Партызанскі і падпольны рух

Пасля акупацыі нямецкімі войскамі тэрыторыі рэспублікі ў многіх яе раёнах пачалася барацьба насельніцтва супраць захопнікаў. Вялася яна ў самых разнастайных формах — ад невыканання мерапрыемстваў акупацыйных улад да ўзброеннага супраціўлення. Найбольш адчувальнымі для вермахта і паліцэйскіх сіл былі дзеянні ўзброеных партызанскіх атрадаў і груп.

Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі мае некалькі перыядаў свайго развіцця:

Першы этап — арганізацыйны, калі толькі шукаліся формы барацьбы ў тылу ворага. Гэта чэрвень — снежань 1941 г. Яшчэ адна прыкмета гэтага перыяду — гэта крызіс партызанскага руху, які праявіўся ў паражэннях на фронце і ў пазіцыі чакання, якую заняло мірнае насельніцтва.

Другі этап пачаўся ў снежні 1941 г. і цягнуўся да канца лета 1942 г. Гэта перыяд пераадолення крызісу і рэзкага росту колькасна партызанскага руху. У гэты перыяд вызначаецца арганізацыйная структура партызанскага руху, ен атрымлівае шырокую падтрымку ад «Вялікай зямлі».

Трэці перыяд цягнуўся з восені 1942 па восень 1943 г. Насельніцтва перайшло на пазіцыі падтрымкі партызанаў. Ствараюцца велізарныя партызанскія зоны, якія ахопліваюць значныя тэрыторыі. Праводзяцца буйныя вайсковыя і дыверсійныя аперацыі.

Чацвёрты перыяд цягнуўся з восені 1943 г. па лета 1944 г. Гэты перыяд адзначаны пачаткам вызвалення Беларусі і ўдзелам у гэтым і партызан. Найбольшага ўздыму дасягае «рэйкавая вайна».

Адначасова з узброенай партызанскай барацьбой разгортвалася падпольная антыфашысцкая дзейнасць у гарадах і іншых населеных пунктах. Ужо ў 1941 годзе на акупаванай тэрыторыі БССР дзейнічалі ў падполлі 3 абласных, 2 гарадскіх і 20 раённых камітэтаў КП (б) Б, 2 падпольных абкама, 2 гаркама і 15 райкамаў ЛКСМБ. У ліку першых барацьбу супраць акупантаў разгарнула Мінскае партыйнае падполле. За гады вайны ў яго шэрагах змагаліся больш за 9 тыс. чалавек.

Адным з найбольш шматлікіх і дзейсных было падполле ў Віцебскай вобласці. Тут налічвалася больш за 200 арганізацый і груп. У ліку падпольшчыкаў вобласці – Героі Савецкага Саюза Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў, адзін з кіраўнікоў Аршанскага падполля; Вера Захараўна Харужая, кіраўнік групы Віцебскага гарадскога падполля.

6. Заканчэнне Вялікай Айчынная вайны. Савецкі тыл у гады вайны, працоўны подзвіг савецкага народу.

Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў. 26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені 1944 года Мазыр і Калінкавічы. Але рэсурсаў для далейшага наступлення ў Чырвонай Арміі больш не было. Таму пад час перапынку пачалася падрыхтоўка да вялікай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі, якую назвалі “Багратыён”. Але і нямецкая армія рыхтавалася да абароны. На Беларусі было сканцантравана каля 1,2 млн. чалавек, 900 танкаў, 9500 гармат і мінамётаў – якія былі размешчаны на моцных абарончых рубяжах.

Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І.Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К.Ракасоўскі, г.Захараў, І.Чырняхоўскі). каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.Васілеўскі і г.Жукаў.

Аперацыя “Багратыён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года, і ўжо 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана. 26 чэрвеня былі вызваленя Віцебск і Жлобін, 27 – Орша, 28 – Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Савецкія войскі імкліва набліжаліся да Мінска, і 3 ліпеня 1944 года ён быў вызвалены. Адначова была вызвалена Вілейка і перарэзана дарога на Брэст – шляхі адступлення для немцаў былі адрэзаны, у “кацёл” папала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Першы этап аперацыі быў завершаны 4 ліпеня, група армій “Цэнтр” пацярпела сакрушальнае паражэнне, але наступленне на гэтым не спынілася. 4 ліпеня былі вызвалены Полацк, 9 ліпеня – Навагрудак, 14 – Пінск і Ваўкавыск, 16 – Гродна. 28 ліпеня с вызваленнем Брэста закончылася вызваленне Беларусі. У выніку Беларускай наступальнай аперацыі савецкія войскі выйшлі да Рыгі і мяжы з Усходняй Прусіяй. Але напярэдадні былі яшчэ месяцы ўпартых баёў. Толькі 16 красавіка пачнецца Берлінская аперацыя, пад час якой 30 красавіка Сцяг Перамогі будзе ўзняты над рэйхстагам. 8 мая 1945 года Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі. 2 верасня 1945 года Акт аб безумоўнай капітуляцыі падпісала Японія. Другая сусветная вайна скончылася.

Наступствы Вялікай Айчыннай вайны для Беларусі аказаліся надзвычай цяжкімі. Беларусы – адна з найбольш пацярпелых у выніку вайны нацый. Беларусь у вайне страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Было разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак. Велізарныя былі людскія страты. На думку сучасных даследчыкаў, яны склалі ад 2,5 да 3 млн. чалавек, гэта значыць загінуў амаль кожны трэці жыхар.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася больш за 1,3 млн. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, з іх 446 ўдастоены вышэйшай узнагароды краіны — звання Героя Савецкага Саюза, а чацвёра — двойчы. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. За гады вайны больш за 400 беларусаў сталі генераламі і адміраламі. Многія жыхары Беларусі прымалі актыўны ўдзел у еўрапейскім руху Супраціўлення.

Пытанні для самакантролю:

1. У якіх дакументах утрымліваеццы інфармацыя аб намерах акупантаў на захопленыя тэрыторыі?

2. Які падзел існаваў на Беларусі пад час яе акупацыі?

3. Якія калабанцкія арганізацыі вы ведаеце? Чым яны займаліся?

4. Калі пачаўся масавы партызанскі рух? Хто кіраваў партызанскім рухам на Беларусі?

5. У выніку якой аперацыі была вызвалена Беларусь?


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: