маёмасці. Адначасова сялянам абяцалася прабачэнне, калі яны дабраахвотна складуць зброю і вярнуцца дамоў.

Паўстанне 1830–1831 гг. было шляхецкім па сваім мэтам, кіравалася польскай і апалячанай шляхтай, якая з’яўлялася галоўнай рухаючай сілай. Яго галоўная мэта – гэта рэстаўрацыя шляхецкай Рэчы Паспалітай. Не гледзячы на кансерватызм, паўстанне нанесла моцны ўдар па самаўладству, садзейнічала замацаванню рэвалюцыйных змен у Францыі і Бельгіі, паспрыяла разгортванню нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў іншых еўрапейскіх краінах.

На ўдзельнікаў і западозраных ва ўдзеле ў паўстанні абрынуліся рэпрэсіі. Ствараліся спецыяльныя губернскія следчыя камісіі, якія пільна разглядалі справы. Сотні шляхціцаў былі пазбаўлены сваіх маёнткаў, арыштаваны, сасланы, мноства знайшло выратаванне ў эміграцыі.

Рэзка актывізаваліся дзеянні па «разбору шляхты» з мэтай выключыць з прывіляванага дваранскага саслоўя мелкапамесную і беззямельную шляхту – галоўных удзельнікаў паўстання. Дзеля гэтага праводзілася татальная праверка дакументаў на дваранскую годнасць. У выніку тысячы сямей былых шляхціцаў папоўнілі падатковыя станы сялян-аднадводцаў і мяшчан. Тэрмін “шляхта” быў забаронены для выкарыстання ў рускай мове.

Вынікамі няўдалага паўстання стала адмена аўтаноміі Каралеўства Польскага і скасаванне Польскай Канстытуцыі 1815 г. Кіраўніцтва імперыяй узяла курс на татальную русіфікацыю заходнягя края, у выніку чаго была скасавана ўніяцкая царква (1839 г.), быў зачынены Віленскі ўніверсітэт (1832 г.), адменена дзеянне Статута 1588 г. Масавая эміграцыя найбольш актыўнай і адукаванай часткі шляхты адбілася на адраджэнні беларускай культуры.

Рэпрэсіі, безумоўна, абмяжоўвалі магчымасці нацыянальна-вызваленчага руху, але цалкам пагасіць імкненне да волі, нацыянальнай і сацыяльнай свабоды не змаглі. Па ранейшаму цэнтрам нацыянальнай і сацыяльнай барацьбы заставалася Вільна. Пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта дзейнічалі створаныя на яго базе медыка-хірургічная і рымска-каталіцкая акадэміі. У 1836 г. сярод студэнтаў першай ўтвараецца «Дэмакратычнае таварыства», лідэрам якога быў студэнт Ф. Савіч. Акрамя студэнтаў у склад суполкі ўваходзілі прадстаўнікі разначынскай інтылегенцыі, выхадцы з шляхецкага асяроддзя.

Кіраўнік, частка членаў суполкі прытрымліваліся радыкальных дэмакратычных поглядаў, іх ідэалам было грамадства роўных магчымасцей для ўсіх. Члены таварыства крытычна ацэньвалі дзейнасць сваіх папярэднікаў у 1830-1831 гг., папракалі іх за немагчымасць ўзняцца да прызнання роўнасці ўсіх людзей. Савіча нават не палохала фізічная расправа над прыгоннікамі дзеля вырашэння сялянскага пытання. Савіч і яго аднадумцы выступалі за роўнаць усіх людзей, права кожнага народа на самастойнасць, заклікалі да сумеснай барацьбы розных народаў супраць царызму, прапагандавалі рэспубліканскі лад. У 1837 г. «Дэмакратычнае таварыства» стала часткай нелегальнай арганізацыі «Садружнасць польскага народа» на чале з Ш. Канарскім. У чэрвені 1838 г. улады выкрылі арганізацыю Савіча, яе кіраўнік і іншыя актыўныя члены былі сасланы на Каўказ салдатамі ў дзеючую армію.

У 1846-1849 гг. дзейнічала тайная арганізацыя «Саюз свабодных братоў», вядомы яе суполкі ў Ашмянах, Вільна, Гродне, Лідзе і Мінску, колькаць удзель­нікаў дасягала 200 чалавек. Найбольш актыўна дзейнічала мінскае адгалінаванне, якое разгарнула сваю дзейнасць сярод вучнеўскай моладзі, вайскоўцаў мінскага гарнізона. У Бараўлянах, каля Мінска, была наладжана вытворчасць зброі і патронаў. «Саюз свабодных братоў» ставіў перад сабой мэту сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, свабоду Польшчы і Расіі. Гэтым памкненням ў вялікай ступені садзейнічалі рэвалюцыйныя падзеі ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе.

4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель Асаблівасці развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Транспарт, фінансы, гандаль.

Беларусь у XIX стагоддзі з’яўлялася рэгіёнам, дзе панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. Напярэдадні 1861 г. у памешчыкаў было каля 12 млн. дзесяцін (70%) зямлі, і толькі звыш 4 млн. дзесяцін (прыблізна 27%) знаходзілася ў карыстанні каля 1 млн. сялян. У буйных латыфундыях ствараліся сярэднія па велічыні маёнткі, з колькасцю прыгонных ад 200 да 500 чалавек, якія здаваліся ў арэнду. Рост таварнасці адбываўся за кошт павелічэння паншчынных павіннасцей сялян. Галоўныя павіннасці – паншчына і аброк. Марудна ўводзіліся капі­та­лістычныя формы гаспадарання, такія як прымяненне ўдасканаленых сельскагаспадарчых машын; праца наёмных рабочых; увядзенне травасеяння і шматпольных севазваротаў. Гэтаму перашкаджала танная праца прыгонных сялян.

Асноўная маса памешчыкаў лічыла прыгоннае права падмуркам рацыянальнай гаспадаркі і не збіралася ад яго адмаўляцца. Але была ўмова, якая садзейнічала развалу феадальнага эканамічнага механізму – гэта попыт на хлеб і прадукцыю сельскай гаспадаркі ў Заходняй Еўропе ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. з адначасовым ростам ёмістасці ўнутранага рынку.

У першай палове XIX ст. вызначаецца спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. Віцебская і паўночныя паветы Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў – гэта раён ільна і бульбавоцтва. Паўдневыя паветы (Пінскі, Навагруцкі, Гомельскі і інш.) беларускіх губерняў – гэта вырошчванне і перапрацоўка цукровых буракоў. Гродзеншчына – гэта рэгіён танкаруннай авечкагадоўлі, у 40-х гг. XIX ст. там налічвалася 600 тыс. авечак. На мяса-малочнай жывёлагадоўлі ў 40-50-я гг. спецыялізаваліся адзінкавыя памешчыцкія гаспадаркі, што мелі вінакурныя заводы.

Такім чынам, у памешчыкаў Беларусі было імкненне ўзнімаць прадукцыйнасць сваіх гаспадарак, вырабляць больш таварнай прадукцыі.

Сялянская гаспадарка паступова звязвалася з рынкам праз таргі і кірмашы. Але яе гандлёвыя сувязі насілі аднабаковы характар – амаль усе атрыманыя грошы ішлі на выплату памешчыцкіх і дзяржаўных падаткаў. На развіццё сваёй гаспадаркі, пакупку зямлі, машын, насення, жывёлы грошай не заставалася. Сялянская гаспадарка, як і раней, заставалася натуральнай. Другая крыніца грошай – адыходныя промыслы, яны былі звязаны з сезоннымі, сплаўнымі і земляробчымі работамі. Вялікая колькасць сялян працавала ў 50-я гг. на будаўніцтве чыгунак за межамі тэрыторыі Беларусі.

Наглядалася расслаенне сялянскіх гаспадарак, яно было больш глыбокім у заходняй і цэнтральнай частках Беларусі. Але заможных сялян у Беларусі ў параўнанні з цэнтральнымі губернямі Расіі было значна меньш.

Такім чынам, да сярэдзіны XIX ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі паглыбіўся і можна гаварыць аб яе крызісе. Яго прыкметы – зніжэнне прыбытковасці памешчыцкіх маёнткаў; рост дзяржаўных нядоімкаў; маёмаснае і сацыяльнае расслаенне сялянства (заможная вярхушка вяла гандлёвае земляробства або валодала прадпрыемствамі і капіталамі); паступовае ўкараненне элементаў капіталізму (прымяненне вольнанаёмнай працы, машыннай тэхнікі, спецыялізацыя гаспадарак, пастаўка прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці на рынак і інш.).

Першыя фабрыкі і заводы ў Беларусі, як і мануфактуры, былі прыгоннымі. Паравыя машыны ў беларускай прамысловасці з’явіліся ў 20-я гг. XIX ст. на суконных прадпрыемствах памешчыка Пуслоўскага ў мястэчках Хомску Кобрынскага і Косаве Слонімскага паветаў. У 1841 г. узнік мукамольны завод капіталістычнага тыпу ў Магілёве, ён быў аснашчаны паравым рухавіком, размяшчаўся ў цагляным будынку, усе рабочыя былі вольнанаёмнымі, затым цукровы завод у Беліцы.

Сярод рэгіенаў лідыравалі Гродзенская губерня (суконныя прад­прыемствы) і Магілёўская губерня, адставала Мінская губерня. Кошт прадукцыі фабрычнай прамысловасці Беларусі ў 1852 г. склаў 2,5 млн. руб., у 1859 г. – амаль 5 млн. руб. Размяшчэнне прадпрыемстваў залежала ад транспартных шляхоў, крыніц сыравіны і працоўнай сілы. Дамінуючымі галінамі фабрычна-завадской прамысловасці ў гэты перыяд былі суконная, папяровая і шкляная. Другасны характар мелі палатняная, дывановая, канатная, медная і некаторыя іншыя галіны.

Крызісныя з’явы ў гаспадарцы прымушалі царскія ўлады рабіць пэўныя захады па рэфарміраванню існуючых парадкаў. Першыя спарадычныя меры прымаліся яшчэ ў пачатку стагоддзя, Але былі непаслядоўнымі і абмежаванымі. Так, у 1801 г. Расійскі ўрад даў дазвол набываць і прадаваць землі купцам, мяшчанам і дзяржаўным сялянам (упершыню купцы і мяшчане Беларусі набылі гэта права яшчэ ў 1775 г. згодна з пастановай Сейму Рэчы Паспалітай). А ў 1803 г. быў выдадзены ўказ аб так званых “ вольных хлебапашцах ”. Памешчыкі мелі права адпускаць прыгонных з зямлёй за вялізны выкуп, але за імі заставаліся павіннасці згодна з узаемным дагаворам. У 1848 г. вольныя хлебаробы былі ўключаны ў склад дзяржаўных сялян на ўласных землях.

У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858-1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш 40 буйных выступленняў сялян. Наглядаўся агульны крызіс гаспадаркі краіны. Рэзка вырасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскім банкам, што гаварыла аб крызісе панскай гаспадаркі. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853-1856 гг.

Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны, і ў першую чаргу – трэба было адмяніць прыгонніцтва. На этане падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 г. быў створаны «Сакрэтны камітэт па сялянскай справе». Ен збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. Памешчыкі Беларусі і Літвы прапанавалі вызваліць сялян, але без зямлі.

20 лістапада 1857 г. віленскаму генерал-губернатару Ў.І.Назімаву быў накіраваны рэскрыпт ад імператара Аляксандра II – першы афіцыйны ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. Ім дазвалялася стварыць у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях камітэты і агульную камісію ў Вільна для выпра­цоўкі пректа палажэння аб адмене прыгоннага права. Згодна з рэскрыптам урад рэкамендаваў памешчыкам даць сялянам невялікія надзелы зямлі – іх сядзібы за выкуп, бо ўрад разумеў небяспечнасць беззямельнага вызвалення сялян.

8 студзеня 1858 г. «Сакрэтны камітэт» быў пераўтвораны ў Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Гэта было афіцыйным пачаткам рэфармавання. Ен збіраў прапановы ад усіх губернскіх камітэтаў імперыі. Беларускія памешчыкі адзінадушна прапанавалі вызваліць сялян без зямлі. Толькі Віцебскі і Магілёўскі камітэты былі не супраць надзялення сялян зямлей за выкуп. У гэтых губернях глеба была нізкай якасці, а большасць памешчыкаў атрымлівала даходы ў выглядзе аброку.

Асноўныя дакументы рэформы былі рапрацаваныя ў Рэдакцыйных камісіях. 19 лютага 1861 г. яны былі падпісаныя Аляксандрам II.

Маніфест аб адмене прыгоннага права аб’яўляў аб пачатку правядзення рэформы ў дзяржаве, указваў на прычыны і мэты рэформы.

У “Агульным палажэнні” змяшчаліся адзіныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкі былі ўласнікамі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы; частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; на 9 год уводзілася часоваабавязанае становішча сялян, і яны адпрацоўвалі паншчыну ці выплачвалі аброк ў поўным дарэформеным памеры, ім была забаронена пакідаць зямлю; уводзіліся ўстаўныя граматы, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне і павіннасці сялян на карысць памешчыка; але адмянялася асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў; сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы – яны маглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую маёмасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом.

Уласнікам зямліселянінарабіла выкупная здзелка. З пераходам на выкуп часоваабавязаныя адносіны спыняліся, сяляне залічваліся ў разрад уласнікаў. Правілы выкупу былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога памеру каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), мог атрымліваць прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлі, якая перайшла ва ўласнасць селяніна. Пры выкупе надзелаў сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку – 80% памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты за ссуду (выплаты цалкам адменены 1 студзеня 1907 г.). Па сутнасці, сяляне выкупалі не зямлю, а кампенсавалі памешчыкам свае феадальныя павіннасці.

Утвараліся органы кіравання сялянамі – сельскія і валасныя ўправы. Яны кіравалі зборам подацяў, аб’яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Для практычнага ажыццяўлення рэформаў 1861 г. былі ўведзены спецыяльныя пасады – міравыя пасрэднікі (прызначаліся з мясцовых памешчыкаў), павятовыя міравыя з’езды і губернскія ўстановы па сялянскіх справах.

«Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў» дзейнічала ў Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні дзе панавала абшчыннае землекарыстанне. У ім былі вызначаны межы сялянскага надзелу – “вышэйшы” ад 4 да 5,5 дзесяціны і “ніжэйшы” ад 1 дзесяціны 800 кв. сажняў да 1 дзесяціны 200 кв. сажняў. У сялян з большым надзелам праводзілі адрэзкі. Так у Магілёўскай і Віцебскай губернях у выніку “адрэзак” сяляне страцілі ад 25 да 40% зямлі.

За карыстанне надзелам вызначаліся павіннасці – паншчына ці аброк і інш. Захоўвалася сельская абшчына, пры выкананні павіннасцяў уводзілася кругавая парука – багацейшыя абшчыннікі выконвалі павіннасці за бедных.

«Мясцовае палажэнне для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветаў Віцебскай губерні» мела свае асаблівасці. Нормы сялянскіх надзелаў не вызначаліся, за сялянамі захоўваліся прысядзібныя і палявыя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 г. Адрэзкі дапускаліся, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель. Але і сялянскі надзел нельга было паменшыць больш як на 1/6. Панскія лясы заставаліся выключна ў распараджэнні памешчыка, захоўвалася сервітутнае права. У выкананні павіннасцяў дзейнічала асабістая адказнасць селяніна.

Усяго на Беларусі толькі ў 1862 г. адбылося звыш 150 сялянскіх выступленняў. У 1863 г. сялянскі рух пашырыўся і супаў па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. Апошняя акалічнасць вымусіла ўрад пайсці на значныя ўступкі. Так, з 1 мая 1863 г. часоваабавязанае становішча сялян Мінскай, Віленскай, Гродзенскай і часткова Віцебскай губерняў адмянялася, яны станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў.
З 1 студзеня 1864 г. у астатніх паветах Віцебскай і Магілёўскай губерняў праводзілася такая ж працэдура. Значна змяншаліся выкупныя плацяжы, а 9 красавіка 1863 г. Былі створаны камісіі для праверкі памераў сялянскіх надзелаў. Зямлю атрымалі больш за 20 тыс. абеззямеленых двароў, іншым вярнулі адрэзкі. Хутка было завершана складанне выкупных актаў. Гэтыя палёгкі былі ініцыяваны Віленскім генерал-губернатарам М.М. Мураўёвым, які кіраваў падаўленнем паўстання 1863 г. Але да паўстання Мураўёў быў прыхільнікам жорскай палітыкі ў адносінах да сялян, і толькі неабходнасць недапусціць злучэння нацыянальна-вызваленчага і сялянскага руха прымусіла яго пайсці на ўступкі сялянам.

Пасля 1863 г. перагледзелі землеўпарадкаванне і дзяржаўных сялян (20% сельскага насельніцтва Беларусі). З 16 мая 1867 г. яны адразу пераводзіліся з аброку на выкуп зямлі і станавіліся прыватнымі ўладальнікамі зямельных надзелаў.

Такім чынам, на Беларусі адмена прыгонніцтва мела свае асаблівасці. Так, памеры сялянскіх надзелаў былі вышэйшымі, чым па Расіі. Былі зменшаны выкупныя суммы. Але захоўвалася памешчыцкае землеўладанне – у памешчыкаў знаходзілася больш паловы лепшай зямлі, а каля 40% сялян былі малазямельнымі. Захаваліся сервітуты, цераспалосіца і абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусі. Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Але калі адмена прыгонніцтва прайшло на больш спрыяльных умовах, то буржуазныя рэформы 60-70-х гг. на Беларусі мелі значныя абмежаванні.

Так, на Беларусі наогул не была праведзена земская рэформа, якая ўводзіла органы самакіравання, выбарныя ад усіх саслоўяў губернскія і павятовыя сходы (гаспадарчыя органы) і ўправы (выканаўчыя органы). Яны займаліся справамі мясцовай гаспадаркі, аховы здароў’я, адукацыі, добраўпарадкавання і дабрачыннасці. Выбарчая сістэма будавалася па прынцыпе маёмаснага цэнзу, таму ў сходах і ўправах была значная перавага дваран. На Беларусі пераважала апалячанае дваранства, апазіцыйнае царскаму ўраду. Таму ў беларускіх губернях рэформа была праведзена толькі ў 1911 г. з вялікімі абмежаваннямі для каталіцкага дваранства.

Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1876 г.) мела мэтай упарадкаваць кіраванне гарадамі. Ствараліся органы кіравання – гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы стаяў гарадскі галава, ён адначасова з’яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам карысталіся толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў. У беларускіх гарадах, дзе большасць насельніцтва складалі “іншаверцы” – яўрэі, былі ўведзены абмежаванні для гэтай катэгорыі гараджан. Спачатку яны мелі права займаць 1/3 частку месцаў у органах гарадскога самакіравання, а ў выніку конррэформы – па новаму Гарадавому палажэнню 1892 г. – толькі 1/10 частку месц.

У распараджэнні гарадскіх дум і ўпраў былі пытанні развіцця прамысловасці і гандлю; арганізацыі адукацыі і медыцынскага абслугоўвання; утрымання пажарнай аховы, паліцыі і казармаў. Думы і ўправы не мелі органаў выканаўчай улады і падпарадкоўваліся губернатарам і міністру ўнутраных спраў.

У выніку судовай рэформы 1864 г. (на Беларусі пачалася ў 1872 г.) ліквідаваліся саслоўныя суды; утвараліся акруговыя суды і судовыя палаты; судовыя палаты разглядалі апеляцыі і займаліся палітычнымі справамі, абслугоўвалі некалькі губерняў; акруговыя суды ўтвараліся ў кожнай губерні; міравы суд разбіраў дробныя правапарушэнні. Суд станавіўся адкрытым, галосным і незалежным ад ураду; ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, для засведчання розных актаў была ўведзена пасада натарыўса. На Беларусі міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся МУС. У 1900 г. у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях быў уведзены інстытут земскіх начальнікаў. Яны прызначаліся з мясцовага дваранства і мелі права караць сялян без рашэння міравых судоў. Судовая рэформа была значным крокам наперад у параўнанні з дарэформенным судом і адыграла вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін у Расійскай імперыі.

Ваенная рэформа 1862 г. мела мэтай стварэнне арміі буржуазнага тыпу з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг (Віленская ўключала ўсю Беларусь). Адкрываліся ваенныя навучальныя ўстановы, на Беларусі гэта кадэцкія корпусы ў Полацку і Брэсце.

У 1874 г. быў выдадзены закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Армія скарачалася ў мірны час і павялічвалася ў перыяд ваенных дзеянняў за кошт запаснікаў. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў – 6 гадоў службы і 9 гадоў запасу, для флоту 7 гадоў службы і 3 гады запасу. Для асоб, якія мелі адукацыю, тэрмін службы значна скарачаўся.

З мэтай пашырэння магчымасцяў друку, у тым ліку мясцовага, была праведзена цэнзурная рэформа 1865 г. Згодна з ёй была адменена папярэдняя цэнзура для твораў аб’емам больш 10 друкаваных аркушаў, але заставалася абавязковая папярэдняя цэнзура для твораў меньшага аб’ему; абавязковая папярэдняя цэнзура існавала для правінцыяльных органаў перыядычнага друку.

Пасля рэформы актыўна пачалі адкрываца прыватныя тыпаграфіі, якія мелі сучаснае абсталяванне, з’яўляліся перадавымі прадпрыемствамі і склалі новую галіну вытворчасці.

Рэформа адукацыі прадугледжвала ўвядзенне новага ўніверсітэцкага статута, а так сама новага статута гімназіі (уводзіліся з 1864 г.). Атрымліваць адукацыю зараз маглі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Гімназіі былі двух тыпаў: класічныя і рэальныя. Класічная гімназія рыхтавала сваіх выхаванцаў да паступлення ва ўніверсітэты. Рэальныя гімназіі рыхтавалі вучняў да работы ў прамысловасці і гандлі. У 1864 г. было зацверджана «Палажэнне аб пачатковых народных вучылішчах». Грамадскія ўстановы і прыватныя асобы з дазволу ўлад маглі адкрываць пачатковыя вучылішчы. Але на Беларусі народныя вучылішчы знаходзіліся пад дадатковым наглядам паліцыі і праваслаўнай царквы.

Рэформы 60-70-х гг. не краналі асноў самадзяржаўя і ў значнай ступені захоўвалі прывілеі дваранства, аднак садзейнічалі пераўтварэнню Расійскай дзяржавы з феадальнай манархіі ў буржуазную. І яшчэ, – на Беларусі буржуазныя рэформы былі праведзены з абмежаваннямі.

5. Сацыяльна-палітычнае развіццё. Утварэнне Беларускай Сацыя­лістычнай Грамады (БСГ).

Сусветны эканамічны крызіс, які паралізаваў гаспадарчую дзейнасць у Расійскай імперыі, аднолькава цяжка адбіўся і на беларускай прамысловасці, што ў сваю чаргу значна погоршыла матэрыяльная сановішча беларускага пралетарыята. Зачыняліся прадпрыемствы, зніжаліся памеры заробкаў, пагаршаліся ўмовы працы. Спробы пратэстаў заканчваліся масавымі звальненнямі. Цяжкім выпрабаваннем для беларускага пралетарыяту стала беспрацоўе, з прычыны таго, што асабліва пацярпелі ад крызісу дробныя капіталістычныя і рамесніцкія прадпрыемствы, якія пераважалі на Беларусі.

Палітычная растаноўка сіл на Беларусі была досыць неаднолькавай і складанай. Вядучай палітычнай сілай быў Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Расіі і Польшчы – Бунд, які прытрымліваўся пазіцый эканамізму. Бунд так сама ўваходзіў у РСДРП на правах аўтаномнай арганізацыі. Але дзейнічалі бундаўцы пераважна асобна, яны падпарадкавалі сабе ўсе мясцовыя арганізацыі РСДРП на Беларусі і ў 1901 годзе на IV з’ездзе аб’явілі сябе адзінай арганізацыяй, якая абараняе інтарэсы яўрэйскага насельніцтва. Бунд патрабаваў пераўтварыць РСДРП у федэрацыю нацыянальных сацыял-дэмакратычных партый. На другім з’ездзе РСДРП, які адбыўся за мяжой у 1903 годзе Бунд не атрымаўшы падтрымкі дэлегатаў, пакінуў з’езд, а астатняя частка дэлегатаў падзялілася на бальшавікоў – прыхільнікаў пралетарскай рэвалюцыі і жорсткай партыйнай дысцыпліны і меньшавікоў – больш памяркоўных у пытаннях партыйнага будаўніцтва.

У 1903-1904 гадах РСДРП пачала ствараць сетку мясцовых арганізацый на Беларусі. Яны хутка з’явіліся ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Барысаве і іншых буйнейшых гарадах. На працягу студзеня-сакавіка 1904 года былі створаны Палескі камітэт РСДРП, якому падпарадкаваліся арганізацыі поўдня Беларусі і Паўночна-Заходні камітэт, які кіраваў астатнімі арганізацыямі РСДРП на Беларусі. На блізкіх да РСДРП пазіцыях стаяла партыя Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы, якая была створана ў 1900 годзе ў Мінску на аб’яднальным з’ездзе Рабочага саюза Літвы і Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага. Кіравалі партыяй Ф.Дзяржынскі і С.Трусевіч. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя ў саюзе з іншымі сацыялістычнымі партыямі, таму СДКПіЛ супрацоўнічала як з РСДРП, так і з Бундам. Што цікава, яна выступала супраць стварэння незалежнай Польшчы.

Зусім іншую пазіцыю займала Польская патрыя сацыялістычна (ППС) народніцкага толку, мясцовыя адзелы якой з’явіліся з гарадах заходняй часткі Беларусі і ў Літве (Вільня, Гродна, Брэст). Гэтыя аддзелы аб’ядналіся ў 1902 годзе пад назвай ППС на Літве. Партыя выступала за незалежныя і сацыялістычныя Польшчу, Літву і Беларусь, праводзіла вельмі актыўную прапагандысцкую дзейнасць. У 1901 годзе арганізацыйна аформілася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў да якой далучылася мінская Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі. Праграма партыі прадугледжвала сацыялізацыю зямлі, стварэнне з імперыі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Вялікую ролю эсэры надавалі тэрору супраць улад. Сярод стваральнікаў і кіраўнікоў гэтай агульнарасійскай партыі былі беларусы Р.Гершуні, С.Кавалік, А.Бонч-Асмалоўскі, К.Брэшка-Брэшкоўская, былыя ўдзельнікі народніцкага руха.

Толькі ў 1902 годзе ў Пецярбургу ўзнікла сацыялістычная нацыянальная беларуская партыя – Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 годзе была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду – БСГ. Заснавалі партыю прадстаўнікі беларускай студэнцкай моладзі – браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, А.Бурбіс, К.Кастравіцкі, В.Іваноўскі, А.Пашкевіч і інш. у сваёй праграмме партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, змену капіталізму сацыялістычным ладам, за беларускую культурна-нацыянальную аўтаномію ў складзе дэмакратычнай Расіі з мясцовым сеймам у Вільні. Прыватная маёмасць на зямлю павінна быць адменена і праведзена ўраўняльнае землеразмеркаванне сярод сялян. БСГ супрацоўнічала з ППС, эсэрамі і Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй.

На працягу 1901–1904 гадоў адбыўся значны рост колкасці выступленняў, пад час якіх выдвігаліся ўжо не толькі эканамічныя, але і палітычныя патрабаванні. Характар рабочых выступленняў пакуль яшчэ быў абарончы. Урад адказаў увядзеннем у беларускіх губернях у канцы 1901 года становішча “ўзмоцненай аховы” і рэпрэсіямі. Гэта не перашкодзіла атсвяткаваць у 1903 годзе 1 мая, а ў 1904 годзе пад час стачак фіксаваліся перастрэлкі з паліцыяй (у Магілёве). Рост незадаволенасці вызвала няўдалая вайна з Японіяй. Адначасова пашыралася агітацыйная дзейнасць партый сярод сялянства.

Выбух народнага недавольства вызваў растрэл мірнай дэманстрацыі ў Пецярбургу 9 студзеня 1905 года. 11 студзеня ў Мінску пачалася забастоўка салі­дарнасці з пецярбуржцамі, у якой прынялі ўдзел большасць прадпрыемстваў горада. На працягу студзеня баставалі і мітынгавалі рабочыя 30 гарадоў Беларусі, але вясной эканамічныя патрабаванні яшчэ пераважалі над палітычнымі. Наогул, колькасць выступленняў так сама пайшла на спад. Другі этап рэвалюцыі пачаўся з 1 мая 1905 года з новага ўздыму выступленняў. Да вулічных шэсцяў і перастрэлак з паліцыяй і вайсковымі часцямі дадаліся масавыя выступленні сялянства і батракоў, якія так сама стваралі сялянскія камітэты і выступалі арганізавана (чэр­вень, Навагрудскі павет). Царскі ўрад пайшоў на ўступкі. Мікалай II падпісаў мані­фест аб увядзенні парламента – Дзяржаўнай Думы. Але рабочыя не атрымалі выбарчых правоў, таму сацыялістычные партыі байкатавалі выбары ў Думу і працягвалі барацьбу. У канцы верасня ў Маскве распачалася гарадская стачка, якая перарасла ў Усерасійскую – так пачаўся трэці этап рэвалюцыі. 7-17 кастрычніка дзяржава знаходзілася ў стане калапсу. 17 кастрычніка кіраўнік урада С.Віттэ прымусіў Мікалая II падпісаць маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод (свободы слова, друка, сходаў, саюзаў, веравызнанняў) і наданні Думе права заканадаўчай ініцыятывы. У ходзе Усерасійскай стачкі ў Расіі ствараліся Саветы для кіравання дзеяннямі, але на Беларусі супраць Саветаў былі Бунд і эсэры, таму ствараліся толькі безпартыйныя каардынацыйныя камітэты па ініцыя­тыве эсэраў.

18 кастрычніка 1905 года ў гарадах адбыліся шматлюдныя мітынгі і дэманстрацыі з нагоды выдання маніфеста. Але па ўзгадненню з цэнтральнымі ўладамі гэтыя дэманстрацыі былі разагнаныя з прымяненнем зброі. Расстралялі дэманстрацыі ў Віцебску і Гомелі, у Мінску пад час “ курлоўскага расстрэлу ” загінула каля 100 чалавек. У цэлым кастрычніцкі націск працоўных аслаб, бо сваю ролю адыграў Маніфест аб свабодах. Ад рэвалюцыі адыйшлі ліберальныя і буржуазныя дзеячы, якія цалкам дасягнулі сваіх мэтаў. На гэтым скончыўся трэці этап рэвалюцыі. Яго вынікам было стварэнне новых палітычных партый, якія пачалі палітычную дзейнасць у рамках парламенцкай барацьбы. Былі так сама легалізаваны нізавыя структуры сацыял-дэмакратычных партый, якія пачалі шырокую агітацыйную дзейнасць.

Рэвалюцыйныя партыі працягвалі барацьбу – бо галоўная іх мэта – звяржэнне самадзяржаўя не была дасягнута. На снежань была намечана ўсеагульная забастоўка, якая павінна была перарасці ва ўзброеннае паўстанне. 7 снежня пачаўся чацьвёрты этап рэвалюцыі. РСДРП, Бунд, ПСР (эсэры) выдалі зварот “Да ўсяго народа” з заклікам паўстаць супраць царызма. Агульныя забастоўкі пачаліся ў буйнейшых гарадах Беларусі. 18 снежня пачалося ўзброенае паўстанне ў Маскве. Але на Беларусі выступленні працоўных у ўзброенную форму не перайшлі. Улады адказалі вельмі жорсткімі мерамі. Былі праведзены масавыя арышты. Выступленне ў Маскве было падаўлена. Рэвалюцыйныя партыі заявілі аб часовым адступленні.

Партыя канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў) была створана на з’ездзе земскіх дзеячоў, які праходзіў у Маскве з 12 па 18 кастрычніка і пераўтварыўся ў I з’езд партыі кадэтаў. Партыя стаяла на пазіцыі будаўніцтва ў Расіі парламенцкай дзяржавы на заходні манер, выступала супраць федэралізму але дапускала культурную аўтаномію народаў імперыі.

Саюз 17 кастрычніка ” ці акцябрысты стварылі партыю ў лістападзе 1905 года. На Беларусі былі ўтвораны адзелы ў Віцебске, Мінске, Гродна, Магілёве. Акцябрысты кантралявалі такіе выданні, як «Минская речь», «Витебский голос». Падтрымлівалі партыю мясцовае чыноўніцтва, русскае насельніцтва. Патрыя абмяжоўвалася падтрымкай выканання палажэнняў маніфеста 17 кастрычніка, адвяргала ідэю любой нацыянальнай аўтаноміі ў імперыі акрамя Фінляндыі.

Утвараліся і мясцовыя арганізацыі. Так, “ Белорусское общество ” (з 1908 года), якое складалася з ліберальнай інтэлігенцыі і заможнага сялянства, выступала за саюз з урадам супраць каталіцкіх памешчыкаў. Таварыствы “ Крестьянин ” і «Русский окраинный союз» (з кастрычніка 1906 года) падтрымлівалі лозунг – “Расія для рускіх і кіраваць ёю павінны рускія”. Выступалі за ліквідацыю ў краі эканамічнай перавагі “польскіх” памешчыкаў і яўрэйскай буржуазіі. Ідэі прпагандавалі праз газеты «Виленский вестник», «Минское слово».

У першую Думу ад Беларусі было абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 сялян. Пачатак дзейнасці парламента супаў з новым ростам выступленняў працоўных, якія зараз кантраляваліся прафсаюзамі. Ад Думы чакалі вырашэння зямельнага пытання, таму наглядаўся актыўны рух сярод сялянства і салдат, якія амаль цалкам паходзілі з сялянскага саслоўя. У красавіку-ліпені сходкі салдат адбываліся ў Мінску, Баранавічах, Бабруске, Брэсце, Кобрыне. Пад час працы ў Думе дэпутаты прапанавалі некалькі варыянтаў зямельнай рэформы, але яны былі з боку гледжання ўрада празмерна радыкальнымі, бо прапанавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне (праз нацыяналізацыю ці паступовы выкуп дзяржавай). Прапанаваны ўрадам праект Дума рыхтавалася адхіліць. Што цікава, дэпутаты-сяляне ад Беларусі, падманутыя сваімі землякамі, галасавалі супраць нацыяналізацыі зямлі, гэта азначае, супраць сваіх інтарэсаў. Да тагож фракцыя аўтанамістаў – куды ўвайшлі большасць абраных ад Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі дэпутатаў патрабавалі права на шырокае самакіраванне для Польшчы. 9 ліпеня 1906 года Мікалай II распусціў парламент, распачаў рэпрэсіі і прызначыў новыя выбары.

Другая Дума дзейнічала так сама кароткі тэрмін – з 20 лютага да
3 чэрвеня 1907 года. Зноў абвастрыліся спрэчкі па аграрным пытанні. Але зараз партыя кадэтаў не атрымала большасці ў Думе і ўрад праігнараваў іх варыянт рэфармавання. Паколькі ў Думе ніводны бок не атрымаў перавагі, Думу палічылі няздольнай на сур’ёзныя справы і па патрабаванню правых партый распусцілі зноў. Але адначасова Мікалай II змяніў выбарчае заканадаўства (17 чэрвеня), чаго не меў права рабіць без згоды парламента, таму роспуск другой Думы лічыцца чэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Ім скончылася рэвалюцыя 1905–1907 гадоў. Урад перайшоў да жорсткіх метадаў у кіраванні краінай. Рэвалюцыйныя партыі, у тым ліку і БСГ, знаходзіліся ў глыбокім крызісе, так сама як і партыя кадэтаў. На базе мясцовых яе арганізацый была створана ў 1907 годзе Краявая партыя Літвы і Беларусі. Польскія памешчыкі і святары, якія ўвайшлі ў партыю, падтрымлівалі патрабаванне аб палітычным раўнапраўе палякаў і католікаў.

Па патрабаванню П.Сталыпіна, які праводзіў аграрную рэформу, у усходняй і цэнтральнай Беларусі была праведзена земская рэформа (14 мая 1911 года), якая мела значныя адрозненні ад рэформы 1864 года ў Расіі. Замест саслоўных курый выбаршчыкаў у органы земскага самакіравання стваралася дзве – “руская” і “польская”, а каб павялічыць прадстаўніцтва праваслаўнага “рускага” сялянства маёмасны цэнз для іх панізілі ў 2 разы. Гэтыя меры павінны былі недапусціць панавання ў земствах каталіцкіх “польскіх” памешчыкаў.

Падзеі рэвалюцыі садзейнічалі яшчэ большаму абуджэнню ў асяроддзі беларускага нацыянальнага руха. У маі 1907 года прайшоў настаўніцкі з’езд у Вільне, які выказаўся за навучанне на беларускай мове. З 10 лістапада 1906 года выдавалася газета на беларускай мове – “ Наша ніва ”, якая пасля дзяржаўнага пераварота стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руха. Для сялян рэдакцыя выдавала “Беларускі каляндар” і часопіс “Саха”. З 19


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: